Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

9. Карыстаючыся этымалагічнымі слоўнікамі, выпішыце: а) агульнаславянскія; б) усходнеславянскія; в) уласна беларускія; г) запазычаныя словы.

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумацечнай

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, –

Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб галле распусціў каранасты над ім,.

Сухадзелле ў грудзі ўпілося,

Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, –

Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

На купалле там птушка садзіцца, пяе,

У піліпаўку воўк нема вые;

Сонца днём распускае там косы свае,

Ночкай зоры глядзяць залатыя.

Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,

Перуны білі з краю да краю, –

Ён стаіць – гэта памяць людская, паказ…

Толькі гутарка ходзіць такая.

Д/з Складзіце невялікі тлумачальны слоўнік спецыяльных слоў (10-15), якія ўжываюцца ў галіне эканомікі і менеджменту.

Пералік паведамленняў (на выбар студэнта): “Развіцце лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі” (Л.М.Шакун “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”, стар. 265) «Шляхі змянення значэння слова» (Рагаўцоў В.І., Юрэвіч А.Л. Уводзіны ў мовазнаўства, стар. 59), «Белорусско-русские межъязыковые омонимы и паронимы. Русско-белорусские паралексы» (Бордович А.М. и др. “Сопоставительный курс русского и белорусского языков”, стар.56).

Тэма 4. Заняткі 1.

Метады эканамічнай тэорыі.

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі.

Р/м Культурная спадчына беларускага народа

(2 гадзіны)

План

  1. Метады эканамічнай тэорыі.

  2. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі.

Літаратура:

Асноўная:

  1. Бордович А.М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: Учеб.пособие. – Мн.: Універсітэцкае,1999. –223 с.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы.

У наш час Рэспубліка Беларусь уяўляе сабой мнаганацыянальную дзяржаву з шырокім распаўсюджваннем беларуска-рускага двухмоўя. Беларусізмы ў межах тэрыторыі Беларусі замкненыя ў сферы мясцовага рускага перыядычнага друку, мясцовых радые- і тэлеперадач, мясцовых дыялектаў рускай мовы. Таму беларускія элементы ў рускай мове павінны разглядацца як вынік інтэрферэнцыі ў першую чаргу, а толькі пасля – як запазычанні з беларускай мовы ў рускую літаратурную мову, якая функцыянуе не толькі ў Беларусі, але і ў другіх нацыянальных рэгіенах.

Беларуска-руская інтэрферэнцыя ў большай ступені абнаружваецца ў вуснай ненармаванай мове і ў меншай – у мове пісьмовай або строгакантралюемай вуснай. У гэтым плане мясцовыя говары і народна-размоўная руская мова супрацьпастаўляюцца мове мясцовай рускай прэсы, радые, тэлебачання, школы, тэатра.

У вуснай народна-размойнай мове ўстойлівае беларускае ўзаемадзеянне праяўляецца ў вымаўленні, уключаючы націск, формаўтварэнні, сінтаксісе, выбары слоў. У рускай мове носьбітаў беларускай мовы назіраюцца самыя разнастайныя працэсы. Сярод фанетыных рыс рускага вымаўлення беларусаў наступныя: цвердыя гукі ч і р, замена ўзрыўнога г фрыкатыўным, шэпелявыя с,з,ц,дз. Гэта прыклад фанетычнай інтэрферэнцыі.

Акцэнталагічная інтэрферэнцыя – пастаноўка націску ў мове беларусаў на ўзор рускай мовы

Марфалагічная інтэрферэнцыя – ўжыванне слоў медаль, сабака і іншых у м.родзе.

Заданні: