Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычныя рэкамендацы_ (дыпломная).doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
207.36 Кб
Скачать

6

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”

Філалагічны факультэт

ІНСТРУКЦЫЯ

па падрыхтоўцы, афармленню і абароне дыпломных работ для студэнтаў філалагічнага факультэта

Крытэрыі адзнак дыпломных работ

па спецыяльнасцях філалагічнага факультэта

Рэкамедавана і зацверджана

Саветам філалагічнага факультэта

Пратакол № 3 ад «22» лістапада 2007 г.

АГУЛЬНЫЯ ЗАЎВАГІ

Дыпломная работа выконваецца на заключным этапе навучання на V курсе стацыянара і VI курсе завочнай формы навучання. Яна павінна быць кваліфікацыйнай, г. зн. адпавядаць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да падрыхтоўкі і афармлення дыпломных работ у вышэйшых навучальных установах. Студэнт-выпускнік павінен аднаасобна падрыхтаваць завершанае даследаванне на адну з актуальных тэм (праблем) сучаснага літаратуразнаўства альбо мовазнаўства. Дыпломная работа — гэта абагульненае выкладанне самастойна дасягнутых вынікаў даследавання на аснове вывучанай навуковай літаратуры па праблемах літаратуразнаўства ці мовазнаўства. Узровень выканання работы і вынікі яе абароны даюць падставы Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі зрабіць заключэнне аб магчымасці прысваення выпускніку адпаведнай кваліфікацыі.

За аснову правіл афармлення дыпломнай работы ўзята “Інструкцыя па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі”, зацверджанай пастановай ВАК Беларусі ад 22 лютага 2006 г. (№ 2).

Метадычныя рэкамендацыі

Патрабаванні да зместу дыпломнай работы. Ад студэнта-дыпломніка патрабуецца дастаткова поўна, з належнай кваліфікаванасцю раскрыць абраную тэму. У сваёй рабоце яму неабходна ў лагічнай паслядоўнасці, аргументавана і доказна выкласці змест і вынікі даследавання. Дыпломная работа павінна мець канцэптуальны характар: асноўныя навуковыя палажэнні неабходна абгрунтаваць на аснове абагульнення навуковых літаратуразнаўчых ці мовазнаўчых крыніц, спасылак на іх, а таксама з дапамогай пераканальных, красамоўных прыкладаў і цытат з мастацкіх твораў. Змест праведзенага даследавання павінен адлюстраваць знаёмства дыпломніка з літаратурай па тэме, выявіць здольнасць студэнта да самастойнага аналізу і творчага мыслення, засведчыць пра яго належную філалагічную кампетэнцыю.

Выбар тэмы. Студэнту даецца права выбару тэмы для дыпломнага даследавання. Звычайна яна фармулюецца і паступова распрацоўваецца падчас працы над курсавымі работамі. На заключным этапе тэма можа ўдакладняцца. Не выключана, што ў ходзе кансультацый з кіраўніком будуць уносіцца карэктывы ў план і канцэпцыю работы.

Калі студэнт выбірае тэму дыпломнай работы ўпершыню або бярэцца за даследаванне абсалютна новай тэмы, то перад гэтым трэба вызначыць свой інтарэс да пэўнага перыяду гісторыі літаратуры ці адпаведнага раздзела мовазнаўства, ці творчасці канкрэтнага пісьменніка, а затым неабходна ўважліва азнаёміцца з прапанаванай тэматыкай. Лепш за ўсё аддаць перавагу тэме, якая так ці інакш крыху вядомая, магчыма, маюцца ўласныя напрацоўкі па ёй. Калі ж студэнт сутыкаецца з праблемай выбару, то пажадана звярнуцца да выкладчыка кафедры і высветліць ступень складанасці тэмы, асаблівасці яе вырашэння, атрымаць звесткі пра крыніцы даследавання. Будучы поспех у значнай ступені залежыць ад усведамлення студэнтам мэты і задач, якія неабходна дасягнуць у працэсе даследчай дзейнасці.

Студэнт можа прапанаваць уласную тэму дыпломнай работы. У гэтым выпадку яму патрэбна звярнуцца да загадчыка кафедры з пісьмовай заявай, у якой абгрунтоўваецца мэтазгоднасць гэтага даследавання. Пры станоўчым вырашэнні пытання тэма дыпломнай работы ўключаецца ў пералік тэм кафедры.

Бібліяграфія, праца з навуковымі крыніцамі. Надзвычай важным этапам у падрыхтоўцы дыпломнай работы з’яўляецца праца па вывучэнні крытычнай і мастацкай літаратуры. На першай кансультацыі выкладчык прапаноўвае бібліяграфічны спіс асноўных навуковых крыніц, якія неабходна выкарыстаць пры напісанні даследавання. Разам з тым у ходзе даследча-пошукавай дзейнасці студэнт працягвае знаёмства з напрацаваным літаратурна-крытычным матэрыялам па абранай тэме, складае пашыраны бібліяграфічны спіс.

Пры спасылцы ў тэксце работы на адпаведную крыніцу неабходна пазначаць парадкавы нумар у бібліяграфічным спісе і нумар старонкі, якія бяруцца ў квадратныя дужкі: [4, с. 118]. Пры гэтым пасля цытаты, калі яна заканчваецца на кропку, кропка ставіцца пасля дужак; калі ж цытата ў канцы мае клічнік ці пытальнік, то гэтыя знакі захоўваюцца, а пасля дужак ставіцца кропка. Спасылкі ў тэксце даследавання на мастацкую і навуковую літаратуру, фонды музеяў і архіваў афармляюцца згодна з зацверджанымі бібліяграфічнымі патрабаваннямі.

План дыпломнай работы. Агульныя абрысы плана дыпломнай работы выкладчык абмалёўвае ўжо на першай кансультацыі. Ён прапаноўвае студэнту прыкладную канцэптуальную схему дыпломнага даследавання, якая пасля вывучэння літаратуры і заглыблення ў навуковую тэму канкрэтызуецца і ўдакладняецца. План дэталёва абмяркоўваецца з кіраўніком, карэкціруецца і ў выніку гэтага робіцца больш лагічна вывераным і дакладным. Канчатковы варыянт плана можа лічыцца накірункам для самастойнай даследчай дзейнасці дыпломніка.

Пажадана скласці падрабязны рабочы план дыпломнай работы, дзе варта пазначыць чарговасць вылучэння і асвятлення асноўных навуковых палажэнняў, акрэсліць канкрэтныя задачы і шляхі іх рэалізацыі.

У адпаведнасці з тэмай работы кіраўнік дае студэнту індывідуальныя заданні (па вывучэнні навуковай літаратуры, зборы матэрыялу, напісанні тэксту дыпломнага сачынення), вызначае этапы працы, сочыць за тэрмінамі іх выканання. Пры неабходнасці можа быць распрацаваны каляндарны план-графік на ўвесь перыяд працы студэнта над дыпломнай работай.

Структура і аб'ём работы. Дыпломная работа складаецца з тытульнай старонкі, зместу, уводзін, двух-трох раздзелаў, заключэння і бібліяграфічнага спіса.

Структура дыпломнай працы:

  1. Тытульны ліст (нумар старонкі не ставіцца);

  2. Змест (нумар старонкі не ставіцца):

    1. Уводзіны ці уступ (с. 3) – асноўныя этапы развіцця навуковай думкі па разглядаемай праблеме, агляд літаратуры, актуальнасць тэмы, мэты, задачы, з чаго складаецца праца.

    2. Асноўная частка, прадстаўленая раздзеламі.

  • Спасылкі падаюцца ў тэксце:

[14, с.26], дзе 14 – № крыніцы, 26 – № старонкі;

[17, 1, 15], дзе 17 – № крыніцы, 1 – том, 15 – № старонкі; змяшчаюцца ў канцы працы.

  • Цытаты бяруцца ў двукоссе: «...»

  • Падраздзелы падаюца (калі патрэбна) у кожным раздзеле:

2.1. – першы падраздзел другога раздзела.

    1. Заключэнне (асноўныя вынікі даследавання і вывады, зробленыя на іх аснове).

    2. Спіс выкарыстаных крыніц:

  • у алфавітным парадку без падзелу на выданні мастацкіх тэкстаў і навуковыя даследаванні;

  • дадатак (калі ён ёсць).

Тытул (тытульная старонка) дыпломнай работы афармляецца паводле адпаведнага ўзору (гл. дадатак 1).

Змест уключае загалоўкі (назвы) структурных частак з пазначэннем старонак, на якіх размешчаны тэкст (гл. дадатак 2).

Уводзіны. У гэтай структурнай частцы даецца сціслая характарыстыка аб’екта даследавання, адзначаецца актуальнасць тэмы, абгрунтоўваецца яе выбар, робіцца агляд навуковых крыніц па тэме з мэтай высвятлення ступені яе даследаванасці і навізны. У сувязі з гэтым фармулююцца мэта дыпломнай работы і задачы, якія неабходна вырашыць для дасягнення пастаўленай мэты (гл. дадатак 3). Пажадана акрэсліць уласны падыход да распрацоўкі тэмы або праблемы, яе пэўных аспектаў, патлумачыць неабходнасць правядзення даследавання.

Асноўная частка матэрыялу выкладаецца ў двух ці больш раздзелах, падзел на якія павінен адбывацца ў лагічнай паслядоўнасці. Асвятленне і доказнае абгрунтаванне асноўных навуковых палажэнняў у ходзе літаратуразнаўчага аналізу павінна быць падпарадкавана мэце і задачам навуковага пошуку. Пры выкладанні матэрыялу неабходна рабіць спасылкі на аўтараў і крыніцу запазычання той ці іншай думкі, пры гэтым вытрымкі з чужога тэксту афармляюцца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі правіламі цытавання (гл. дадатак 4). Вельмі важна, каб у кожным раздзеле былі пададзены вынікі самастойнага даследавання тэмы з пэўнымі ацэнкамі, уласнымі меркаваннямі, канстатацыяй зробленага і сціслымі высновамі.

Заключэнне ўключае асноўныя вывады па тэме дыпломнай работы, якія павінны вызначацца навуковай аб'ектыўнасцю і глыбінёй.

Спіс выкарыстаных крыніц складаецца з двух раздзелаў: "Спіс выкарыстаных крыніц" і "Спіс публікацый дыпломніка" (пры ўмове, калі яны маюцца ў наяўнасці). Бібліяграфія прыводзіцца напрыканцы работы і афармляецца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі правіламі (гл. дадатак 5). Крыніцы размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле прозвішча аўтара ці назвы выдання, пры гэтым пералік даецца ў суцэльнай нумарацыі. Спіс выкарыстанай літаратуры павінен змяшчаць не менш за 30—35 крыніц, уключаючы выкарыстаныя выданні мастацкіх тэкстаў.

Прыкладны аб’ём дыпломнай работы – 50–55 машынапісных лістоў фармату А4. Аднак памер работы можа перавышаць вызначаныя межы, паколькі ён залежыць ад ступені распрацоўкі тэмы (праблемы), яе шматаспектнасці, ад шырыні ахопу пытанняў і фактычнага матэрыялу, творчага патэнцыялу студэнта і інш.

Мова і стыль дыпломнай работы. Дыпломная работа павінна быць напісана навуковым стылем, паколькі моўнае, стылістычнае афармленне тэксту сведчыць пра ўзровень філалагічнай культуры будучага спецыяліста, то трэба клапаціцца пра дакладнасць, выразнасць і доказнасць выказанай думкі. Матэрыял неабходна выкладаць лагічна, паслядоўна, дакладна, пазбягаць агульных выразаў, штампаў, моўных і стылёвых памылак: таўталогіі, выкарыстання слоў у няправільным значэнні, парушэння сувязі ў складаным сказе і інш. Неабходна шліфаваць стыль напісанага тэксту. Дыпломная работа павінна быць пісьменнай, студэнт абавязаны вычытаць тэкст, зрабіць неабходныя выпраўленні, у тым ліку памылак друку.

Правілы афармлення. Не менш важнай уяўляецца культура афармлення дыпломнай работы. Тэкст яе павінен быць надрукаваны з дапамогай камп’ютэрных сродкаў. Дыпломная работа выконваецца на стандартнай белай паперы фармату А4, на адным баку аркуша. Яна падаецца да абароны ў цвёрдым пераплёце ці ў стандартнай папцы для дыпломнай работы.

Афармленне:

  • нумарацыя старонак – верхні правы вугал без кропкі;

  • шрыфт 13-14 Times New Roman;

  • інтэрвал 1,5;

  • палі: левае – 30 мм; правае – 10 мм; верх – 15 мм; ніз – 20 мм;

  • абзац – 12,5 мм

  • аб’ём дыпломнай працы – мінімум 50-55 старонак.

Кожная структурная частка работы пачынаецца з новай старонкі. Загалоўкі (назвы) структурных частак друкуюцца па цэнтры радка. Кропка ў канцы загалоўка не ставіцца.

Старонкі работы нумаруюцца арабскімі лічбамі. Нумар старонкі пазначаецца на верхнім полі з правага боку без кропкі. Першай старонкай дыпломнай работы з’яўляецца тытул, які залічваецца ў агульную колькасць старонак.

Нумарацыя пачынаецца з 3-й старонкі.

Дадаткі афармляюцца як працяг работы на наступных яе старонках; размяшчаюцца ў парадку з’яўлення спасылак у тэксце (гл. дадатак 6).

Кожны дадатак неабходна пачынаць з новага ліста (старонкі) з указаннем у правым верхнім вугле слова “ДАДАТАК”, надрукаванага вялікімі літаратамі. Дадатак павінен мець змястоўны загаловак. Калі ў рабоце больш аднаго дадатка, іх нумаруюць паслядоўна арабскімім лічбамі (без знака №), напрыклад, ДАДАТАК 1, ДАДАТАК 2 і г.д.

Тэкст кожнага дадатка пры неабходнасці можа быць падзелены на падраздзелы і пункты, нумаруюць іх арабскімі лічбамі ў межах кожнага дадатка, перад якімім ставіцца літара “Д”, напрыклад: “Д.1.2.3.” (трэці пункт другога падраздзела першага дадатка).

Малюнкі, табліцы і формулы, якія размяшчаюць у дадатку, нумаруюць арабскімі лічбамі ў межах кожнага дадатка, напрыклад: “Мал. Д. 1.1” (першы малюнак першага дадатка); “Табл. Д. 1.1.” (першая табліца першага дадатка).

Нумарацыя старонак навуковай работы і яе дадаткаў павінна быць скразной.

Абарона дыпломнай работы. На кафедры ствараецца камісія па правядзенні папярэдняй абароны дыпломных работ. Перадабарона адбываецца прыкладна за месяц да абароны работы ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Прысутнасць кожнага студэнта-дыпломніка абавязковая, ён павінен падаць на разгляд напрацаваныя матэрыялы па тэме свайго даследавання.

Завершаную дыпломную работу неабходна прадставіць навуковаму кіраўніку, які рыхтуе на яе водзыў. Пасля таго як работа дапушчана кафедрай да абароны, яна накіроўваецца на рэцэнзію. Студэнт, які своечасова здаў работу на рэцэнзаванне (прыкладна за 7—10 дзён да абароны), мае права азнаёміцца з рэцэнзіяй да пачатку абароны ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Дыпломная работа з водзывам кіраўніка і рэцэнзіяй падаецца на разгляд загадчыку кафедры, які вырашае пытанне аб допуску студэнта да абароны. Допуск студэнта да абароны фіксуецца подпісам загадчыка кафедры на тытульнай старонцы работы.

Абарона дыпломнай работы публічная, на ёй, апрача кіраўнікоў і рэцэнзентаў, могуць прысутнічаць прадстаўнікі рэктарата і дэканата, выкладчыкі з іншых кафедраў, студэнты. У сваім выступленні (10—12 хвілін) аўтар дыпломнай работы гаворыць пра актуальнасць тэмы, знаёміць прысутных з пастаўленай мэтай і задачамі, якія вырашаліся ў працэсе літаратуразнаўчага аналізу, сцісла выкладае змест і вынікі даследавання. Студэнту могуць быць зададзены пытанні па тэме работы. Навуковы кіраўнік мае права выказацца пра дыпломнае даследаванне і яе аўтара. Рэцэнзентам даецца агульная характарыстыка работы, пры гэтым ён ацэньвае ўзровень і якасць праведзенага даследавання, адзначае вартасці і вызначае слабыя бакі. Пасля абмеркавання камісіяй вынікаў абароны выстаўляецца адзнака, прымаецца рашэнне аб прысваенні выпускніку адпаведнай кваліфікацыі (гл. дадатак 7, 8).

Дадатак 1

АФАРМЛЕННЕ ТЫТУЛЬНАЙ СТАРОНКІ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

Кафедра беларускай літаратуры

Д Ы П Л О М Н А Я П Р А Ц А