Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Tema_12_Suchasnasts.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
09.12.2018
Размер:
258.05 Кб
Скачать

11.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. у многім было абумоўлена папярэднімі падзеямі і цесна звязана з палітычным развіццём рэспублікі. Паступовае рэфармаванне эканомікі распачатае кіраўніцтвам СССР у другой палове 1980-х гг. жадаемых станоўчых вынікаў не дало. Зніжаліся тэмпы эканамічнага развіцця, пагаршаліся ўмовы жыцця насельніцтва. У выніку рэспубліка, як і Савецкі Саюз у цэлым, апынулася ў стане эканамічнага крызіса. Для ліквідацыі яго наступстваў было вырашана паскорыць правядзенне рыначных рэформ на аснове радыкальнай праграмы расійскіх эканамістаў С.Шаталіна і Г.Яўлінскага, якая ўвайшла ў гісторыю пад назваю “500 дзён”. Менавіта ў гэты тэрмін планавалася ажыццявіць пераход ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай да рыначных механізмаў, правесці прыватызацыю, стабілізаваць рынак спажывецкіх тавараў.

На аснове праграмы “500 дзён” ў кастрычніку 1990 г. была прынята Праграма пераходу да рыначных адносін ў БССР, якая прадугледжвала скарачэнне дзяржаўных расходаў для памяншэння інфляцыйных працэсаў, прыватызацыю, развіццё прадпрымальніцтва і свабоднай канкурэнцыі, змяненне сістэмы кіравання эканомікай, стварэнне рыначнай інфраструктуры (біржаў, банкаў, крэдытных арганізацый і г.д.). Акрамя таго, праграмай прадугледжваліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва ва ўмовах пераходу да рынку. Асаблівасцю беларускай праграмы было і тое, што яна шмат увагі надавала пераадоленню вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта было абумоўлена тым, што яе эканамічны ўрон склаў 32 дзяржаўных бюджэтаў, а з гаспадарчага абароту было выведзена 20 % зямель.

Для рэалізацыі вышэйназваных планаў у жыццё трэба было стварыць адпаведны прававы падмурак. У выніку Вярхоўны Савет пачаў паступова яго закладываць. У 1990-1991 гг. былі прыняты законы “Аб уласнасці” (у ім прадугледжвалася наяўнасць прыватнай, калектыўнай і дзяржаўнай формаў уласнасці, толькі зямля заставалася выключна ў дзяржаўнай уласнасці.), “Аб прадпрыемстве”, “Аб арэндзе”, “Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы”і г.д. Для больш эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці і правядзення палітыкі прыватызацыі ў студзені 1991 г. быў створаны Камітэт па кіраванню дзяржаўнай маёмасці пры Савеце Міністраў БССР.

Адначасова прадпрымаліся і іншыя меры: распачынаўся працэс прыватызацыі, ствараліся прадпрыемствы рыначнага тыпу з прыцягненнем мясцовага і замежнага капіталу, насельніцтва атрымала магчымасць набываць жыллё ва ўласнасць і г.д. Але ўсяго гэтага аказалася недастаткова. У выніку ва ўмовах разрыву існуючых раней гаспадарчых сувязяў крызісныя з’явы толькі ўзрасталі. У 1991 г. у Беларусі на два гады пазней, чым у цэлым па СССР, пачынаецца эканамічны спад і падзенне вытворчасці. Апошняе было цалкам абумоўлена асаблівасцямі народнагаспадарчага развіцця рэспублікі. Беларусь ў складзе Савецкага Саюзу з’яўлялася своеасаблівым “зборачным цэхам”, так як менавіта на яе тэрыторыі размяшчаліся шматлікія буйныя прамысловыя прадпрыемствы агульнасаюзнага значэння. А яны залежылі ад паставак энерганосбітаў і камплектуючых з іншых рэспублік і працавалі, арыентуючыся пераважна на знешнія рынкі. У выніку, каля 80 % прамысловай прадукцыі БССР рэалізовалася па-за межамі рэспублікі. З распадам СССР і разрывам раней існуючых гаспадарчых сувязяў гэта не магло не прывесці да скарачэння вытворчасці і крызісных праяў.

У 1992 г. распачалася новая фаза крызісу, што была выклікана палітыкай расійскага ўрада, які, праводзячы палітыку “шокавай тэрапіі”, пайшоў на павышэнне коштаў на сыравіну і ў першую чаргу на энэрганосбіты. Гэта адразу прывяло да росту сабекошту прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў і выклікала скачок цэн на многія прамысловыя і харчовыя тавары. У такіх умовах айчынная прадукцыя губляла канкурэнтназдольнасць на знешніх рынках. Акрамя таго, праблемы рэалізацыі былі выкліканы не ўменнем працаваць у новых ўмовах і адсутнасцю валютных сродкаў. Апошняе прыводзіла да таго, што ў гандлі з дзяржавамі СНД да сярэдзіны 1990-х гг. дамінаваў бартэр.

Адной са складаных праблем, што паўстала парад былымі савецкімі рэспублікамі стаў падзел замежный уласнасці былога СССР і вяртанне яго запазычанасцей. У выніку быў дасягнуты кампрамісны “нулявы” варыянт. Згодна з ім уласнасць (памяшканні пасольстваў, прадстаўніцтвы і г.д.) пераходзіла да Расіі, за гэта яна брала на сябе адказнасць за ўсе даўгавыя абавязацельствы Савецкага Саюза. Акрамя таго, для Беларусі актуальнай заставалася праблема пераводу прадпрыемстваў Ваенна-прамысловага комплексу (у рэспубліцы іх было каля 120 і на іх працавала каля 400 тыс. рабочых) на выпуск прамысловай прадукцыі. Прычынай гэтага стала адсутнасць ваенных заказаў і пагроза масавых звальненняў.

У 1992 г. Беларусь для стабілізацыі фінансавага рынку ўвяла разліковыя білеты нацыянальнага банку, якія знаходзіліся ў абарачэнні попач з савецкімі (расійскімі) рублямі. Але такое суіснаванне толькі дэстабілізавала фінансы рэспублікі і прыводзіла да блытаніны (беларускі “зайчык” наміналам “адзін рубель” на самой справе раўняўся дзесяці рублям, што выклікала шматлікія непаразуменні і ў выніку прымусіла ўрад правесці дэнамінацыю, каб ураўняць наяўны намінал з фактычным).

З-за ўсяго вышэйсказанага ў першай палове 1990-х гг. крызіс паглыбляўся, назіралася гіперінфляцыя, бюджэтны дэфіцыт, узнікла праблема неаплаты за пастаўленую прадукцыю, многія прадпрыемствы знаходзіліся на мяжы банкруцтва. З 1990 па 1995 гг. валавы ўнутранны прадукт Беларусі скараціўся на 35%, рознічны тавараабарот на 57%, а рэальная зарпрата амаль напалову. У 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва.

Пасля прыходу да ўлады А.Р. Лукашэнка ў 1994 г. была прынята “Праграмма неадкладных мер па выхаду эканомікікі Рэспублікі Беларусь з крызісу”, якая прадугледжвала ўзмацненне дзяржаўнага рэгулявання эканомікай, спыненне спаду вытворчасці, скарачэнне дэфіцыту бюджэта, памяншэнне інфляцыі, недапушчэнне пагаршэння жыццёвага ўзроўню. Для стабілізацыі фінансавай сістэмы рэспублікі па ініцыятыве Прэзідэнта ў 1994 г. беларускі рубель стаў адзіным разліковым сродкам на тэрыторыі дзяржавы. Прадпрымаемыя меры, побач з актывізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі і паляпшэннем эканамічнай кан’юнктуры далі станоўчы эфект. Ужо ў 1995 г. была спынена безкантрольная інфляцыя, дзяржава ўзяла пад кантроль працэс прыватызацыі і рост цэн. А ў 1996 г., упершыню за постсавецкі час, у эканоміцы па многім параметрам пачаў назірацца рост.

У кастрычніку 1996 г. на І Усебеларускім народным сходзе былі прыняты “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіця на 1996-2000 гг.”, якія вызначылі прыярытэтнымі накірункамі экспарт, жыллёвае будаўніцтва і харчаванне. Мэтаю праграмы была аб’яўлена пабудова сацыяльна арыентаванай мадэлі рыначнай эканомікі, якая прадугледжвала спалучэнне рыначных механізмаў і захаванне сацыяльных заваяванняў беларускай дзяржавы. У далейшым гаспадарчае жыццё рэспублікі вызначалася Праграмамі сацыяльна-эканамічнага развіця на 2001-2005 і 2006-2010 гг., што таксама прымаліся дэлегатамі ІІ і ІІІ Усебеларускіх народных сходаў. Акрамя таго, нацыянальная стратэгія ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны вызначалася Асноўнымі напрамкамі сацыяльна-эканамічнага развіця Рэспублікі Беларусь да 2010 г. і іншымі праграмнымі дакументамі, распрацаванымі ўрадам.

Паслядоўная рэалізацыя праграм дазволіла за непрацяглы перыяд з 1996 па 2000 гг. практычна аднавіць эканамічны патэнцыял рэспублікі пачатку 1990-х гг. У прыватнасці ўзровень вытворчасці тавараў народнага спажывання ў 2000 г. пераўзыйшоў паказчык 1990 г. на 10%. Па прамысловай прадукцыі толькі 1%, але пазітыўныя тэндэнцыі на гэтым не спыняліся. Калі ў 2000 годзе валавы ўнутранны прадукт рэспублікі раўняўся 9134 млрд. руб., дык ў 2008 г. ён ужо складаў 128829 млрд. руб.

Дзеючыя праграмы развіцця асаблівую ўвагу звяртаюць на інавацыйны шлях развіццяя беларускай эканомікі і актыўнае ўжыванне ў вытворчасці новых навуковых распрацовак беларускіх даследчыкаў. Значнай падтрымкай з боку дзяржавы карыстаецца аграпрамысловы сектар эканомікі. Праграма адраджэння сяла дала магчымасць зрабіць дадзеную галіну эканомікі значна больш эфектыўнай, чым ў іншых дзяржавах СНД, а насельніцтву весак, праз актыўнае будаўніцтва аграгарадкоў, скараціць існаваўшы раней разрыў паміж горадам і вёскай у сферы абслугоўвання.

Вялікае значэнне для эканомікі Беларусі мае яё транзітны патэнцыял. Праз нашу рэспубліку праходзяць важныя магістральныя трубаправоды (па якіх у Заходнюю Еўропу паступаюць нафта і газ), чыгуначныя і аўтамабільныя шляхі (Масква – Брэст – Варшава (М1), Хельсінкі – Санкт-Пецярбург – Віцебск – Кіеў – Адэса (М8, боль вядомы як Е95)). Вялікі патэнцыял мае і водны транспарт. У постсавецкі час актыўна абмяркоўвашся праект будаўніцтва канала паміж Заходняй Дзіной і Дняпром (у раёне Віцебска і Оршы), які б дазволіў суднам тыпу рака-мора напрамую перапраўляцца з Балтыйскага ў Чорнае мора. Але з-за фінансавых праблем у замежных інвестараў ад гэтага праекту часова адмовіліся.

На сёняшні дзень ў эканоміцы Беларусі дамінуе машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная, нафтахімічная, дрэваапрацоўчая, лёгкая і харчовая прамысловасць. Пры гэтым каля паловы беларускага экспарта забяспечвае Вытворчае аб’яднанне “Белнафтахім”, якое ўключае ў свой склад прадпыемствы “Беларуськалій”, “Гроднаазот”, “Нафтан”, “Палімір”, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і г.д. Акрамя таго, найбольш буйнымі ў рэспубліцы з’яўляюцца Мінскі аўтамабільны завод, Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіна, Мінскі трактарны завод і г.д.

У канцы 2006 г. перад рэспублікай паўстала сур’ёзная праблема. З 2007 г. Расія, парушаючы папярэднія дамоўленнасці пра адзіныя ўмовы работы для суб’ектаў гаспадарання ў рамках Саюзнай дзяржавы, павысіла кошт за газ для Беларусі і заявіла пра паступовы пераход да сусветных цэнаў. У выніку, калі ў 2006 г. кошт тысячы кубоў газу для рэспублікі складаў каля 47 долараў ЗША, дык ў 2009 г. сярэднегадавы кошт раўняецца ўжо 150 доларам. Адначасова Расія пагоршыла ўмовы паставак нафты, што падштурхоўвае кіраўніцтва рэспублікі праводзіць палітыку жорсткай эканоміі, шукаць новыя крыніцы энергіі (напрыклад, праз выкарыстанне гідраэнергетыкі на Нёмане і Дзвіне, ці будаўніцтва ўласнай АЭС) і варыянты дыверсіфікацыі паставак вуглевадародаў. Працуючы ў гэтым накірунку Беларусь атрымала права працаваць на нафтагазавых радовішчах Ірана і Венісуэлы, разглядаюцца варыянты больш цеснага супрацоўніцтва з Азербайджанам і Туркменістанам па пытаннях паставак энэргарэсурсаў.

З канца 2008 г. на эканоміку Беларусі і іншых дзяржаў пачаў аказваць істотны ўплыў сусветны эканамічны крызіс, які распачаўся з дэстабілізацыі фінансавай сістэмы ЗША, а затым перакінуўся на іншыя дзяржавы свету. Для барацьбы з наступствамі крызіса ўрад Беларусі прадпрыняў шэраг захадаў, што выявілася ў правядзенні эканамічнай лібералізацыі, разавай дэвальвацыі, асваенні крэдытных рэсурсаў, скарачэнні расходаў бюджэта і выкарыстання замежных валют ва ўнутранным гандлі, прыцягненні замежных і ўнутранных фінансавых рэсурсаў. У прыватнасці, гэта выявілася ва ўвядзенні заявачнага прынцыпу рэгістрацыі юрыдычных асоб, паляпшэнні інвестыцыйнага клімату, стварэнні прававой асновы і механізму гарантавання поўнага вяртання банкаўскіх укладаў і г.д.. Актуальнай для рэспублікі задачай застаецца рэалізацыя вырабленай прадукцыі, так як плацежаздольнасць патэнцыйных пакупнікоў на ўнутранным і знешнім рынках істотна зменшылася. Для дасягнення пастаўленай мэты вядзецца работа па паляпшэнні якасці прадукцыі, зніжэнні яе сабекошту, пашырэнні сэрвісных цэнтраў, заваяванні новых рынкаў збыту і новых рыначных сегментаў.

У сацыяльнай сферы кіраўніцтва Беларусі ў разглядаемы перыяд праводзіла паслядоўную палітыку па паляпшэнні дабрабыту народа, скарачэнні колькасці малазабяспечаных, пастаянна рабіла захады па павышэнні зарплат, пенсій, стыпендый, гарантаванні бясплатнай адукацыі і медыцынскага абслугоўвання. Прыярытамі ў сацыяльнай сферы сталі рост рэальных даходаў насельніцтва, распрацоўка дасканалага пенсійнага заканадаўства, рэформа сацыяльных ільгот, адмена неапраўдных сацыяльных выплат. Дзякуючы актыўнай урадавай падтрымкі айчыннай прамысловасці, кіраўніцтва рэспублікі здолела скараціць колькасць беспрацоўных. У выніку ўзровень беспрацоўя адзін з самых нізкіх у Еўропе. Для забеспячэння гарантаванага месца працы моладзі ў рэспубліцы захоўваецца абавязковае размеркаванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]