Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
434
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§11. Сінонімы

С і н о н і м ы (грэч. synonimos — аднайменны) —словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні: есці з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца. Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У сказе такія словы могуць узаемазамяняцца: заўседы (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, еекавечна).

Крыніцы сінонімаў — разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексічнага збліжэння:

а) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай: рабро скаба, рад шар, бульба картопля, недахоп сказа, лодка чайка;

б) уласнабеларускіх слоў і запазычаных: цягнік поезд (рус.), успомніць прыгадаць (укр.), аловак карандаш (цюрк.), прыстаўка прэфікс (лац.),

в) уласнабеларускіх слоў і агульнаславянскіх: дружба – сяброўства, ежа – страва, гаварыць – гутарыць, граніца – мяжа.

Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называецца с і н а н і м і ч н ы м р а д а м. У ім выдзяляецца асноўнае, стрыжнявое слова, якое найбольш ужывальнае і стылістычна нейтральнае. Гэта д а м і н а н т а. Яно паўней за іншыя словы перадае агульнае значэнне рада і стаіць у ім першым. У слоўніках сінонімаў дамінанта падаецца ў пачатку слоўнікавага артыкула з абзаца. Так, у сінанімічным радзе балота, багна, дрыгва, твань, дрыгвянік, алёс, імшара, імшарына, імшарышча дамінанта слова балота, астатнія кампаненты рада выяўляюць розныя дадатковыя сэнсавыя і стылістычныя адценні. Сінонімы пашыраны сярод самастойных часцін мовы — дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў, назоўнікаў. Сінанімічныя пары складаюць некаторыя прыназоўнікі, злучнікі: каля бярозы ля бярозы пры бярозе; да хаты к хаце; возера як (нібы, быццам бы, нібыта) казка.

Паводле спосабу ўтварэння і ўжывання лексічныя сінонімы падзяляюцца на семантычныя, стылістычныя і кантэкстуальныя.

С е м а н т ы ч н ы я сінонімы адрозніваюцца сэнсавымі адценнямі і ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы: беспадстаўны, несправядлівы, неабгрунтаваны, беспрычынны, бяздоказны, дарэмны.

С т ы л і с т ы ч н ы я сінонімы ўжываюцца ў розных стылях мовы і маюць стылістычную афарбоўку, якая вызначаецца пры параўнанні з адпаведным нейтральным словам: бюракрат, фармаліст (нейтральныя) — кручкатвор, кручок (размоўныя).

К а н т э к с т у а л ь н ы я (аўтарскія) сінонімы — гэта словы, якія набылі статус сінонімаў толькі ў пэўных кантэкстах, моўных сітуацыях; па-за імі гэтыя словы выконваюць уласцівую ім намінатыўную функцыю і не ўтвараюць сінанімічнага рада. Кантэкстуальныя сінонімы выкарыстоўваюцца з мэтай больш яркага і дэталёвага апісання прадмета, з'явы, што звязана са стылем канкрэтнага мастацкага твора, асаблівасцямі мовы аўтара: Цёплай срэбнаю расой дождж дубам абсыпаў плечы. (Дайн.) Стала й Нязнанка, пад панцырам коўзскім хваляў разбег прыпыніла. (М. К.) У гэтых прыкладах слова плечы — кантэкстуальны сінонім да слова галлё; панцыр — да слова лёд.

Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвычай вялікая, з дапамогай іх можна вырашаць разнастайныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя адценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужыванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай і прыгажэйшай.

Практыкаванне 1. Прачытайце тэксты. Выдзеліце тэрміны. Падбярыце, калі магчыма, да іх сінонімы.

З'ява полісеміі характэрна для фразеалагічных адзінстваў і фразеалагічных зрашчэнняў. Фразеалагічныя злучэнні ў асноўным адназначныя. Гэта тлумачыцца іх рознай семантыкай. У фразеалагічных адзінствах і зрашчэннях пераважае функцыяльна-аказіяльны фактар, а ў фразеалагічных злучэннях — прадметна-лагічны. Пазбаўлены шматзначнасці і ўстойлівыя словазлучэнні тэрміналагічнага характару. Напрыклад - умоуны рэфлекс, закон захавання энергіі. Але ў выніку дэтэрмінізацыі і яны робяцца полісемантычнымі.

Параўн : удзельная вага, пункт замярзання Не з'яўляюцца іншазначнымі фразеалагічныя выразы пакуль яны канчаткова не страцілі сувязі з той глебой, на якой утварыліся. (А. Аксамітаў).

Практыкаванне 2. Да слоў з групы А падбярыце сінонімы (адзін ці некалькі) з групы Б.

А. Уладарыць, якасны, пільны, карпатлівы, худы, спачуваць, спагадлівы, чуллівы, годзе, летуценіць, брак, прыклад, крыху, станоўчы, марудна, абгрунтаваць, маніць, наваколле, астатні, адносіцца, дарэмны, уласны, праніклівы.

Б. Хлусіць, прыватны, ставіцца, дадатны, персанальны, дака-заць, сентыментальны, чуйны, спагадаць, марны, асяроддзе, ледзь, узор, хопіць, марыць, недахоп, валодаць, добры, сухарлявы, старанны, бракаваць, загана, хударлявы, пільны, апошні, павольна.

Практыкаванне 3. Адзначце сказы, у якіх есць сінанімічныя словы.

а) Белыя бярозкі аздабляюць, упрыгожваюць наш край.

б) Шырокі і чысты прасвет убачыла Алеся здалек.

в) Маразы ўжо ў снежні моцна, люта скавалі зямлю.

г) Дзяўчыны ніколі не сябравалі, паміж імі была нават маўклівая, глухая непрыязнь.

д) Упала кропля і другая, за імі цэлым вадаспадам буйныя каплі, як бы градам, па лісцях дуба секанулі...

е) Брат нявесткі гэтай ноччу спаў неспакойна, трывожна было на душы і ў нас.

ж) Вецер вые, не сціхае, тонкія дрэўцы гнуцца да зямлі.

з) Вясна – гэта пара, у якую адны толькі няўдатнікі, адны няздольнікі не знаюць радасці.

і) Маці вельмі непакоілася за сына, старалася ўберагчы ад нягод.

Практыкаванне 4. Выпішыце са сказаў сінанімічныя словы. Вызначце іх сэнсавыя і стылістычныя адрозненні.

1. Узбагачацца, збіраць, набываць — у нашай справе гэта не скупасць; быць вечна ў руху — гэта не мітусня, не гастралёрства; дапытліва, прагна глядзець на свет — гэта не ўласцівасць толькі наіўнага юнацтва, гэта проста прырода мастака. (Б.) 2. Бабка мая носіць спадніцу і зверху сарочкі нейкую камізэльку, якую заве кабатам. (Як.) 3. Як гэта ў нас бывае зімою, калі добра падзьме? Замець? Кудаса? Завіруха? Мяцеліца? Усё не так. А потым схамянуліся: «Зі-ма-ве-я!...» (Б.)4. Усё, што збудавалі нашы рукі, усё, што мы стварылі на зямлі, — атамаходы і сімфоній гукі спачатку толькі думкамі былі. (Грах.) 5. Часамі быў не па гадах бяздумны, наіўны і даверлівы прастак, таму цяпер успомніць нават сумна, што жыў не так і штось рабіў не так. (Грах.) 6. Храбрасць, смеласць, мужнасць, адвага, непахіснасць, рашучасць... Няўжо не мужчыны стаялі пад сцягам на ахове сваіх рубяжоў? Няўжо не яны ў паход, а жанчыны ішлІ? Бо наўрад сталі словы жаночага роду ў гэты рад проста так — на парад... (В. 3.) 7. Глядзеў, калі шла праз поле... Сачыў, як знікла ў бары... (Ян.)

Практыкаванне 5. Падзяліце словы на групы на падставе падабенства іх значэнняў. Пры неабходнасці карыстайцеся “Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы”.

Дзерціся, дрыжаць, здарожыцца, змарыцца, калаціцца, намульвацца, наносіцца, напухаць, націрацца, нашароўвацца, прыціскацца, прычыняцца, прышчамляцца, рабіцца, раздзімацца, уздувацца, стаміцца, таўсцець, трэсціся, успушвацца, учыняцца, надзімацца.

Практыкаванне 6. Перакладзіце тэкст. Да вызначаных слоў падбярыце сінонімы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]