Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фарный костёл.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
45.46 Кб
Скачать

Гісторыя абраза Маці Божай Кангрэгацкай

Асаблівай пашанай з боку вернікаў карыстаецца цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай з нашай катэдральнай базылікі імя святога Францыска Ксаверыя. Ікона з'яўляецца копіяй італьянскага абраза "Пратэктарка Рымлян" (Salus Populi Romani) з базылікі Santa Maria Maggiore. З гісторыяй гэтай святыні непасрэдна звязана другая назва іконы - Маці Божая Снежная. Папярэдні будынак базылікі IV ст. размяшчаўся на ўзгорку Эсквілін і меў назву Santa Maria de la Neves (ад італ. neve - снег). Згодна паданню, перад закладкай царквы летам 352 г. нечакана выпаў снег і папа Ліберый накрэсліў на снезе круг па перыметру будучага храма.

Алтары касцёла

Алтар Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай)

Знаходзіцца ў бакавым нефе, справа ад галоўнага алтара. Гэта - адзіны ў касцеле мураваны алтар. Выкананы ў 1773 годзе скульптарам Тамашам Падгайскім. У галоўным полі алтара - абраз Маці Божай Кангрэгацкай, намаляваны на медзі.Ён быў прывезены з Рыма ў пачатку XVII ст. гэта барочная копія Маці Божай Снежнай з базілікі Санта Марыя Маджорэ ў Рыме. Абраз акружаны вялікай пашанай з боку вернікаў.З гэтай прычыны штогод, пачынаючы ад 1917 г., адзначаецца свята ў гонар Найсвяцейшай Маці Божай Кангрэгацкай (5 жніўня) . У бакавых сегментах - нішы з фігурамі: св. Антонія Падуанскага з Дзіцяткам Езусам злева і св.Дамініка справа. Наверсе - фігурка Беззаганнай Божай Маці. У капліцы захавалася лаўка з 18 ст., з выявамі 16-ці цудаў аздараўлення, якія адбыліся пры заступніцтве Кангрэгацкай Божай Маці.

Гісторыя гродзенскай катэдры.

У Хроніцы літоўскай правінцыі аа. Езуітаў з 1763 г. аб касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне чытаем: “Святыня сярод найслаўнейшых асвечаных пабудоў Каралеўства амаль самая выдатная”. Сапраўды, з архітэктурнага боку і гістарычнага развіцця, можна назваць яе найпрыгажэйшай каталіцкай святыняй рэгіёну, з якой звязана багатая рэлігійная спадчына ваколіц.

Ужо каля 300 год касцёл св. Францішка Ксаверыя з’яўляецца гонарам і візітнай карткай гарадзенцаў. Сваёй папулярнасці святыня не страціла і ў наш час. Архітэктура касцёла, яго ўнутраны выгляд не перастаюць абуджаць уражанні сучаснікаў, якія таксама выказваюць сваё захапленне касцёлам, што быў сведкам шматлікіх здарэнняў. Не без перабольшвання можна сцвярджаць аб выключным выхаваўчым значэнні гэтай святыні, якая адыграла значную ролю ў грамадска - рэлігійным жыцці горада на прасторы стагоддзяў. Спачатку гэта была езуіцкая калегія - цэнтр асветы і навукі, затым асяродак парафіяльнага жыцця, а сёння касцёл вядомы, як Базіліка Меншая і біскупская катэдра Гродзенскай Дыяцэзіі.

Апісанне і гісторыя стварэння галоўнага алтара

Да шэдэўраў унутранага абсталявання касцёла з упэўненасцю можна аднесці багатае ўбранства галоўнага алтара. У параўнанні з бакавымі алтарамі, якія ўжо былі ў касцёле, галоўны алтар быў пабудаваны найпазней. Святыня ў гэты час функцыянавала ўжо больш як 30 гадоў. Алтар у прэзбітэрыі, перанесены са старога касцёла, не ствараў адзінай цэльнасці з барочным убраннем бакавых алтароў. Мсціслаўскі кашталян Самуіл Лазовы разам з жонкай сваёй Канстанцыяй паабяцалі фінансавую падтрымку пры пабудове алтара.

Гадзіннік на вежы касцёла

У паўночнай вежы касцёла знаходзіцца старадаўні гадзіннік з боем,які з'яўляецца ўнікальным помнікам сярэдневяковай тэхнікі XVII-XVIII ст.ст. еўрапейскага значэння і адначасова філасофскім сімвалам эпохі барока. Cправа ў тым, што застасаванне маятніка ў гадзінніку, што стала магчымым у выніку навуковых прац Галілея і Гюйгенса ў сяр. XVII ст., зрабіла сапраўдную рэвалюцыю не толькі ў тэхніцы вымярэння часу, але і ў поглядах чалавека на сваё месца ў свеце."Залаты век майстроў гадзіннікаў", які пачаўся ад моманту выкарыстання ў іх маятніка, не выпадкова супадае з эпохай барока, бо менавіта ён аказаў велізарны ўплыў на светаадчуванне людзей. Іх уразіла матэрыялізаванае ў хістаннях маятніка ўсведамленне хуткабежнасці няўмольна бягучага часу і як след, марнасці ўсяго зямнога.