Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фарный костёл.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
45.46 Кб
Скачать

Кансэкрацыя касцёла

Працы па накрыцці вежаў і размяшчэнні на іх званоў, тынкаванні, устанаўленні агароджы на ўнутраным карнізе пад скляпеннем, паскорылі доўгачаканую хвіліну кансэкрацыі. У дзень 6 снежня 1705 г. хэлмінскі біскуп Тэадор Патоцкі здзейсніў кансэкрацыю касцёла пад назвай св. Францішка Ксаверыя. Дата кансэкрацыі выпала на час трывання вялікай вайны Паўночнай (1700-1721). Польскі кароль і электар саскі Аўгуст II Моцны, а таксама Пётр I у барацьбе супраць караля Швецыі Караля XII стваралі адзіную кааліцыю. Абодва ўладары, праводзячы час на супольных размовах у Гродне, узялі ўдзел у кансэкрацыі касцёла. Прысутнасць манархаў на гэтай урачыстасці, надавала абрадам кансэкрацыйным знешнюю пышнасць і прыгажосць. Было гэта, аднак, і прызнанне працы рэлігійна-грамадзкай, якая спраўлялася езуітамі ў Гродне і ваколіцах.

Выбар галоўным апекуном касцёла св. Францішка Ксаверыя мае сувязь з яго кананізацыяй, якая адбылася ў Рыме ў 1622 г. Супала яна з датай прыезду аа. Езуітаў у Гродна. Наданне касцёлу тытула гэтага святога мела на мэце распаўсюджанне культу св. Францішка Ксаверыя, мала вядомага сярод жыхароў ВКЛ.

На далейшыя дзеі пабудовы касцёла паўплывалі вынікі Паўночнай вайны. Няшмат удалося змяніць пазней у інтэр’еры і высталяванні унутранай часткі касцёла. Маршы войскаў сваіх і чужых ускладнялі няспынную будоўлю.

Далейшае будаўніцтва

У 1707 г. Крыштаф Пэўкер з Крулеўца па дамове намаляваў праекты ўсіх бочных алтароў. На працягу 1712-1716 гг. былі яны тым жа майстрам замацаваныя ў касцёле: два ў капліцах, 4 у трансэпце, 6 пры калоннах. Адлюстроўваюць алтары характарыстычныя рысы майстра з Крулеўца: па-першае з’яўляюцца высокімі, а па-другое маюць 2 ярусы. Ад іх адрозніваецца толькі адзін алтар, які знаходзіцца ў паўночнай капліцы - св. Міхала. Стыль і тэхніка выканання гаворыць аб тым, што быў ён менавіта ў гэты час грунтоўна адрэстаўраваны Пэўкерам. У канцы 70-х гадоў XVIII ст. быў вымураваны і аздоблены тынкоўкай алтар, які знаходзіцца ў паўднёвай капліцы, што называюць таксама студэнцкай. Гэта верагодна было абумоўлена тым, што там быў змешчаны праслаўлены ласкамі абраз Маці Божай Кангрэгацкай. У новым алтары знаходзіліся ўсе воты, якія сведчылі аб цудадзейнасці абраза. Пачатак будовы гэтага алтара быў апошнім пачынаннем езуітаў перад іх ліквідаваннем.

Каля 1752 г. на 14 прамавугольных паглыбленых палях былі нанесены фрэскі, якія з’яўляюцца каштоўнай аздобай касцёла. Тэмай абразоў, якія маюць 1,5 м вышыні і 4,5 м даўжыні, з’яўляюцца сцэны з жыцця св. Францішка Ксаверыя. Яны набліжаюць да вернікаў асобу галоўнага патрона касцёла. Невядомы аўтар для нанясення фрэсак выкарыстаў гравюры Мельхіора Хаффнэра з 1691 г., змяняючы іх фармат з вертыкальнага на гарызантальны. З 51 гравюры выкарыстаў 15. Для іх выканання ананімны аўтар выкарыстаў тагачасную тэхніку насценнага жывапісу. Мастацтва выканання фрэскаў застаецца да сёння прадметам зацікаўленасці для шматлікіх вынаходцаў. Галоўнай асаблівасцю кампазіцыі з’яўляецца згушчаны пярэдні план і разлеглы задні. Глыбіня самога абраза адшуканая колерам, што сведчыць аб тым, што мастак апераваў ім у дасканалай ступені.

У час, калі ўпрыгожвалі ўнутраную частку святыні, сам будынак касцёла патрабаваў рэстаўрацыі. У выніку гэтага разам з трываючымі будаўнічымі працамі, езуіты здзейснілі першы рамонт узнясення, яго карнізу і даху.

У 1750-1752 майстар Крысціян Бурман, згодна з кантрактам, надбудаваў 13,5 лакцей (каля 8 м) вышэй дзве вежы пры фасадзе касцёла, што значна ажывіла вобраз будынка. Гэты ж майстар, на месцы драўлянага ліхтара над купалам прэзбітэрыя, змясціў мураваны. Таксама на ўсіх купалах і вежах адрэстаўраваў крыжы.

2 верасня 1752 г. адрамантаваны будынак касцёла быў папсаваны гвалтоўнай бурай, якая знішчыла новы ліхтар і сарвала частку даху на святыні. Вялікія даўгі, якія ўзніклі падчас будоўлі касцёла, не дазвалялі езуітам зрабіць хуткі рамонт. Толькі ў 1765 г. быў адбудаваны ліхтар і пакрылі дах меддзю са Швецыі. У 1768 г. у спецыяльна прызначаных выемках фасаду, з боку рынка, былі змешчаны драўляныя фігуры: св. Францішка Ксаверыя, апекуна сучаснага касцёла, а таксама св. Апосталаў Пятра і Паўла, апекуноў тагачаснага езуіцкага касцёла. Гэтыя фігуры выканаў разбяр Георгій Гіс.

Пасля ліквідацыйнай буллы папы Клеменса XVI з 1773 г., Езуіты павінны былі пакінуць Гродна, а ўсе будынкі пасля іх пераняла на мэты асветы Камісія Народнай Адукацыі. Пад кіраўніцтвам архітэктара той жа камісіі Юзэфа Сакко, быў праведзены далейшы рамонт святыні. Ад 1773 г. у касцёле адбываліся набажэнствы для вучняў школы, спачатку абласной, пазней з аддзяленняў. Пасля пажару старой Фары ў 1782 г., касцёл св. Францішка Ксаверыя стаў асяродкам парафіяльнага жыцця.