Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Першы нумар незалежнай газеты "Рэанімова"

У№1 “Рэанімовы” упершыню

ўбеларускім непадцэнзурным друку быў апублікаваны тэкст і ноты духоўнага гімна беларусаў “Магутны божа”.

Газету распаўсюджвалі на мітынгах, альбо ў цэнтры горада, перад вокнамі тагачаснага будынка гарвыканкама.

Узгадвае Данута Бічэль: «На друкарцы набіралі тэксты і ўклейвалі іх на шчыльную паперу, мастакі абводзілі палоскамі, ад рукі пісалі назвы тэкстаў, рабілі чорна-белыя графічныя малюнкі, пераважна карыкатуры. Наклад мы вызначалі грашыма, якія мелі – ад 200 да 2000 асобнікаў. Першы нумар нам дапамог аддрукаваць Сяргей Дубавец. Але большасць нумароў друкавалі ў Вільні, у падвале мэблевага камбіната. Там стаялі такія дапатопныя машыны, у якіх круціўся барабан, змазаны чорнай фарбай».

Шлях да незалежнасці Беларусі

5. Вяртанне забытых сімвалаў і святынь

Палітычныя перамены закранулі гістарычны сімвал горада, якім быў старажыты гарадскі герб з выяваю Аленя св. Губерта. Двойчы за час “перабудовы” Гродзенскі гарсавет змяняў выгляд герба. Але сам факт вяртання гарадскімі ўладамі сімвала “магдэбурскай Гародні” быў сведчаннем радыкальных перамен ў культурным і грамадскапалітычным жыцці гродзенцаў.

Каля Каложы з’явілася ў 1990 г. шыльда «Пагоня на Грунвальд. 1410 год», якая сведчыць аб удзеле гродзенскай харугвы ў пераможнай бітве на Грунвальдскім полі.

Як сімвал такіх перамен, у маі 1988 г. ізноў загучалі званы гарадзенскіх храмаў.

Веруючым вяртаюць хрысціянскія святыні – Каложу і Фарны касцёл. У былым уніяцкім базыліянскім кляштары пачаў дзейнічаць праваслаўны жаночы манастыр. Пачалося аднаўленне

Герб Гродна "Алень св. Губерта"

Урачыстае адкрыццё памятнага знака "Пагоня на Грунвальд" 1990 г.

311

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Старшыня "Саюза палякаў у Беларусі" Т. Гавін (у цэнтры) на прыёме ў Папы Рымскага Яна Паўла II

Арганізацыі нацыянальных меншасцяў у Гродна

З 1988 г. моц набірае створанае ўраджэнцам вёскі Ласосна, падпалкоўнікам пагранічных войск, палякам па нацыянальнасці Тадэвушам Гавіным Польскае культурна-асветніцкае таварыства імя Адама Міцкевіча. У 1990 годзе таварыства пераўтвараецца ў Саюз палякаў у Беларусі, галоўнае праўленне якога знаходзіцца ў Гродне. Паўстаюць грамадскае аб'яднанне беларускіх літоўцаў «Тэвінэ» на чале з Альгімантасам Дзяргінчусам, аб'яднанне татар г. Гродна пад кіраўніцтвам Аляксандра Крыніцкага, Гродзенскае грамадскае аб'яднанне яўрэйскай культуры імя Л. Найдуса пад старшынствам Рыгора Хасіда.

лютэранскай кірхі, іудзеям вярнулі сінагогу. Створаныя каталіцкія і праваслаўныя школкі віталі сваіх маленькіх вернікаў.

5. Адукацыя.

Новыя рысы набывала адукацыя. У Гродна вяртаюцца гімназіі і ліцэі. У 1990 г. была створана школа-гімназія № 30 (цяпер – гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага). Першым дырэктарам яе стала Рэгіна Можджэр. У 1991 г. СвятланаІоськаўзначалілафіліял Беларускага гуманітарнага адука-

цыйнага цэнтра, дзейнасць якога стымулявала стварэнне ў 1996 г. першага ў сучасным Гродне ліцэя. Цяпер у горадзе ў сістэме сярэдняй агульнай адукацыі дзейнічае дзесяць гімназій і ліцэй.

Увага да беларусізацыі адбілася ў арганізацыі ў ГрДУ імя Я. Купалы першай ў Беларусі кафедры беларускай культуры на чале з прафесарам Аляксеем Пяткевічам.

Многія канферэнцыі – «400годдзе першага анатаміраван-

312

Шлях да незалежнасці Беларусі

Імя ў гісторыі

 

Юры Астроўскі (29.06.1925, Мінск – 31.12.1991, Гродна) – акадэ-

 

мік, доктар медыцынскіх навук, грамадска-палітычны дзеяч. У 1959 г.

 

стварыў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце кафедру біяхіміі, якая

 

перарасла ў Інстытут біяхіміі АН Беларусі. За 25–гадовую працу ў

 

медінстытуце склалася «школа Астроўскага»: пад яго кіраўніцтвам

 

абаронена звыш 70 кандыдацкіх і доктарскіх прац. Астроўскі быў вя-

 

домым спецыялістам у галіне вітаміналогіі і рэгуляцыі абмену рэчы-

 

ваў, наркалогіі і анкалогіі. Як чалавек высокай грамадзянскай пазіцыі

 

ён выступаў за дэмакратычныя перамены, за адраджэнне беларускай

 

культуры і гісторыі, за ліквідацыю вынікаў чарнобыльскай аварыі.

ня ва Усходняй Еўропе» (1986),

новы. З 1985 г. працуе Інстытут

«300-годдзе аптэкі», «Вітаўт

біяхіміі НАН Беларусі на чале з

Вялікі і яго эпоха» (1990) – ад-

акадэмікам Юрыем Астроўскім,

крылі гісторыю для гарадзенцаў.

у 1991 г. адчынены Аддзел праб-

Цэлае пакаленне новых даслед-

лем

рэсурсазберажэння НАН

чыкаў выйшла з ліку слухачоў

Беларусі, які стварыў акадэмік

і ўдзельнікаў

цыкла навуко-

Анатоль Свірыдзёнак.

вых канферэнцый «Наш Рада-

6. Выбары ў Вярхоўны Савет

вод», арганізаваных гісторыкам

 

 

Дзмітрыем Каравым у 1990 г.

У 1988 – 1989 гг. ліквідацыя

У Гродна

дзейнічаюць

дзве

былых аўтарытарных механіз-

навуковыя акадэмічныя

ўста-

маў

запалохвання і кантролю

 

 

 

 

Літаратуразнаўца, прафесар

Аляксей Пяткевіч

Гродзенскі летапіс "Кронан" выдадзены

"Наш радавод" – зборнік навуковых

Алесем Госцевым і Вячаславам Шведам

гістарычных артыкулаў

313

ГроднаГроднў складзезнаўстваБССР (1939 - 1991 гг.)

Агітацыйны плакат канца 80-х г., які заклікаў гродзенцаў узяць удзел у агульнагарадскім мітынгу

прывяла да таго, што ў рамках палітыкі галоснасці дэмакратычна настроеныя грамадзяне пачалі крытыкаваць сістэму кіраўніцтва партыяў і краінай. Нарасталі нацыянальныя працэсы ў рэспубліках, з'явілася палітычная і нацыянальная апазіцыя, якая пачала заклікаць да выхаду з СССР. Кіраўніцтва асобных рэспублік прыслухоўвалася да гэтых заклікаў, наладжвала кантакты з апазіцыянерамі, збірала рэсурсы, неабходныя для набыцця самастойнасці.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках.

У 1989 годзе гарадзенцы вылучаюць Міхася Ткачова кандыдатам у народныя дэпутаты

СССР. Міхась Ткачоў рэальна перамагаў на выбарах, аднак тагачасная ўлада зрабіла ўсё, каб народным дэпутатам стаў кандыдат ад камуністаў. Пра гэтыя выбары Міхась Ткачоў пазней скажа: “…Дагэтуль шчыра верыў у ідэалы партыі, стараўся ўзняць яе аўтарытэт, думаючы, што найлепшы для гэтага шлях — нармальная старанная праца, асабісты прыклад у грамадскім жыцці. І вось прыйшло крушэнне маральных устояў, пэўных палітычных прынцыпаў. Зразумеў нарэшце, што ў партапарата

Імя ў гісторыі

Міхась Ткачоў (10.3.1942 - 21.10.1992) – беларускі гісторык, археолаг, грамадска-палітыч- ны дзеяч. Доктар гістарычных навук, прафесар. Даследчык вайсковага дойлідства беларусаў. Аўтар шэрагу ўнікальных кніг: “Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст.”, “Замкі Беларусі”, «Замкі і людзі» ды інш. У Гродне жыў і працаваў з 1978 года. Выкладаў ва ўніверсітэце. Неаднаразова выступаў супраць

знішчэння гарадскімі ўладамі старажытных будынкаў у цэнтры Гродна. Пераследаваўся мясцовым кіраўніцтвам, справы даходзілі да Савета міністраў СССР, гісторыка спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасці «за клевету на органы Советской власти», «за ввод в заблуждение председателя Совета министров СССР». У 1986 годзе стаў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў клуба “Паходня”. У канцы 80-х актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю. Ткачоў выходзіць з шэрагаў КПСС і актыўна далучаецца да нацыянальна-адраджэнцкага руху. У 1991 годзе стварае Беларускую сацыял-дэмакратычную грамаду. У 1992 годзе Міхась Ткачоў пры таямнічых абставінах быў моцна збіты невядомымі і ў хуткім часе памёр. За год да смерці ў размове з журналістамі ён сказаў:“Нягледзячы на ніякія адкаты, працягваю верыць у наш народ. Што б з ім не вытваралі, ён застанецца самім сабой: добрым, працавітым, незлабівым і вельмі адважным, рашучым у крытычныя моманты гісторыі, калі на карту ставіцца лёс яго жыцця…”

314

ПасШляхслоўе,да незалежнасцігласарый Беларусідадаткі

Пікет на Савецкай вуліцы ў падтрымку М. Ткачова

Факт гісторыі

Новы, больш вольны харатар выбарчых кампаній звяртаў на сябе ўвагу: перавыдвыбарная агітацыя была навіною для гараджанаў. Падчас адных выбараў па-над самым дахам будынка 30-га будаўнічага трэста на Бульвары ленінскага камсамола з’явіўся лозунг “Тот, кто против Горбачёва – голосуйте за Ткачёва». Надпіс ставіў Міхася Ткачова ў сапраўдныя канкурэнты тагачаснаму кіраўніку СССР.

Новаю рысаю выбараў сталі агітатары-валанцёры, сярод якіх было нямала студэнтаў.

святога няма, дзеля захавання ўлады ён гатовы на ўсё”.

Усакавіку – красавіку 1990 г.

уБеларусі адбываюцца выбары ў Вярхоўны Савет, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове.

Яшчэ 17 снежня 1989 года Гарадзенская канферэнцыя БНФ “Адраджэнне” прымае “Зварот да жыхароў Гарадзеншчыны”, дзе адзначае: “Прыйшоў час зрабіць выбар, як жыць далей. Мы атрымалі шанц змяніць свой лёс, і таму павінны абраць у Саветы прадстаўнікоў народа,

Агітацыйныя перадвыбарчыя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты на старонках газеты "Гродзенскі універсітэт"

315

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Мікола Маркевіч – адзіны демакратычны дэпутат Вярхоўнага Савета XII

склікання ад г. Гродна

Мітынг пратэсту працоўных машынабудаўнічай прамысловасці на пл. Леніна ў Гродне

а не партыйнай бюракратыі, абраць сумленных людзей, абаронцаў нашага законнага права жыць па-людску…”

Агітацыйная ўлётка са спісам дэмакратычных кандыдатаў г. Гродна на выбарах 1990 г.

У Гродне дэмакратычна настроеная грамадскасць стварае для падтрымкі сваіх кандыдатаў блок “Саветы-90”. Па ўсёй Беларусі ў Вярхоўны Савет было абрана 327 дэпутатаў. Ад Гродна з падтрымкай блока “Саветы-90” і БНФ “Адраджэнне” ў парламент гарадзенцы абіраюць журналіста “Гродзенскай праўды” Мікалая Маркевіча. Нягледзячы на супраціў камуністычнай вярхушкі, паўсюднае парушэнне выбарчага права, у парламент удалося абраць 67 дэмакратычных кандыдатаў. 36 з іх сфармавалі фракцыю “Апазіцыя БНФ”. Пройдзе некалькі месяцаў і дэпутаты гэтай фракцыі, на чале з Зянонам Пазняком, дамогуцца абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

Усё больш магутнымі станавіліся пратэсты працоўных гарадскіх прадпрыемстваў. У маі 1991 года працоўныя завода аўтаагрэгатаў апячаталі партыйны камітэт, перакрылі шэраг вуліц горада. Рабочыя выступалі супраць

316

падвышэння цэнаў, супраць пануючай ролі камуністычнай партыі, выказвалі недавер уладам горада, кіраўніцтву рэспублікі.

У Гродне адбываліся масавыя мітынгі супраць пабудовы “Скідзельскага біяхімічнага камбіната” і з патрабаваннямі вырашыць экалагічныя праблемы.

7. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі

Літаральна адразу пасля выбараў у ВярхоўныСаветБНФ“Адраджэнне” ставіць за мэту дасягненне поўнай незалежнасці Беларусі і вываду рэспублікі з складу СССР.

86% дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР складалі камуністы, якіх аб’ядноўвала ўпартае непры-

Шлях да незалежнасці Беларусі

няццё мадэрнізацыі грамадства і беларускай культуры. Аднак 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет мінімальнай большасцю абвяшчае “Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”. Гэты крок хоць і не вынікаў з пераканання і волі большасці дэпутатаў Вярхоўнага Савета, але адкрыў для нашай краіны шлях да сапраўднай незалежнасці. Пацвярджаўся прыярытэт беларускай мовы, абвяшчалася права на стварэнне нацыянальнага войска, рэспубліканскай міліцыі і службы бяспекі. Дэкларацыя патрабавала ад ўрада СССР кампенсацыі стратаў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР пра-

Фрагмент стэнаграмы галасавання за прыняццё "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР". ("За" – галасаваў за прыняццё "Дэкларацыі", "Ад" – адсутнічаў на галасаванні – заўвага рэд.)

317

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Прыняцце прысягі маладымі вайскоўцамі на вернасць незалежнай Беларусі

Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь (дзяржаўныя сімвалы Беларусі ў 1991-1995 гг.)

цягвае імкліва пагаршацца. Па-

моцна слабне. У жніўні 1991 года

чынаюцца

міжнацыянальныя

ў Маскве адбываецца дзяржаўны

сутыкненні.

Фактычна,

пры

пераварот, які фактычна ставіць

ўмяшальніцтве Масквы,

ідзе

кропку ў існаванні СССР.

грамадзянская вайна паміж Ар-

25 жніўня 1991 года Вярхоў-

меніяй і Азербайджанам. Не-

ны Савет Беларусі абвяшчае

залежнасць

сваёй рэспублікі

незалежнасць краіны. 19 верас-

абвясціў парламент Літвы. Вяс-

ня 1991 года Вярхоўны Савет

ной 1991 г. антысавецкія мітынгі

зацвярджае дзяржаўнымі сім-

прайшлі і на Беларусі. Савецкія

валамі Беларусі гістарычныя

войскі зброяй і танкамі давяць

бела-чырвона-белы сцяг і герб

мірныя пратэсты ў Літве і Грузіі.

“Пагоня”.

Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва

 

Пытанні і заданні

1.Якія грамадскія арганізацыі накіроўвалі актыўнасць гарадзенцаў у 80-ыя гг. XX ст?

2.Чаму ў Гродне з’явілася шмат нацыянальных грамадскіх аб’яднанняў?

3.Падрыхтуйце з дапамогаю дадатковай літаратуры паведамленне аб грамадскай арганізацыі горада.

4.Заамальдваццацігоддземногіячасткігорадаістотназмянілісваёаблічча.Вызначце гэтыя мясціны і з дапамогаю ўласных ведаў, успамінаў жыхароў горада, звестак з літаратуры параўнайце змены. Якія высновы вы зробіце?

5.Чаму горад часта параўноўваюць з рынкам? Якія бакі жыцця гараджан гэта характарызуе?

6.Чаму беларусы маюць права лічыць бела-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" сваімі нацыянальнымі, гістарычнымі сімваламі?

318

Гродназнаўства

Спіс рэкамендаванай літаратуры

Ад Каложы да фортаў: праз дзесяць стагоддзяў гісторыі Гродна (і адну «рэканструкцыю»…)/ склад. А. Чарнякевіч/ Матэрыялы «круглага стала», 28 кастрычніка 2006 года/. – Гродна, 2006. – 40с.

Ad majorem Dei Gloriam. Аднаўленне і рэстаўрацыя галоўнага алтара ў Гродзенскім катэдральным касцёле св.Францішка Ксаверыя-Мінск: Про Хрысто, 2011.-82.:іл

Arche. Другая Гародня. № 1-2 (2010). Менск. 722 с.

Акінчыц, Р. Гліняныя формы-матрыцы гродзенскага рамесніка другой паловы XVII ст. // Краязнаўчыя запіскі, в. 2, Гродна, 1993, с 55-61

Акінчыц, Р. Курыцельныя люлькі XVII-XVIII ст. з выявай чалавека ў фондах ГДГАМ // Краязнаўчыя запіскі, в. 3, Гродна, 1995, с 50-54.

Аляксееў, Л.В. Гродна і помнікі Панямоння/ Л.В. Аляксееў. Мінск.:Беларуская навука, 1996. – 191 с.

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл./ Беларус.Энцыкл. ;Рэдкал.: В.В. Гетаў і інш.-Мн. :БелЭн, 1993-702с.: іл. (стар 186-195)

Архітэктура Беларусі: Энцыкл.давед./ Белар. Энцыкл; Рэдкал.: А.А. Воінаў і інш.-Мн.:БелЭн, 1993.-620с.:іл. (стар 162-188)

Бічэль Д. Хадзі на мой голас / Гарадзенская бібліятэка. - Гародня-Wroclaw. -2008. 331c.: іл. (кніжная серыя “Гарадзенская бібліятэка”)

Блинова, Т. Иезуиты в Белоруссии, Минск, 1990.

Богданович, А.В., Города Белоруссии: Краткий экономический очерк./А.В. Богдановіч, П.А. Сидоров – Минск, 1967. – 181 с.

Воронин, Н.Н. Древний Гродно: по материалам археол. раскопок 1932– 1949 гг.)/ Н.Н. Воронін. – М.: Изд-во АН СССР, 1954. – 239 с.

Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: бібліяграфічны даведнік / пад рэд. В.М. Чарапіцы. – Гродна: ГрДУ, 1999. – 595 с.

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2т. Т 1 : Абаленскі-Кадэнцыя / Рэдкал: Г.П.Пашоў(гал.рэд.) і інш.; Мн. :БелЭн, 2005.-688с.іл (стар. 496511., стар 514-515.)

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я/ рэдкал.:Т.У. Буялава(гал.рэд.) і інш.; маст: З. Э. Герасімовіч.-Мінск: Белар.Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010-696с.:іл. (стар 156-160)

Гарадзенскі палімпсест. ХІІ-ХХ стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7 лістапада 2008г.) Пад редакцыяй А.Ф. Смалянчука, Н.У. Сліж./Гарадзенская бібліятэка - Гародня-Беласток, 2008.-228с., іл.8.

Гарадзенскі палімпсест 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё ХV-ХХст. Пад редакцыяй А.Ф. Смалянчука, Н. У. Сліж.-Гародня/Гарадзенс- кая бібліятэка, 2009. 383 с., іл.18.

Гарадзенскі палімпсест 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры XVI-XX ст. // Пад рэд. А.Ф.Смалянчука, Н. У. Сліж/Гарадзенская бібліятэ-

ка, Мінск: Зміцер Колас, 2011.- 502с.: іл.

320