- •Беларуская мова
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Мова як сістэма
- •Літаратураня мова і дыялекты
- •Тры славянскія моўныя групы
- •Агульнаславянская і агульнаўсходнеславянская мовы
- •Старажытная ўсходнеславянская народнасць і яе мова
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Утварэнне беларускай народнасці і яе мовы
- •Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
- •Беларусь у складзе Расійскай імперыі
- •Развіцце беларускай літаратурнай мовы ў пачатку XX ст.
- •Вълчо и кума лиса
- •У вагоне
- •Мікола чытаў, стоячы сярод хаты…
- •Вось так, брат, і запісана. Зразумела?
- •Вот так, брат, и записано. Понятно?
- •Микола читав, стояч серед хати…
- •Отак, брат, і написано. Зрозуміло?
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Слова як адзінка мовы
- •Асноўныя лексічныя значэнні слова
- •Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання
- •Запазычаныя словы
- •Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання
- •Лексікаграфія
- •9. Карыстаючыся этымалагічнымі слоўнікамі, выпішыце: а) агульнаславянскія; б) усходнеславянскія; в) уласна беларускія; г) запазычаныя словы.
- •1. Перакласці словы на беларускую мову. Паставіць націск, вызначыць адрозненні ў вымаўленні слоў у беларускай і рускай мовах.
- •2. Устаўце прапушчаныя літары ў беларускія словы і вызначце, які гук будзе вымаўляцца ў першым пераднаціскным складзе ў рускіх і беларускіх словах.
- •Тэма 5. Развіцце эканамічнай тэорыі і яе сучасныя накірункі Агульнае паняцце эканамічнай сістэмы.
- •Р/м Экалагічныя праблемы Беларусі.
- •4 Гадзіны
- •Тэарэтычны матэрыял па тэме Сістэма часцін мовы
- •Род назоўнікаў
- •Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
- •Лік назоўнікаў
- •Скланенне назоўнікаў.
- •5. Растлумачыць правапіс канчаткаў.
- •6. Перакласці на беларускую мову. Вызначыць род назоўнікаў, падабраць да іх прыметнікі.
- •8. Прааналізаваць назоўнікі ў сказах.
- •Тэма 5
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Лічэбнік
- •Разрады лічэбнікаў.
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Асаблівасці скланення лічэбнікаў.
- •Займеннік
- •Правапіс займеннікаў.
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Выпішыце лічэбнікі, вызначце іх разрад, граматычную форму, сінтаксічную функцыю.
- •Віды словазлучэнняў
- •Віды выказніка
- •Тыпы аднасастаўных сказаў
- •Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа.
- •Аднародныя і неаднародныя азначэнні.
- •Складаны сказ
- •1. Прааналізуйце тэарэтычны матэрыял па тэме.
- •2. Зрабіце сінтаксічны разбор сказаў.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Агульная характарыстыка стыляў.
- •Прааналізаваць тэаратэчны матэрыял па тэме.
- •Прааналізаваць тэксты. Вызначыць, да якога стылю яны адносяцца.
- •Размеркаваць словы паводле стылевай прыналежнасці.
- •Скласці сказы са словамі-штампамі.
- •Навуковы стыль.
- •Навуковы стыль
- •Анатацыя.
- •Рэцэнзія.
- •Рэферат
- •Афіцыйна-дзелавы стыль.
- •Змест ксрс (14 гадзін)
- •Тэма 4. Заняткі 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы мовы. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. План
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Фанетычная сістэма беларускай мовы
- •Класіфікацыя гукаў:
- •Галосныя гукі. Правілы іх вымаўлення .
- •Правапіс галосных Правапіс літар о, э - а.
- •Правапіс е, ë, я, і
- •Правапіс прыстаўных галосных Прыстаўная галосная і пішацца ў слове, якое пачынаецца збегам зычных, першыя з каторых л, р, м.
- •Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс у –ў
- •Зычныя гукі. Правілы іх вымаўлення і перадачы на пісьме. Вымаўленне зычных
- •Вымаўленне спалучэнняў зычных
- •Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс д –дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс прыстаўной літары в
- •Правапіс мяккага знаку
- •Правапіс апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Пытанні да тэмы
- •Тэрміналогія
- •Практычныя заданні да тэмы
- •1 Варыянт
- •3 Варыянт
- •Тэма 5 Заняткі 2. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы Прыметнік
- •Пытанні да тэмы
- •Тэрміналогія
- •1. Прааналізаваць тэарэтычны матэрыял да тэмы:
- •3.Перакласці на беларускую мову.
- •Тэма 5. Заняткі 4. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеясловаў і форм дзеясловаў у беларускай мове.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Дзеепрыметнік
- •Утварэнне дзеепрыметнікаў
- •Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў на беларускую мову
- •Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма
- •Пытанні да тэмы
- •Тэрміналогія
- •Практычныя заданні
- •2. Перакласці на беларускую мову. Звярнуць ўвагу на адрозненні ва ўтварэнні форм інфінітыву.
- •3. Утварыць форму 3-й асобы адз. Ліку цяперашняга часу ад рускіх і беларускіх дзеясловаў.
- •4. Перакласці на бел. Мову. Вызначыць адрозненні ва ўжыванні дзеепрыметнікаў
- •5. Перакласці на беларускую мову. Звярнуць увагу на ўтварэнне дзеепрыслоўяў.
- •6. Напісаць паведамленне па тэмах:
- •Тэма 6. Заняткі 2. Асаблівасці кіравання дзеясловаў у беларускай мове
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Пытанні да тэмы
- •Практычныя заданні
- •Тэма 6. Заняткі 3. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў у беларускай мове.
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Сінтаксічная сувязь лічэбніка з назоўнікам.
- •Пытанні да тэмы
- •1. Дапасаваць назоўнікі да лічэбнікаў.
- •2. Перакласці на бел. Мову.
- •3. Перакласці, раскрываючы дужкі. Вусна прааналізаваць асаблівасці сінтаксічнай сувязі назоўнікаў з лічэбнікамі.
- •Тэма 10. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне (4 гадзіны)
- •Тэарэтычны матэрыял да тэмы
- •Узоры афармлення листоў
- •Прыкладныя тэксты службовых лістоў
- •Дырэктару Мінскага станкабудаўнічага завода
- •Аўтабіяграфія
- •Службовы ліст
- •Пытанні да тэмы
- •2 Варыянт
- •3 Варыянт
- •4. Патрабаванні да заліку па беларускай мове
- •Пералік тэарэтычных пытанняў да заліку па беларускай мове:
- •5. Асноўная і дадатковая літаратура
- •6. Тэксты для развіццыя мовы. Беларусь
- •Симеон полоцкий
- •Белорусский народ
- •Знаменитые белорусы
- •Сказ аб Беларусі.
- •Наш Францыск Скарына.
- •Бацька гарадоў беларускіх.
- •Чарнобыльская катастрофа
- •Сведка часу
- •7 . Тэксты для перакладу Экономическая теория. Задачи и функции экономической теории.
- •Отрасль и сфера деятельности – галіна і сфера дзейнасці
- •Частные предприниматели – прыватныя прадпрыймальнікі
- •Сократить производство – скараціць вытворчасць
- •История развития экономической теории
- •Развитие экономики и общества – развіцце эканомікі і грамадства
- •Понятие экономической системы
- •Экономичеческая система – эканамічная сістэма
- •Налоговая ставка – падатковая стаўка
- •Производство и потребности. Классификация потребностей. Их структура.
- •Запросы стимулируют производство – запросы стымулююць вытворчасць Потребность – патрэбнасць
- •Понятие хозяйствования. Хозяйствование и хозяйствующий субъект. Классификация форм хозяйствования
- •Хозяйствование – гаспадаранне
- •Факторинг – фактарынг
- •Менеджмент – менеджмент Маркетинг - маркетынг
- •Продукт как итог производства
- •Рынок: условия возникновения и развития. Сущность и функции рынка
- •Условия возникновения - умовы ўзнікнення
- •8. Краткий словать экономических терминов
Род назоўнікаў
Род |
Мужчынскі род |
Жаночы род |
Ніякі род |
Агульны род |
Лексіч-нае значэнне |
Асобы мужчын-скага полу, неск-ланяльныя назвы жывых істот, не-каторыя уласныя назвы і абрэвія-туры |
Асобы жано-чага полу, не-каторыя улас-ныя назвы і абрэвіятуры |
Назвы неадушаўле-ных прадметаў, не-каторыя ўласныя назвы і абрэві-ятуры, назвы мала-дых істот |
Назвы асоб і мужчынска-га, і жаноча-га полу |
Грама-тычнае значэнне |
Нулявы канчатак абоканчаткі –а, (-я) |
Нулявы кан-чатак або кан-чаткі –а , (-я) |
Канчаткі –о, -е, -а, -е; назоўнікі на-мя |
Канчаткі –а (-я) |
Прыкла-ды |
Гай, бацька. |
Ноч, вясна, зямля |
Поле, ружжо, імя, птушане (-я) |
Гарэза, малайчына, непаседа |
Род некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах можа не супадаць:
М. род у рускай мове і ж. род у беларускай мове |
Таполя, табака, жырафа, гусь |
Ж. род у рускай мове і м. род у беларускай мове |
Сабака, цень, пыл, боль, палын, насып, летапіс, подпіс, шынель, мазоль. |
Н. род у рускай мове і м. род у беларускай мове |
Яблык, капыт |
Ж. род у рускай мове і н. род у беларускай мове |
Жніво, жыцце |
Лік назоўнікаў
Большасць назоўнікаў беларускай мовы маюць дзве формы ліку: адзіночны і множны лік: кніга –кнігі, горад – гарады, густ –густы.
Адзіночналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме азіночнага ліку.
Да іх адносяцца:
-
Рэчыўныя: малако, мяса, цукар.
-
Зборныя: калоссе, бярэзнік, моладзь.
-
Абстрактныя: годнасць, попыт.
-
Уласныя: Віцебск, Нарач.
Множналікавыя назоўнікі – ужываюцца толькі ў форме множнага ліку. Да іх адносяцца:
-
Канкрэтныя прадметы, якія складаюцца з дзвюх ці больш аднолькавых частак: нажніцы, акуляры.
-
Рэчывы, прадукты вытворчасці: дрожджы, кансервы.
-
Народныя святы, гульні: хованкі, дажынкі.
-
Грамадскія працэсы, дзеянні: выбары, манеўры.
-
Прыродныя з’явы, адрэзкі часу: прыцемкі, замаразкі.
-
Геаграфічныя назвы: Філіпіны, Клімавічы.
Лік назоўнікаў у рускай і беларускай мовах можа не супадаць: грудзі, чарніцы, каноплі (множналікавыя назоўнікі ў бел. мове і адзіночналікавыя ў рускай); чарніла, бяліла (множналікавыя назоўнікі ў рускай мове і адзіночналікавыя ў бел. мове).
Скланенне назоўнікаў.
Тып скланення |
Значэнне і граматычныя прыметы |
Прыклады |
1 скланенне |
Назоўнікі жаночага роду з канчаткамі -а, (-я) |
Мама, ружа |
2 скланенне |
Назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам, ніякага роду з канчаткамі -о, -ë, -а, -е; назоўнікі на -мя (вымя, цемя, семя, полымя, бярэмя) |
Неба, лес, полямя |
3 скланенне |
Назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам |
Радасць, ноч |
Рознаскла-няльныя назоўнікі |
Назоўнікі на-мя (імя, племя, стрэмя); назвы маладых істот; назвы асоб мужчынскага полу з канчаткамі -а, (-я) |
Імя, бацька, плакса, ягня |
Нескла-няльныя назоўнікі |
Агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны; уласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны; славянскія прозвішчы на –о; прозвішчы на зычны асоб жаночага полу; некаторыя абрэвіятуры |
Дэпо, метро, авеню, Гюго, Крайко, Ірына Русак, ЦСУ. |
Склонавыя канчаткі назоўнікаў 1-3 тыпаў скланення
Склон |
1 скланенне |
2 скланенне |
3 скланенне |
Назоўны |
-а, (-я): мама, зямля |
М. р. з нулявым канчаткам: студэнт, ніякі род з канчаткамі -о, - ë, -а, -е: поле; назоўнікі на -мя (вымя, цемя, семя, полымя, бярэмя) |
Нулявы канчатак: ноч |
Родны |
-ы (-і): мамы, зямлі |
-а(-я):
-у (-ю): рныя, 1. Зборныя, рэчыўныя назоўнікі: мëду 2. З’явы прыроды: грому. 3. Прас-торавыя паняцці: лугу. 3.Абстрак- тныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: густу. 4. Грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: рамантызму. |
-ы (-і): ночы |
Давальны |
-е (пры аснове на цверды зычны і -г, -х, якія чаргуюцца з –з, -с ): маме; кнізе, страсе -і (пры аснове на мяккі зычны): зямлі; -ы (пры аснове на зацвярдзелы зычны і на -к, які чаргуецца з ц): ружы, рэчцы; -э (пры аснове на –к, які чаргуецца з ц): рацэ |
-у (-ю): полю, студэнту |
-ы (-і): ночы |
Вінаваль- ны |
-у, (-ю): маму, зямлю |
Як назоўны або родны: поле, студэнта |
Нулявы канчатак: ноч |
Творны |
-ой (-ëй), -ай (-яй): мамай, зямлей |
-ом (-ëм), -ам (-ем): студэнтам, полем |
-у (-ю): ноччу |
Месны |
-е (пры аснове на цверды зычны і -г, -х, якія чаргуюцца з –з, -с ): аб маме; аб кнізе, страсе -і (пры аснове на мяккі зычны): аб зямлі; -ы (пры аснове на зацвярдзелы зычны і на -к, які чаргуецца з ц): аб ружы, рэчцы; -э (пры аснове на –к, які чаргуецца з ц): аб рацэ |
-е (пры аснове на цверды зычны і -г, -х, якія чаргуюцца з –з, -с ): аб студэнце; у парозе -і (пры аснове на мяккі зычны): аб полі; -ы (пры аснове на зацвярдзелы зычны): на дажджы; -у (-ю) (пры аснове на –к, -г, -х, якія не чаргуецца; назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека): на сцягу, аб герою, аб дырэктару |
-ы (-і): ночы |
Заданні:
1. Прааналізаваць тэарэтычны матэрыял па тэме.
-
Паставіць назоўнікі ў родным склоне, растлумачыць правапіс канчаткаў.
Крок, тэкст, сцяг, дэмакратызм, боль, рэферэндум, квас, воцат, бег, лес, край, бялок, парк, дарвінізм, сорам, кілаграм, тэрмін, дождж, алей, Брэст, лістапад, пропуск, цэмент, авес, воск, цукар, вольт, крык, напоўп, зараснік, гром, будаўнік, тэлефон, стацыянар, філіял, Днепр, воклік, страх, снег, дэкан.
-
Праскланяць назоўнікі.
Страха, кніга, рака, дачка, сцяг, крык, гарох, дырэктар.
4. Перакласці на беларускую мову. Растлумыць правапіс канчаткаў у рускай і беларускай мовах.
1. И, с криком и свистом несясь по песк…, бросал и ловил он копье на скак… . 2. Он растерял в пыл… сраженья винтовку, шашку – и бежит! 3. Когда волнуется желтеющая нива, и свежий лес шумит при звук… ветерка, и прячется в сад… малиновая слива под сенью сладостного листка. 4. Носились знамена, как тени, в дым… огонь блестел. 5. Добрый конь в зеленом пол… без узды, один, по воле скачет, весел и игрив. 6. Молю, чтоб буря не застала, гремя в наряд… боевом. 7. Печально я гляжу на наше поколенье! Его грядущее – иль пусто, иль темно, меж тем под бременем познанья и сомненья, в бездействи… состарится оно. 8. Стану думать, что скучаешь ты в чужом кра… .