Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР - Юр. мех. абароны правоў ч..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
128.51 Кб
Скачать
  1. Інстытут амбудсмена.

У многіх сучасных краінах створаны інстытут народнага праваабаронцы (або амбудсмена). Такую назву ён атрымаў у скандынаўскіх краінах. Гэты інстытут быў створаны ў пачатку ХІХ стагоддзя ў Швецыі (1809 г.). У Англіі гэты інстытут называецца інстытутам парламенцкага камісара; у Аўстрыі  народнага абаронцы; у Францыі  медыятара. У якасці амбудсмена можа выступаць адна асоба або група асоб.

Найбольшае распаўсюджанне інстытут народнага праваабаронцы атрымаў пасля другой сусветнай вайны. Папулярнасць інстытута аб’ясняецца многімі дэмакратычнымі рысамі, якія характарызуюць статус народнага праваабаронцы і забяспечваюць эфектыўнасць яго дзейнасці, у прыватнасці: незалежным становішчам у сістэме дзяржаўных органаў; незмяняемасцю на працягу ўсяго тэрміну паўнамоцтваў парламента, якім ён прызначаецца; правам заканадаўчай ініцыятывы; адкрытасцю і даступнасцю для ўсіх грамадзян, якім неабходна абарона правоў; бязвыплатнасцю аказання дапамогі.

Галоўная функцыя амбудсмена заключаецца ў тым, каб сачыць за справядлівасцю і законнасцю дзеянняў органаў дзяржаўнай улады. Гэты інстытут утвараецца для абароны правоў грамадзян, якія лічаць сябе ахвярамі несправядлівых дзеянняў з боку дзяржаўнай адміністрацыі. У некаторых краінах кантрольныя функцыі народнага праваабаронцы распаўсюджваюцца і на дзейнасць судовых органаў, адміністрацыі турмаў, муніцыпальных органаў. Шырокія нагладальныя функцыі за дзейнасцю дзяржаўнага апарату, якімі надзяляецца народныя праваабаронцы, вызначае іх высокі аўтарытэт і шырокае прызнанне ў грамадстве.

Натуральна тое, што ў кожнай краіне, дзе існуе інстытут народнага праваабаронцы, ён надзяляецца рознымі паўнамоцтвамі, аднак у ажыццяўленні сваіх функцый ён захоўвае агульныя працэдуры, якія прыняты ў сусветнай практыцы. Разгледзім гэтыя паўнамоцтвы на прыкладзе Францыі. Інстытут медзіятара быў створаны ў Францыі ў 1973 г. Медзіятар разглядае скаргі грамадзян на дзеянні дзяржаўных органаў і службовых асоб. Правам накіроўваць скаргі карыстаюцца французскія грамадзяне. Члены парламента могуць па ўласнай ініцыятыве звяртацца да медзіятара па пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі.

Абагульняючы вынікі разгладання скаргаў, медзіятар правамоцны адпаведным дзяржаўным органам правесці неабходныя, на яго поглад, рэформы, якія палепшаць узаемаадносіны паміж адміністрацыяй і грамадзянамі. Медзіятар ўправе прадпісаць дзяржаўнаму органу ці службовай асобе выканаць судовае рашэнне.

Медзіятар мае права ўзбудзіць дысцыплінарную справу адносна любога дзяржаўнага служачага, які дзейнічае проціпраўна, або падаць на яго скаргу ў суд, хадайнічаць аб узбуджэнні супраць яго крымінальнай справы, выступаць у судзе ў якасці абвініцеля. Медзіятар мае права таксама прапаноўваць папраўкі да тэкстаў нарматыўных і адміністрацыйных актаў. Згодна заканадаўству ўсе дзяржаўныя органы абавязаны ў межах сваёй кампетэнцыі праводзіць праверкі, расследаванні, якія патрабуе медзіятар.

Аднак ў кантрольных функцыях медзіятара ёсць абмежаванні. Напрыклад, па-за межамі яго кампетэнцыі знаходзяцца дакументы і матэрыялы, якія тычацца нацыянальнай абароны, бяспекі дзяржавы і знешняй палітыкі. Ва ўсіх іншых выпадках медзіятар мае права патрабаваць любыя матэрыялы і дакументы. Кожны год медзіятар робіць справаздачы парламенту аб выніках сваёй дзейнасці.

У некаторых краінах вельмі важнай і распаўсюджанай формай дзейнасці народнага праваабаронцы з’яўляецца заканадаўчая ініцыятыва, якая дазваляе яму ўносіць у парламент або ўрад прапановы аб змяненні нарматыўна-прававых актаў у галіне правоў і свабод чалавека. Акрамя таго, ў некаторых краінах народны праваабаронца надзелены правам падаваць скаргі ў канстытуцыйны суд (напрыклад, у Іспаніі, Аўстрыі, Партугаліі).

У многіх краінах распрацавана спецыяльнае палажэнне, якое азначае ўмовы падачы скаргі на імя амбудсмена. Згодна гэтаму палажэнню, ісцец павінен вычарпаць усе альтэрнатыўныя магчымасці адміністрацыйнай або судовай абароны сваіх правоў. Могуць устанаўлівацца пэўныя тэрміны для накіравання скаргі. У некаторых краінах амбудсмены не маюць права разглядаць скаргі, якія тычацца прэзідэнта, міністраў, прадстаўнікоў заканадаўчых і судовых органаў.

У многіх адносінах паўнамоцтвы амбудсменаў аналагічны паўнамоцтвам камісій па правах чалавека. І тыя і іншыя маюць права прымаць і разглядаць скаргі грамадзян, абараняць іх правы. Аднак ніхто з іх не мае права выносіць абавязковыя рашэнні па разглядаемай справе.

Па меры абагачэння каталагу правоў і свабод на міжнародным і нацыянальным узроўнях становіцца неабходнай спецыялізацыя дзейнасці народнага праваабаронцы. Устанаўліваецца пасада народнага праваабаронцы па пытаннях роўнапраўя жанчын і мужчын (напрыклад, Фінляндыя), па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў (напрыклад, Венгрыя), па справах абароны, інакш наглад за правамі ваенаслужачых (напрыклад, ФРГ, Данія). У межах Савета Еўропы ўсё больш папулярнай становіцца ідэя стварэння інстытута еўрапейскага, народнага праваабаронцы, асноўнай задачай якога было б забеспячэнне роўнасці і справядлівасці для ўсіх людзей у гэтым рэгіёне.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

  1. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека 1948 г.

  2. Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах 1966 г.

  3. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 г.

  4. Мінімальныя стандартныя правілы ААН, якія тычацца адпраўлення правасуддзя ў адносінах непаўналетніх 1985 г.

  5. Дэкларацыя асноўных прынцыпаў правасуддзя для ахвяраў злачынстваў і злоўжывання ўладаю 1985 г.

  6. Асноўныя прынцыпы незалежнасці судовых органаў 1985 г.

  7. Асноўныя прынцыпы абыходжання з заключоннымі 1990 г.

  8. Конституция Республики Беларусь: Научно-правовой коммент. / Под общей ред. В.Г.Тихини и др.  Мн.: Беларусь, 1996.  223 с.

  9. Белякович Н.Н. Права и свободы человека: Практическое пособие. Мн.: “Молодежное научное общество”, 2001.  174 с.

  10. Котляр И.И. Права человека.  Мн.: Тесей, 2002.  255.

  11. Общая теория прав человека / В.А.Карташкин, Н.С.Колесова, А.М.Ларин, И.А.Ледях, Е.А.Лукашева и др.: Под общей ред. Е.А.Лукашевой.  М.: Издательство НОРМА, 1996.  520 с.

  12. Права человека. Учебник для вузов. Ответственный редактор  член-корр. РАН, доктор юридических наук Е.А. Лукашева.  М.: Издательская группа НОРМАИНФРАМ, 1999.  573 с.

  13. Права человека: Учабное пособие / Авт.-сост. С.П.Кацубо, И.В.Кучвальская, С.Б.Лугин.  Мн.: Амалфея, 2001.  336 с.

  14. Права человека: Учабное пособие / А.Д.Гусев, Я.С.Яскевич, Ю.Ю.Гафарова и др. Мн.: “Тетра системс”, 2002.

  15. Василевич Г.А. Конституция и некоторые аспекты защиты прав и свобод граждан. Мн., 1999.

  16. Васілевіч Р.А. Роля Канстытуцыйнага Суда РБ у абароне сацыяльна-эканамічных і сацыяльна-культурных правоў і свабод грамадзян // Веснік Канстытуцыйнага суда РБ.  1998.  №2.  С. 42-48.

  17. Вялента Л.І. Забеспячэнне правоў і свабод чалавека як функцыя дзяржавы // Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь: Тэз. дакл. Міжнар. нав.-практ. канф., Гродна, 26-27 красавіка 1996 г. / ГрДУ.  Гродна, 1996.  С. 103-106.

  18. Карташкин В.А. Права человека в международном и внутригосударственном праве // Государство и право.  1996.  №4.

  19. Котляр И.И. Права человека. Современные представления и механизм защиты.  Брест, 1996.

  20. Левін Лія. Правы чалавека. Пытанні і адказы.  Мн.: “Беларусь” / ЮНЕСКО, 1995.  88 с.

  21. Мюллерсон Р.А. Права человека: идеи, нормы, реальности. – М.: Юридическая литература, 1991. 156 с.

  22. Наумов А.В. Уголовный закон и права человека // Советское государство и право.  1990.  №1.  С. 52-60.

  23. Пастухов М.И. Права человека в Республике Беларусь: состояние и перспективы // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.  1996.  №3.  С. 76-81.

  24. Поленина С.В. Права человека и их защита (опыт Канады) // Государство и право.  1996.  №10.  С. 99-108.

  25. Туманов В.А. Права человека и исполнительная власть // Советское государство и право.  1990.  №2.  С. 44-51.

  26. Хаманева Н.Ю. Конституционное право граждан на подачу обращений (Проблемы законодательного регулирования) // Государство и право.  1996.  №11.  С. 10-18.

  27. Хаманева Н.Ю. Роль амбудсмена в охране прав граждан в сфере государственного управления // Советское государство и право.  1990.  №9.  С. 138-147.

  28. Ярчак В.М. Канстытуцыйнае рэгуляванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь // Весці Акадэміі навук Беларусі. Серыя гум. навук.  1996.  №2.  С. 17-20.

ГЛАСАРЫЙ

Паняцце

Сэнс паняцця

Правасуддзе

дзяржаўная дзейнасць, якая ажыццяўляецца судом шляхам разгляду і вырашэння ў судовых пасяджэннях цывільных, крымінальных і іншых спраў з мэтай умацавання законнасці і правапарадку, абароны правоў грамадзян і іншых суб’ектаў.

Скарга

зварот у дзяржаўны арган або да службовай асобы грамадзяніна, чые правы парушаны, з патрабаваннем іх аднавіць.

Амбудсмен

ад швед. Ombudsman  прадстаўнік чыіх-небудзь інтарэсаў  асоба або група асоб, як правіла, прызначаемых парламентам, якія надзяляюцца канстытуцыяй або спецыяльным законам паўнамоцтвамі ў сферы абароны правоў чалавека.

Камісія па правах чалавека

у многіх краінах спецыяльная нацыянальная ўстанова, якая ўтвараецца для заахвочвання і абароны правоў чалавека.

ТЭСТЫ

Заўвага! Неабходна выбраць усе правільныя адказы.

1. Упершыню ў Беларусі орган канстытуцыйнага кантролю быў створаны:

а) у 1989 г.  Камітэт канстытуцыйнага нагляду;

б) у 1994 г.  Канстытуцыйны Суд пасля прыняцця Канстытуцыі;

в) у 1996 г.  Канстытуцыйны Суд пасля ўнясення змяненняў у Канстытуцыю.

2. Абарона правоў ажыццяўляецца органамі канстытуцыйнай юрысдыкцыі пры разглядзе:

а) законаў на адпаведнасць канстытуцыі;

б) падзаконных актаў на адпаведнасць канстытуцыі;

в) крымінальных і грамадзянскіх спраў у якасці вышэйшай судовай інстанцыі.

3. Правам выступіць з ініцыятывай аб разглядзе справы ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь валодаюць:

а) Прэзідэнт;

б) Вярхоўны Суд;

в) Генеральны пракурор;

г) пастаянныя камісіі Парламента;

д) Савет Міністраў;

е) абласныя Саветы дэпутатаў.

4. Індывідуальныя скаргі грамадзян аб парушэнні правоў і свабод Канстытуцыйны Суд:

а) абавязаны разглядаць;

б) не абавязаны разглядаць.

5. Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантуецца абарона правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом:

а) усім асобам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі;

б) грамадзянам Беларусі;

в) грамадзянам Беларусі і Расійскай Федзерацыі;

г) грамадзянам Беларусі, іншаземцам, асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

6. Судовае правасуддзе бывае:

а) канстытуцыйным, крымінальным, грамадзянскім, сямейным, працоўным, адміністрацыйным;

б) крымінальным, грамадзянскім і адміністрацыйным;

в) крымінальным, грамадзянскім, адміністрацыйным і канстытуцыйным.

7. Судовая сістэма Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе:

а) Вярхоўны Суд, абласныя, Мінскі гарадскі і раённыя суды;

б) Канстытуцыйны Суд;

в) Рэспубліканскі і абласныя ваенныя трыбуналы;

г) Вышэйшы Гаспадарчы Суд і гаспадарчыя суды абласцей;

д) муніцыпальныя гарадскія суды.

8. Справы прыватна-публічнага абвінавачвання  гэта справы, па якіх дзяржаўныя органы (службовыя асобы) абавязаны ўзбудзіць крымінальную справу:

а) у кожным выпадку выяўлення прыкмет злачынства;

б) у выпадку наяўнасці заявы пацярпелай асобы, пры гэтым справа спыняецца, калі заява забіраецца;

в) у выпадку наяўнасці заявы пацярпелай асобы, пры гэтым справа не можа быць спынена нават у выпадку, калі заява забіраецца.

9. Прычынамі нізкага аўтарытэту суда ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца:

а) залежнасць суда ад выканаўчай улады;

б) прававы нігілізм насельніцтва;

в) адасобленасць суда ад іншых галінаў улады;

г) існуючая сістэма назначэння суддзяў;

д) матэрыяльная незацікаўленасць суддзяў у вырашэнні спраў.

10. Незалежнасць суда забяспечваецца:

а) замацаваннем прынцыпа незалежнасці ў заканадаўстве;

б) прымяненнем адказнасці за неправамернае ўздзеянне, ціск, пагрозу, умяшанне ў правасуддзе з боку любых суб’ектаў;

в) матэрыяльнай забяспечаннасцю суддзяў;

г) выбарнасцю суддзяў мясцовымі органамі ўлады;

д) прызначэннем суддзяў на пасаду Прэзідэнтам;

е) займаннем пасады суддзі пажыццёва.

11. Абскарджанне дзеянняў выканаўчых органаў і службовых асоб, якія парушаюць правы, у вышэйстаячыя органы або вышэйстаячым службовым асобам:

а) выключае судовы парадак абскарджання;

б) не выключае судовы парадак абскарджання.

12. Згодна падыходу ААН да азначэння паняцця “нацыянальныя ўстановы па правах чалавека”, да апошніх адносяцца:

а) камісіі па правах чалавека;

б) парламент;

в) суд, у тым ліку канстытуцыйны;

г) амбудсмены (упаўнаважаныя па правах чалавека);

д) сродкі масавай інфармацыі;

е) спецыялізаваныя нацыянальныя ўстановы, якія прызначаны для абароны правоў асабліва ўязвімых груп насельніцтва, напрыклад, этнічных або моўных меншасцяў, карэннага насельніцтва, дзяцей, бежанцаў, жанчын;

ж) прафсаюзы;

з) няўрадавыя праваахоўныя арганізацыі.

13. Нацыянальныя камісіі па правах чалавека звычайна займаюцца:

а) абаронай грамадзян ад усіх форм дыскрымінацыі;

б) абаронай асабістых і палітычных правоў;

в) разглядаюць скаргі на злоўжыванні ў сферы правоў чалавека;

г) разглядаюць скаргі на рашэнні судоў, якія закранаюць правы і свабоды чалавека;

д) распаўсюджваюць сярод насельніцтва веды аб правах чалавека;

е) прымаюць па расследуемых справах абавязковыя для выканання рашэнні.

14. У Рэспубліцы Беларусь інстытут праваабаронцы (амбудсмена):

а) быў уведзены ў 1991 г. і адменены пасля прыняцця Канстытуцыі 1996 г.;

б) быў уведзены згодна Канстытуцыі 1994 г. і адменены пасля прыняцця Канстытуцыі 1996 г;

в) уведзены Канстытуцыяй 1996 г., аднак не дзейнічае з прычыны адсутнасці спецыяльнага закону;

г) такі інстытут увогуле адсутнічае, хаця распрацоўваліся законапраекты.

15. Заканадаўчыя парушэнні правоў чалавека ліквідуюцца канстытуцыйным судом пры ажыццяўленні:

а) індывідуальнага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўна-прававых актаў;

б) канкрэтнага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўна-прававых актаў;

в) абстрактнага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўна-прававых актаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]