Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Пытанні да тэмы

1. Вызначце асаблівасці сінтаксічнай сувязі назоўнікаў з лічэбнікамі.

Практычныя заданні

1. Дапасаваць назоўнікі да лічэбнікаў.

Два (тыдзень, падручнік, мужчына);

Чатыры (хвоя, дзяўчына, дакумент, плошча, будынак);

Пяць (студэнт, камп’ютэр, сшытак);

Паўтара (паўтары) (год, тона, рубель, кілаграм);

Абодва (абедзьве) (сяброўка, сын, афіцэр, выкладчыца).

2. Перакласці на бел. Мову.

Три длинных колонны, метрах в четырехстах, пять лучших студентов, две неразлучные подруги, четыре новых книги, в двух шагах от станции, сегодня – девятнадцатое марта, в полутора метрах от института.

3. Перакласці, раскрываючы дужкі. Вусна прааналізаваць асаблівасці сінтаксічнай сувязі назоўнікаў з лічэбнікамі.

А1. Книга издана с (83 иллюстрации). 2. Если к 489 прибавить 311, то получится ровно 800. 3. Варенье сварили из (1.5 стакана) земляники. 4. Учителя пришли на экскурсию с (240 учеников). 5. Организовали встречу с (38 ветеранов) войны с (3 писателя), писавшими о войне.

Б1. Дэнарый літоўскі з канца (15 стагоддзе) роўны 1/10 гроша літоўскага і 1/3 гроша польскага. 2. Кожная група складалася з (17 чалавек). 3. У асабістай гаспадарцы былі (4 ягня) і (3 цяля). 4. Настаўнік дадаткова займаўся з (4 вучні). 5. З (1793 год) Слуцк уваходзіць у склад Расіі.

Тэма 10. Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне (4 гадзіны)

План

1. Класіфікацыя справавых лістоў.

2. Кампазіцыя, моўныя канструкцыі справавых лістоў.

Літаратура

  1. Организация работы с документами: Учебник/В.А. Кудряев и др. – М., 1998.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы

Афіцыйны ліст – адзін з важнейшых каналаў сувязі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Праз лісты вядуцца перагаворы, выясняюцца адносіны паміж прадпрыемствамі, выкладаюца прэтэнзіі.

Афіцыйныя лісты пішуцца на бланках для лістоў.

Фармуляр – сукупнасць рэквізітаў дакумента.

Так, у афіцыйных лістах рэкамендуюецца наступны склад рэквізітаў:

  1. Герб РБ.

  2. Код арганізацыі.

  3. Асноўны дзяржаўны рэгістрацыйны номер юрыдычнай асобы.

  4. Ідэнтафікацыйны номер падаткаплацельшчыка/код прычын пастаноўкі на ўлік.

  5. Найменне арганізацыі.

  6. Дадзеныя аб арганізацыі.

  7. Дата дакумента.

  8. Рэгістрацыйны нумар дакумента.

  9. Ссылка на рэгістрацыйны номер і дату дакумента.

  10. Адрасат.

  11. Загаловак да тэкста.

  12. Тэкст дакумета.

  13. Адзнака аб наяўнасці прыкладанняў.

  14. Подпіс.

  15. Адзнака аб выканаўцы.

  16. Ідэнтыфікатар электроннай копіі дакумента.

  17. Рэзалюцыя.

  18. Адзнака аб кантролі.

Службовыя лісты можна класіфікаваць на простыя і складаныя.

Простыя – малааб’емны дакумент, у якім разглядаецца толькі адно пытанне.

Складаныядакументы, у якім разглядаюцца некалькі пытанняў.

Віды лістоў

  1. Цыркулярныя лісты – звычайна высылае галоўная арганізацыя, якая паведамляе падначаленым прадпрыемствам пэўныя звесткі, якія датычацца дзелавых пытанняў або задач і носяць распараджальны характар.

  2. Лісты-просьбы – выкладаюць якую-небудзь просьбу, сцісла падкрэсліваюць зацікаўленасць арганізацыі ў яе хутчэйшым выкананні, загаддзя выражаюць падзяку за намаганні па яе выкананню.

  3. Суправаджальныя лісты - складаюцца пры адпраўцы адрасату якой-небудзь дакументацыі або матэряльных каштоўнасцей. Яны могуць утрымліваць дадатковую інфармацыю па прыкладаемых дакументах. Суправаджальныя лісты з’яўляюцца таксама сродкам кантролю за рухам дакументаў і матэрыяльных каштоўнасцей.

  4. Лісты-напамінанне – накіроўваюцца ў тых выпадках, калі не ўдаецца з дапамогай тэлефонных перамоў або асабістага кантакту атрымаць неабходны вынік.

  5. Інфармацыйныя лісты – лісты, якія своечасова інфармуюць зацікаўленую асобу або арганізацыю аб здзейсненым факце.

  6. Лісты-запрашэнні - могуць адрасовывацца індывідуальнаму і калектыўнаму адрасату. Пры вялікай колькасці адрасатаў мэтазгодна выкарыстоўваць друкарскія трафарэта, у якіх ад рукі запаўняюцца прозвішча, імя, імя па бацьку запрошанага, час і дату падзеі, на якую запрашаецца адрасат.

  7. Гарантыйныя лісты – накіроўваюцца з мэтай пацвярджэння дадзеных раней абяцанняў або агавораных умоў.

  8. Рэкламны ліст - дае апісанне рэкламіруемых тавараў або паслуг. Даецца поўная або частковая інфармацыя аб прадмеце рэкламы, указваецца адрас арганізацыі і тэлефон для даведак.

  9. Лісты-пацвярджэнні – высылаюцца для пацвярджэння атрымання дакументаў або матэрыяльных каштоўнасцей.

  10. Міжнародныя лісты.