Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_3.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
136.19 Кб
Скачать

V. Літаратура Асноўная:

  1. Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.

  2. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

  3. Бадзевіч З. І., Сямешка Л. І., Шкраба І. Р. Курс беларускай мовы. – Мн., 1996.

  4. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003.

  5. Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.

Дадатковая:

  1. Антанюк Л. А., Плотнікаў Б. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мн., 2004.

  2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн., 1994.

  3. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Пад рэд. М. С. Яўневіча. – Мн., 1997.

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №3

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным факультэце завочнага аддзялення

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Паглыбіць веды аб сістэме лексічных сродкаў беларускай мовы.

  2. Набываць навыкі карыстання моўнымі сродкамі беларускай мовы ў розных сітуацыях прафесійных зносін.

  3. Выхоўваць пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

ІІІ. Разлік вучэбнага часу:

№ пп

Ход заняткаў

Колькасць адведзенага часу ў хвілінах

1.

Уводная частка.

5

2.

Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе тэставання.

15

3.

Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.

15

4.

Выкананне практычных заданняў.

20

5.

Выстаўленне выніковых адзнак.

5

6.

Заключная частка.

5

IV. Агульныя метадычныя ўказанні:

Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.

V. ХОД ЗАНЯТКАЎ.

1. Уводная частка:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Вызначэнне мэтавай накіраванасці заняткаў.

  1. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:

1. Адзначце лічбай, у якіх адносінах знаходзяцца выдзеленыя ў парах словы:

1) сінанімічных;

2) аманімічных;

3) антанімічных;

4) паранімічных.

Цяжкае пытанне – складанае заданне;

балоцістая мясціна – балотная расліннасць;

далей пакладзеш – бліжэй знойдзеш;

благі намер – добры ўчынак;

блішчыць шкельца – зіхаціць расінка;

ганаровае даручэнне – ганарлівая дзяўчына;

канец вуліцы – пачатак артыкула;

пачаліся спрэчкі – цяжкія дэбаты;

рог вуліцы – паляўнічы рог;

дзядуля занядужаў – дзіця захварэла;

кран цячэ – пад’ёмны кран;

звонкі голас – глухі стогн.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]