Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР - Юр. мех. абароны правоў ч..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
128.51 Кб
Скачать

4. Нацыянальныя ўстановы па абароне правоў чалавека

Эфектыўнае ажыццяўленне правоў чалавека патрабуе стварэння нацыянальных структур для іх заахвочвання і абароны. У апошнія гады ў многіх краінах былі створаны ўстановы, на якія ўскладзена канкрэтная функцыя  абарона правоў чалавека. У 1991 г. у Парыжы па ініцыятыве Камісіі па правах чалавека ААН адбылася першая Міжнародная нарада па пытаннях нацыянальных устаноў, якія займаюцца заахвочваннем і абаронай правоў чалавека. Былі распрацаваны Парыжскія прынцыпы, якія тычацца статусу і функцыянавання нацыянальных устаноў. Гэтыя прынцыпы пацвердзілі неабходнасць надзялення нацыянальных устаноў шырокай кампетэнцыяй.

У адпаведнасці з гэтымі прынцыпамі на нацыянальныя ўстановы павінны ўскладацца наступныя функцыі:

  • прадстаўляць ураду, парламенту, любому іншаму кампетэнтнаму органу рэкамендацыі, прапановы, даклады, якія тычацца любых пытанняў, звязаных з абаронай правоў чалавека;

  • падтрымліваць (заахвочваць) узгадненне нацыянальнага заканадаўства з міжнароднымі дакументамі па правах чалавека;

  • садзейнічаць ратыфікацыі міжнародных дакументаў і сачыць за ажыццяўленнем міжнародных стандартаў;

  • аказваць садзеянне ў падрыхтоўцы дакладаў, прадстаўляемых краінай у адпаведнасці з міжнароднымі дакументамі;

  • прымаць удзел у распрацоўцы праграм, якія тычацца выкладання і даследаванняў па пытаннях правоў, распаўсюджваць інфармацыю аб правах, прыцягваць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў;

  • супрацоўнічаць з ААН, рэгіянальнымі і нацыянальнымі ўстановамі іншых краін.

Існуюць 2 падыходы да азначэння аб’ёму і зместу словазлучэння “нацыянальныя ўстановы па правах чалавека”. Згодна першаму (шырокаму) падыходу ў дадзенае паняцце ўключаюцца практычна ўсе нацыянальныя ўстановы, якія маюць прамое або ўскоснае дачыненне да заахвочвання і абароны правоў і свабод чалавека. Да такіх устаноў можна аднесці: заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы ўлады; сродкі масавай інфармацыі; нацыянальныя камісіі па правах чалавека; інстытут амбудсмена; прафсаюзы; розныя няўрадавыя праваабарончыя арганізацыі. Другі (вузкі) падыход мае больш спецыялізаваны характар і адносіць да нацыянальных устаноў па правах чалавека толькі тыя ўстановы, якія функцыянальна прызначаны выключна для заахвочвання і абароны правоў і свабод чалавека. На практыцы да такіх устаноў у большасці краін адносяцца: 1) камісіі па правах чалавека; 2) амбудсмены (упаўнаважаныя па правах чалавека); 3) спецыялізаваныя нацыянальныя ўстановы. Апошнія прызначаны для абароны правоў асабліва ўязвімых груп насельніцтва, напрыклад, этнічных або моўных меншасцяў, карэннага насельніцтва, дзяцей, бежанцаў, жанчын.

Другі падыход з’яўляецца больш правільным. ААН пад тэрмінам “нацыянальныя ўстановы па правах чалавека” разумее органы, якія ствараюцца ўрадам у адпаведнасці з канстытуцыяй, законам або дэкрэтам і функцыі якога канкрэтна азначаны як заахвочванне і абарона правоў чалавека. ААН зыходзіць з таго, што толькі моцныя спецыялізаваныя ўстановы могуць спрыяць найбольш эфектыўнай рэалізацыі правоў і свабод чалавека. Такім чынам, былі размежаваны дзяржаўныя органы, якія маюць дачыненне да правоў чалавека, і спецыяльныя ўстановы па правах чалавека.

У многіх сучасных краінах у сістэме абароны правоў чалавека прысутнічаюць спецыялізаваныя ўстановы, якія займаюцца праблемай дыскрымінацыі. Гэтыя ўстановы абараняюць правы асоб, якія належаць да этнічных, моўных, рэлігійных меншасцяў, карэннага насельніцтва, замежнікаў, іммігрантаў, бежанцаў, дзяцей, жанчын, бедных і інвалідаў. Звычайна такія ўстановы маюць права расследаваць выпадкі і формы дыскрымінацыі адносна асобных грамадзян, якія належаць да пэўнай групы, або адносна групы цалкам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]