- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
Лексiка (грэч. lexikos – слоўнiкавы, lexis – слова) – гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы састаў. У лексіцы адлюстраваны вынікі пазнавальнай дзейнасці і культуры людзей на працягу многіх тысячагоддзяў.
Лексікалогія (грэч. lexis – слова, logos – вывучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку. Аб’ект вывучэння лексікалогіі – слова.
Характэрнымі прыметамі слова з’яўляецца цэльнасць і ўзнаўляльнасць у маўленні. Слова суадносіцца з асноўнай катэгорыяй мыслення – паняццем. Паняцце – абагульненае адлюстраванне ў свядомасці людзей асноўных уласцівасцяў рэальнага свету. За пэўным паняццем замацоўваецца слова. Абазначаючы прадмет, выражаючы паняцце аб ім, слова выконвае намінатыўную функцыю. Слова – цэнтральная адзінка мовы, якая служыць сродкам называння прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці, а таксама з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для словазлучэнняў і сказаў. Словы маюць лексічнае значэнне.
Лексічнае значэнне – унутраны, рэальны змест слова, суадноснасць яго гукавой абалонкі з адпаведнымі прадметамі ці з’явамі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Лексічнае значэнне слова выражаецца асновай слова. Але не ўсе словы ў нашай мове называюць паняцці і маюць лексічнае значэнне. На аснове сваіх семантычных і граматычных прыкмет словы адносяцца да пэўных часцін мовы, з якіх адны словы маюць пэўнае лексічнае значэнне, адказываюць на пытанне і ў сказе з’яўляюцца членамі сказа – самастойныя часціны мовы, а другія гэтымі ўласцівасцямі не валодаюць – службовыя часціны мовы. Самую вялікую колькасць слоў складаюць самастойныя часціны мовы, ці паўназначныя.
Слова можа мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя. Адназначныя словы маюць толькі адно лексічнае значэнне. Да іх адносяць тэрміны, уласныя назвы. Такіх слоў няшмат: сінус, нейрон, флексія, Сатурн, Купала і інш. Большасць слоў у беларускай мове мнагазначныя. Мнагазначнасць ці полісемія (гр. – palysemos – мнагазначны) – гэта уласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Яна ўзнікае ў мове ў выніку пераносу назваў з аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх па форме, якасці, уласцівасці, функцыі і сувязі паміж імі. Асноўнае, першапачатковае, зыходнае значэнне слова называецца прамым. Вытворнае, другаснае значэнне, што набываецца словам з часам і існуе ў ім побач з прамым, называецца пераносным.
Віды пераноснага значэння слова
Пераноснае значэнне мае наступныя віды: метафара, метанімія і сінекдаха.
Метафара (грэч. metaphora – перанясенне) — гэта перанос назвы з аднаго прадмета на другі на аснове падабенства іх прымет. Гэта найбольш прадуктыўная разнавіднасць полісеміі.
Перанос узнікае на аснове падабенства:
па форме: іголка кравецкая – іголка хвоі;
па колеру: свінцовая куля – свінцовая хмара;
па функцыі: нос чалавека – нос лодкі;
па месцы знаходжання: хвост птушкі – хвост калоны;
на аснове уражання, адчування, ацэнкі: дыхае чалавек – зямля дыхае.
Перанос назвы можа адбывацца і на аснове 2 і больш прымет: крыло птушкі – крыло самалёта (па форме і па функцыі).
Паводле распаўсюджанасці метафары падзяляюцца на:
прывычныя (сцёртыя, агульнамоўныя) метафары – яны перасталі ўжывацца як вобразныя пераносныя значэнні слоў: корань дрэва – корань слова, нос чалавека – нос лодкі;
паэтычныя (вобразныя) метафары – гэта пераносныя назвы прадметаў, з’яў, дзеянняў, прымет: зялёны сад – зялёны хлопец, глухі чалавек – глухі кут;
аўтарскія (індывідуальна-стылістычныя) метафары належаць якому-небудзь пісьменніку і існуюць толькі ў пэўным творы, у кантэксце, не фіксуююцца ў слоўніках: бурай неба рагатала (Куп.), дзень пачынаецца, а за краю нябёс вочы ўскінуў дождж (К-с).
Метанімія (грэч. metonymia – перайменаванне) – гэта замена адной назвы прадмета, з’явы другой назвай на аснове сумежнасці. Можа пераносіцца:
назва формы на змест: адрамантаваны клас – клас дрэнна сябе паводзіў;
назва дзеяння на вынік: пераклад тэксту – вучням раздалі пераклады;
назва матэрыялу на выраб з яго: пярсцёнак з серабра – выстава старажытнага серабра, есці са срэбра;
прозвішча (псеўданім) аўтара на яго творы: творы Купалы – чытаць Купалу;
назва дзеяння на месца, дзе адбываецца гэта дзеянне: пераход вуліцы – падземны пераход.
Сінекдаха (грэч. synekdoche – суаднесенасць) (разнавіднасць метаніміі) – гэта ўжыванне слова:
як назвы цэлага і часткі гэтага цэлага: гуляла, шалела інтэрвенцыя: француз, англічанін путы ўскласці меціліся – множны лік абазначаецца адзіночным лікам і наадварот;
назва частак цела чалавека або жывых істот ўжываецца са значэннем чалавека і жывёлы: у сям’і 5 ртоў, статак у 20 галоў;
назва адзення ўжываецца замест назвы чалавека: шэрыя курткі рагаталі, заячая шапка схавалася за соснамі.
Мнагазначныя словы – яркі стылёвы сродак, яны выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры для стварэння вобразаў, перадачы эмацыянальнага, душэўнага настрою герояў, малюнкаў прыроды і г.д.
Кожнае значэнне мнагазначнага слова замацавалася ў мове і адлюстроўваецца тлумачальнымі слоўнікамі. Але дакладна зразумець значэнні мнагазначных слоў можна толькі ў кантэксце.