Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pasobiee[1].doc
Скачиваний:
434
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
1.31 Mб
Скачать

§31. Класіфікацыя дзелавых пісем.

Дзелавыя пісьмы ўяўляюць сабой афіцыйную карэспандэнцыю розных тыпаў. Колькасць тыпау дзелавых писем увесь час павялічваецца: ад распіскі да разгорнутага пратаколу з дадатковым пагадненнем, ад рэкламнага праекта да павесткі ў суд. Існуе некалькі класіфікацый дзелавых пісем, у аснове іх ляжаць не розныя падыходы, а розныя класіфікацыі пісем.

Па тэматычнай прыкмеце праводзіцца ў дастатковай меры ўмоўнае раздзяленне карэспандэнцыі на дзелавую і камерцыйную.

Камерцыйныя пісьмы састаўляюць пры заключэнні і выкананні камерцыйнага пагаднення ад імя юрыдычных асоб і часта маюць прававую сілу. Камерцыйная перапіска вырашае пытанні збыту прадукцыі і забеспячэння. Да чыста камерцыйных пісем адносяцца письмы-запытанні, прапановы(оферта), пісьмы-рэкламацыі і адказы на гэтыя пісьмы.

Дзелавыя пісьмы вырашаюць арганізацыйныя пытанні, прававыя праблемы, а таксама пытанні эканамічных адносін карэспандэнтаў. Разнастайнасць форм і тэматычных відаў дзелавых пісем адлюстроўвае шматграннасць разглядаемых ў іх пытанняў - ад кароткіх паведамленняў, распісак, запрашэнняў да шматстаронкавых пратаколаў.

Прававы статус дзелавой карэспандэнцыі тлумачыцца тым, што дзелавое пісьмо - гэта заўсёды афіцыяльнае паведамленне. Інфарамацыя, якая змяшчаецца ў дзелавым пісьме, носіць пратакольны характар. Вось чаму пісьмы рэгіструюцца і факт вуснага паведамлення не выключае неабходнасці паштовага адпраўлення.

Па функцыянальнай прыкмеце дзелавыя пісьмы падзяляюцца на ініцыятыўныя пісьмы (1) і пісьмы-адказы(2):

  1. пісьмы, якія патрабуюць пісьма-адказу;

  2. пісьмы, якія не патрабуюць пісьма-адказу.

Абавязковага адказу патрабуюць камерцыйныя ініцыятыўныя пісьмы (пісьмо-запыт, пісьмо-прапанова, пісьмо-рэкламацыя). Акрамя гэтага абавязковага адказу патрабуюць просьбы, пісьмы-звароты.

Пісьмы-пацвярджэнні, пісьмы-напаміны, пісьмы-папярэджванні, пісьмы-паведамленні, пісьмы-заявы сцвярджаюць ужо здейснены факт і таму не патрабуюць адказу. Не патрабуюць адказy і суправаджальныя пісьмы. Яны выконваюць функцыю квітанцыі, якая далучаецца да дакументаў.

Па прыкмеце адрасата дзелавыя пісьмы падзяляюцца на звычайныя і цыркулярныя.

Звычайнае пісьмо накіроўваецца на адзін адрас, у адну арганізацыю.

Цыркулярнае пісьмо накіроўваецца з аднаго месца на некалькі адрасоў, як правіла залежных інстанцый (арганізацый).

Па форме адпраўлення можна вызначыць разам з традыцыйным паштовым адпраўленнем электронную дзелавую карэспандэнцыю і факсавыя адпраўленні. Пры гэтым электронная пошта і тэлефакс выкарыстоўваюцца для вырашэння аператыўных пытанняў. Пісьмы, якія маюць вялікае юрыдычнае значэнне – дагаворы, прапановы(оферта), рэкламацыі і гэтак далей - высылаюцца звычайнымі паштовымі адпраўленнямі.

Па структурным прыкметам дзелавыя пісьмы падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя (нестандартныя). Рэгламентаваныя пісьмы састаўляюцца па ўзору (гэта датычыцца не толькі стандартных аспектаў зместу, але і фармату паперы, складу рэквізітаў і г.д.)

Рэгламентаванае пісьмо вырашае тыповыя пытанні рэгулярных эканоміка-прававых сітуацый і рэалізуецца у выглядзе стандартных сінтаксічных канструкцый. (Наступным адказваю на Вашае пісьмо ад..., У дачыненні да пратакола аб узаемных пастаўках прашу Вас…, Фірма "Сусвет" заяўляе пра..., Спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва...)

Нерэгламентаванае дзелавое пісьмо ўяўляе сабой аўтарскі тэкст, які рэалізуецца у выглядзе фармальна-лагічнага апавядання або этыкетнага тэксту.

Стандартызацыя, якая пранізвае ўсе узроўні дзелавых папер, дакументаў, носіць у нерэгламентаваных пісьмах менш выразны характар, што звязана перш за ўсё з адсутнасцю жорсткай тэкставай структуры пісьма.

Дзелавая перапіска ўяўляе сабой адну з важных форм рэалізацыі дзелавых зносін. Дзелавыя пісьмы спалучаюць якасці дакумента, прававой крыніцы з аднаго боку і інфармацыйнай-з другога.

Вядома, што вусная мова не забяспечвае такой важнай якасці прававога дакумента як дакладнасць. На вусную дамоўленасць, як на факт дасягнення якой-небудзь дамоўленасці магчыма спаслацца, але нельга спаслацца на якую-небудзь фразу з вуснай размовы. Гэта звязана са спецыфічнымі своеасаблівасцямі дыялагічнай мовы: незваротнасцю моўнага патоку, спантаннасцю вуснай мовы, якая выяўляецца ў адсутнасці фармуліровак, у пошуку моўных форм, дакладна азначаючых інфармацыю. Дзелавыя пісьмы адносяцца да разраду найменш рэгламентаваных дакументаў, аднак усе патрабаванніі, звязаныя з мовай дзелавых папер у із значныя ў поўнай меры.

Важнае патрабаванне да дзелавых пісем - патрабаванне дакладнасці, якое не дазваляе другога тлумачэння. З аднаго боку, гэта патрабаванне дакладнасці факта або прадметная дакладнасць, з другога боку - камунікатыўная дакладнасць або дакладнасць зместу.

Прадметная дакладнасць дасягаецца дакладнасцю словаўжывання, г.з. выкарыстаннем слоў у сувязі з іх лексічным значэннем. Гэта дакладнасць факта, дакладнасць рэестра.

Камунікатыўная дакладнасць або дакладнасць рэалізацыі задумы дасягаецца дакладнасцю суадносін сэнсу слоў, кантэксту, граматычных канструкцый і суадносін частак тэксту.

Акрамя дакладнасці мова дзелавых папер характарызуецца такой якасцю як лагічнасць. Прынцып напісання дзелавых пісем называецца фармальна-лагічным. Гэта значыць што прадмет разглядаецца з пазіцыі эканоміка-прававых, сацыяльных зносін, а не міжасабовых.

Напрыклад, звычайна ужываецца займеннік "мы", які адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю калектыўнага адрасанта і апісальным канструкцыям тыпа "Фірма... прапануе", якія падкрэсліваюць афіцыйны характар дзелавых пісьмовых зносінаў.

Сцісласць у дзелавых пісьмах спалучаецца з патрабаваннем паўнаты інфармацыі, дакладней, з прынцыпам яе дастатковасці: разгорнутасць, паўторы, падрабязныя апісанні складаюць характэрную асаблівасць мовы дзелавых папер.

Вусная ж форма дзелавой мовы заўсёды індывідуальна, часцей за ўсё ўяўляе сабой міжасабовы афіцыйны ці паўафіцыйны дыялог, радзей маналог (прэзентацыйнае паведамленне, справаздача, выступленне)

Працэс стандартызацыі і ўніфікацыі закранае ўсе ўзроўні мовы дзелавой карэспандэнцыі: ад размяшчэння на лісце рэквізітаў пісьма да выбару скарачэнняў слоў. Усе гэта аблягчае не толькі працэс напісання тэксту, але і яго апрацоўку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]