- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •1. Адназначнасць тэрміна.
- •2. Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.
- •3. Сістэмнасць.
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапіс не (ня) і ні
- •Адрозненне часціц не, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Тэкст як адзінка маўлення
Тэкст – звязнае і адносна завершанае выказванне на пэўную тэму, якое характарызуецца камунікатыўнай прызначанасцю і звычайна складаецца з групы сказаў, аб’яднаных сэнсам і граматычна. Тэкст з’яўляецца вынікам мысліцельнай і маўленчай дзейнасці чалавека.
Тэкст характарызуецца наступнымі прыкметамі: сэнсавай цэласнасцю, тэматычным адзінствам, звязнасцю, разгорнутасцю, паслядоўнасцю і завершанасцю.
Кампазіцыя (будова) тэксту залежыць ад таго, які тып (від) маўлення ляжыць у яго аснове: апавяданне, апісанне ці разважанне.
Апавяданне – тып маўлення, у якім расказваецца пра падзеі, дзеянні, што адбываюцца ў часе ў пэўнай паслядоўнасці. Структура апавядання:
пачатак дзеянняў, падзей;
развіццё дзеянняў, падзей;
заканчэнне дзеянняў, падзей.
Апісанне – тып маўлення, калі характарызуецца прадмет маўлення, пералічваюцца яго прыметы, уласцівасці. Звычайна ў апісанні гаворыцца пра такія прыметы, якія можна ўбачыць адразу, усе разам. Структура апавядання:
агульнае ўражанне аб прадмеце;
прымета прадмета;
ацэнка прадмета.
Разважанне – тып маўлення, у якім раскрываюцца прычыны чаго-небудзь, абгрунтоўваецца пэўная думка, тлумачыцца што-небудзь і г.д. Разважанне патрабуе лагічнай, дакладнай сістэмы доказаў, аргументаў, якія павінны быць пераканаўчыя. Структура разважання:
тэзіс;
доказы;
вывады.
Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
На сённяшні дзень існуюць дзве канцэпцыі паходжання беларускай мовы.
Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моў (у тым ліку і беларускай) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ–ХIV стст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: «стараруская літаратурная мова», «агульнаўсходнеславянская», «усходнеславянская». Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старарускай літаратурнай мове паступова насычаліся мясцовымі моўнымі рысамі.
Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла праславянская, г.з. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду (VI–VII стст.) і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Лічыцца, што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовамі не было. Літаратурная мова ўсходніх славян ХІ–ХІV стст., на думку іншых даследчыкаў, – стараславянская, дакладней царкоўнаславянская мова.
Няма адзінага погляду і на час фарміравання беларускай літаратурнай мовы. Адна версія – беларуская літаратурная мова сфарміравалася к сярэдзіне ХV ст. Другая – ХІІІ – ХV стст., а трэцяя – пачатак ХVІ стст.
Перыядызацыя беларускай мовы
З улікам наяўнасці пісьмовых помнікаў, што створаны на нашай зямлі, гісторыю беларускай літаратурнай мовы можна падзяліць на тры выразныя перыяды яе развіцця.
І перыяд – 10-13 стст. (агульнаўсходнеславянскі перыяд)
ІІ перыяд – 14-18 стст. (старабеларускі перыяд)
ІІІ перыяд – 19 ст. – па наш час (новы перыяд)
У межах выдзеленых перыядаў робіцца часам падрабязнейшае чляненне беларускай літаратурнай мовы на падперыяды, аднак значная ўвага пры гэтым надаецца знешнім фактарам існавання нашай мовы, а не фанетычным і граматычным крытэрыям.