- •Раздзел 1 . Паняцце мовы. Роля мовы ў жыцці грамадства. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.
- •§1 Паняцце мовы
- •§3 Беларуская мова і іншыя славянскія мовы. Гістарычныя этапы фармiравання и развіцця беларускай мовы.
- •Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы
- •§4 Сутнасць і асаблівасці білінгвізму
- •В начале осени
- •§ 6.Cпецыфічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
- •§6. Нормы беларускай мовы
- •Раздзел 2 Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.
- •§8. Паняцце стыляў мовы
- •На исходе лета
- •Раздзел 3 Лексікалогія і фразеалогія
- •§9. Лексіка беларускай мовы.
- •§10. Мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў.
- •§11. Сінонімы
- •Роль государства в экономике
- •§12. Антонімы
- •§13. Паронімы
- •§ 14. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •§15. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •Указ “Аб фiнансаваннi ўтрымання апарату кiраўнiцтва спажывецкiх таварыстваў I iх саюзаў”
- •§16. Фразеалагізмы, іх значэнне і ўжыванне
- •§17. Паняцці «тэрмін», «тэрміналагічная сістэма»,«тэрміналогія»
- •Олигополия
- •Сустрэча, прывітанне
- •Сітуацыя развітання
- •3 Богам!
- •Пажаданні, падзяка, пачуцці
- •Формы зваротку
- •Дыскусія
- •Тэлефонная размова
- •Як Іван Ігнатавіч пайшоў у магазін.
- •Раздзел 6 правапіс
- •§19. Правапіс галосных е, ё, я
- •§20. Правапіс галосных о, э
- •§21. Вымаўленне і правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •§22. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •§23. Ужыванне вялікай літары
- •§24. Правапіс канчаткаў прыметнікаў.
- •§25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў другога скланення адзіночнага ліку.
- •§26. Правапіс лічэбнікаў.
- •§27. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •§28. Правапіс у, ў
- •§29. Правапіс разам і праз злучок. Н а з о ў н і к
- •П р ы м е т н і к
- •П р ы с л о ў е
- •- Праз злучок:
- •- Разам:
- •- Асобна:
- •Раздзел 7 дакумент
- •§30. Апісанне і ўзоры дакументаў.
- •§31. Класіфікацыя дзелавых пісем.
- •§32. Аўтабіяграфія
- •§33. Заява
- •§34.Рэзюме.
- •§35. Дагавор.
- •1. Прадмет дагавору
- •Договор найма
- •Практыкаванне 3 Прачытайце тэкст, перакладзіце яго на беларускую мову.
- •§36. Даверанасць(Даручэнне)
- •§37. Рэцэнзія, рэферат, анатацыя, канспектаванне
- •Як працаваць над рэфератам
- •Як падрыхтаваць канспект
- •Практыкаванне 1. Заканспектуйце дадзены тэкст.
- •Хочаш быць паспяховым? Пазбягай песімістаў
- •§38. Акт
- •Акт ацэнкі кошту кватэры
- •§39 Распіска
- •Пословицы и поговорки. Неделимые выражения
- •Устойчивые выражения и фразеологизмы
- •Слоўнік а
- •Умоўныя скарачэнні.
- •Спіс літаратуры
§32. Аўтабіяграфія
Аўтабіяграфія – гэта паслядоўнае апісанне пішучага асноўных этапаў жыцця.
Устаноўленая форма аўтабіяграфіі ўключае ў сябе як правіла, наступныя элементы:
Назва дакумента (аўтабіяграфія);
Асноўны тэкст аўтабіяграфіі, напісаны ад рукі;
Асабісты подпіс;
Дата напісання.
Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы і пачынаецца словамі: “Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, нарадзіўся...Далей указваецца дата і месца нараджэння (вобласць, раен, горад, веска і г.д.)”
Далей прыводзяцца наступныя звесткі:
якую адукацыю атрымаў пішучы, якія вучэбныя ўстановы дзе і калі скончыў,
месца працы у цяперашні момант, пасада,
сямейны стан, месца жыхарства ў цяперашні момант,
калі аўтар змяняў прозвішча, то указваецца папярэдняе прозвішча і дата яго змянення,
аўтабіяграфія падпісваецца аўтарам і датуецца. Дата ставіцца злева, подпіс справа пад тэкстам аўтабіяграфіі.
часам патрабуецца указаць звесткі пра жонку(мужа) і іншых блікіх сваяках (бацьках, братах і сестрах) прозвішча, імя, імя па бацьку, год і месца жыхарства, адрас месца жыхарства. Гэтыя звесткі пішуцца ў канцы аўтабіяграфіі пасля асноўнага тэксту.
УЗОР
Аўтабіяграфія Я, Бялова Наталля Аляксандраўна, нарадзілася ў горадзе Маскве 5 красавіка 1978 года. У 1980 годзе наша сям'я пераехала ў Мінск. З 1984 па 1988 год вучылася ў сярэдняй школе №160 г. Мінска. У 1988 годзе паступіла у гімназію №10 г Мінска, якую скончыла у 1995 годзе. З 1995 па 2000 год навучалася у Беларускім дзяржаўным універсітэце г. Мінска З 2000 працую вядучым эканамістам на прадпрыемстве “Яліна”, у г. Мінске. Сямейны стан: не замужам Бацька: Бялоў Аляксандр Сяргеевіч 1955 г.н., дацэнт кафедры "Міжнародныя эканамічныя зносіны" БДУ г. Мінска Маці: Бялова Наталля Ігараўна 1957 г.н., загадчык аддзела рэкламы Мінскага трактарнага завода . 10.11.2006 Бялова Н.А.
|
|
§33. Заява
Заява - адзін з самых распаўсюджаных дзелавых дакументаў. Яе пішуць, калі просяць аб чым-небудзь нейкую афіцыйную інстанцыю, прадпрыемства, структуру. Гэта можа быць заява на курсы замежных моў, пра ўладкаванне на працу, на падрыхтоўчае адзяленне універсітэта і г.д.
Заява мае наступную паслядоўнасць:
Назва асобы, да якой звяртаюцца з просьбай павінна знаходзіцца ў правым вугле паперы.
Прозвішча і ініцыялы таго, хто піша заяву, ставяцца ў родным склоне без прыназоўніка і знаходзяцца таксама ў правым вугле (часам таксама ўказваецца адрас, па якому знаходзіцца пішучы)
Назва паперы "заява" можа быць напісана як з малой літары пасярэдзіне радка, так і з вялікай. Але перавага аддаецца ўсё ж такі вялікай літары.
Подпіс пішучага ставіцца ўнізе справа, ніжэй подпісу і злева павінна быць дата.
УЗОР
-
Дырэктару Акцыянернага таварыства “Скарбніца”
Дзенісевіч Л. Ф.
галоўнага бухгалтара
Трохдзёнавай Галіны Адамаўны
ЗАЯВА
Прашу вызваліць мяне ад пасады ў сувязі з пераездам на месца працы мужа.
Трохдзенава
17 лютага 2006 г.