Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый-1.doc
Скачиваний:
73
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
802.82 Кб
Скачать

Правапiс суфiксаў прыметнiкаў

Дзве літары нн пішуцца:

  • прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на -н-: дзень – дзённы, раён – раённы;

  • прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на -мя: імя – іменны, племя – племянны (але: полымя – палымяны);

  • прыметнікі з суфіксамі -енн-(-энн-): абедзенны, страшэнны.

Адна літара н пішацца ў прыметніках, утвораных з дапамогай суфіксаў -ан(-ян), -ін(-ын): ветраны, драўляны, салаўіны, курыны (але: гасцінны, старанны).

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск-, зычныя асноў ц, т, ч, к у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: немец – нямецкі, салдат – салдацкі, ткач – ткацкі, рыбак – рыбацкі.

Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як ц, але на пісьме літара д перад суфіксам -ск- захоўваецца: грамада – грамадскі, завод – заводскі.

У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш, пішацца адна літара с: Палессе – палескі, таварыш – таварыскі.

У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў, назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновамі на г, х, з, ж, ш, неславянскіх назваў на -к, перад суфіксам -ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Рыга – рыжскі (чаргуюцца г//ж), Выбарг – выбаргскі, эвенк – эвенкскі, чэх – чэшскі (чаргуюцца х//ш), казах – казахскі, француз – французскі, Парыж – парыжскі, Балхаш – балхашскі (але: калмыцкі, турэцкі, славацкі).

У суфіксах прыналежных прыметнікаў ў, -ев пішацца літара е: Толеў твар, Колева радня.

1. ц

т

ч

к

+ СК = ЦК

немец — нямецкі

салдат — салдацкі

ткач — ткацкі

рыбак — рыбацкі

2. с, ш + СК = СК Палессе – палескі, таварыш – таварыскі

3. д + СК = ДСК грамада – грамадскі

4. ск + СК = СК Мінск – мінскі

5. Геаграфічныя назвы, назвы нацыянальнасцей і народнасцей, неславянскія назвы на –к:

г г(//ж)ск Рыга – рыжскі, Выбарг - выбаргскі

к кск эвенк – эвенкскі

х х(//ш)ск чэх – чэшскі, казах – казахскі

з + СК = зск француз – французскі

ж жск Парыж – парыжскі

ш шск Балхаш – балхашскі

Але: калмыцкі, турэцкі, славацкі.

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Формы

Ступені параўнання

Вышэйшая

Найвышэйшая

Простая

1) -ейш-, -эйш-

моцны – мацнейшы

хітры – хітрэйшы

2) -ш-

добры – лепшы

дрэнны – горшы

най + простая вышэйшая ступень параўнання прыметніка

наймацнейшы

найхітрэйшы

найлепшы

найгоршы

Складаная

больш (болей), менш (меней) + прыметнік

больш добры

менш хітры

самы, найбольш, найменш + прыметнік

самы моцны

найбольш моцны

найменш хітры