Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
22
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Апытальнік для збору траецкай прозы

1. Як дакладна ў вашай мясцовасці называецца свята Тройцы (напрыклад, Тройца, Трыйца, Труйца, Сёмуха, Сёмка, зялёныя святы, зялёныя святкі)? Выкарыстоўваецца адна назва ці некалькі?

2. Як святкавалі Тройцу раней і як цяпер? Ці ўпрыгожваюць хаты ўнутры і звонку зелянінай? Якой? Што з ёю потым рабілі? Як яна называлася (напрыклад, май, тройца, клечанне)?

3. Ці хадзілі калі-небудь у лес да бярозкі? Ці знаёмы вам такія выразы, як «завіваць бярозку», «развіваць бярозку», «завіваць вянкі», «развіваць вянкі»? Што гэта значыць? Што рабілі з вянкамі? Ці варажылі на вянках? Ці адбываецца цяпер гулянне каля бярозкі?

4. Ці памятаюць у вас пра такі траецкі звычай, як кумленне? Хто і з кім куміўся?

5. Як святкуюцца траецкія Дзяды? У які дзень?

Узор запісу:

а) Як Труйца, то бацько закопае бэрозу, орабыну коло порога, позатыкають голынкы у хаты – і гэтэ высушыть, і хавають пока класты жыто у стожок. Клалы і казалы, то мышы нэ будуть йісты жыта.

б) Тройца называецца Дух. Клён ломляць і несуць на могілкі мёртвым. Вроде жывым Тройца і мёртвым Тройца. Дух мо ў понеделок.

Як я мала была, то говорылі на Духа надо іцці купацца. То мы ідём на рэчку купацца первы раз. Колісь до Духа старыя не купалісь. Говорылі, трэба первы раз на Духа пойці помыцца, до Тройцы, девка, не іді купацца.

На Тройцу тры дня нічога не делаем, а тры дня можна, але всё роўна Тройчаны тыждень.

Жэншчыны собіраюцца чоловек 50, беруцца за рукі і ідуць по уліцам, співаюць тройчаны песні.

У нас на Тройцу дівкі готовяць вечэру, хлопцы ідуць. І сейчас у нас таке. Жарят яечніцу, выпіўку беруць. Галі я сама дала. Два вечары гулялі, под радіолу танцовалі.

в) Прыносылы з лісу бырызытыну, клён і прыбывалы до хаты кай двырэй і кай окон, у хаты тожэ затыкалы ў кутках, за образы, над двырэма. Авалы яйірі сыпалы на дворі, каля хаты. Дівчану обкручвалы клёнам, бэзом, бырэзыною, ано то могла руку высунуты. А потым водылы по сылі, водылы Куста. Спывалы гэту пысню:

Выдэм Куста в зылёному клёну,

Выкынь, пане, хоть по золотому.

Выдэм Куста в зылёному бырвынцу,

Выкынь, пане, да хоч по чырвінцу.

За пысню люды давалы дар, хто шчо мае.

Паэзія траецка-русальнага комплексу

Траецкія песні.

Спяваліся на Сёмуху (Тройцу) – 50-ы дзень пасля Вялікадня. З суцэльнага абрадавага комплексу траецкіх свят, працягласць якіх можа дасягаць двух тыдняў (у суботу перад Тройцай – Траечныя дзяды, упрыгожванне зелянінай хаты і падвор’я, абрады завівання бярозкі і кумлення на Тройцу, у панядзелак – сашэсце Святога Духа, аўторак – Конскі Вялікдзень, у сераду – рытуалы здабывання і ўшанавання агню, чацвер – абрады выклікання дажджу, Наўскі Вялікдзень, у нядзелю – абрады развівання бярозкі). Песнямі суправаджаліся абрады кумлення і завівання і развівання бярозкі. Цэнтральныя персанажы такіх песень – персаніфікаваная Бяроза, дзяўчаты, якія апяваюць дзеянні завівання і развівання вяночкаў, тлумачаць матывацыю кумлення. Адпаведна названыя песні ў жанравым плане рытуальныя. Аднак большасць траецкіх твораў лірычныя ці любоўныя.

Узор запісу:

ПОЙДЗЕМ, ДЗЕВАЧКІ, У ЛУГ ДЗЕЎКІ НА ТРОЙЦУ ВЯНКІ ВІЛІ…

ГУЛЯЦЬ

(траецкая рытуальная песня) (траецкая лірычная песня)

Пойдзем, дзевачкі, у луг гуляць, Дзеўкі на Тройцу вянкі вілі,

Зялёных вяночкаў завіваць. Ай, на Купала дывівалі.

Пры сваю долечку гадалі.

Заўём вянкі на ўсе святкі, –

На ўсе святкі, на ўсе празнічкі. Калі ж ты, доля, шчаслівая –

Цвіці вяночык, як васілёчык,

Калі ж ты, доля, нішчасная –

Ссохні, вяночык, як сухарочак.

Куставыя песні.

Спяваліся на Сёмуху падчас абраду «Ваджэння Куста». Гэта лакальная з’ява беларускага фальклору, вядомая на Піншыне і часткова ў іншых раёнах Заходняга Палесся. Куставыя песні падзяляюцца на абходныя, якія непасрэдна звязаны з абрадам «Ваджэнне Куста». Цэнтральныя персанажы тут – Куст, «дзявоцкае войска», гаспадары, і карагодна-таночныя, звязаныя з сямейна-бытавой і любоўнай тэматыкай. Іх героі – дзяўчаты, хлопцы, маці, бацька, доля.

Узор запісу:

ОХ, МЫ Ж БЫЛІ У ХАРОШАМУ Й БОРУ

(куставая рытуальная песня)

Ох, мы ж былі у харошаму й бору

І звілі Куста ж із зялёнага клёну.

І звілі Куста із зялёнага клёну,

Да прывялі Куста ды й да слаўнага двору.

Да прывялі ды й Куста да слаўнага двору,

Проша пана выйсці з новага пакою.

Проша нам вынесці тры барылкі гарылкі,

Мы прывялі Куста да харошыя тры дзеўкі.

Ой, у нашага Куста ножанькі невялічкі,

Ой, проша вынесці да хоч на чаравічкі.

НА ГАРЫ НА НОВАЙ КРАМЯНІЦЫ

(куставая карагодна-таночная песня)

На гары на новай крамяніцы

Танцавалі дзеўкі, маладзіцы.

Там ягомасць да на пэрэдачку ходзіць,

Сваю імасць да за белу ручку водзіць.

Ты, імасць, гардуеш ты мною,

Шчо быці сто год із табою.