Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР - Юр. мех. абароны правоў ч..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
128.51 Кб
Скачать

3. Адміністрацыйна-прававыя формы абароны правоў і свабод

Адміністрацыйна-прававыя формы абароны правоў і свабод ўстанаўліваюцца заканадаўствам, якое вызначае паўнамоцтвы органаў выканаўчай улады ў канкрэтных сферах кіравання, ўзаемаадносіны органаў улады з індывідамі, абавязкі адпаведных органаў і формы абароны грамадзян ад неправамерных дзеянняў службовых асоб.

Сярод адміністрацыйна-прававых форм абароны правоў і свабод асобы можна выдзяліць наступныя:

  1. заканадаўчыя гарантыі правоў і свабод чалавека і грамадзяніна ў сферы выканаўчай улады;

  2. адміністрацыйны (інакш, па-за судовы) парадак абскарджання актаў органаў выканаўчай улады, калі скарга на дзеянне ніжэйстаячага органа (або службовай асобы) перадаецца на разгляд вышэйстаячага па субардынацыі органа;

  3. спецыфічныя формы дзяржаўнага кантролю ў сістэме выканаўчай улады. Напрыклад, кантроль прэзідэнта за законнасцю актаў урада, міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўны наглад у асобных сферах кіравання і г.д.;

  4. пракурорскі (агульны) наглад за захаваннем законаў выканаўчай уладай, пачынаючы з ураду і канчаючы мясцовымі выканаўчымі органамі. Асобным відам агульнага нагляду пракуратуры ў сферы выканаўчай улады з’яўляецца нагляд за захаваннем правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

  5. дзейнасць упаўнаважанага па правах чалавека. Апошняя форма прымяняецца не ва ўсіх краінах. У Рэспубліцы Беларусь дадзеная форма кантролю сёння адсутнічае, нягледзячы на шматлікія прапановы яе ўвесці.

Эфектыўная абарона правоў чалавека ў сферы выканаўчай улады патрабуе дакладнага прававога замацавання не толькі правоў асобы, але і адпавядаючым ім абавязкаў дзяржаўных органаў. Асноўным рэгулятарам у гэтым павінен выступаць закон. Аднак заканадаўчае замацаванне правоў і свабод у многіх выпадках патрабуе далейшай канкрэтызацыі і дэталізацыі ў нарматыўна-прававых актах органаў выканаўчай улады. Гэтымі актамі, як правіла, устанаўліваецца кампетэнцыя выканаўчых органаў, вызначаюцца ўзаемаадносіны з грамадзянамі.

І ў законах, і ў падзаконных прававых актах вызначаюцца абавязкі органаў выканаўчай улады забяспечваць рэалізацыю правоў і свабод грамадзян. Разгледзім некалькі прыкладаў. Канстытуцыяй гарантуецца права на правядзенне публічных мерапрыемстваў: мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў і інш. Органы выканаўчай улады павінны забяспечыць рэалізацыю гэтага права пры захаванні ініцыятарамі падобных мерапрыемстваў пэўных умоў. Выканаўчыя органы павінны разглядзець заяву, забяспечыць ахову і захаванне грамадскага парадку.

Права кожнага на свабоду, асабістую недатыкальнасць, права на недатыкальнасць жылля, на недатыкальнасць асабістага жыцця азначае адначасова замацаваны законам абавязак органаў выканаўчай улады ажыццяўляць свае функцыі і паўнамоцтвы з улікам гарантый пералічаных правоў. Напрыклад, асабісты дагляд, затрыманне і іншыя дзеянні дзяржаўных органаў павінны ажыццяўляцца толькі ў прадугледжаных законам выпадках і працэдурных формах. Заканадаўствам павінны падрабязна вызначацца правы і абавязкі дзяржаўных праваахоўных органаў і службовых асоб пры ажыццяўленні падобных мерапрыемстваў. Так забараняецца распаўсюджваць інфармацыю, якая закранае тайну асабістага жыцця, гонар і годнасць асобы, якая стала вядома ў працэсе ажыццяўлення аператыўна-вышоковых мерапрыемстваў.

Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь устаноўлена права грамадзян на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, стане навакольнага асяроддзя. Дзяржаўныя органы, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы. Яны абавязаны прадастаўляць інфармацыю аб сваёй дзейнасці сродкам масавай інфармацыі па іх запытах, а таксама ім забараняецца прымяняць цэнзуру. Сродкі масавай інфармацыі могуь публікаваць звестки аб фактах парушэння правоў і свабод чалавека, аб злоўжыванні дзяржаўнай уладай.

Тое самае можна сказаць і аб правах эканамічных, сацыяльных, культурных.

Адной з важнейшых праблем з’яўляецца ўдасканаленне механізмаў аховы правоў і свабод пры ажыццяўленні органамі выканаўчай улады мераў адміністрацыйнага прымусу. Такія меры могуць прымяняцца толькі ў адпаведнасці з законам і ўпаўнаважанымі на гэта органамі і службовымі асобамі. Орган ці службовая асоба мае права прымяняць толькі тую меру, якая ўваходзіць у яго кампетэнцыю. З мэтай абароны правоў і свабод асобы ўстаноўлены гарантыі. Напрыклад, асоба мае права абскардзіць у вышэйстаячыя органы прымененую да яго меру адміністрацыйнага прымусу. Вышэйстаячы орган павінен разглядзець скаргу і прыняць па ёй рашэнне. Асоба, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, прадстаўляць доказы, заяўляць хадайніцтвы, карыстацца юрыдычнай дапамогай абаронцы, абскардзіць прынятае рашэнне і інш. Калі скарга асобы задавальняецца, то орган або службовая асоба, якія вынеслі рашэнне, абавязаны прыняць неабходныя меры для аднаўлення парушанага права грамадзяніна, прынесці яму прабачэнне.

Трэба адзначыць, што адміністрацыйны парадак абскарджання як праваабарончы механізм аб’ектыўна неабходны, прычым ён не ў якай меры не зніжае ролю суда. Грамадзянін павінен мець права выбіраць судовы або па-за судовы парадак абскарджання. Больш таго, адміністрацыйны парадак разгляду скаргаў не закрывае шлях да судовага абскарджання проціпраўных рашэнняў органаў выканаўчай улады і іх службовых асоб.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]