Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Инструкция о порядке комплектования музейных фондов.doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
589.82 Кб
Скачать

Глава 11 парадак перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае і пастаяннае захоўванне

113. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на часовае захоўванне тэрмінам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці паміж імі, а для дзяржаўных музеяў, зарэгістраваных як юрыдычныя асобы, таксама пры наяўнасці пісьмовага дазволу заснавальніка музея.

Перадача на часовае захоўванне тэрмінам да аднаго года музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі 0, 1, 2-й катэгорыі, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным уліку, ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу Міністэрства культуры.

114. Асноўнымі дакументамі для перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне іншым музеям і арганізацыям з’яўляюцца:

акт перадачы на часовае захоўванне;

гарантыйнае пісьмо ад музея ці іншай арганізацыі, якой перадаюцца музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, навукова-дапаможныя матэрыялы;

даверанасць на асобу, якой выдаюцца музейныя прадметы і (або) музейныя калекцыі, навукова-дапаможныя матэрыялы.

115. Забараняецца перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на часовым захаваннi, іншым музеям і арганізацыям без згоды iх уладальнiка.

116. Пры стварэннi выстаўкi або экспазiцыi ў музеi i яго фiлiялах музейныя прадметы і навукова-дапаможныя матэрыялы выдаюцца па акце ўнутрымузейнай перадачы.

117. Іншы рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў унутры музея (перадача ў фоталабараторыю, для навуковай работы або напiсання навуковых пашпартоў, для правядзення работ па кансервацыі і рэстаўрацыі) ажыццяўляецца з дазволу галоўнага захавальнiка i афармляецца таксама актам унутрымузейнай перадачы.

Акты ўнутрымузейнай перадачы рэгіструюцца ў спецыяльным журнале рэгістрацыі актаў унутрымузейнай перадачы.

118. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якія былі прыняты або выдадзены на часовае захоўванне, вядзе загадчык сектара ўлiку або адказны навуковы супрацоўнiк музея.

119. Па сканчэнні тэрмiну перадачы музейных прадметаў і музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне ён можа быць падоўжаны ў парадку, пазначаным у пункце 113, але не болей чым на адзiн год.

120. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя матэрыялы, якiя не ўвайшлi ў экспазiцыю цi ў склад выстаўкі, вяртаюцца ў музейныя фонды на працягу трох дзён пасля адкрыцця выстаўкi, экспазiцыi.

У выключных выпадках, калі музейныя прадметы або музейныя калекцыі, навукова-дапаможныя матэрыялы былі выдадзены на выстаўку, якая экспануецца на далёкай адлегласці ад музея, тэрмiн іх вяртання можа быць падоўжаны па ўзгадненні з галоўным захавальнiкам і кіраўніком музея на перыяд, які патрабуецца для іх вяртання.

121. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

122. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, могуць перадавацца ад аднаго дзяржаўнага музея да другога ў парадку універсальнай правапераемнасці, у выпадку абмену на іншы музейны прадмет і музейную калекцыю ці іншым спосабам, які не супярэчыць заканадаўству, толькі па дамоўленасці паміж музеямі або юрыдычнымі асобамі, структурнымі падраздзяленнямі якіх з’яўляюцца музеі, і з дазволу Міністэрства культуры ў форме загада.

123. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае захоўванне ажыццяўляецца па актах перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, якія рэгіструюцца ў журнале актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.