Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фарный костёл.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
45.46 Кб
Скачать

Гадзіннік на вежы касцёла

У паўночнай вежы касцёла знаходзіцца старадаўні гадзіннік з боем,які з'яўляецца ўнікальным помнікам сярэдневяковай тэхнікі XVII-XVIII ст.ст. еўрапейскага значэння і адначасова філасофскім сімвалам эпохі барока. Cправа ў тым, што застасаванне маятніка ў гадзінніку, што стала магчымым у выніку навуковых прац Галілея і Гюйгенса ў сяр. XVII ст., зрабіла сапраўдную рэвалюцыю не толькі ў тэхніцы вымярэння часу, але і ў поглядах чалавека на сваё месца ў свеце."Залаты век майстроў гадзіннікаў", які пачаўся ад моманту выкарыстання ў іх маятніка, не выпадкова супадае з эпохай барока, бо менавіта ён аказаў велізарны ўплыў на светаадчуванне людзей. Іх уразіла матэрыялізаванае ў хістаннях маятніка ўсведамленне хуткабежнасці няўмольна бягучага часу і як след, марнасці ўсяго зямнога.

Гродзенскі пяцісотгадовы вежавы гадзіннік быў выкананы для гарадской ратушы, што была пабудавана на галоўнай плошчы- рынку-пасля надання Гродна поўнага Магдэбурскага права вялікім князем Аляксандрам у дзень св. бенедыкта 1496г. ў берштах. Першае ўзгадванне гадзінніка адносіцца да 1541 года. калі каралева Бона Сфорца аддае распараджэнне гродзенскаму магістрату ўзяць на службу гадзіннікавага майстра для абслугоўвання ягонага механізма. Падчас нашэсця маскоўскага войска ў1655-60гг. ратуша была разбурана, а горад амаль цалкам знішчаны пажарам і абязлюдзеў. варшаўскі сойм 1661 года пастанавіў:"бяручы пад увагу тое, што горад Гродна з фальваркамі і прадмесцямі цалкам зруйнаваны і спустошаны маскоўскімі войскамі, то для таго, каб яго становішча змагло палепшыцца, іы звальняем гродзенскіх мяшчан і яўрэяў начатыры гады ад уплаты падаткаў". той жа сойм пацвердзіў усе гарадскія правы і прывілеі. Аднак жыццё вярталася ў Гродна надзвычай павольна. У інвентары Гродзенскай эканоміі за 1680 год паведамляецца што яшчэ ў 1675 годзе спецыяльная камісія на чале з львоўскім канцлерам камісарам караля Янам Грабоўскім прыняла пастанову аб патрэбе адбудаваць "Ратушу з Гадзіннікам", якая з"яуляецца "усіх гарадоў і мястэчак, удастоеных Магдэбурскі правоў і прэрагатыў неабходным упрыгожаннем". Тым больш, як падкрэслівае дакумент, у гродне будзе засядаць кожны трэці сойм Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага( паводле Канстытуцыі 1673 года соймы праводзіліся па чарзе ў двух частках РП: два ў Варшаве, і адзін ў Гродне).ПАколькі гродзенскія яўрэі ўжо сабралі 300 злотых на гадзіннік, ім прапанавалася за1676 год назбіраць яшчэ столькі ж трыма ратамі, а таксама 20 тысяч цэглы і вапны 100 салянак, бо "Гадзіннік з вежаю" большых выдаткаў патрабуе.

Пасля 1683 года гадзіннік з"яўляецца на высокай драўлянай вежы старога калегіума, што стаяў зусім побач з Рынкам. А яшчэ праз 42 гады ён быў перанесены ў касцёл св. Францыска Ксаверыя. Вядомыя сёння дакументы не захавалі інфармацыю аб ягоным паходжанні. Але аблічча, памеры і кшкалты клеццяў, каструкцыі асобных вузлоў і механізмаў не пакідаюць сумневу, што захаваўшыся ў Гродне вежавы гадзіннік адносіцца да канца 15 - пач.16ст.ст. і з"яўляецца адным з найбольш старажытных з дзеючых у Еўропе.

Праўдападобна, што езуіты, выдатна разумеючы значэнне вежавага гадзінніка, як сімвала жыцця сярэднявечнага горада, прыдбалі яго сабе, адрамантавалі, і тым самым вырашылі адну з праблем магістрата. (хроніка рымсага архіва езуітаў у 1725 г паведамляе:"разладжаны і стаўшы непрыдатным з-за старажытнасці сваёй гадзіннік у гэтым годзе трохмесячнай працай быў адноўлены і змешчаны на вежы касцёла. Зусім гнілая высокая драўляная вежа калегіума - старая аснова гадзінніка - была своечасова скінута, каб не пагражала сваім падзеннем даху калегіума."

Аб тым, як выглядаў цыферблат гадзінніка ў 2 чвэрці 18ст. можна даведацца з цэнтральнага роспісу сталі кангрэгацкай капліцы касцёла: на паўночнай вежы, нягледзячы на дрэнны стан жывапсу, выразна відаць круглы цыферблат, які знаходзіўся тады на адзін ярус ніжэй у параўнанні з яго сённяшнім месцазнаходжаннем.

Падчас перабудовы вежаў у 1750-52 гадах гадзіннік паднялі на адзін ярус вышэй і зрабілі новыя цыферблаты. У кантракце з К.Бурманам адзначаецца, што "...на вежы ад аптэкі тры разы скляпенні павінны быць даныя, першае над гадзіннікам... Цыферблат не інакш як з лічбамі касцельнымі гадзіннымі, чвэрці і мінуты з бляхі масянзовай выразаныя папрыбіваць". У той самы час на адзін ярус вышэй /над другім скляпеннем/ былі падняты і званы.

У інвентарным вопісу гродзенсканга фарнага касцёла, складзеным 24 кастрычніка 1798г. гаворыцца: "У вежы левай маецца лесвіца на хоры і гадзіннік, а той гадзіннік - жалезны вялікі. Гадзіннік і чвэрці б'ючы, з гірамі каменнымі на тоўстых вяроўках, з чатырма цыферблатамі на чатырох баках вежы размешчанымі (!на вежы няма слядоў замацавання чацвёртага цыферблата і неабходнасці у ім не магло быць: паўдневы цыферблат ніадкуль нябачны. Думаецца, што гэта памылка сладальніка вопісу - цыферблатаў было тры!), са стрэлкамі на іх, і машынай для завода гэтага ж гадзінніка."

Гадзіннік па-ранейшаму адыгрываў ролю гарадскога, а магчыма, быў і маёмасцю магістрата. У журнале Установы Гродзенскага губернскага Праўлення ёсць запіс ад 20 студзеня 1864 года, што ў адпаведнасці з рапартам майстра гадзіннікаў Карла Шчэнсновіча, якому Дума даручыла ўтрымліваць ў спраўнасці гарадскі гадзіннік, "Гродзенскаму гарадскому магістрату прадпісаць пабудову ашалёўкі гарадскога гадзінніка на вежах Паезуіцкага касцёла гаспадарчым спосабам", таму што "ён не можа хадзіць спраўна, паколькі ўсялякая змена ў паветры дзейнічае на ход гэтага гадзінніка, тым больш, што ён змешчаны высока".У тым жа журнале маецца даведка ад 31 снежня 1874 года, па данясенню гродзенскай гарадской думы ад 15 мая гэтага ж года, што "французскі падданы П'ер Кас'ю , агледзеўшы гарадскі гадзіннік, што знаходзіцца на вежы Фарнага касцёла, ... абавязаўся цалкам адрамантаваць той за 150 рублёў". Акрамя таго,"Дума дагаварыла шляхціча Мечыслава Праневіча за плацёж па 5 рублёў у месяц ... спраўна штодзень заводзіць гарадскі гадзіннік, што знаходзіцца на вежы Фарнага касцёла, са змазваннем таго за свой кошт; у выпадку няспраўнай заводкі, у выніку чаго гадзіннік не дзейнічаў бы, Праневіч будзе падвергнуты штрафу на каяысць горада па 20 капек за кожны дзень..."

У час акупацыі Гродна кайзераўскай арміяй /1915-19гг./ былі вывезены ў Германію тры з чатырох званоў касцёла, у тым ліку і самы вялікі гадзіннікавы. У 1922 у час рамонту храма былі зняты цыферблаты, бо "пагражалі бяспецы".

У лістападзе 1932 года пры фарным касцёле быў створаны грамадскі камітэт па фундацыі званоў і гадзінніка, які праіснаваў да 1937 года. Вынікам дзейнасці камітэта было змяшчэнне на левай вежы двух званоў, выкананых у ліцейні Якуба Крушэўскага ў Вэнгрове (Сядлецкая зямля) і асвечаных 6 верасня 1936 года адпаведна ў імя св Казіміра і св Францішка Ксаверыя віленкім мітрапалітам Р. Ялбжыкоўскім.

Пасля другой Сусветнай вайны дазорца касцела Марыя Гратулевіч, або яе муж Іосіф каля 12 гадзін падымаліся па 111 прыступках унутры вежы і заводзілі гадзіннік. Потым гэта было забароненена.

У 1980 годзе майстры аб"яднання "Рамбыттэхніка" А.Пузэй і Г.Сямернік адрамантавалі прывод стрэлак, наладзілі ход, выканалі маятнік, быў перароблены на электрычны завод механізма.

У 1988-89гг. выканана чарговая рэстаўрацыя механізма майстрамі С. Дарашкевічам, В. Мельнікам і І.Ясюкевічам з гродзенскага завода карданных валаў: зроблены тры новыя круглыя цыферблаты, заменены апорныя падшыпнікі усіх колаў, нарошчаны зубцы механізма хода, выкананы інварны стрыжань маятніка, адноўлены першапачатковы механічны прывод, што яднае механізмы боя і хода.

Правядзенне канчатковага аднаўлення гадзінніка праходзіла з 13.03 па 13.08.1997 года у супрацоўніцтве з Лабараторыяй навуковай рэстаўрацыі гадзіннікаў і музычніх механізмаў Дзяржаўнага Эрмітажа з Санкт- Пецярбурга. Зацікаўленасць гродзенскім вежавым гадзіннікам паўстала пасля выхаду ў свет артыкула аб гісторыі і тэхнічнай пабудове гэтага помніка тэхнікі, у выніку чаго ў 1997 годзе Гродна наведала група энтузіястаў-рэстаўратараў старадаўніх гадзіннікаў з Інстытута ядзернай фізікі РАН на чале з Юрыем Платонавым, які пазней узначаліў згаданую лабараторыю. У Эрмітажы была распрацавана навуковая дакументацыя рэстаўрацыі; разлік і выраб чарцяжоў. Велізарную працу па вяртанню помніка тэхнікі да жыцця правёу гродзенскі гадзіннікавы майстар Алесь Налівайка пры дапамозе рабочых і інжынераў Гродзенскага завода Карданных валаў.

У выніку рэстаўрацыі гадзіннік цалкам адноўлены і адпавядае па сваёй канструкцыі лепшым абразчыкам сярэднявечных хранометраў.

http://katedra.grodnensis.by/index.php?option=com_contact&Itemid=3