Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фарный костёл.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
45.46 Кб
Скачать

Гісторыя гродзенскай катэдры.

Другі перыяд, кансэкрацыя

Парафіяльны касцёл

У Хроніцы літоўскай правінцыі аа. Езуітаў з 1763 г. аб касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне чытаем: “Святыня сярод найслаўнейшых асвечаных пабудоў Каралеўства амаль самая выдатная”. Сапраўды, з архітэктурнага боку і гістарычнага развіцця, можна назваць яе найпрыгажэйшай каталіцкай святыняй рэгіёну, з якой звязана багатая рэлігійная спадчына ваколіц.

Ужо каля 300 год касцёл св. Францішка Ксаверыя з’яўляецца гонарам і візітнай карткай гарадзенцаў. Сваёй папулярнасці святыня не страціла і ў наш час. Архітэктура касцёла, яго ўнутраны выгляд не перастаюць абуджаць уражанні сучаснікаў, якія таксама выказваюць сваё захапленне касцёлам, што быў сведкам шматлікіх здарэнняў. Не без перабольшвання можна сцвярджаць аб выключным выхаваўчым значэнні гэтай святыні, якая адыграла значную ролю ў грамадска - рэлігійным жыцці горада на прасторы стагоддзяў. Спачатку гэта была езуіцкая калегія - цэнтр асветы і навукі, затым асяродак парафіяльнага жыцця, а сёння касцёл вядомы, як Базіліка Меншая і біскупская катэдра Гродзенскай Дыяцэзіі.

Асноўнай крыніцай пазнання гістарычных падзей езуіцкай святыні, а таксама зафіксавання абрысу яе архітэктуры, служаць найноўшыя распрацоўкі кс. езуіта Ежага Пашэнды. Свае доследы гісторык заснаваў на актах, якія кожныя тры гады прысылаліся з літоўскай правінцыі ў Генеральны Архіў аа. Езуітаў у Рыме. Адсюль навінам гэтым можна смела прыпісваць адценне сапраўднасці. Стан гістарычных даследаванняў найноўшых падзей касцёла чакае на запыт і хуткае зацверджанне. Прамаўляе факт сведкаў мінулых падзей, якія пазначаны адбіткам савецкага таталітарызму.

У прадстаўленні абрысаў дзеяў і асноўнай архітэктурнай характэрыстыкі святыні абмяжуемся ўмоўным часавым падзелам, які звязаны з паслядоўнасцю падзей.

Першы перыяд

(1584 - 1678) малюе шэраг абставінаў, што спадарожнічалі ініцыятыве ўзвядзення касцёла. У ліпені 1584 г. кароль Рэчы Паспалітай Двух Народаў - Стэфан Баторый, спонсар езуіцкіх калегій у Каралеўстве, распачаў пісьмовыя перамовы з правінцыялам аа. Езуітаў Янам Паўлам Компано аб прыбыцці законнікаў у Гродна. Адначасова прапанаваў законнікам кіраўніцтва парафіяй. Для пашырэння асветы яны павінны былі заснаваць школу для мясцовай моладзі і дзяцей.

З прычыны выразнага недахопу персаналу і фінансавых клопатаў, правінцыял Компано адмовіўся ад апекі над другой парафіяй каталіцкай у Гродне, якая павінна была паўстаць пры касцёле езуіцкім. Адмова была патлумачана тым, што Езуіты ў той час былі заняты ўзвядзеннем калегій у іншых мясцовасцях Каралеўства (Люблін 1581, Полацк 1582, Каліш 1583, Кракаў 1583, Нясвіж 1584, Львоў 1584).

Кароль не пакідае аднак свайго намеру прыцягнення ў Гродна Езуітаў.Ён, на выкупленай у мясцовага пробашча плошчы, восенню 1584 г., побач з драўляным касцёлам пн. Унебаўзяцця НМП, распачаў будоўлю мураванага касцёла. Нягледзячы на тое, што законнікі не маглі пераняць кіраўніцтва парафіяй, кароль загадаў скончыць будоўлю касцёла. Пасля смерці Стэфана Баторыя мураваная святыня была перададзена для парафіі. Драўляны касцёл нарэшце быў разабраны.

Толькі пасля 38 год ад моманту першага запрашэння караля Стэфана Баторыя, прыехалі ў Гродна аа. Езуіты. Атрымалі яны ва ўласнасць паводле тастаманту гродзенскага старасты, Станіслава Касабудзкага , вёску Сухая Баля каля Гродна. Дзякуючы спансараванням гродзенскага пробашча Францішка Долмата Ісайкоўскага, а таксама Крыштафа Халецкага, Езуіты змаглі шырока разгарнуць сваю дзейнасць у Гродне. У першай палове XVI ст. яны атрымалі ва ўладанне плошчу памерам 120x160 м. на ўсходняй частцы рынку, дзе сёння пабудаваны касцёл. Там жа аа. Езуіты ўзвялі касцёл пн. Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Сярод летапіса сведчанняў Рэчы Паспалітай сустракаем дакумент, які датуецца 1647г., у ім зацверджана падараванне плошчы, што з гэтага моманту павінна была складаць спадчынную ўласнасць езуіцкага закона ў Гродне.

У выніку хуткага развіцця рэлігійна-пазнавальнай дзейнасці ў Гродне, аа. Езуіты вырашылі пабудаваць вялікі мураваны касцёл. Служыў бы ён таксама дзеля духоўных патрэб жыхароў мясцовасці. Няспынна змяняючыя сябе, хвалі маскоўскіх войскаў у Гродне 1658г. і 1660г. сталі прычынай таго, што аа. Езуіты пакінулі Гродна, а драўляныя будынкі законныя - школа і касцёл ператварылі ў руіны.

Хуткаму аднаўленню святыні і ўзняццю жыхароў са стану духоўнага заняпаду, з прычыны варожых маскоўскіх нашэсцяў, спрыяла падзея 3 жніўня 1664 г.

У гэты дзень ва ўрачыстай працэсіі, на якую збіраліся ўсе жыхары, была перанесена з кульбацкага двара да адноўленага касцёла копія абраза Маці Божай Снежнай, прывезеная з Рыма. Абраз гэты на той час ужо карыстаўся вялікай павагай. Тры гады да акта перанясення ў працэсіі, у 1661 г. Вайцех Жалязоўскі, гаспадар Кульбак, з сябрамі, дзякуючы заступніцтву НМП прадстаўленай у гэтым абразе, з маскоўскай турмы ў гродзенскім замку былі цудоўна вызвалены. Ад 1664 г. Абраз Маці Божай быў размешчаны ў студэнцкай капліцы. Жыхарамі Горада быў ён названы Кангрэгацкім, бо езуіцкія выхаванцы з Марыянскай Кангрэгацыі выбралі сваёй патронкай Маці Божую ў гэтай цудоўнай выяве. Пасля размяшчэння абраза ў касцёле, езуіцкая пляцоўка з ніжэйшага рэзідэнцыянальнага рангу была ўзведзена ў калегіяльны ранг. Гродзенскія езуіты на аснове гэтай змены ўзялі таксама пад апеку пляцоўкі ў Дзембраве, Хольне, Котшэ, Мерэчу, Ротніцы, Урдоміне і Ваўкавыску.

На ініцыятыву пабудовы ў Гродне новых сядзібаў нерасрэдна паўплываў выбар горада ў 1673 г. на радчую сядзібу Сойму Рэчы Паспалітай. Тады было вырашана, што кожныя 3 гады соймы будуць адбывацца на тэрыторыі ВКЛ, паблізу мяжы з Каронай. З мэтай хуткай пабудовы горада, пераважна драўляных будынкаў, размяшчэнне ў іх усіх сенатараў і іх прыдворных, жыхары, згодна з пастановай сойма, на працягу трох гадоў былі вызвалены ад усіх падаткаў на карысць Дзяржавы.

Дзякуючы атрыманаму прывілею, аа. Езуіты пачалі пабудову прыватных мураваных будынкаў. У 1673-1677 гг. узвялі мур усёй плошчы. У 1677 г. пачалі пабудову будынкаў школы і калегіі, а праз год пачалі класці фундаменты пад сённяшні касцёл, які ў пэўнай перспектыве павінен быў замяніць драўляны касцёл пн. Св. Апосталаў Пятра і Паўла.

Функцыянаванне сойму паўплывала на значнае пераўтварэнне горада, як на колькасць насельніцтва, так і на архітэктурныя каштоўнасці. На працягу дзейнасці Соймаў у Гродне выявілася цесная сувязь езуіцкай святыні з соймам. Езуіты прамаўлялі казанні і арганізоўвалі спецыяльныя набажэнствы ў інтэнцыі Радзімы і ўдзельнікаў сойму. Сенатары падчас нарадаў гасцявалі ў калегіях і падтрымлівалі сваімі ахвяраваннямі будоўлю. Да цікавых звестак сойму можам аднесці інфармацыю аб тым, што падчас аднаго з іх кароль размясціўся ў палацы Сапегаў побач з рынкам, што знаходзіўся пры касцёле з паўднёвага боку. Каб лёгка пераходзіць з палаца ў касцёл, над вуліцай быў пабудаваны памост і спецыяльна выбіты ў вежы дзверы, якія вялі на касцёльныя хоры.

Пра сувязі касцёла з Соймамі, якія адбываліся ў Гродне, сведчыць час пачатку першых соймавых абрадаў, якія ў 1678 г. выпадкова супалі з пачаткам пабудоўчых прац пры касцёле.

У гэтым жа годзе завяршаецца перыяд пасрэдных падзей, накіраваных на ўзнясенне новай святыні. Пачаўся доўгатрывалы перыяд будоўлі (1678 - 1773). У дзень 21 чэрвеня 1678 г. біскуп суфраган беларускі віленскай дыяцэзіі, Мікалай Слупскі, выканаў акт асвячэння і ўмуравання вуглавога каменя ў фундамент святыні, якая будавалася.

Другі перыяд

Перад тым, як распачалася пабудова касцёла, неабходна было падрыхтаваць планы і зацвердзіць іх у генерала закона ў Рыме. Гэта, на жаль, ніякія езуіцкія крыніцы не падаюць.

Нягледзячы на настолькі багата аздобленую будову трайновай святыні базілічнага корпусу, невядома хто быў аўтарам касцёльнага праекту. Мала вядомы і іншыя яго выканаўцы. У працэсе працы, апекаваліся ўсёй пабудовай асобныя Езуіты. У гады 1678 -1684 пабудовай кіраваў кс. Геранім Дзевялтоўскі. Да ўзнясення ўсяго будынку касцёла ў 1684-1697 гадах далучыўся кс. Пётр Алізаровіч. Захаванне адной лініі стылістычнай архітэктуры, гаворыць аб тым, што пабудовы езуіцкіх кіраўнікоў павінен быў падтрымліваць нейкі свецкі архітэктар, прозвішча якога засталося невядомым.

Са зместу ліста Тамаша Персіцкага, цэхмайстра будаўнічага з Гродна, напісанага 23 лістапада 1704 г. падканцлеру Станіславу Антонію Шчуцэ вынікае, што павінен гэта быў быць мясцовы майстар. Напісаў ён, што італьянцы заўсёды зневажаюць работы мясцовых майстроў, “як і ў Шаноўных Айцоў Езуітаў Гродзенскіх здарылася, што італьянец, прыехаўшы пры мураванні касцёла пачаў ганьбіць, а я павінен быў онага скончыць”. На жаль не падаў аўтар ніякіх звестак пра архітэктара пабудовы. Так непаўторны касцёл застаецца ананімным тварэннем, а задумка архітэктара - заслугоўвае захаплення і майстэрскага прызнання.

Узвядзенне сценаў праходзіла з вялікімі цяжкасцямі. Пясчаны грунт быў прычынай дастаткова частых засыпаў пры будаванні фундаментаў. Фінансавы бок таксама меў вялікае значэнне. Працы над фундаментамі па прычыне недахопу фінансавых сродкаў былі спынены. У грамадстве ішоў збор на выпраўку ведэньскую. Фінансавая дапамога прыйшла з боку сенатараў, якія сабраліся на чарговым Сойме ў Гродне. Менавіта дзякуючы іх ахвяраванням у 1683 г. узняліся фундаменты. Каб зменшыць затраты куплі і дастаўкі цэглы, на езуіцкай плошчы была пабудавана цагельня і выстаўлена печ для плаўлення вапны. Спачатку агульныя поспехі ў пабудове былі вельмі нязначнымі. Гэта было звязана таксама з тым, што езуіты адначасова працавалі над пабудовай мураванай калегіі, якая разам з касцёлам павінна была ствараць аб’яднаны комплекс будынкаў.

У перыяд 1690-1700 гг. заўважалася ў працы большае ажыўленне. Усе пачынанні былі сканцэнтраваны на пабудове касцёла. У 1691 г. пабудаваны паўакруглы прэзбітэрый быў накрыты дахам. У наступныя гады былі ўзнесены наступныя часткі касцёльнага масіву, якія дапоўнілі важныя элементы прадаўгаватай будовы барочнага стылю: галоўная нава і две бакавыя, вышынёй - 10,5 м, дзве вежы ў форме квадрата боку 9 м вышынёй на фасадзе. Ад паўднёвага і паўночнага бакоў прэзітэрыя, былі дабудаваны, дзякуючы малавядомым спонсарам - Пухальскага і Рымвіда, дзве капліцы з меншымі купаламі. Падлога касцёла была была зроблена з шведскага каменю. Знаходзіцца ў ёй сем плітаў, якія зачыняюць уваход у грабніцы, дзе былі складзены труны памерлых езуітаў.

У 1700 г. пабудова касцёла ў агульных архітэктурных рысах была амаль завершана. 30 мая гэтага ж года, на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога , правінцыял езуітаў, кс. Якаў Хлядавіцкі ўпершыню правёў Св. Імшу ў касцёле, які будаваўся. З гэтай хвіліны ўсе набажэнствы адбываліся ў новым касцёле. Частка інтэр’ера з драўлянага касцёла была змешчана ў мураваным. Так, у прэзбітэрыі напэўна знаходзіўся галоўны алтар з касцёла св. Апосталаў Пятра і Паўла, верагодна таксама, што адзін з бакавых алтароў са старога касцёла апынуўся ў паўночнай капліцы Св. Міхала. Тым часам будынак драўлянага касцёла быў перароблены на школу.