Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФП дапаможнік.rtf
Скачиваний:
22
Добавлен:
07.07.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Парады па афармленні фальклорных матэрыялаў

Студэнты могуць рыхтаваць справаздачу ў двух варыянтах: 1) рукапісным (пры адсутнасці магчымасці набраць матэрыялы на камп’ютэры) і 2) электронным. Да гэтага могуць быць прыкладзены запісы на аўдыё- ці відэакасетах і дысках.

1.1. Падрыхтоўка справаздачы ў рукапісным варыянце

І. Афармленне тытульнага ліста вокладкі папкі.

На папку прыклейваецца падпісаны пэўным чынам аркуш паперы.

Узор:

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Філалагічны факультэт

Кафедра тэорыі літаратуры

Вучэбна-навуковая лабараторыя

беларускага фальклору

ФАЛЬКЛОРНАЯ ПРАКТЫКА

студэнта (-кі) I курса спецыяльнасці «Беларуская/руская/славянская – пакінуць патрэбнае) філалогія» прозвішча, імя, імя па бацьку

Месцы запісаў: назва вёскі/пасёлка/горада, раён, вобласць (калі матэрыялы запісаны ў некалькіх раёнах і абласцях, падрабязна пазначайце ўсе адміністрацыйныя адзінкі, напрыклад:

г. Пінск;

в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

в. Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці).

Колькасць адзінак (агульная)

Час: 14 дзён (напрыклад, з 17 ліпеня да 2 жніўня 2009 г.).

Кіраўнік: прозвішча, ініцыялы.

МІНСК

год

ІІ. Трэба змясціць на адваротным баку вокладкі папкі спіс фальклорных твораў па жанрах з указаннем колькасці зафіксаваных адзінак. Напрыклад:

Рытуальна-магічная сфера.

Каляндарна-абрадавая паэзія – 28 песень, з іх:

  • вяснянак – 18;

  • жніўных дажынкавых – 7;

  • восеньскіх канапляных – 3.

Сучасны гарадскі фальклор – 22 адзінкі, у яго складзе:

  • гарадскі раманс – 10;

  • садысцкія вершыкі – 12.

Усяго – 50 адзінак.

ІІІ. Дзённік фальклорных назіранняў па днях практыкі з запісанымі па днях фальклорнымі творамі.

1. Афармленне вокладкі дзённіка:

ДЗЁННІК ФАЛЬКЛОРНАЙ ПРАКТЫКI

студэнта (-кі) I курса спецыяльнасці «Беларуская/руская/славянская філалогія» філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Месцы запісаў: (напрыклад, г. Пінск;

в. Камень Пінскага раёна Брэсцкай вобласці;

в. Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці);

Час: з 17 ліпеня да 2 жніўня 2009 г.)

2. У дзённіку абавязкова павінна быць адлюстравана наступная інфармацыя:

1). Пачатковая дата і падрыхтоўчая работа: чаму фальклор збіраецца менавіта ў гэтых мясцінах, хто падказаў, хто дапамог, як шукалі інфармантаў, як яны сустракалі і г. д. Асаблівую каштоўнасць маюць творчыя партрэты выканаўцаў.

2). Пры афармленні дзённіка павінна быць дакладная пашпартызацыя твора, каб было абсалютна зразумела, дзе, калі, ад каго ён запісаны: прозвішча, імя, імя па бацьку інфарманта, яго год нараджэння, нацыянальнасць, адукацыя, прафесія, адкуль родам, з якога часу пражывае ў гэтай мясцовасцi, ад каго перайшла песня, казка (усё гэта складае ў фалькларыстыцы паняцце «пашпарт фальклорнай адзінкі».

3). Характарыстыка абставін выканання: дзе, калі, хто прысутнічаў, рэагаванне, манера выканаўцы, рэплікі падчас выканання і г. д.

У в а г а! Творы запісваюцца па днях праходжання практыкі адразу пасля інфармацыі пра абставіны запісу, знаёмства з інфармантам і інш.

4). Нумарацыя твораў суцэльная на працягу ўсяго дзённіка. Побач з нумарам запісваецца назва твора. Калі яе не існуе, то назва даецца па першым радку, нiжэй у дужках – азначэнне твора паводле слоў выканаўцы (напрыклад, «Як лён бяруць», «Вясна», «Палотная», «На куста» і г. д.).

Узор запісу: 1. Ой, рана-рана куры запелі… («Каляда»).

Далей тэкст твора і неабходныя заўвагі. Гэта прыблізна выглядае так:

Узор запісу:

З а ў в а г і: жанр песні – велічальная калядная дзяўчыне.

З а ў в а г і в ы к а н а ў ц ы: «Куры – гэта пра пеўняў так кажуць».

5). Пасля апошняга дня назіранняў трэба абавязкова прадставіць сваю матываваную ацэнку практыкі: спадабалася ці не і чаму, а таксама парады і пажаданні, якія вы асабіста вынайшлі падчас практыкі (калі такія будуць). Кожны дзень практыкі павінны адлюстроўваць запісаныя вамі творы.

6). У канцы дзённіка павінен быць змест па жанрах з указаннем старонкі.

Узор запісу:

З М Е С Т

К а з к i Старонкі

Пра жывёл: «Ліса і воўк» 17–18

«Кот і певень» 33

П е с н і:

Каляндарна-абрадавыя

Калядныя:«Ой, рана-рана куры запелі» 9

Юраўскія: «Разыграўся Юр’еў конь» 51

і г. д.

IV. Тры віды інфармацыйных картак: «Картка тапаграфічнага каталогу», «Картка збіральніка» і «Картка выканаўцы», якія афармляюцца на асобных лістах-картках памерам ¼ часткі аркуша паперы А4. Размяшчэнне інфармацыі на картцы гарызантальнае.

Узор афармлення картак:

Год

Картка тапаграфічнага каталогу

М Месца запісу:

а) вёска (напрыклад, в. Янкава);

б) раён (напрыклад, Пухавіцкі раён);

в) вобласць (напрыклад, Мінская вобласць).

К Колькасць фальклорных адзінак, з іх: канкрэтная колькасць па жанрах. (Напрыклад, запісана 75 фальклорных адзінак, з іх:

  • замоў – 3;

  • каляндарна-абрадавых песень – 12,

з іх вяснянак – 2, юраўскіх – 5, траецкіх – 5;

  • няказкавай прозы:

легендарнай – 30.

Збіральнік Прозвішча, імя,

імя па бацьку

Год

Картка збіральніка

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

К 2. Курс.

3. Спецыяльнасць.

4. Месца запісаў (напрыклад, в. Серагі, Слуцкага р-на, Мінскай вобл.)

5. Агульная колькасць матэрыялаў, з іх па відах (напрыклад, Запісана 44 фальклорныя адзінкі, сярод якіх:

  • каляндарна-абрадавыя песні – 12,

з іх вяснянак – 2, юраўскіх песень – 5, траецкіх песень – 5;

  • сямейна-бытавыя песні – 32, з іх радзінна-хрэсьбінных песень – 3, вясельных песень – 24, хаўтурных галашэнняў – 5; і г. д.

6. Інфармант (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, напрыклад: Запісана ад Фраловіч Лізаветы Васілеўны (1927).

У в а г а! Некалькі месцаў запісаў – некалькі картак збіральніка.

Год

Картка выканаўцы (інфарманта)

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.

2. Год нараджэння.

3. Пашпартызацыя:

а) месца запісу;

б) нацыянальнасць;

в) адукацыя;

г) мясцовы ці не (адкуль і калі прыехаў).

4. Колькі адзінак запісана (расшыфраваць па жанрах, напрыклад, агульная колькасць адзінак – 56, з іх:

  • няказкавай прозы:

легендарнай – 3;

  • пазаабрадавай паэзіі:

прыпевак – 23;

  • малых жанраў фальклору:

загадак – 30.

5. Збіральнік Прозвішча, імя, імя па бацьку

У в а г а! Колькасць картак выканаўцаў павінна адпавядаць колькасці выканаўцаў.

V. Вялікім фальклорным архівам, так як і бібліятэкай, немагчыма карыстацца без дапамогі каталогаў, таму практыканты павінны перапісаць кожную фальклорную адзінку на асобную картку памерам 1/2 часткі паперы фармату А4 (прыкладна 21x15 см), пажадана шчыльнай тэкстуры тыпу аркушаў альбомаў для малявання. Інфармацыя пераносіцца на картку такім чынам, каб чытаць яе можна было гарызантальна, а не вертыкальна (названая акалічнасць звязана з памерам яшчыкаў, у якіх размяшчаюцца карткі для захоўвання).

Узор афармлення карткі для каталогу:

Год запісу (далей пакі-нуць месца для шыфру архіва);

нумар твора (па дзённіку)

Запісала студэнтка І курса спецыяльнасці «Беларуская/руская/ славянская) філалогія» Чаркасава Ірына Віктараўна ў в. Азярышча Мінскага раёна Мінскай вобласці ад Корзун Ганны Піліпаўны (1925 г. н., бел., пісьм., мясцовая)

Жанр:

велічальная калядная песня (дзяўчыне)

1. Ой, рана-рана куры запелі…

(«Каляда»)

Прыводзіцца тэкст твора

Заўвагі выканаўцы: «Куры – гэта пра пеўняў так кажуць».

Заўвагі збіральніка (калі ёсць).

Дата

Подпіс збіральніка

Кіраўнік (прозвішча, ініцыялы)

У в а г а! 1. На картках размяшчаць фальклорныя творы трэба толькі ў паслядоўнасці размеркавання раздзелаў праграмы-апытальніка: Фальклорная проза, Рытуальна-магічная сфера, Малыя жанры фальклору і г. д. з указаннем падраздзелаў (напрыклад, Фальклорная проза, Каляндарна-святочная, Купалле: апісанне пляцення вянкоў). Адвольнае размяшчэнне адзінак не дазваляецца. 2. Калі твор не змяшчаецца на адным баку карткі, то працяг пішацца на адваротным.

VІ. Магнітафонныя, дыктафонныя і відэазапісы таксама павінны мець поўную і дакладную пашпартызацыю. Спачатку трэба сказаць, хто вядзе запіс, дзе, калі. Пасля кожнага твора аб’яўляюцца яго назва, жанравая прыналежнасць, прозвішча выканаўцы з указаннем узросту, адукацыі, крыніц ведаў пра твор, мясцовы ці не, адкуль прыехаў.

Да кожнай касеты складаецца спіс твораў у парадку іх выканання, які змяшчаецца ў падкасетнік. Кожны твор з касеты таксама перапісваецца і на картку, і ў сшытак.

Узор афармлення пашпартызацыі:

Год запісу

Збіральнік: Свірко Вольга Эдуардаўна

Месца запісу: в. Пярэдзелка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл.

Інфарманты: Мірончык Ірына Пятроўна (1936 г. н.)

Мірончык Іван Сцяпанавіч (1926 г. н.)

Аксак Тамара Рыгораўна (1932 г. н.)

Заўвага! Спяваюць і расказваюць разам.

Бок А

1. Гульні на Каляды.

2. Размова пра калядную варажбу.

3. Песня бытавая любоўная «Ой, ночанька, ой, цёмная…»

5. Песня бытавая сямейная «Добры вечар, маладзечанькі…»

5. Размова пра сватанне

6. Песня вясельная «Дай, сваха, пірага…»

7. Песня вясельная «Дзякуй табе, свата, за пірог».

Бок В

8. Песня бытавая любоўная «А ў полі вярба…»

9. Песня бытавая сямейная « Паляцела птушка ў вырай…»

У в а г а! Калі на адной касеце некалькі інфармантаў, указваюцца прозвішча і ўзрост кожнага выканаўцы.

VIІ. Неабходна таксама скласці рэестравую ведамасць уліку запісаных матэрыялаў.

Узор запісу:

Рэестравая ведамасць уліку матэрыялаў

(указаць вобласць. Калі вобласці розныя, рэестравыя ведамасці запаўняюцца асобна на кожную вобласць)

Нумар папкі (запаўняецца супрацоўнікамі лабараторыі)

Год запісу

Месца запісу (вёска, горад, пасёлак, раён, вобласць)

Агульная колькасць адзінак, з іх па жанрах

Інфармант (указаць год нараджэння)

Збіральнік (указаць спецыяльнасць)

2008

в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці

120 адзінак, з іх па жанрах:

фальклорная няказкавая проза:

легендарная – 5;

фальклорная магічная проза:

прыкметы – 18;

пазаабрадавая лірыка:

бытавая:

сямейныя песні – 25;

любоўныя песні – 12;

прыпеўкі – 60.

І. П. Нікіфарэнка (1945)

А. А. Андрэева, руская філалогія