Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канспект лекцый.doc
Скачиваний:
804
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
814.59 Кб
Скачать

Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)

Сціслы курс лекцый

Мінск 2011

ЗМЕСТ

ЗМЕСТ 2

Тэма 1 УВОДЗІНЫ. МОВА – ДУХОЎНЫ СКАРБ НАРОДА 6

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве 6

Маўленне 6

Формы маўлення 7

Віды маўленчай дзейнасці 7

Тэкст як адзінка маўлення 8

Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы 9

Перыядызацыя беларускай мовы 9

Беларуская мова сярод іншых моў свету. 9

Падабенства і адрозненне 9

Тэма 2 ЛЕКСІЧНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ 11

Віды пераноснага значэння слова 12

Лексічныя сродкі мовы 13

Разнавіднасці лексікі 15

Лексіка паводле паходжання 15

Лексіка паводле ступені ўжывання 16

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання 17

Паняцце тэрміна 18

Асаблівасці тэрмінаў 18

Утварэнне тэрмінаў 19

Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў: 19

Тэма 3 ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ 20

Гутарковы (размоўны) стыль 20

Афіцыйна-справавы стыль 20

Навуковы стыль 21

Публіцыстычны стыль 22

Мастацкі стыль 23

Тэма 4 КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ 24

Паняцце літаратурнай нормы 24

Арфаэпічныя нормы 25

Акцэнталагічныя нормы 26

Арфаграфічныя нормы 27

Прынцыпы беларускага правапiсу 27

Правапіс галосных о, э, а 28

Правапіс галосных е, ё, я 29

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах 30

Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных 31

Правапіс у, ў 32

Правапіс д – дз, т – ц 33

Правапіс падоўжаных зычных 33

Правапіс cпалучэнняў зычных 34

Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных 34

Правапіс мяккага знака і апострафа 35

Правапіс складаных назоўнікаў 36

Правапіс складаных прыметнікаў 36

Правілы пераносу слоў 37

Правапіс вялікай і малой літар 37

Марфалагічныя нормы 41

Род назоўнікаў 41

Лік назоўнікаў 41

Правапiс канчаткаў назоўнiкаў 42

Правапiс суфiксаў прыметнiкаў 44

Ступені параўнання якасных прыметнікаў 45

Скланенне займеннікаў 45

Правапіс лічэбнікаў 46

Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі 46

Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў 47

Асобыя формы дзеяслова 48

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў 48

Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў 49

Правапіс прыслоўяў 49

Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў 51

Правапіс не (ня) і ні 52

Адрозненне часціц не, ні 54

Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы 55

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам 56

Ускладнены сказ 57

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа 57

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах 58

Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах 59

Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах 60

Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях 62

Коска пры зваротку 64

Складаны сказ 64

Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах 65

Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе 65

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе 66

Простая мова 66

ЛІТАРАТУРА 68

Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве

Мова – адметная форма культуры народа, у ёй найперш выяўляецца духоўная самабытнасць пэўнай грамадскай супольнасці людзей. Як катэгорыя грамадская (або сацыяльная), яна з'яўляецца неабходнай умовай існавання грамадства, тым падмуркам, на якім яно трымаецца. Разам з тым без грамадства сама мова існаваць не можа. Яна з'яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, ёй ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Пры гэтым мова – важны кансалідуючы элемент любога грамадства. Са знікненнем мовы адбываецца працэс яго разбурэння і ўрэшце яно перастае існаваць. І такіх прыкладаў у гісторыі шмат.

Мова – з’ява індывідуальная, бо ўласцівая пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Мова канкрэтнага чалавека – гэта не толькі яго сацыяльная прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў.

Дасканалае валоданне мовай – адзін са складальнікаў поспеху будучага спецыяліста сувязі.

Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў таму, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказваць свае думкі, перадаваць пачуцці, – гэта ўсё дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці.

Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае непасрэдна (або апасродкавана) усе сферы чалавечага жыцця. Таму і функцыя ў яе не адна, а некалькі. Аднак найважнейшай з'яўляецца камунікатыўная, бо мова служыць сродкам зносін, сродкам людскіх дачыненняў. Мова выконвае яшчэ адну важную ролю ў жыцці грамадства. Яна называе прадметы і з'явы рэчаіснасці. Дзякуючы мове яны ўсведамляюцца намі як дыферэнцыраваная рэальнасць. Гэтая функцыя мовы называецца намінатыўнай. Не менш важнай трэба лічыць і паняційную функцыю. Яна дазваляе чалавеку пазнаваць свет, назапашваць, захоўваць і перадаваць свае веды, рабіць абагульненні і высновы ў выглядзе паняццяў, правіл, законаў. Да асноўных належыць таксама экспрэсіўная функцыя. Яе прызначэнне – перадаваць думкі і пачуцці чалавека, яго псіхічны стан, светапогляд, адносіны да рэчаінасці. Чалавеку ўласціва пачуццё прыгожага, якое ён увасабляе ў творах як духоўнай, так і матэрыяльнай культуры. У сваей маўленчай дзейнасці пры перадачы інфармацыі чалавек таксама імкнецца да таго, каб выклікаць у слухача (чытача) станоўчыя эмоцыі, пазітыўны настрой. Гэтую ролю мова выконвае дзякуючы эстэтычнай функцыі. Эстэтычная функцыя мовы найбольш поўна ўвасабляецца ў мове мастацкай літаратуры (прозе, паэзіі), сцэнічным маўленні. Непасрэдна ў маўленні рэалізуецца апелятыўная функцыя мовы. I гэта зразумела, бо маўленне заўсёды мае мэтавае прызначэнне, да каго-небудзь звернута. Кожная функцыя мае сваю ролю ў мове, але ўсе разам яны служаць таму, каб мова магла быць эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі.