Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Гродна ў час Другой сусветнай вайны

Савецкі салдат на сёняшняй вуліцы Сацыялістычнай. Ліпень 1944 г.

залпамі з 224 гармат. Ганаровай назвай «Гродзенская» былі названы 17 савецкіх баявых часцей. А баі ў занёманскай часцы Гродна доўжыліся яшчэ тыдзень.

За гады вайны горад быў разбураны на 43 %. Ён страціў 33 тысячы сваіх грамадзян.

Амерыканская прэса абвяшчае аб заняцці Гродна саветамі.

Пытанні і заданні

1.Якія перамены прынесла савецкая ўлада ў жыццё гараджан у 1939 г.?

2.Чаму час 1939–1941 гг. адбіўся ў памяці гарадзенцаў як асобны перыяд гісторыі – «за першымі Саветамі»? З чым жыхары Гродна параўновалі гэты час?

3.Раскажыце аб падзеях абарончых баёў за Гродна ў чэрвені 1941 г.

4.Пералічыце перамены, якія выклікала нямецкая акупацыя.

5.Што такое Халакост? Якія старонкі ваеннай гісторыі Гродна з’яўляюцца адлюстраваннем Халакосту?

271

Гародню ўспамінаюць Добрай казкай. Паміж Садовай і Гараднічанскай.

Крывая кладачка на Гарадніцы.

Яна дагэтуль кожнаму сніцца.

Данута Бічэль. «Максім і Людвіка».

§ 35. Пасляваеннае горадабудаўніцтва Гродна.

Якой была планіроўка горада да савецкага часу ?

Якія фактары ўплывалі на архітэктурна-планіровачнае развіццё горада ?

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

ведаць пра планы забудовы пасляваеннага Гродна; тлумачыць асноўныя перамены ў горадабудаўніцтве ў 50 –80-я гг. ХХ ст.;

арыентавацца ў планіроўцы горада, тлумачыць назвы існуючых у горадзе мікрараёнаў;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: генеральны план горада, раёны горада Пярэселка, Палясціна, Пышкі, Фолюш, Фарты, Вішнявец, Дзевятоўка, Румлёва.

1. Фактары планіровачнай структуры горада.

аця Гродна і не быў ушчэнт знішчаны ў выніку ваенных дзеянняў, разбурэннітутбылівялікімі.Тысячы гродзенцаў страцілі сваё жытло.

Разбуранай і разрабаванай была гарадская гаспадарка. У руінах ляжала цэнтральная плошча горада, моцна пацярпелі будынкі бернардзінскага кляштараў і Новы замак. Цалкам быў знішчаны гарадскі заапарк.

Цэнтр Гродна быў зруйнаваны падчас вайны

272

Пасляваеннае горадабудаўніцтва Гродна

Быў спалены і кляштар Бернардынак. 1946 г.

Аднаўленне Гродна цесна звязана з яго перапланаваннем і будаўніцтвам у новым архітэктурным стылі – так званага, «сталінскага» ампіру. У цэнтры горада архітэктурныя знакі той эпохі - гэта Палац тэкстыльшчыкаў, Дом прафсаюзаў, аблічча Новага замка, старога будынка цэнтральнага ўнівермага. Гэта і ёсць напамін пра эпоху, калі будаўнікі «сацыялізму» архітэктурнымі сродкамі дэманстравалі сваю

ўсебаковую перавагу і моц. А яшчэ гэтыя пабудовы нагадваюць пра істотнае разбурэнне старой планіроўкі горада.

Безумоўна, на планіровачную структуру горада ўплывалі і сацыяльна-эканамічныя, і палітычныя фактары. У залежнасці ад таго, у склад якой дзяржавы ўваходзіў Гродна, яго забудова выцягвалася ўздоўж дарогі, якая ішла ў напрамку на захад, поўнач або ўсход.

Доўгі час у руінах стаяў галоўны будынак гарадской пошты

273

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Як памежны горад, Гродна займеў вялікі ваенны гарнізон. Савецкія афіцэры на вуліцы Гараднічанскай. Цяпер тут плошча Леніна

Геаграфія горада

Гродна знаходзіўся ў 20 км ад савецка-польскай мяжы і меў з Польшчай і гарадамі Беларусі добрыя аўтамабільныя і чыгуначныя зносіны. З паўднёвага ўсходу на паўночны захад праз Гродна цячэ Нёман, які дзеліць горад на дзве часткі – паўночную правабярэжную і паўднёвую левабярэжную. З паўднёва-заходняга боку ў Нёман упадае Ласасянка, на якой знаходзіцца возера Юбілейнае. Праз цэнтральную частку горада працякаюць рачулкі Гараднічанка і Юрыдыка.

З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад праз горад праходзіць чыгуначная дарога. Тэрыторыя горада ўяўляе сабою моцна халмісты рэльеф са шматлікімі каньёнамі яроў. Перапады дасягаюць 20 – 35 м. З захаду да горада прымыкае масіў лесапарка «Пышкі».

Да 70-х г. Стары мост з'яўляўся адзіным аўтамабільным злучэннем абодвух частак горада

274

Пасляваеннае горадабудаўніцтва Гродна

Цэнтр горада набывае новыя архітэктурныя рысы.

2. Аднаўленне паводле генеральнага плана 1949 года.

Да гэтага часу Гродна будаваўся незапланавана і хаатычна. Гэта не садзейнічала яго гарманічнаму развіццю, умацаванню яго значэнню як буйнога прамысловага, адміністрацыйна-палітычнага і культурнага абласнога цэнтра. Першы генеральны план распрацоўваўся з 1946 года і быў падпісаны ў 1949 годзе. Ён прадугледжваў тэрытарыяльнае развіццё горада ва ўсходнім, паўночна-заходнім і паўднёвым напрамках. У 1957 годзе ў межы горада ўключылі вёску Пярэселка, пасёлак Пышкі і правабярэжную частку вёскі Ласосна. Акрэслілі абрысы новай цэнтральнай плошчы горада (Савецкай), абкружанай з трох бакоў адміністрацыйнымі будынкамі.

З паўночнага боку плошчы планавалася пабудаваць Дом Саветаў, а ва ўсходняй частцы горада мост праз Нёман.

У заходняй частцы горада на беразе ракі Нёман і правым бе-

разе Гараднічанкі планавалася размеркаваць цэнтральны парк культуры і адпачынку. Другі парк павінен быў узнікнуць на базе існуючага фруктовага сада ва ўсходнім раёне горада. Жылая зона забудоўвалася шматпавярховымі дамамі ў цэнтральнай частцы, малапавярховымі дамамі ў кварталах, якія прымыкаюць да цэнтра, асноўных прамысловых раёнаў і магістралей, аднапавярховымі дамамі на ўскраінах горада.

На вуліцы Крупскай (цяпер Баторыя) будуюцца новыя дамы. Пач. 1960-х гг.

275

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Факт гісторыі

Знішчэнне Фары Вітаўта. Першы ў Гродне каталіцкі прыходскі (Фарны) касцёл Найсвяцейшай Божай Маці знаходзіўся на заходнім баку старога рынку. Дзве паслядоўныя перабудовы ў 1923 г. і ў 1935 г. надалі яму абрыс неагатычнага храма. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл не дзейнічаў. 8 сакавіка 1961 года па прапанове дырэктара краязнаўчага музэя і „дырэктыўных органаў” выканкам прыняў рашэнне №213 „О сносе аварийного здания бывшего военного костёла на Советской площади”: ствовали чл ены исполкома; Воронов Н.Н., Туповский В.И., Чернышёв Е.И., Романов В.П., Сахарова, Солодилов Л.Ф. Рассмотрев предложение по сносу аварийного здания бывшего военного костёла на Советской площади и признав целесообразность сноса указанного здания по генеральной застройке города, исполком Гродненского городского совета депутатов трудящихся решает:

1. Снести аварийное здание бывшего военного костёла на Советской площади и просить исполком Гродненского областного совета депутатов трудящихся утвердить настоящее решение.

Фара Вітаўта здымак кан. 50 - пач. 60 гг.

Так выглядала Фара Вітаўта на наступны дзень пасля

варварскага знішчэння. 1961 г.

2.Согласиться с предложением по методу сноса, путём применения взрывчатых веществ.

3.Для рассмотрения и утверждения в рабочем порядке технических вопросов проведения взрывных работ, проведения обследования подвальных помещений, скрытых казематов с целью выявления документов периода времени гитлеровской оккупации, могущих представлять государственные ценности, образовать государственную комиссию в составе: – зам. председателя горисполкома т. Туповского В.И. – председатель комиссии,– нач. Горотдела милиции т. Назаркина П.П. – член,– зав.промтранспортным отделом горкома КПБ т. Пясецкого В.И. – член,– зав. по делам строительства и архитектуры т. Макарова М.Ф. – член, – нач. Отдела капитального строительства горисполкома т. Ледуховского – член,– директора областного музея Т. Соболь

Работы по организации проекта сноса работ аварийного здания поручено т. Малиновскому М.Н. Гэты дакумент падпісалі старшыня выканкама Воранаў і сакратар выканкама Чарнышова. Ганебны акт быў здзейснены спецыяльным піратэхнічным прадпрыемствам з Ленінграда а другой

гадзіне ночы 29 лістапада 1961 года.

276

3. Развіццё планіроўкі горада ў гэты перыяд.

Ажыццяўляліся на падстваве наступных генеральных планаў: другі быў зацверджаны ў 1963 г.; трэці – у 1973 г.; чацвёрты карэктаваўся ў 1986 г. .

Будаўнічы бум назіраўся ў 1960-я гады, калі будаваліся прадпрыемствы, якія далі ход развіццю горада: азотнатукавы завод, заводы гандлёвага машынабудавання, аўтаагрэгатаў, аўтамагнітол, радыёзавод, прадзільна-нітка- вае аб’яднанне, новы будынак абутковай фабрыкі «Нёман». Пабудавалі ТЭЦ-2, тралейбусны комплекс, два аўтадарожныя масты, стадыён «Чырвоны сцяг» (сёння стадыён “Нёман”).

Усе генпланы базаваліся на тэндэнцыі развіцця мікрараёнаў горада. Першы план прадугледжваў развіццё горада ва ўсходнім, паўночна-заходнім і паўднёвым напрамках. Забудоўваліся вуліцы Паповіча, Савецкіх пагранічнікаў, з’явіліся мікрараёны Прынёманскі, Фарты, Пярэселка, Вішнявец, Дзевятоўка-І, Румлёва, Занёманскі, Малахавічы. У мікрараёнах павінны былі быць адміністрацыйныя і грамадс- ка-абслугоўваючыя ўстановы, гандлёвыя комплексы, стаянкі для аўтамашын, спартыўныя пляцоўкі, раённыя паркі.

Пасляваеннае горадабудаўніцтва Гродна

Новыя мікрараёны паўстаюць на тагачасных ускрайках Гродна. "Хрушчоўкі" на вул. Даватара.

Раён тыповай забудовы па вул. Паповіча

277

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

4. Гістарычнае ядро горада.

 

Старая частка Гродна, абме-

 

жаваная з поўначы вуліцай 17

 

верасня, з захаду – раёнам ін-

 

дывідуальнай забудовы і гарад-

 

скім паркам, з поўдня – левым

 

берагам Нёмана, з усходу – чы-

 

гункай. Яе трэба разглядаць не

 

як суму помнікаў архітэктуры,

На месцы зруйнаванага

а як цэласнае горадабудаўнічае

вайной квартала каля

Факт гісторыі

старога Рынка паўстаў

гарадскі сквер

 

асяроддзе. Гэты раён найбольш каштоўны ў гісторыка-культур- ным і архітэктурным планах, гэта тэрыторыя, для якой асабліва патрэбны горадабудаўнічы рэжым далейшай забудовы, рэканструкцыі і аднаўлення.

На жаль, забудоўвалі Савецкуюплошчубезвыразнайзадумы. У 1960-я гады тут з’явіліся Палац

Паводле першага генплана развіцця Гродна, кампазіцыя цэнтра горада развівалася ў бок ракі Нёман і ўяўляла сабой сістэму плошчаў: простакутную, уласна Савецкую, а каля яе трапецападобную са скверам і круглую. Савецкая плошча была б цэнтральнай плошчай горада, дзе планавалася пабудаваць Дом Саветаў (на паўночным баку) і шэраг іншых адміністрацыйных будынкаў. Вуліцы Савецкая і Карла Маркса збіраліся пашырыць да 28 – 30 м. Каб разгрузіць гістарычны цэнтр Гродна ад транспарту, меркавалі пабудаваць дарожныя паўколы за кошт новых вуліц. Прадугледжвалася ў гістарычным цэнтры і жыллёвае будаўніцтва – у шматпавярховых дамах жыло б 20% гараджан. У другім генплане ставілася пытанне аб пераносе грамадскага цэнтра з Савецкай плошчы, ідэя заключалася ў тым, каб гістарычнае ядро горада аддзяліць ад грамадскага цэнтра.

Цэнтр Гродна з вежы Бернардынскага касцёла. Сяр. 1960-х гг.

278

Плошча Леніна. 1970-я гг.

тэкстыльшчыкаў, 44-кватэрны дом з аптэкай, 48-кватэрны дом з крамай, дом з кнігарняй, дом на рагу вуліц Крупскай і Парыжскай камуны, гатэль «Нёман». Усе пералічаныя забудовы не маюць агульных рысаў і не ствараюць цэласную ансамблевую структуру.

Мяркуемы перанос тонкасуконнага камбіната не адбыўся. За 1950 – 1960 гг. незваротна страчаны такія каштоўныя будынкі, як дамы № 2 (Дом рыбака) і № 6

Пасляваеннае горадабудаўніцтва Гродна

ХVІІ ст. па вуліцы Замкавай; Фара Вітаўта; былая карчма «Раскоша» і дамы майстроў ХVІІІ ст. па вуліцы Элізы Ажэшка; рэшткі былых каралеўскіх стайняў. Каля царквы Раства Багародзіцы ХVІІІ ст. пабудавалі Дом быту. За гэты час створана інтэнсіўная транспартная магістраль па сённяшняй вуліцы Вялікай Траецкай. У выніку змянілася архітэктур- на-планіровачная структура гістарычнага цэнтра Гродна, парушыліся маштаб і самабытнас-

Швайцарская Даліна. Мост цераз Гараднічанку да праведзенага ў 1970-я гады пашырэння плошчы Леніна

279

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Крама “Табак” стаяла на рагу вуліцы Ажэшкі і Сацыялістычнай. 1960-я гг.

ць забудовы. «Амаладжэнне» горада пазбавіла яго толькі яму характэрнага мастацкага аблічча, прывяло да «зацірання» яго гістарычных асаблівасцей.

У 70-я гг. ХХ стагоддзя забудоўваўся гістарычна сфарміраваны архітэктурны ансамбль плош-

чы Леніна: будынкі гарадскога камітэта камуністычнай партыі, дзевяціпавярховы будынак абласнога выканаўчага камітэта. Так плошча Леніна набывала функцыі галоўнай плошчы горада. А горад адначасова страчваў аблічча даваеннай Гарадніцы.

Афіцэрская сталовая , будынак карчмы “Галеча”, часоў Антонія Тызенгаўза. Знішчаны ў канцы 1970-х падчас разбудовы аблвыканкама

280