Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
фарный костёл.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
10.07.2019
Размер:
45.46 Кб
Скачать

Парафіяльны касцёл

Лакалізацыя парафіяльнага жыцця пры касцёле пн. св. Францішка Ксаверыя, значна ўзняла яго ролю сярод каталіцкіх жыхароў Гродна. Адсюль для шматлікіх пакаленняў гродзенцаў ён стане касцёлам матчыным, з якім цесна будзе звязана рэлігійная гісторыя горада. Па прычыне вялікай прывязаннасці да сваёй святыні і захаплення хараством яе архітэктуры, нягледзячы на тое, што не з’яўляецца найстарэйшай у Гродне, жыхары горада назвалі яе Гродзенскай Фарай.

Самы працяглы перыяд у дзеях касцёла пн. св. Францішка Ксаверыя, які распачаўся ад 1782 г. і трывае аж да нашых дзён, можам назваць “Парафіяльным”. З’яўляецца ён тым перыядам у дзеях гродзенскага касцёла, які пазначаны пераследаваннямі, а таксама доказам неўміручай веры простага люду. Касцёл стане сімвалам рэлігійнай барацьбы, а ў найноўшыя часы - сімвалам і цэнтрам доўгачаканага адраджэння рэлігійнага жыцця на Гродзеншчыне.

Неадлучальнымі элементамі вобразу касцёла, якія глыбока ўпісаліся ў яго дзеі, застаецца фігура Хрыста, які нясе крыж, амаль такая, як у Варшаве перад касцёлам Св. Крыжа, а таксама надпіс пад манументам - Sursum Corda. Размяшчэнне манументу на двухбаковых сходах перад уваходам у святыню адбылося ў 1898 г.

Прысутнасць перад святыняй фігуры Хрыста было адлюстраваннем рэлігійнага піятызму, асабліва неабходнага ў перыяд Народнага Зняволення і рэчаіснасці Падзелаў.

У наступных гадах знешняе аблічча касцёла пн. св. Францішка Ксаверыя і ўбранства яго нутра, стараннем пробашчаў і коштам мясцовых парафіянаў рэгулярна аднаўляліся і рамантаваліся. Так было ў 1818,1896-1899,1909, а таксама ў пазнейшыя часы.

Ад савецкага часу да нашых дзен

У перыяд атрымання Незалежнасці, Гродна як павятовы горад у складзе Беластоцкай вобласці пачаў дынамічна развівацца. У палове 30-х гадоў мінулага стагоддзя для падняцця статусу горада на значную колькасць каталіцкіх жыхароў, былі ўзнятыя старанні ў Апостальскай Сталіцы і ва Ўрадзе з мэтай выбару Гродна на сядзібу каталіцкага біскупа. У жніўні 1939 г. стварэнненне новай дыяцэзіі было амаль завершана. Касцёл пн. св. Францішка Ксаверыя з правамі парафіяльнага касцёла, выў выбраны катэдрай біскупа гродзенскай дыяцэзіі. Але напружаная палітычная сітуацыя зрабіла немагчымым здзяйсненне гэтых планаў.

У час II сусветнай вайны касцёл уцалеў ад знішчэння. У наступныя гады XX ст. дзякуючы намаганням вернікаў, пашчасціла абараніць святыню перад закрыццём. Ад 1960 г. распачаўся час барацьбы за уцаленне святыні, якая заставалася без святара. На прапанову атэістычных уладаў аб ператварэнні святыні ў музей або канцэртную залу ў замен на дазвол правядзення ў ёй у нядзелі і святы св. Імшы, вернікі не згадзіліся перадаць уладам ключы ад святыні. Пасля ўзарвання ў 1961 г. найстарэйшай святыні Гродна людзі ведалі, што адданне ключоў азначала б канчатковую страту касцёла і яго знішчэнне. Па гэтай прычыне на выпадак спробы ўзлому і забрання святыні сілай, пры касцёле былі арганізаваныя дзяжурствы. Апрача клопату аб захаванні святыні перад закрыццём, займалі верных яшчэ і клопаты аб падтрыманні ў належным стане знешняга выгляду касцёла. Быў ён у тыя цяжкія часы, трэба прызнацца , на добрым узроўні.

Год 1988 стаў пераломным у гісторыі касцёла пн. св. Францішка Ксаверыя. Пасля 28 год перапынку дазвол на душпастырскую працу пры святыні атрымаў кс. Тадэвуш Кандрусевіч. Зрабіў ён вялікі ўклад у справу ажыўлення рэлігійнага жыцця пры касцёле пн. св. Францішка Ксаверыя: акрамя таго прадметам асаблівага яго клопату было аднаўленне культу абраза Маці Божай у Кангрэгацкім абразе, як галоўнай апякункі горада.

У верасні 1988 г. сімвалічным знакам, які прадказваў вялікія перамены ў пераследаваным Касцёле было тое, што загучалі касцёльныя званы, якія маўчалі ад паловы 40-х гг. XX ст. 15 снежня 1990 г. Святы айцец Ян Павел II надаў касцёлу пн. св. Францішка Ксаверыя тытул Базілікі Меншай. Папескае ўшанаванне , умілаванай праз гродзенскі Люд святыні, было адзнакай заслугаў гэтага Люду, які выказваючы клопат аб святым месцы, у ім вучыўся рашучасці на сведчанне аб глыбіні і неўміручасці веры.

Ян Павел II праз 5 месяцаў, рэалізуючы не здзейсненыя ў выніку вайны і атэістычнага рэжыму намеры Апостальскай Сталіцы, 13 красавіка 1991 г., прызначыў езуіцкі касцёл пн. св. Францішка Ксаверыя Біскупскай Катэдрай новаўтворанай Гродзенскай Дыяцэзіі. Першым біскупам дыяцэзіі быў вызначаны ксёндз біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Да Вялікага Юбілею 2000-годдзя Хрысціянства катэдральны касцёл быў грунтоўна адрамантаваны: быў зменены і памаляваны дах, адноўлена пазалота ў прэзбітэрыум.

У Юбілейным Годзе, Базіліка была адорана прывілеем Поўнага Адпусту. Вернікі дыяцэзіі на працягу 2000 года маглі атрымаць яго праз наведанне катэдральнага касцёла.

Гэтыя дзеі з’яўляюцца найноўшымі дзеямі касцёла пн. св. Францішка Ксаверыя. Несумненна, чакаюць яны яшчэ на дакладную ацэнку сучасных даследчыкаў. Час, аднак, стварае новыя яго дзеі. Аб выразнай сувязі мінулых дзеяў з новымі, нагадвае жыхарам горада ўнікальны выхалдовы гадзіннік. З пачатку II паловы XVII ст. ёнзнаходзіўся на вежы езуіцкай калегі (магчыма, раней ён быў на мясцовай ратушы). У 1725 г. як узгадвае храналагічны запіс, гадзіннік быў адрамантаваны і змешчаны на паўночнай касцёльнай вежы. Другі такі гадзіннік у Еўропе, як экспанат, выстаўлены ў лонданскім музеі навукі і ўжо даўно не працуе. А гродзенскі гадзіннік пасля грунтоўнага адрамантавання атрымаў другое жыццё. Пайшоў ён 14 IV 1989 г. Яго стрэлкі, якія перамяшчаюцца, а таксама гучанне звону нагадваюць нам вядомае лацінскае прыслоўе, якое таксама можам выкарыстаць падчас характарыстыкі дзеяў катэдральнага касцёла: “Fortuna variabilis, Deus mirabilis” (“Лёс пераменны, Бог годны захаплення”).

Алтары касцёла

Алтар Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай)

Знаходзіцца ў бакавым нефе, справа ад галоўнага алтара. Гэта - адзіны ў касцеле мураваны алтар. Выкананы ў 1773 годзе скульптарам Тамашам Падгайскім. У галоўным полі алтара - абраз Маці Божай Кангрэгацкай, намаляваны на медзі.Ён быў прывезены з Рыма ў пачатку XVII ст. гэта барочная копія Маці Божай Снежнай з базілікі Санта Марыя Маджорэ ў Рыме. Абраз акружаны вялікай пашанай з боку вернікаў.З гэтай прычыны штогод, пачынаючы ад 1917 г., адзначаецца свята ў гонар Найсвяцейшай Маці Божай Кангрэгацкай (5 жніўня) . У бакавых сегментах - нішы з фігурамі: св. Антонія Падуанскага з Дзіцяткам Езусам злева і св.Дамініка справа. Наверсе - фігурка Беззаганнай Божай Маці. У капліцы захавалася лаўка з 18 ст., з выявамі 16-ці цудаў аздараўлення, якія адбыліся пры заступніцтве Кангрэгацкай Божай Маці.

Алтар св. Міхала

Знаходзіцца ў бакавым нефе, злева ад галоўнага алтара. Гэта - найстарэйшы ў касцеле алтар, магчыма перанесены з папярэдняга касцела. Ад 1664 года ў гэтым алтары знаходзіўся абраз Маці Божай Кангрэгацкай. Алтар мае два ярусы. У галоўным полі - вялікі абраз св. Арханела Міхаіла, у верхнім ярусе авальны абраз, на якім прадстаўлены св. Францішак, св. Фларыян і св. Антоні Падуанскі. Наверсе - на пастаменце - фігура св. Арханёла Міхала.

Алтар Святой Тройцы

Абапал абраза Святой Тройцы знаходзяцца фігуры св. Алаіза, Дамініка, Францішка, Ізыдара. У другім ярусе - абраз св. Пятра, побач з ім - фігуры св. Пятра і Паўла. Над абразом - фігура Езуса Уваскрэслага, а па баках на калонах - фігуры св. Яна Непамука.

Алтар Маці Божай Ружанцовай

У галоўным полі абраз Божай Маці з Дзіцяткам Езусам на руках у срэбным акладзе, які паходзіць з пач. 18 ст. Побач з ёй фігуры св. Аўгустына, св. Тамаша з Аквіну, св. Антонія і св. Бернарда. У другім ярусе побач з абразом - фігуры св. Нікадзіма і св. Сымона. На самым версе ў цэнтры - фігура найсвяцейшай Дзевы марыі, а побач з ей - фігуры св. Анны і св. Яўхіма.

Алтар св. Станіслава Косткі

У першым ярусе змешчаны невялікі абраз св. Станіслава Косткі, фонам для якога служыць гарэльефная выява аблокаў з праменямі і фігуркай Найсвяцейшай Дзевы Марыі з Дзіцяткам і анелам, і ніжэй, таксама ў аблоках - фігуркі св. Казіміра і св. Кунегунды. Унізе - гарэльефная кампазіцыя, якая паказвае сцэну перамогі палякаў над туркамі пад Венай(1683г.). Завяршаюць цэнтральную кампазіцыю фігуры св. Яцка і св. Станіслава Біскупа па баках алтара. У другім ярусе знаходзіцца гарэльефная выява св. Алаіза, які ў акружэнні анелаў стаіць на каленях, ахоплены серафічным агнем, а на аблоках некрэслена імя "Езус". У гэтым ярусе па баках фігуры св. Юрыя, св. Вінцэнта, св. Войцеха і св. Станіслава. Зверху - фігура св. Фларыяна, справа і злева ад яго, адпаведна - св. Барбары і св. Малгажаты.

Алтар св. Казіміра

У першым ярусе змешчаны абраз св. казіміра Каралевіча. У другім ярусе - выява св. Казіміра Каралевіча на кані, які, згодна з паданнем, з'явіўся польскаму войску падчас бітвы пад Оршай. Акружаюць гэтыя абразы фігуры каралёў Польшчы.

Алтар св. Юды Тадэвуша

У галоўным полі знаходзіцца абраз св. Юды Тадэвуша, побач - фігуры св. Сымона і св. Яна евангеліста справа. Удругім ярусе - абраз, на якім прадстаўлена ўкаменаванне св. Сцяпана, вянчае алтар фігурка св. Арханела міхала, які топча князя цемры.

Алтар Пана Езуса Убічаванага

У цэнтры першага яруса знаходзіцца абраз Пана Езуса, прывязанага да слупа. У другім ярусе - абраз Найсвяцейшай Маці Балеснай, абапал яго - фігуры Самсона і Давыда.

Алтар Маці Божай Няспыннай дапамогі

У галоўным полі алтара знаходзіцца абраз Божай Маці з Дзіцяткам, называны "Маці божай безупыннай дапамогі", у другім ярусе - абраз святога Пятра.

Алтар св. Іясафата Кунцэвіча

У галоўным полі алтара знаходзіцаа абраз св. Іязафата, устаноўлены ў 1716 годзе. У другім ярусе - абраз святой Тэрэзы.

Алтар Маці Божай Шкаплернай

У галоўным полі - абраз Маці Божай Шкаплернай. Над ім - абраз св. Ваўжынца.

Алтар св. Юзафа

У галоўным полі першага яруса змешчаны барочны абраз св. Юзафа з Дзіцяткам Езусам, які паходзіць з пач. 18 ст. У другім ярусе - абраз св. Яна Непамука.

Архітэктура касцёла

Касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне без сумнення належыць да найбольш вялікіх і сапраўдных святыняў барокка, якія пабудаваны ў XVII ст. на землях Рэчы Паспалітай двух народаў. Сваёй вышынёй ён роўны найбольш вялікім езуіцкім касцёлам у Кракаве (св. Пятра і Паўла) і ў Вільні (св. Казіміра), мае 60 м даўжыні і 30 м шырыні. Саступае вышэй пералічаным касцёлам шырынёй і вышынёй галоўнай нефы, пераўзыходзіць іх аднак кампазіцыяй пабудовы. Калі кракаўскі касцёл мае толькі купал над прэзбітэрыум, а віленскі касцёл меў, акрамя таго дзве вежы на фасадзе (знятыя ў XIX ст. у выніку перабудовы на царкву), касцёл у Гродне мае дзве вежы і купал над прэзбітэрыум. Злучэнне гэтых двух архітэктурных элементаў надае пабудове масіўны характар.

Прынцыповы архітэктурны праект касцёла ў Гродне з’яўляецца вытокам тыповага езуіцкага сакральнага збудавання. Усе законныя пабудовы гэтага перыяду звярталіся пераважна да архітэктуры галоўнага езуіцкага касцёла “il Gesu” ў Рыме. Характэрным яе элементам з’яўляецца тое, што прадаўгаватая частка ў плане злучаецца ў плане з цэнтральнай ў форме лацінскага крыжа. У праекце гродзенскага касцёла, таксама выступае на узор касцёла езуіцкага з Рыму, злучэнне вялікага купалу на даўжыні галоўнай навы з папярэчнай у форме плячэй крыжа.