Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР - Юр. мех. абароны правоў ч..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
128.51 Кб
Скачать

2. Судовая абарона правоў і свабод чалавека

Важнейшы спосаб забеспячэння і абароны правоў і свабод  гэта правасуддзе. Правасуддзе азначаецца як дзейнасць суда, якая ажыццяўляецца ў прадугледжаным заканадаўствам працэсуальным парадку і заключаецца ў разгляданні і разрашэнні канфліктаў, звязаных з парушэннем норм права. Судовае разбіральніцтва  найлепшы спосаб вырашэння прававых спрэчак, устанаўлення ісціны. Аднак прымяненне гэтага спосабу магчыма толькі тады, калі суд з’яўляецца незалежным і прымае рашэнні толькі на падставе закону, без ціску з боку ўладных структур і іншых знешніх суб’ектаў. У такіх умовах суд становіцца надзейным гарантам правоў і свабод асобы ў канфліктных умовах, што ўзнікаюць паміж грамадзянінам і дзяржавай.

У цывілізаваным грамадстве суду належыць цэнтральнае месца ва ўсёй прававой сістэме. Менавіта суд увасабляе сапраўднае права, ісціную справядлівасць. Чым вышэй роля суда, яго аўтарытэт, чым большай незалежнасцю і самастойнасцю валодае суд ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, тым вышэй у краіне ўзровень законнасці і дэмакратыі, тым надзейней абаронены правы і свабоды грамадзян.

У перыяд існавання савецкай дзяржавы таксама існавала судовая сістэма. Аднак судовая ўлада ніколі не была незалежнай і самастойнай. Дзейнасць судоў, так як і дзейнасць пракуратуры, органаў дазнання, следства, кантралявалася партыйнымі органамі. Згодна Канстытуцыі СССР 1977 г. суды павінны былі рабіць справаздачы аб сваёй рабоце перад выбаршчыкамі або органамі, якія іх выбралі. Пракуратура каардынавала дзейнасць судоў, міністэрства юстыцыі ажыццяўляла арганізацыйнае кіраўніцтва. У такіх умовах ніякай незалежнасці быць не магло.

У час правядзення разнастайных рэформ у грамадстве неабходна і правядзенне судовай рэформы. Для гэтага неабходны, акрамя прыняцця пэўнага заканадаўства, комплекс іншых мер  палітычных, ідэалагічных, прававых, арганізацыйных, матэрыяльных. Пэўных зменаў патрабуе сістэма юрыдычнай адукацыі.

Права на судовую абарону павінна мець універсальны характар. З усіх механізмаў нацыянальнага кантролю за захаваннем правоў чалавека зварот у суд ва ўсіх дэмакратычных краінах лічыцца самым эфектыўным. У артыкуле 8 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека запісана: “Кожны чалавек мае права на эфектыўнае аднаўленне ў правах кампетэнтнымі нацыянальнымі судамі у выпадках парушэння яго правоў, прадастаўленых яму канстытуцыяй або законам”.

Права на судовую абарону замацавана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У арт. 60 Канстытуцыі сказана: “Кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, назалежным і непрадузятым судом у азначаныя законам тэрміны” Слова “кожнаму” азначае, што права на абарону забяспечваецца любой асобе: грамадзяніну, замежніку, асобе без грамадзянства, службовай асобе, прыватнай асобе, пенсіянеру, студэнту, школьніку і г.д. Канстытуцыя правазглашае роўнасць на судовую абарону.

Канстытуцыйна гарантаванае права на судовую абарону выступае ў выглядзе праваадносін, на адным баку якіх знаходзіцца асоба, якая звярнулася ў суд, на другім  суд, які абавязаны разглядзець скаргу і прыняць законнае і абгрунтаванае рашэнне.

Права на зварот у суд можа быць рэалізавана толькі пры наяўнасці пэўных умоў, прадугледжаных заканадаўствам. Звычайна такімі ўмовамі з’яўляюцца: падсуднасць справы дадзенаму суду; дзеездольнасць асобы, якая звяртаецца ў суд; наяўнасць аформленых паўнамоцтваў; пэўным чынам складзеная заява; уплата пошліны. Калі ўсе ўмовы выкананы, суд абавязаны прыняць заяву.

Для грамадзянскага інстытута звароту ў суд характэрны прынцып дыспазітыўнасці, які азначае магчымасць асобы самастойна, па свайму меркаванню распараджацца сваімі правамі. Гэта азначае, што грамадзянін можа звяртацца ў суд, а можа і не звяртацца. Ніхто не можа прымусіць грамадзяніна звяртацца ў суд. Права звяртання ў суд ёсць у кожнага, яно натуральнае і неад’емнае. Звяртацца ў суд  гэта асабістая справа, рашэнне гэтага пытання не падкантрольна ні дзяржаве, ні грамадству, ні іншым суб’ектам.

Адной з форм судовай абароны правоў і свабод выступае адміністрацыйнае судаводства. Грамадзяне могуць абскардзіць у судовым парадку дзеянні і рашэнні дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, службовых асоб, якімі парушаны правы і свабоды грамадзян. Гэта рэальны судовы кантроль за дзеяннямі чыноўнікаў.

У крымінальным судаводстве права грамадзян на судовую абарону набывае спецыфічныя рысы з прычыны асаблівасці гэтага віда дзяржаўнай дзейнасці. Для крымінальнага працэсу характэрны прынцып публічнасці (афіцыйнасці), які патрабуе ад органаў крымінальнага праследавання (пракуратуры, следчага) узбудзіць крымінальную справу ў кожным выпадку выяўлення прыкмет злачынства. Гэты прынцып супрацьлеглы прынцыпу дыспазітыўнасці. Нават калі асоба не звяртаецца ў суд, дзяржаўны орган павінен узбудзіць крымінальную справу, акрамя выпадкаў прыватнага і прыватна-публічнага абвінавачвання. Сюды традыцыйна адносяцца справы аб згвалтаванні, пабоях, паклёпе, абразе. Гэта азначае, што крымінальная справа не ўзбуджаецца без заявы пацярпелай асобы.

Аднак, неабходна адзначыць, што суд у Рэспубліцы Беларусь не карыстаецца высокім аўтарытэтам. Для гэтага ёсць свае аб’ектыўныя і суб’ектыўныя прычыны. Грамадзяне не бачаць у судзе органа, які можа аднавіць парушаныя правы. Таму людзі часта звяртаюцца не ў суд, а ў адміністрацыйныя інстанцыі (выканаўчыя камітэты). Як сведчыць статыстыка, больш паловы ўсіх скаргаў з прычыны парушэння правоў адрасуецца грамадзянамі непасрэдна Прэзідэнту.

Адной з прычын такога становішча з’яўляецца парушэнне прынцыпу незалежнасці суддзяў і аказання на іх ціску з боку выканаўчай улады. Гэта было адзначана ў заўвагах Камітэта ААН па правах чалавека на 4-м перыядычным дакладзе Рэспублікі Беларусь.

Такое становішча вызвана таксама адносінамі насельніцтва да суда, якое сфармавалася на працягу дзесяцігоддзяў існавання сацыялістычнай камандна-адміністрацыйнай сістэмы. У нашай краіне не існавала незалежнай судовай сістэмы. Наадварот, суды вельмі часта выкарыстоўваліся правячай групоўкай для знішчэння палітычных апанентаў і падаўлення іншадумства.

Судовая абарона з’яўляецца важнейшай гарантыяй у выпадках парушэння або недастатковага забеспячэння правоў і свабод. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на судовую абарону ад замахаў на жыццё і здароўе, гонар і годнасць, асабістую свабоду і маёмасць, іншыя правы і свабоды, гарантаваныя Канстытуцыяй і іншымі законамі, а таксама ад неправамерных дзеянняў органаў дзяржанага кіравання і службовых асоб (арт. 6 закону “Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь”). Аднак, як сведчыць практыка, грамадзяне слаба спадзяюцца на суды, так як яны не выконваюць у поўнай меры свайго прызначэння і далёка не ва ўсіх выпадках могуць аднавіць законнасць.

На 7-м Кангрэсе ААН па папапярэджанню злачыннасці і абыходжнню з правапарушальнікамі, які адбыўся ў 1985 годзе ў г. Мілане, былі прыняты “Асноўныя прынцыпы, якія тычацца незалежнасці судовых органаў”. У гэтым дакуменце былі замацаваны наступныя палажэнні:

  1. Незалежнасць судовых органаў гарантуецца дзяржавай і замацоўваецца ў канстытуцыі і іншых законах. Усе дзяржаўныя і іншыя ўстановы абавязаны паважаць і захоўваць незалежнасць суда.

  2. Суды вырашаюць справы непрадузята, у адпаведнасці з законам, без якіх-небудзь абмежаванняў, неправамернага ўздзеяння, ціску, пагрозы, умяшання з боку любых суб’ектаў.

  3. Недапускаецца неправамернае або несанкцыянаванае ўмяшанне ў працэс правасуддзя. Судовыя рашэнні, вынесеныя судом, не падлягаюць перагляду, акрамя перагляду або змягчэнню прыгавораў судом.

  4. Кожны чалавек мае права на судовае разбіральніцтва ў звычайных судах або трыбуналах, якія прымяняюць устаноўленыя юрыдычныя працэдуры. Забараняецца стварэнне трыбуналаў, якія не прымяняюць юрыдычныя працэдуры, у мэтах падмены кампетэнцыі звычайных судоў.

  5. Суддзі валодаюць свабодай арганізоўваць асацыяцыі або іншыя арганізацыі і ўступаць у іх для абарны сваіх інтарэсаў, удасканалення прафесійнай падрыхтоўкі і захавання сваёй судовай незалежнасці.

  6. Асобы, якія адабраны на судовыя пасады, павінны мець высокія маральныя якасці і здольнасці, адпаведную падрыхтоўку і кваліфікацыю ў сферы права. Пры падборы суддзяў не можа быць ніякай дыскрымінацыі па прыкметах расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, палітычных і іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага або іншага палажэння.

  7. Законам павінны гарантавацца: тэрмін паўнамоцтваў суддзяў, іх незалежнасць, бяспека, адпаведнае ўзнагароджанне, умовы службы, пенсіі і ўзрост выхаду на пенсію і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]