Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР - Юр. мех. абароны правоў ч..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
128.51 Кб
Скачать
  1. Камісіі па правах чалавека.

Камісіі па правах чалавека звычайна выконваюць адну або некалькі канкрэтных функцый, непасрэдна звязаных з абаронай правоў і свабод, у тым ліку і функцыю расследавання. Асноўныя накірункі дзейнасці камісіі могуць ахопліваць шырокі спектр правоў або абмяжоўвацца абаронай канкрэтнай найбольш уязвімай групы. Такія ўстановы створаны ў многіх краінах свету для забеспячэння эфектыўнага прымянення законаў і палажэнняў, якія тычацца абароны правоў і свабод. Большасць камісій дзейнічае незалежна ад іншых дзяржаўных органаў. Пры гэтым яны абавязаны рабіць рэгулярныя справаздачы аб сваёй дзейнасці перад заканадаўчым органам.

У склад камісій, як правіла, уваходзяць прадстаўнікі розных груп насельніцтва, якія маюць спецыфічныя інтарэсы. У камісію ўключаюцца людзі, якія маюць глыбокія тэарэтычныя веды і практычны вопыт у сферы правоў чалавека. У кожнай краіне могуць устанаўлівацца асаблівыя патрабаванні да членаў камісіі, напрыклад, квоты для колькасці прадстаўнікоў ад сацыяльных і прафесійных груп, партый, раёнаў.

Камісіі займаюцца абаронай грамадзян ад усіх форм дыскрымінацыі, абаронай асабістых і палітычных правоў. Паўнамоцтвы канкрэтнай камісіі азначаюцца законам або дэкрэтам. У законе або дэкрэце азначаецца юрысдыкцыя камісіі, у прыватнасці, віды паводзін дыскрымінацыйнага або гвалтоўнага характару, якія яна правамоцна расследаваць або прымяняць іншыя метады. Адны камісіі займаюцца разглядам парушэнняў любых правоў, прадугледжаных канстытуцый, другія маюць магчымасць разглядаць выпадкі дыскрымінацыі, заснаваныя на такіх шырокіх прыкметах, як раса, колер скуры, рэлігія, пол, нацыянальнае ці этнічнае паходжанне, інваліднасць, сацыяльны стан, сэксуальная арыентацыя, палітычныя перакананні, узрост і сямейны стан.

Важнай функцыяй камісій з’яўляецца разгляд індывідуальных і калектыўных скаргаў на злоўжыванні ў сферы правоў чалавека, якія парушаюць нацыянальнае заканадаўства. Пры гэтым камісіі маюць права атрымліваць доказы, якія тычацца расследуемага пытання. Многія камісіі ў ходзе расследавання і ўрэгулявання скаргаў выкарыстоўваюць працэдуры прымірэння або арбітражу. У працэссе прымірэння камісіі спрабуюць ліквідаваць рознагалоссі паміж бакамі з мэтай дасягнення ўзаемапрыемлімага выніку. Пры немагчымасці вырашэння спрэчкі з дапамогай працэдуры прымірэння, камісія выносіць сваё азначэнне.

Звычайна камісіі не маюць права выносіць пастановы, якія абавязковы для бакоў спрэчкі. Аднак гэта не азначае, што прынятае рашэнне, рэкамендуемыя метады ўрэгулявання або адпаведныя меры прававой абароны пакідаюцца без увагі. У некаторых выпадках спрэчныя пытанні разглядаюцца спецыяльным судом. У выпадку адсутнасці суда камісія можа перадаваць неўрэгуляваныя скаргі ў звычайныя суда для прыняцця канчатковага і абавязковага рашэння.

Камісіі па правах чалавека займаюцца сістэматычным аглядам палітыкі ўрада ў сферы правоў чалавека з мэтай выяўлення ўпушчэнняў у захаванні правоў чалавека. Яны могуць сачыць за захаваннем дзяржавай уласных і міжнародных норм аб правах чалавека, у выпадку неабходнасці прапаноўваць унясення ў іх адпаведных змяненняў.

Важнай функцыяй усіх камісій з’яўляецца распаўсюджанне сярод насельніцтва ведаў аб правах чалавека, выхаванне павагі да правоў і свабод і гатоўнасці іх самастойна абараняць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]