Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_3.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
136.19 Кб
Скачать
  1. З усіх прапанаваных азначэнняў слоў падбярыце правільнае. Вызначце, якія словы адпавядаюць іншым азначэнням.

Іклы – гэта:

а) парныя косці плечавога пояса, якія аб’ядноўваюць лапатку з грудною косцю;

б) зубы, знаходзяцца паміж разцамі і караннымі зубамі;

в) часткі тулава чалавека альбо жывёлы.

Лыткі – гэта:

а) пукатасці на заднім баку галёнак;

б) органы ў роце для крышэння ежы;

в) адтуліны ў абалонцы вока.

Клубы – гэта:

а) крываносныя сасуды;

б) часткі сэрца, якія сваімі скарачэннямі забяспечваюць рух крыві па крываноснай сістэме;

в) верхняя частка бядра.

Страўнік – гэта:

а) орган стрававання ў чалавека альбо жывёлы;

б) орган чалавека альбо жывёлы, які выпрацоўвае рэчы, неабходныя для ягонай жыццядзейнасці;

в) пярэдняя частка тулава ад шыі да жывата.

  1. Падбярыце да кожнага слова максімальную колькасць сінонімаў.

Дарога, смелы, вельмі, кавалак, перажываць, бяда.

  1. Складіце і запішыце сказы, выкарыстоўваючы словы з прыведзеных сінанімічных радоў.

Намер – задума – думка – план – ідэя – мэта.

Настойлівы – нязломны – няўмольны – зацяты.

  1. У прыведзеных радах слоў назавіце пары антонімаў.

Вайна – мір – незалежнасць – каханне – жыццё.

Чорны – чырвоны – сіні – белы – ружовы.

Старасць – смерць – мудрасць – маладосць.

Халодны – кіслы – салёны – гарачы – рэдкі.

Дзень – ноч – аўторак – раніца.

  1. Растлумачце лексічнае значэнне кожнага амоніма ў радах. Складзіце словазлучэнні.

Бокс1 – бокс2 – бокс3.

Клуб1 – клуб2 – клуб3.

Справа1 – справа2.

Бор1 – бор2 – бор3.

  1. Запішыце словазлучэнні, замяняючы выдзеленыя словы антонімамі.

Старая кніга, старая газета, стары чалавек.

Сухі плашч, сухі хлеб, сухі клён.

Свежае малако, свежае паветра, свежае мяса.

Ясны дзень, ясныя пытанні, ясны твар.

Чытаць ціха, сядзець ціха, ісці ціха.

  1. Вусна растлумачце розніцу ў значэнні прыметнікаў кожнай пары. Запішыце словазлучэнні з прапанаванымі парамі слоў.

Смалісты – смаляны, працаздольны – працалюбівы, стары – старажытны, запаведны – запаветны, горны – гарысты, земляны – зямлісты, балотны – балоцісты, хворы – хваравіты, жаласлівы – жалобны.

5. Выстаўленне выніковых адзнак.

Пасля кантролю засваення вывучаемага матэрыялу выкладчык ацэньвае работу кожнага студэнта.

6. заключная частка.

Выкладчык адказвае на пытанні студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.

VI. Літаратура Асноўная:

  1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  2. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

  3. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  4. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003.

  5. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

Дадатковая:

  1. Антанюк Л. А.., Плотнікаў Б. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн., 2004.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]