Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Службовы ліст

Ад 25 мая 2001 г. № 143/05 Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Аб спісах выпускнікоў, якія

рэкамендуюцца інстытутам

на навуковую работу

У 2000 годзе Мазырскі сельскагаспадарчы інстытут заканчваюць 5 чалавек па розных спецыяльнасцях, якія праявілі схільнасць да навукова-даследчай работы. Іх навуковыя работы, выкананыя за час вучобы ў студэнцкіх навуковых таварыствах і на кафедрах інстытута, атрымалі высокую ацэнку з боку спецыялістаў навукова-даследчых устаноў. Вынікі іх даследаванняў правераны на доследных дзялянках інстытута і таксама ацэньваюцца станоўча.

У сувязі з гэтым рэктарат просіць знайсці магчымасць уладкаваць іх на працу на абласныя сельскагаспадарчыя станцыі і ў навукова-даследчыя арганізацыі міністэрства.

Дадатак: Спіс выпускнікоў, якія праявілі схільнасць да навукова-даследчай работы.

Рэктар

Доктар сельскагаспадарчых

навук, прафесар А.П.Пятрэнка

Пытанні да тэмы

1. Вызначце адрозненне паміж простым і складаным лістом.

2. Вызначце склад рэквізітаў службовага ліста.

3. Што такое фармуляр?

4. Дайце кароткую характарыстыку лістоў розных відаў.

Тэрміналогія.

Ліст. Службовы ліст. Фармуляр. Рэквізіты. Бланк. Трафарэт.

Практычныя заданні

1 варыянт

Складзіце і аформіце тэкст гарантыйнага ліста. Напішыце паведамленне па тэме “ Роля дзелавой перапіскі ў дзейнасці прадпрыемстваў.”

2 Варыянт

Складзіце і аформіце тэкст ліста-напамінання. Напішыце паведамленне па тэме “ Развіцце новых спосабаў перадачы дзелавой інфармацыі ў сучасных умовах”.

3 Варыянт

Складзіце і аформіце тэкст ліста-запрашэння.

Напішыце паведамленне па тэме “ Роля дзелавой перапіскі ў пашырэнні знешніх сувязей ва ўмовах рынку”.

4. Патрабаванні да заліку па беларускай мове

Патрабаванні да заліку па беларускай мове для студэнтаў 1 курса факультэта эканомікі і права спецыяльнасці “Менеджмент”:

На заліку па беларускай мове студэнт павінен ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя пытанні па раздзелах мовазнаўства (пытанні прыкладаюцца)

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

- месца беларускай мовы ў славянскім свеце;

- канцэпцыі паходжання і этапы развіцця беларускай мовы;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы і яе камунікацыйных магчымасцей;

- асноўныя лексікаграфічныя выданні і персаналіі беларускай лінгвістыкі.

Умець характарызаваць:

- лексічныя групы;

- асаблівасці тэрміналагічнай лексікі;

- асаблівасці функцыянальных стыляў;

- тэксты розных жанраў;

Умець аналізаваць:

спецыяльныя, агульнанавуковыя і сацыяльна-палітычныя тэксты на беларускай мове.

Умець выказвацца па прапанаваных тэмах:

  1. Мая Радзіма.

  2. Мой горад. Культурныя здабыткі майго горада.

  3. Мае славутыя землякі.

  4. Старонкі гісторыі беларускага народа.

  5. Мой любімы паэт (пісьменнік, драматург).

  6. Помнікі мінуўшчыны.

  7. Беларускія краявіды. Экалагічнае становішча Рэспублікі Беларусь.

Рабіць пераклад прапанаваных тэкстаў па тэмах:

  1. Эканамічная тэорыя. Задачы і функцыі. Метады эканамічнай тэорыі.

  2. Развіцце эканамічнай тэорыі і яе сучасныя накірункі.

  3. Агульнае паняцце эканамічнай сістэмы.

  4. Вытворчасть і патрэбы.

  5. Паняцце гаспадарання. Гаспадаранне і гаспадарчы суб’ект.

  6. Прадукт як вынік вытворчасці.

  7. Рынак: умовы ўзнікнення і развіцця.

  8. Рыначны механізм. Яго асноўныя элементы.

  9. Рыначны попыт. Фактары, якія вызначаюць попыт. Закон попыту.

  10. Эканамічны рост і інш.