- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Правапіс складаных прыметнікаў
Разам пішуцца складаныя прыметнікі:
утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: летапісны, параходны, наваполацкі;
утвораныя са словазлучэнняў:
назоўнік + прыметнік: беласнежны, заходнееўрапейскі, правабярэжны.
Ад такіх прыметнікаў трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўя з прыметнікам (дзеепрыметнікам), якія не ўтвараюць сэнсавага адзінства, абазначаюць два паняцці і пішуцца асобна: прынцыпова новы, прыгожа аформлены, нізка прыбіты;
назоўнік + лічэбнік: трохгадовы, дзвюхмоўны, дванаццаціпавярховы;
назоўнік + займеннік: іншамоўны, усебаковы;
з першай часткай многа-, мала-, шмат-: мнагазначны, шматбаковы.
Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:
утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: давыд-гарадоцкі, сацыял-дэмакратычны;
утвораныя ад двух і трох раўнапраўных прыметнікаў, якія могуць быць злучаны злучнікам і: літаратурна-музычны, горка-салёны, грамадска-палітычны;
якія абазначаюць колер і яго адценні: цёмна-зялёны, шэра-блакітны, бледна-сіні;
якія абазначаюць складаныя геаграфічныя назвы ці напрамкі свету, першая частка якіх – словы паўднёва-, паўночна-, усходне-, заходне-: Заходне-Сібірская нізіна, Паўночна-Казахстанская вобласць, паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні;
утвораныя ад імені і прозвішча чалавека: леў-талстоўскі, рамэн-раланаўскі.
Правілы пераносу слоў
З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць, пе-ра-кі-нуць.
Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры; пту-шка, птуш-ка; кро-пля, кроп-ля; ма-ста-цтва, мас-тац-тва, мас-тацт-ва; ра-змова, раз-мова; за-става, зас-тава; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; бя-скрыўдна, бяс-крыўдна, бяск-рыўдна; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; двац-цаць, два-ццаць; калос-се, кало-ссе; сол-лю, со-ллю; памяц-цю, памя-ццю; мыц-ца, мы-цца; паа-бапал, па-абапал; насен-не, насе-нне.
Пры пераносе нельга:
пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;
разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук [дж], [дз’]: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж — да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;
аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі, май-стар, дай-сці, зай-мацца, праў-да, слоў-нік, маў-чаць, заў-тра, праў-нук;
аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў, мыш’-як.
У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.
Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з’яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ААН, ЮНЕСКА, НАТА, АБСЕ, ДАІ, АІ-95, г.д., г.зн., стст.; не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К.М. Міцкевіч, Я.Ф. Карскі, Гурскі М.І.; не пераносяцца на наступны радок знакі прыпынку; не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца); пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., ХХІ ст., 100 кг, 50 га, 2 км, 10 см, 1000 руб.