- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •1. Адназначнасць тэрміна.
- •2. Адсутнасць экспрэсіі, эмацыянальнасці.
- •3. Сістэмнасць.
- •Утварэнне тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапіс не (ня) і ні
- •Адрозненне часціц не, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
Кожны назоўнік у форме адзіночнага ліку належыць да аднаго з трох родаў:
мужчынскага: край, падручнік, бацька;
жаночага: зямля, дарога, восень;
ніякага: падарожжа, галлё, гумно.
Ёсць назоўнікі, якія могуць адносіцца і да мужчынскага, і да жаночага роду. Гэта назоўнікі агульнага роду: няўмека, стыляга, плакса, забіяка, непаседа, сірата, ціхоня, ляўша, запявала, старшыня і г.д. Ад іх трэба адрозніваць назвы асоб мужчынскага і жаночага полу, што ўказваюць на прафесійны занятак, пасаду і звычайна маюць форму мужчынкага роду: доктар, інжынер, прафесар, рэдактар, дырэктар. Граматычны род у такіх выпадках вызначаецца сінтаксічна, па дапасаваных словах: дырэктар Сталярова, рэдактар падпісаў, рэдактар падпісала.
Род нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання вызначаецца наступным чынам:
да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб, жывёл і птушак мужчынскага полу: ваенны аташэ, кітайскі кулі, вялікі шымпанзэ, ружовы фламінга;
да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: мадам, місіс, фрау, пані;
да ніякага роду адносяцца назвы неадушаўлёных прадметаў: новае атэлье, воднае пола, прасторнае фае, аўтарытэтнае журы.
Род нескланяльных уласных назваў вызначаецца на аснове роду агульнага назоўніка: Баку, Тбілісі (горад), Хонсю (востраў) – мужчынскі род; Місісіпі (рака) – жаночы род; Антарыа (возера) – ніякі род.
Род нескланяльных складанаскарочаных назоўнікаў вызначаецца па апорным слове: БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод) – мужчынскі род; ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый) – жаночы род; ТБМ (Таварыства беларускай мовы) – ніякі род.
Род некаторых назоўнікаў у беларускай мове не супадае з родам тых самых назоўнікаў у рускай мове: цень, боль, мазоль, дроб, медаль, шынель, стэп, жывапіс, запіс, шаль, фальш, палын, насып, россып, летапіс у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай – жаночага; гусь, жырафа, лебедзь, таполя, салата ў беларускай мове жаночага роду, а ў рускай – мужчынскага; яблык у беларускай мове мужчынскага роду, а ў рускай – ніякага.
Назоўнікам, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, граматычны род не ўласцівы: дзверы, абцугі, акуляры.
Лік назоўнікаў
Лік назоўнікаў – граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных.
Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць два лікі – адзіночны і множны: вуліца – вуліцы, стол – сталы, акно – вокны. Аднак ёсць назоўнікі, якія не змяняюцца па ліках і маюць або толькі адзіночны, або толькі множны лік.
Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, адносяцца:
рэчыўныя: малако, золата, чарніла, цукар, масла, цэмент, чай, павідла;
зборныя: дзятва, студэнцтва, моладзь, калоссе, птаства, бярэзнік, насенне;
абстрактныя: ініцыятыва, сумленне, годнасць, прынцыповасць, радасць;
уласныя: Нарач, Сож, Магілёў, «Вясёлка» (часопіс).
Да назоўнікаў, якія заўсёды ўжываюцца толькі ў множным ліку, адносяцца назоўнікі, што абазначаюць:
канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх або некалькіх частак: нажніцы, акуляры, сані, абцугі, шорты, джынсы, калготы;
некаторыя рэчывы, прадукты вытворчасці: кансервы, дрожджы, апілкі, духі;
народныя звычаі, гульні: дажынкі, вячоркі, адведкі, хованкі, шахматы;
прыродныя з’явы, адрэзкі часу: замаразкі, прыцемкі, суткі, канікулы;
некаторыя геаграфічныя назвы: Клімавічы, Бялынічы, Філіпіны, Альпы.
Лік некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не супадае. Напрыклад, назоўнікі грудзі, чарніцы, каноплі ў беларускай мове ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку, а ў рускай мове грудь, черника, конопля – назоўнікі адзіночнага ліку; назоўнікі бяліла, чарніла ў беларускай мове маюць форму адзіночнага ліку, а ў рускай мове белила, чернила – назоўнікі множнага ліку.