Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Гродна ў час Другой сусветнай вайны

Факт гісторыі

Бой 3-й заставы Віктара Усава: «...Над іх галавамі агеньчыкамі на крылах ішлі ў тыл дзясяткі нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў... Калі зусім развіднела, пагранічнікі ўбачылі на дарозе ворагаў, якія з аўтаматамі беглі да заставы... Усаў страляе з аўтамата. Астатнія з вінтовак СВТ. Немцы не вытрымалі і павярнулі з дарогі ў лес, каб абысці з фланга... Хутка пачалася новая, цяпер ужо масіраваная атака пад прыкрыццём мінамётнага агню у пагранічнікаў мінамётаў не было.) Акрамя таго ў тыле з’явіўся лёгкі танк. Падчас другой атакі, якая доўжылася недзе гадзіну, мы панеслі страты... Лейтэнант Усаў змагаўся побач з намі, страляючы з ПКД. Калі расстраляў усе дыскі, узяў снайперскую вінтоўку... Адбіта і другая атака. Пасля бой ужо амаль не сціхаў. Нягледзячы на колькасную перавагу, ворагі не маглі зламіць абаронцаў заставы, якіх станавілася ўсё менш. Пры чарговай атацы паранены ў плячо начальнік заставы: хаця байцы ўсяляк аберагалі яго, ён ірваўся ў самы гушчар бою... Шэрагі абаронцаў усё радзейшыя. Ізноў паранены лейтэнант Усаў. У сутарэнні больш за дзесятак параненых пагранічнікаў, астатнія ўсё яшчэ трымаюцца. Неўзабаве кулямётнай чаргой забіты начальнік заставы са снайперскай вінтоўкай у руках». (з кнігі «В июне 1941-го (воспоминания участников боёв на Гродненщине)». – Гродно, 1999).

цыях. Лейтэнант Віктар Усаў, старшы лейтэнант Аляксандр Сівачоў, старшы лейтэнант Фёдар Кірычэнка гераічна камандавалі 3-й, 1-й і 4-й заставамі. Ніводная з іх не здалася ворагу. Як сведчанне мужнасці абаронцаў Беларусі у ХХІ

ст. на вуліцы Паповіча мемарыяльны комплекс героямпагранічнікам.

Абаранялі Гродна частцы 3-й арміі генерал-лейтэнанта Віктара Кузняцова. Супраціўленне абаронцаў прымусіла немцаў весці баі на Гродзен-

Ужо на трэці дзень вайны горыч адступленняў Чырвоная Армія спрабавала кампенсаваць контрударамі і цяжкімі абарончымі баямі. Лета 1941 г.

261

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

«Рэха чэрвеня 41-га»

«6-ы мехкорпус павінен быў атакаваць у накірунку Гродна, Друскенікаў, Меркіне... Удар корпуса быў асуджаны на паразу. Акрамя складанасцей у забеспячэнні войскаў, у корпуса не было аніякага прыкрыцця з паветра. Штатных супрацьпаветраных сродкаў корпус не меў. Армейская авіяцыя панесла ў першыя ж дні вайны страшэнныя страты. Авіядывізія 3-й арміі страціла на зямлі і ў баях 127 з 199 самалётаў...

Ветэраны Заходняга фронту называюць дарогу Ваўкавыск–Слонім «дарогаю смерці». У канцы чэрвеня 1941 г. гэтая шаша была пазавальвана танкамі, спаленымі аўтамашынамі, разбітымі гарматамі. У некаторых месцах тэхнікі было столькі, што рух быў немагчымы. Але галоўнае – на гэтай дарозе палегла шмат салдат і афіцэраў, якія спрабавалі прарвацца скрозь акружэнне. Тут завяршыў свой баявы шлях 6 мехкорпус... Камандаванне фронтам дагэтуль нічога не ведала. Усялякая сувязь з корпусам была страчана. Але і цяпер камандуючы фронтам працягваў аддаваць загады на выкарыстанне 6 корпуса.» (з кнігі «Эхо июня 41-го: страницы истории.» – Гродно, 2005).

Савецкая плошча.

 

 

Чэрвень 1941. Нямецкі

скім напрамку да 26 чэрвеня.

хуткага, масіраванага наступ-

салдат чысціць зубы ля

Увесь горад і яго наваколле

лення немцаў войскі 3-й арміі

помніка Сталіну.

былі адным суцэльным по-

былі раскіданы і не мелі якас-

 

 

лем бою. Доты каля Сапоцкі-

най сувязі. Гэта рабіла каарды-

 

на працягвалі весці агонь і на

нацыю абароны малаэфектыў-

 

чацвёрты дзень вайны. Ан-

най. Таму загад камандуючага

 

дрэй Данілаў і яшчэ чатыры

Заходняй Асобнай Ваеннай

 

лётчыкі 22 чэрвеня здзейснілі

Акругай Дзмітрыя Паўлава аб

 

паветраныя тараны. Ва ўмовах

нанясенні 24 чэрвеня контру-

Першыя ваеннапалонныя. Немцы дапытваюць салдатаў Чырвонай Арміі на плошчы Леніна (цяпер пл. Тызэнгаўза)

262

Гродна ў час Другой сусветнай вайны

Пагрузка савецкай трафейнай ваеннай тэхнікі на чыгуначным вакзале ў Гродна

дара сіламі 6 корпуса генералмаёра Міхаіла Хацкілевіча са складу 10 арміі і 11 мехкорпуса генерал-маёра Дзмітрыя Маставенкі з складу 3 арміі на напрамку Беласток–Грод- на быў атрыманы са спазнен-

нем. Адчайныя самаахвярныя контратакі чырвонаармейцаў не далі плёну, байцы панеслі велізарныя страты.

З Гродзенскага раёна савецкія войскі адступілі ў ноч на

Дакумент

У лісце фон Плетца гарадскому камісару Штэйну «Аб ліквідаванні назваў вуліц і шыльдаў не на нямецкай мове» ад 27 лістапада 1941 г. згадвалася: «Паколькі Гродна ўваходзіць у склад германскага рэйха, няма патрэбы, каб шыльды крамаў і майстэрняў горада пісаліся на некалькіх мовах... Таму прашу даць распараджэнне аб ліквідацыі ўсіх іншамоўных надпісаў да 31 студзеня 1942 г. Тое ж тычыцца і назваў вуліц...»

Новая ўлада перайначвае назву горада на крыжацкі манер. Нягледзячы на перайменаванне, горад і надалей нават самой нямецкай адміністрацыяй называецца Grodno

263

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

У чэрвені 1941 г. найбольш пацярпеў цэнтр Гродна. Вуліца Мяшчанская (цяпер вул. Баторыя)

27 чэрвеня. Каб прыпыніць немцаў, шасцю стрэламі з гарматы быў разбураны мост праз Нёман.

4. У складзе Трэцяга рэйха.

Пасля адыходу Чырвонай Арміі ў горадзе ўсталявалася акупацыйная нямецкая ўлада. Гэта адбылося 23 чэрвеня, калі баі за горад яшчэ грымелі ў ваколіцах Гродна. Акупацыйны парадак быў загадзя спланаваны. Прынцыпы і метады гэтага «парадку» акупантаў з’яўляліся складальнай часткай ідэалогіі нацыз-

Жыхары Гродзеншчыны атрымліваюць новыя пашпарты –“аўсвайсы”

му, гітлераўскіх планаў «Ост», «Барбароса» і іншых дакументаў нацысцкай Германіі. Гэта былі бязлітаснасць і гвалт, антысемітызм, расізм і антыкамунізм. Акупацыйны рэжым з самага пачатку прадугледжваў поўнае падпарадкаванне, рабаўніцтва, прымусовую працу, планамернае знішчэнне пэўнай часткі насельніцтва – камуністаў і савецкіх работнікаў, габрэяў і цыган, хворых людзей. Знішчэнню падлягалі ўсе, хто выказваў незадавальненне або ствараў небяспеку для войскаў Германіі. У Гродне планавалася пасяліць 10 тысяч нямецкіх каланістаў, а ў якасці рабочай сілы накіраваць у Германію 20 тысяч мясцовых жыхароў.

Акупацыйнае жыццё змяніла і ўвесь парадак жыцця гараджан, так і аблічча Гродна. Горад увайшоў у адміністрацыйную акругу «Беласток». «Горад Гродна зараз атрымлівае назву Гартэн», – згадвалася ў загадзе гродзенскага павятовага камісара фон Плетца. Успомніце, пры якіх абставінах з тэрыторыяй Гродна ўжо былі звяза-

264

Гродна ў час Другой сусветнай вайны

ны падобныя назвы – «Гартэн» і «Ноенгартэн». Былі змененыя назвы і вуліц горада.

Цяпер жыхары Гродна крочылі па вуліцы Кёнігсбергерштрасэ. Нямецкі надпіс на будынку школы імя С. Баторыя на вул. Пілсудскага (цяпер педагагічны каледж на вул. Леніна) сведчыў, што тут размясціўся зборны пункт для адпраўкі на працы ў Германію.

У акупаваным Гродне працавалі фабрыкі: мэблевая, тытунёвая, абутковая, гарбарная, броварны завод – усяго 11 буйных прадпрыемстваў. Дзеці ходзяць у школы. З новых устаноў працавалі беларуская школа (200 вучняў), школа для фольксдойчаў, польская гімназія (60 вучняў), ліцэй. Дзейнічаюць камерцыйныя фірмы, у тым ліку нямецкія «Рупель», «Цымерман і Маркс», «Варэнсгросгандлюнг». Людзі ходзяць на рынкі і ў крамы. Вядзецца служба ў каталіцкіх, праваслаўных і лютэранскім прыходах.

Ад першых дзён вайны з СССР немцам дапамагаюць саюзнікі. Іспанская “Блакітная” дывізія крочыць у Гродна. Жнівень 1941г.

1 кастрычніка 1941 г. улады абвяшчалі аб стварэнне для габрэяў двух гета. Гета № 1 знаходзілася ў квадраце сучасных вуліц Замкавая

– Траецкая – Віленская – Савецкая, гета № 2 – у квадраце сучасных праспекта Касманаўтаў – вуліц

Сведка падзей

Згадвае С.У. Рой, 1922 г.н.: «Калі немцы прыйшлі, адзін з маміных знаёмых сказаў: «Ну вось і добра, выгналі бальшавікоў. Вызвалілі нас».

Аіншы ў адказ: «Пачакайце, пачакайце! Невядома, што яшчэ будзе».

Амама памятала немцаў, бо падчас Першай сусветнай працавала ў бальніцы для палонных на кухні... Страшна было, калі габрэяў забівалі. Памятаю, як гналі па горадзе калону габрэяў. Мы з мамай якраз ішлі па вуліцы і ўбачылі знаёмых габрэйскіх жанчын. Тыя пачалі махаць рукамі і крычаць: «Фэля, Фэля! Мы больш не ўбачымся!»А немец: «Los! Los!» Габрэяў вывозілі з горада і тут жа расстрэльвалі...»

Згадвае К.А. Жулега, 1934 г.н.: «Тры гады акупацыі былі вельмі цяжкімі. Хоць не для ўсіх. Суседка зноў выйшла замуж. На гэты раз за паліцая-ўласаўца...»

З новай уладай прыходзяць новыя грошы. Банкаўскія стужкі гродзенскага аддзялення Рэйхсбанка

І падчас нямецкай акупацыі працягвае працаваць найбуйнейшае тады ў Гродне прадпрыемства. Упакоўка цыгарэт тытунёвай фабрыкі

265

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Агароджа з калючым дротам, па вул. Замкавай, як мяжа гета

Імя ў гісторыі

Узгадвае праведнік Народаў Свету з Гродна Пётр Наумюк. «Сям'я Наўмюкоў пазнаёмілася з габрэйскай сям'ёй Зарэцкіх яшчэ да вайны. У чэрвені 1941 г., калі немцы захапілі Гродна, Зарэцкіх адправілі ў гета. Сям'я Пятра Наумюка дапамагала сябрам: насілі адзенне, ежу. У 19431944 гг. пачалося адступленне фашысцкіх войск. І немцы пачалі ліквідацыю гета. Ноччу ў дзверы Пятра Аляксандравіча Наумюка пастукаліся. Калі адчынілі, то ўбачылі малога Іону Зарэцкага, які сказаў:

-Ратуйце! Вывязуць нас!

-Як ты ўцёк?

-Калі грузілі на машыны, мяне штурхануў салдат і сказаў: «Бяжы!» Нягледзячы на тое, што насупраць жылі гестапаўцы, сям'я Наумю-

коў схавала Іону пад драбінай у пакойчыку. Там ён пражыў з сакавіка 1943 па 1944 г. За выратаванне Іоны Пятру Наумюку інстытут Яд Вашэм (Ізраіль) надаў ганаровае званне Праведніка Народаў Свету. (паводле артыкула Юліі Шталікавай «Жыццё ў падарунак»//Вечерний Гродно». – 2005. - красавік).

Перасяленне гродзенскіх габрэяў у гета

266

Гродна ў час Другой сусветнай вайны

Вуліца Замкавая. Размяшчэнне габрэяў у гета

Факты гісторыі

У 1942 г. каля Ваўкавыска быў забіты нямецкі ўрач Мазур. Фашысты ўзялі ў закладнікі і расстралялі 50 чалавек польскай гродзенскай інтэлігенцыі. У іх ліку былі ўрачы, настаўнікі, юрысты, інжынеры. Сярод іх быў знакаміты гродзенскі педагог, навуковец, стваральнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі. Ён пайшоў на смерць замест іншага закладніка. Пакаранне закладнікаў адбылося на тэрыторыі форта № 2 каля в. Навумавічы. Цяпер там усталявана памятная пліта.

Лідская – Белуша – Антонава. За час акупацыі ў гета было знішчана або вывезена ў канцлагеры 20 577 габрэяў. Гэта была гродзенская старонка Халакосту.

Рэпрэсіі тычыліся ўсіх катэгорый гараджан. Падстаў для гэтага было ў акупантаў дастаткова: парушэнне каменданцкай гадзіны, дапамога габрэям, гандаль прадуктамі харчавання без афіцыйнага дазволу.

Акрамягетаўгорадзебылонекалькі лагераў для ваеннапалонных: у раёне Фолюша, Ласосна, Калбасіно, Кульбакаў, у Румлёва, па вуліцы Чырвонаармейскай і

Наведванне Гродна кіраўніком СС Генрыхам Гімлерам. Плошча Тызэнгаўза. Лета 1941 г.

267

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Пячатка з выявай герба Гродна на дакументах нямецкай адміністрацыі

"Апошні шлях гродзенскіх габрэяў". Малюнак былога вязня гродзенскага гета І. Язерскага

на месцы сучаснага шматпавярховага дома на вакзальнай плошчы (магазін «Біруза»).

Гвалты, расстрэлы заложнікаў, тэрор і забойствы грамадзянскага насельніцтва сталі звычайнай з’явай у акупаваным горадзе.

5. Антыфашысцкая барацьба.

Акупацыя доўжылася больш за тры гады. Як ставілася насельніцтва да новай рэчаіснасці? Па-рознаму. Па падліках акупацыйных ўлад, у Гродне на 29 лістапада 1941 г. пражывала 21 500 палякаў, 18 560 габрэяў, 5 200 беларусаў, 2 060 рускіх, 122 фольксдойча, 48 літоўцаў. Да розных катэгорый насельніцтва гітлераўцы ставіліся па-рознаму. У кожнай групы і катэгорыі гараджан быў свой даваенны досвед.

Акупацыйная палітыка адразу выклікала супраціўленне гараджан. Аднак ні ў 1941 г., ні на наступны год ніякай сувязі з савецкім ваенным ка-

Сведка падзей

Згадвае жыхар Гродна Лейза Рэйзер: «Гета №1 зачынілі 1 лістапада 1942 г. Аб’явілі, што вывозяць у шахты... Загадалі ўзяць працоўную вопратку і інш… 10 лістапада Візо і Сцяблоў (кіраўніцтва гета) расстралялі людзей, якія збіраліся ўзяць хлеб у жыхароў. 15 лістапада Візо, Сцяблоў і Рэме ў 10 гадзін вечара ўвайшлі ў гета, выгналі ўсіх габрэяў і трымалі 8 гадзін. Кіямі гналі да эшалона і прымушалі спяваць розныя габрэйскія песні. Адправілі ў пасажырскім вагоне па 30 чалавек у купэ. Піць не давалі. За жменю снегу патрабавалі 20 марак. Памерлых грузілі разам з жывымі... У Калбасіно (лагер ля Гродна) трымалі без вады і ежы, а калі знаходзілі кал, то прымушалі есці. Туды завезлі 25 тысяч чалавек з правінцыі. Штодзень гестапаўцы пад пагрозай смерці патрабавалі золата».

268

Гродна ў час Другой сусветнай вайны

Чэргі па харчаванне каля спаленай Батарыеўкі, якая стаяла на месцы цяперашняга палаца Тэкстыльшчыкаў

мандаваннем не існавала. Са жніўня 1941 г. па студзень 1942 г. здолела пратрымацца падпольная група ваеннага інжынера Мікалая Волкава. Увесь час акупацыі, да ліпеня 1944 г., змагаліся антыфашысты на чале з рабочым мясакамбіната Васілём Разанавым. Іншымі падпольшчыкамі кіравалі механік лесазавода Сяргей Лямаў, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо Мікалай Багатыроў, слесар-рамонт- нік Георгій Святлічны, афіцэр Сяргей Панасюк. Іх група аб’ядноўвала звыш 60 чалавек. Групы наладзілі цесныя кантакты паміж сабою, а з цягам часу – і з партызанамі. Плёнам

іх барацьбы стала выратаванне гродзенцаў з нямецкага палону і ад катаржных работ, інфармаванне гараджан, шматлікія дыверсіі. Побач з гэтым камуністычна-камса- мольскім падполлем фашыстам супраціўляліся і ў гета № 1. Сярод разнастайных форм барацьбы падпольшчыкаў гета была арганізацыя ўцёкаў. Так, у ноч на 7 лютага 1943 г. група моладзі, каля 30 чалавек, вырвалася з-за агароджы і аб’ядналася з партызанамі ў Начскай пушчы. Але пашчасціла далёка не ўсім уцекачам.

Вызваленне Гродна ад фашыстаў адбылося ў ходзе аднаго з этапаў аперацыі

Імя ў гісторыі

Подзвігам стаў учынак каталіцкага святара Максіміліяна Кольбэ

 

(8 студзеня 1894 - 14 жніўня 1941 гг. Аўшвіц). У 1922–1927 гг. Коль-

 

бэ быў святаром Францішканскага касцёла. У гады вайны патрапіў у

 

канцлагер Асвенцым. Там знайшоў мужнасць падтрымліваць зняво-

 

леных людзей. Загінуў Максіміліян Кальбэ, ратуючы жыццё чалавека.

 

Падчас карнай акцыі выбар фашыстаў паў не на мужнага ксяндза, але

 

Кольбэ прапанаваў сваё жыццё замест другога – сямейнага чалавека.

Максіміліян Кольбэ

Каталіцкая царква кананізавала Максіміліяна Кальбэ.

269

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Факты гісторыі

Да лета 1942 г. былі створаны падраздзяленні польскага антыфашысцкага і антыкамуністычнага руху супраціўлення пад назваю «Армія

 

Краёва». Яны праіснавалі ў горадзе да вясны 1943 г.

 

«Баграціён», які атрымаў на-

 

дуючы Іван Захараў): 50-я ар-

 

 

 

зву «Беластоцкая

аперацыя».

 

мія Івана Болдзіна. Ажыццяў-

 

Супраць шасці

ўзмоцненых

 

лялася падтрымка 1-й і 4-й

 

нямецкіх дывізій савецкім ка-

 

паветранымі арміямі. Баі за

 

мандаваннем былі накіраваны

 

Гродна ішлі з 13 па 24 чэрвеня.

 

войскі 3-га Беларускага фрон-

 

Асноўная ж, правабярэжная,

 

ту (камандуючы Іван Чар-

 

частка горада была вызвалена

 

няхоўскі): 3-ці кавалерыйскі

 

ў выніку начнога бою 16 ліпе-

Немцы яшчэ каля

корпус Мікалая Аслікоўскага

 

ня. У гонар гэтай перамогі ў

і 31-я армія Васіля Глаголева;

 

Маскве вечарам быў дадзены

тыдня ўтрымлівалі

 

а таксама 2-га фронту (каман-

 

салют 20-цю артылерыйскімі

левабярэжную

 

 

 

 

 

частку Гродна

 

 

 

 

“Другія Саветы”. Улада Масквы вяртаецца ў Гродна, на гэты раз надоўга

Genius loci

Назвы вуліц сучаснага Гродна нагадваюць новым пакаленням гараджан аб яго вызваліцелях ад нацызму. Сярод іх імёны Герояў Савецкага Саюза камандзіра 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі Паўла Брыкеля, лейтэнанта Іосіфа Дзякава, капітана Мікалая Аўчыннікава, капітана Юрыя Іўліева, малодшага сяржанта Міхаіла Курбатава, камандзіра эскадрыллі 46-га жаночага авіяпалка «начныя ведзьмы» Вольгі Санфіравай, падпалкоўніка Сяргея Зярнова.

270