Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР - Юр. мех. абароны правоў ч..doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
15.09.2019
Размер:
128.51 Кб
Скачать

ПУА “БІП  інстытут правазнаўства”

Кантралюемая самастойная праца

Л.І.ВЯЛЕНТА

Юрыдычныя механізмы абароны правоў чалавека

ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА

Мінск НО ООО “БІП-С” 2005

Юрыдычныя механізмы абароны правоў чалавека

КАРОТКАЯ АНАТАЦЫЯ МОДУЛЯ

Дадзеная тэма прысвечана важнейшай праблеме  механізмам абароны правоў і свабод чалавека, якія існуюць унутры дзяржавы. Тэма ўключае ў сябе блок пытанняў аб такіх механізмах абароны правоў чалавека, як канстытуцыйны кантроль, судовая абароны, адміністрацыйна-прававыя формы абароны, а таксама аб нацыянальных установах абароны правоў і свабод. Грамадзяне абараняюць свае правы і свабоды ў першую чаргу з дапамогай нацыянальных (унутрыдзяржаўных) механізмаў, яны звяртаюцца ў суд і іншыя ўстановы. І толькі ў тым выпадку, калі вычарпаны ўсе магчымасці абароны правоў унутры дзяржавы, грамадзяне могуць звяртацца ў міжнародныя ўстановы.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

  1. Канстытуцыйны кантроль як сродак абароны правоў чалавека.

  2. Судовая абарона правоў і свабод.

  3. Адміністрацыйна-прававыя формы абароны правоў і свабод.

  4. Нацыянальныя ўстановы па абароне правоў чалавека (камісіі, амбудсмен).

1. Канстытуцыйны кантроль як сродак абароны правоў чалавека

Прынцыпы прыярытэту правоў і свабод чалавека, звязанасці дзяржавы правамі чалавека, забароны антыправавога закону  гэта важнейшыя прынцыпы прававой дзяржаўнасці, якія могуць быць найбольш эфектыўна рэалізаваны з дапамогай канстытуцыйнага правасуддзя. Канстытуцыйны суд выступае тым органам, важнейшымі функцыямі якога з’яўляюцца: канстытуцыйнае правасуддзе, забеспячэнне вяршэнства канстытуцыі, абарона правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Гэтыя функцыі непарыўна звязаны паміж сабой. Абараняючы ад парушэнняў канстытуцыю як асноўны нарматыўны акт дзяржавы, суд адначасова абараняе і правы чалавека. Напрыклад, Канстытуцыйны суд Аўстрыі ў 1984 г. прызнаў 27 нарматыўна-прававых актаў не адпавядаючымі Канстытуцыі, з іх 16 па прычыне абмежавання правоў чалавека, ў 1985 г., адпаведна,  33 адменена, з іх 22 з прычына парушэння правоў чалавека.

Упершыню інстытут канстытуцыйнага кантролю з’явіўся ў ЗША, калі Вярхоўны Суд абгрунтаваў сваё права ажыццяўляць тлумачэнне Канстытуцыі і ацэньваць любы заканадаўчы акт на прадмет адпаведнасці ёй. У Еўропе канстытуцыйны кантроль з’явіўся ў 1920 г. у Аўстрыі, а ў 1931 г. у Іспаніі.

Канстытуцыйныя суды або органы, якія выконваюць падобныя функцыі існуюць у развітых краінах на працягу дзесяцігоддзяў. У СССР упершыню ў 1989 г. быў створаны Камітэт канстытуцыйнага нагляду, які не валодаў паўнамоцтвамі сапраўднага судовага органа, аднак ўнёс значны ўклад у абарону правоў і свабод. Напрыклад, Камітэт прызнаў проціпраўнай практыку прымянення неапублікаваных нарматыўных актаў аб правах, свабодах і абавязках грамадзян. У савецкія часы вельмі шмат дзейнічала нарматыўных актаў, у першую чаргу падзаконных (пастаноў, распараджэнняў, загадаў, інструкцый), якія не публікаваліся, мелі грыфы “сакрэтна”, “для службовага карыстання”, і таму яны не былі і не маглі быць вядомыя грамадзянам. Было прадпісана ў 3-месячны тэрмін апублікаваць усе закрытыя акты, інакш яны гублялі юрыдычную сілу. Камітэт прызнаў не адпавядаючай міжнарожным актам па правах чалавека інстытут прапіскі, які дзейнічаў у СССР і абмяжоўваў права на свабоду перамяшчэння і выбар месца жыхарства.

Функцыя абароны правоў і свабод органамі канстытуцыйнай юрысдыкцыі ажыццяўляецца ў трох формах дзейнасці  абстрактнага, канкрэтнага і індывідуальнага кантролю за адпаведнасцю канстытуцыі законаў і іншых нарматыўных актаў. Абстрактны кантроль прымяняецца пры разглядзе на адпаведнасць канстытуцыі нарматыўна-прававых актаў незалежна ад прымянення да канкрэтных адносін. У парадку абстрактнага кантролю канстытуцыйны суд ліквідуе заканадаўчыя парушэнні правоў чалавека. Гэта форма прымяняецца пры цэнтралізаваным канстытуцыйным кантролі. Канкрэтны кантроль прымяняецца пры разглядзе канкрэтнай судовай справы. Найбольш шырока гэта форма прымяняецца ў краінах з дэцэнтралізаванай сістэмай канстытуцыйнага кантролю, дзе ўсе суды правамоцны самі вырашаць пытанне аб канстытуцыйнасці прымяняемай нормы права.

Канстытуцыйны кантроль ажыццяўляецца і ў форме разгляду індывідуальнай або калектыўнай скаргі. Пры гэтым індывід, аб’яднанне грамадзян надзелены правам падаваць у канстытуцыйны суд скаргі аб парушэнні сваіх правоў і свабод законамі, іншымі нарматыўнымі актамі і судовымі рашэннямі. Індывідуальная скарга ў многіх краінах разглядаецца як сродак забеспячэння канстытуцыйных пачаткаў дэмакратыі, яснову якой складаюць правы і свабоды асобы. Такім чынам грамадзянін можа ўздзейнічаць і на заканадаўчую, і на выканаўчую, і на судовую ўлады. Індывідуальная скарга ўсё больш прымяняецца ў многіх сучасных краінах, у тым ліку ў Расійскай Федзерацыі.

У Рэспубліцы Беларусь Канстытуцыйны Суд упершыню быў створаны пасля прыняцця Канстытуцыі 1994 года. Суд з’яўляецца састаўной часткай судовай улады, ён ажыццяўляе кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў.

Канстытуцыйныя суды, як правіла, прымаюць да свайго разгляду пытанні па ініцыятыве тых суб’ектаў, якія пералічаны ў канстытуцыі. Згодна арт 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1996 г. з такой ініцыятывай могуць выступіць: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны Суд, Вышэйшы Гаспадарчы Суд, Савет Міністраў. Па Канстытуцыі 1994 г. у пералік такіх суб’ектаў уваходзілі: Старшыня Вярхоўнага Савета, пастаянныя камісіі вярхоўнага Савета, дэпутаты ў колькасці не менш 70, Генеральны пракурор. Аднак у гэты пералік не ўваходзіў Савет Міністраў. Канстытуцыйны Суд дае заключэнні аб адпаведнасці Канстытуцыі нарматыўна-прававых актаў, прымаемых рознымі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі.

На практыцы Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе абарону правоў і свабод грамадзян не толькі пры разглядзе канстытуцыйнасці розных нарматыўна-прававых актаў, але ў пэўнай меры рэагуе на звароты грамадзян, якія паступаюць у Суд. Аднак, на жаль, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь не надзелены правам ўзбуджаць справу аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў па прапанове грамадзян. У такіх выпадках Суд можа даць раз’ясненні грамадзянам наконт таго, у якія ўстановы ім трэба звярнуцца.

За 11 гадоў працы Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разглядзей шмат спраў, якія непасрэдна тычацца правоў і свабод грамадзян. Адным з першых у 1994 г. разглядалася справа, звязаная з абаронай працоўных правоў асобаў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту. Канстытуцыйны Суд прызнаў, што нормы Кодэкса законаў аб працы, што прадугледжваюць права наймальніка на звальненне з працы асобаў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, носяць дыскрымінацыйны характар, супярэчаць Канстытуцыі, праву грамадзян на працу.

Пры разглядзе справы аб Беларускай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Суд абараніў права грамадзян на атрыманне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб. Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на недапушчальнасць манапалізацыі дзяржавай сродкаў масавай інфармацыі. Суд абараніў права на адукацыю ў працэсе разгляду на адпаведнасць Канстытуцыі рашэння Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якім былі пазбаўлены магчымасці атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ва ўстановах Мінска выпускнікі школ з іншых рэгіёнаў рэспублікі. Дадзенае рашэнне не адпавядае арт. 49 Канстытуцыі, згодна якому грамадзянам гарантуецца права на выбар навучальнай установы незалежна ад таго, дзе яны пражываюць.

Прадметам разгляду стаў Указ Прэзідэнта ад 1 верасня 1995 г, якім прыпынялася дзеянне 18 законаў, што ўстанаўлівалі ільготы для некаторых катэгорый грамадзян (для інвалідаў, ветэранаў вайны, асобаў, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС і інш). Суд прыйшоў да высновы, што Прэзідэнт перавысіў свае паўнамоцтвы (адмяніў законы падзаконным актам). Суд разглядзеў і шмат іншых спраў, якія непасрэдна тычыліся правоў і свабод чалавека.

Абарона правоў і свабод грамадзян ажыцяўляецца Канстытуцыйным Судом і шляхам унясення прапаноў у адпаведныя дзяржаўныя органы, накіраваных на адмену або змяненне нарматыўных актаў, якія абмяжоўваюць правы і свабоды.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]