- •Н.В. Вердыш, в.М. Богдан беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мінск 2011
- •Тэма 1 уводзіны. Мова – духоўны скарб народа Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •Маўленне
- •Формы маўлення
- •Віды маўленчай дзейнасці
- •Тэкст як адзінка маўлення
- •Канцэпцыі паходжання і час фарміравання беларускай мовы
- •Перыядызацыя беларускай мовы
- •Беларуская мова сярод іншых моў свету. Падабенства і адрозненне
- •Тэма 2 лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы
- •Віды пераноснага значэння слова
- •Лексічныя сродкі мовы
- •Разнавіднасці лексікі Лексіка паводле паходжання
- •Лексіка паводле ступені ўжывання
- •Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Паняцце тэрміна
- •Асаблівасці тэрмінаў
- •Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў:
- •Тэма 3 функцыянальныя стылі маўлення
- •Гутарковы (размоўны) стыль
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •Публіцыстычны стыль
- •Мастацкі стыль
- •Тэма 4 культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце літаратурнай нормы
- •Арфаэпічныя нормы
- •Акцэнталагічныя нормы
- •Арфаграфічныя нормы
- •Прынцыпы беларускага правапiсу
- •Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс у, ў
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс cпалучэнняў зычных
- •Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых зычных
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правілы пераносу слоў
- •Правапіс вялікай і малой літар
- •Марфалагічныя нормы Род назоўнікаў
- •Лік назоўнікаў
- •Правапiс канчаткаў назоўнiкаў
- •I скланенне
- •II скланенне
- •Правапiс суфiксаў прыметнiкаў
- •Ступені параўнання якасных прыметнікаў
- •Скланенне займеннікаў
- •Правапіс лічэбнікаў
- •Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Асабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў
- •Асобыя формы дзеяслова
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыметнікаў
- •Утварэннеіўжыванне дзеепрыслоўяў
- •Правапіс прыслоўяў
- •Правапіс прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў
- •Правапісне (ня)іні
- •Адрозненне часціцне, ні
- •Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
- •Найбольш ужывальныя словазлучэнні
- •Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •Ускладнены сказ
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
- •Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •Знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях і акалічнасных зваротах
- •Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях
- •Коска пры зваротку
- •Складаны сказ
- •Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
- •Простая мова
- •Літаратура
Маўленне
Спосабам існавання і праяўлення мовы з’яўляецца маўленне. Сам тэрмін «маўленне» абазначае вуснае і пісьмовае валоданне моваю; моўную дзейнасць. Мова і маўленне – паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але розныя. Маўленне ў параўнанні з моваю вызначаецца большай рухомасцю, большай свабодай у выбары і канкрэтным выкарыстанні моўных сродкаў. Мова – сістэма сродкаў зносін, а маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы. Формы праяўлення мовы – вуснае і пісьмовае маўленне. Вуснае маўленне адбываецца ва ўмовах непасрэднага кантакту суразмоўнікаў. Значнае месца адводзіцца мелодыцы (тэмп, тон, тэмбр голасу і інш.). Адыгрываюць пэўную ролю нямоўныя сродкі: жэсты, міміка, пэўныя рухі.
Для пісьмовага маўлення характэрна:
адсутнасць агульных для ўдзельнікаў зносін жыццёвых абставін і агульнага жыццёвага вопыту;
адсутнасць жэстаў, мімікі, інтанацыі;
максімальна ўзбагачаны слоўнік;
максімальна ўскладнены сінтаксіс.
Маўленне носіць індывідуальны характар. Маўленне – гэта двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст).
Адрозніваюць унутранае і знешняе маўленне. Калі афармленне думкі адбываецца без выказвання – унутранае маўленне, а з выказваннем (пісьмовым ці вусным) – гэта знешняе маўленне. Знешняе маўленне рэалізуецца ў маналагічнай або дыялагічнай форме.
Формы маўлення
Маналог – разгорнутае, працяглае маўленне, звернутае да самога сябе ці да іншых і не разлічанае на слоўную рэакцыю другіх асоб. Маналог можа быць звернуты да суразмоўцы, аддаленага часам, прасторай ці нават уяўнага.
Маналог уяўляе сабой разгорнутае выказванне пэўнага тыпу і стылю. Выбар тыпу і стылю маналагічнага маўлення абумоўлены сітуацыяй зносін. Маналагічнаму маўленню ўласцівыя даволі складаная сінтаксічная будова, сэнсавая глыбіня, жанравая разгалінаванасць.
Дыялог – маўленне, у час якога адбываецца непасрэдны абмен выказваннямі паміж некалькімі (дзвюма і больш) асобамі.
Па структуры дыялог уяўляе сабой паслядоўнасць узаемазвязаных адносна кароткіх рэплік, адны з якіх могуць выражаць зварот да асобы, пытанне, паведамленне, пабуджэнне і г.д., а другія – змяшчаць адказ, сустрэчнае пытанне, удакладненне, пярэчанне і інш.
У пісьмовым маўленні пры дыялогу могуць знаходзіцца словы аўтара (асобы, якая каменціруе дыялог).
Дыялагічнае маўленне характарызуецца непасрэднасцю зносін, сітуацыйнасцю, адначасовасцю мыслення і гаварэння. У сувязі з гэтым існуюць і моўныя асаблівасці дыялога, напрыклад, памяншэнне даўжыні сінтаксічных адзінак, ужыванне няпоўных сказаў, меншае выкарыстанне дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў і інш.
Віды маўленчай дзейнасці
Існуюць наступныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо.
Слуханне і чытанне ўяўляюць сабой рэцэптыўныя віды маўленчай дзейнасці, таму што служаць для прыняцця інфармацыі.
Гаварэнне і пісьмо з’яўляюцца прадуктыўнымі відамі маўленчай дзейнасці, паколькі выкарыстоўваюцца для выражэння ў вуснай і пісьмовай формах, для паведамлення інфармацыі.
Слуханне (аўдзіраванне) – гэта асэнсаванае ўспрыманне вуснага маўлення. Слуханне – адзін з самых важных шляхоў атрымання інфармацыі. Выдзяляюцца наступныя віды ўспрымання: глабальнае, дэталёвае і крытычнае.
Глабальнае ўспрыманне патрабуе разумення агульнага сэнсу паведамлення (вызначыць тэму, асноўную думку выказвання і г.д.).
Дэталёвае ўспрыманне патрабуе поўнага і дакладнага разумення сэнсу ўсяго выказвання.
Крытычнае ўспрыманне патрабуе і глабальнага, і дэталёвага ўспрымання, а таксама крытычнага асэнсавання пачутага.
Чытанне – гэта працэс дэкадзіравання (расшыфроўкі) інфармацыі, якая змешчана ў тэксце. У працэсе чытання вырашаюцца розныя камунікатыўныя задачы. У сувязі з гэтым існуюць наступныя віды чытання: вывучальнае, азнаямляльнае і праглядальнае.
Вывучальнае чытанне прымяняецца тады, калі патрабуецца максімальна поўна і дакладна зразумець змест тэксту, адэкватна ўзнавіць прачытаную інфармацыю. Пры гэтым чытанні неабходна як мага паўней ахапіць увесь змест тэксту, удумацца ў сэнс кожнага з яго элементаў.
Азнаямляльнае чытанне выкарыстоўваецца тады, калі той, хто чытае, павінен ці толькі знайсці галоўнае ў тэксце, ці выявіць, што гаворыцца па пэўным пытанні, ці ахапіць змест кожнай часткі тэксту ў агульным выглядзе.
Праглядальнае чытанне – гэта такое чытанне, пры якім той, хто чытае, атрымлівае толькі самае агульнае ўяўленне пра змест тэксту.
Гаварэнне як від маўленчай дзейнасці ўяўляе сабой працэс выражэння сваіх і чужых думак у гукавой форме пры дапамозе моўных сродкаў.
Гаварэнне бывае прадуктыўным (ствараецца тым, хто гаворыць) і рэпрадуктыўным (уяўляе сабой перадачу слоў, сказаў, тэкстаў без змянення), падрыхтаваным (змест і моўны матэрыял папярэдне рыхтуюцца) і непадрыхтаваным (выказванні фарміруюцца і фармулююцца як непасрэдная рэакцыя на маўленчую сітуацыю).
Пісьмо з'яўляецца не толькі адлюстраваннем гукавой формы маўленчай дзейнасці, але і другім увасабленнем інфармацыі, што існуе паралельна. Перадача інфармацыі пры дапамозе пісьма пашырае рамкі магчымасцяў маўленчых зносін: інфармацыя можа быць паслана на вялікую адлегласць; можа існаваць не проста доўга, але нават пасля таго, як перастане існаваць яго аўтар; фіксацыя паведамлення можа служыць для выразнага і бясспрэчнага ўзнаўлення; пісьмовае паведамленне можа быць разлічана на значна большую колькасць тых, хто прымае адпаведную інфармацыю.