Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гродназнаўства

.pdf
Скачиваний:
129
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
27.03 Mб
Скачать

Пасляваеннае горадабудаўніцтва Гродна

Думка сучасніка

«Мадэрнізаваць стары цэнтр, што цягне за сабой пераробку і знос многіх старых будынкаў, перапланіроўку вуліц і плошчаў, немэтазгодна і з пункту гледжання эканомікі, і з пункту гледжання эстэтыкі. Яго ж захаванне, пры максімальным добраўпарадкаванні, зрабіла б Стары горад каштоўным архітэктурным помнікам, а кантраст з новай забудовай толькі падкрэсліваў бы прагрэс у галіне архітэктурна-будаўнічай думкі » (галоўны архітэктар праектаў Гродзенскага аблпраекта А.Міхед. Адказнасць архітэктара // Літаратура і мастацтва. – 1963. – 1 лютага. – С. 1).

Гродзенскі гарвыканкам. Першая частка пабудавана ў 1971 г. для гаркама КПБ. Архітэктар В. Давыдзёнак. Прыклад адміністрацыйных збудаванняў 1970-х гадоў.

Будынак аблвыканкама як і гарвыканкама будаваўся ў два этапы. Першая частка будынка аблвыканкама (на здымку), збудаваная ў 1966 г. (арх. А. Міхед). Недарэчна вылучалася з старой забудовы центра горада.

Пытанні і заданні

1.Якія фактары ўплывалі на фарміраванне планіровачнай структуры горада?

2.Як ішло адраджэнне горада пасля Другой сусветнай вайны?

3.Раскажыце пра развіццё планіроўкі горада ў 1963 –1991 гг.

4.Як змянялася планіроўка гістарычнага цэнтра горада?

5.На падставе тэксту падручніка пра гістарычны цэнтр горада сфармулюйце задачы па яго захаванні і турыстычным выкарыстанні.

281

«...Мінулі ўжо цёмныя, страшныя дні.

Мы зноўку засеялі родныя гоні.

Ты ўзняўся з руінаў — рассыпаў агні І думна глядзіш у прас-

тор Прынямоння».

Апанас Цыхун. Горад над Нёманам.

Герб Гродзенскай губерні , у савецкі час выкарыстоўваўся як сімвал г. Гродна

§ 36. Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё горада ў 1945-1985 гг.

Узгадайце, якім было эканамічнае становішча горада ў перыяд Другой Рэчы Паспалітай.

Пасля азнаямлення з параграфам вы павінны:

умець аргументавана расказваць аб эканамічных дасягненнях гродзенцаў у пасляваенны час;

пералічыць найбольш буйныя прадпрыемствы пасляваеннага Гродна;

параўноўваць стан эканамічнага развіцця горада з развіццём іншых абласных цэнтраў рэспублікі;

прыводзіць прыклады грамадскай актыўнасці гродзенцаў;

правільна фармуляваць і ўжываць наступныя паняцці і назвы: сацыялістычныя пераўтварэнні, пяцігадовыя планы, дысідэнты.

1. Пасляваеннае аднаўленне.

гуначны мост праз Нёман, адноў-

верасня 1944 г. Гродна

лены чыгуначны вакзал. З 1946

года пачалося выкананне чацвёр-

стаў

абласным цэнт-

тага пяцігадовага плана развіцця

рам,

што прадуглед-

гаспадаркі. Напярэдадні атры-

жвала яго рост.

Да канца 1945

мання Беларуссю дзяржаўнай

г. была адноўлена праца 23

незалежнасці ў 1991 годзе яе пра-

прадпрыемстваў, пабудаваны чы-

цоўныя выконвалі заданні два-

Агульны від Гродна. Канец 1970-х гг.

282

наццатай пяцігодкі. За дзевяць пяцігодак жыхары Гродна стварылі сённяшні воблік горада.

2. Індустрыя Гродна ў часы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

У 1950-я гг. вялікі размах атрымаў рух за паскарэнне тэхнічнага прагрэсу, за механізацыю і аўтаматызацыю вытворчых працэсаў, укараненне новай тэхнікі і тэхналогій. Сярод буйных прадпрыемстваў Гродна, што з’явіліся ў гэты час, – заводы жалезабетонных канструкцый, рамонтнападшыпнікавы, аўтамабільных запасных частак, бытавых прыбораў, фабрыка мастацкіх вырабаў. Паступова аформілася сучасная структура прамысловасці горада. Развіваліся лёгкая, харчовая, шкляная, дрэваапрацоўчая, электраэнергетычная галіны вытворчасці. Узніклі новыя галіны

– хімічная, машынабудаўнічая, тэкстыльная. З 1971 г. магутным камбінатам стала Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот» імя

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае

С.В. Прытыцкага. У 1963 г. пачало дзейнічаць аб’яднанне «Хімвалакно».

Характэрным для таго часу сярод працоўных быў масавы энтузіязм. Ён знаходзіў увасабленне ў розных формах працоўнага спаборніцтва. Гэта была натуральная, жыццёвая патрэба людзей як мага лепш рабіць сваю справу для сябе і сваёй краіны. Імёны першых пераможцаў такіх спаборніцтваў былі шырока вядомы. Прадзільшчыца Марыя Абабкава (Чэкель) стала ў 1960 г. Героем Сацыялістычнай Працы за высокія дасягненні і грамадскую дзейнасць. Аднак пануючы прынцып «ураўнілаўкі» ў ацэнцы працы, перавага маральных ацэнак дасягненняў над матэрыяльнымі, фармалізм і падман у інфармаванні аб прыкладах працоўных дасягненняў паступова прывялі да абыякавасці людзей, рэзкага змяншэння зацікаўленасці іх у лепшых пра-

Уся краіна жыла ад пяцігодкі да пяцігодкі. “Личный счет” удзельніка сацыялістычных спабораў

На ўсход ад горада ў пачатку 1960-х гг. будуецца азотна-тукавы камбінат, які і сёння з’яўляецца найвялікшым прадпрыемствам Гродна

283

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

У 1975 г. азотна-тукавы камбінат імя С. Прытыцкага пераіменоўваецца ў ВА “Азот”

цоўных паказчыках. Працоўны энтузіязм змяніўся абыякавасцю. Для выканання пяцігадовых планаў спатрэбілася цвёрдая дысцыпліна. Запланаваныя паказчыкі пяцігадовых планаў не былі выкананы. Прычына гэтага – у вялікіх патрабаваннях партыйнага кіраўніцтва, якія не адпавядалі ні магчымасцям людзей, ні гаспадаркі. Між тым,

тэмпы індустрыялізацыі былі вельмі высокімі. Гродна ператварыўся ў індустрыяльна развіты горад.

3. Гарадская гаспадарка ў перыяд «застою».

У 1963 годзе Савет Міністраў БССР зацвердзіў план рэканструкцыі і развіцця горада на 10 бліжэйшых гадоў.

Пабудаваны ў 1961 г. новы корпус абутковай фабрыкі “Нёман”

284

У другой палове 60-х – 70-я гг. горад ганарыўся першай чаргой бавоўна-прадзільнай фабрыкі, фабрыкай механічнага рамонту абутку, заводам па рамонту складанай бытавой тэхнікі. Была ўведзена першая чарга ТЭЦ-2, з 1968 г. прадукцыю стаў выпускаць Гродзенскі завод карданных валаў (цяперашні «Белкард»), пабудавалі першую чаргу заводаў «Электрапрыбор» і аўтаагрэгатаў, фабрыку «Дынама» па пашыву спартыўных вырабаў, мясакамбінат, прадзільна-нітка- вы камбінат.

На мяжы 1980–1990-х гг. у Гродне працавалі 46 прамысловых прадпрыемстваў, прадукцыя якіх карысталася попытам як у БССР, так і ў СССР і за мяжой, у 50 краінах свету.

Пашырэнне горада патрабавала развіцця грамадскага транспарту і шляхоў зносін. Сучаснымі магістралямі сталі вуліцы Горкага, Паповіча, Урублеўскага, бульвары Ленінскага камсамола і сённяшні праспект імя Янкі Купалы.

У1974 г. на вуліцах горада з’явіўся першы тралейбус, налічвалася 11 тралейбусных ліній. Расла магутнасць аўтобуснага парка: у 1985 г. 102 аўтобусы абслугоўвалі 21 маршрут працягласцю 182 км.

У1986 г. быў пабудаваны трэці, Румлёўскі - мост праз Нёман і адчыніўся новы чыгуначны вакзал.

4. Развіццё сацыяльнай сферы.

З 1946 па 1963 г. у Гродне было адноўлена і пабудавана 336,5 тыс. кв. метраў жылой плошчы. У новых дамах былі электрычнае асвятленне, водаправод, каналізацыя

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае

"Завод Аўтамабільных агрэгатаў" – адно са звёнаў ланцужку савецкага аўтапрама

Прадзільна-ніткавы камбінат.

У 1974 г. быў адкрыты першы тралейбусны маршрут“Хімкамбінат - Савецкая плошча”

285

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Знішчаны будынак старога чыгуначнага вакзала. На плошчы перад вакзалам відаць помнік Сталіну. 1950-я гг.

Помнік дойлідства

Стары будынак быў зруйнаваны ў 1986 годзе падчас пабудовы новага вакзала. Будынак спрабавалі выратаваць прадстаўнікі гродзенскай інтэлігенцыі. Імі быў дасланы ў Мінск наступны ліст: «220050, Минск, Дом правительства, Министерство культуры, товарищу Ю. М. Михневичу. Гродно начинается разрушение здания железнодорожного вокзала памятника архитектуры, включенного в Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Остановите вандализм срочно. Жители Гродно Ткачев, Тарелкина, Жук, Таранда, Чумакова, Лапшина, Гостев, Казак. (Всего 30 подписей)». Былі звароты ў мясцовыя гарадскія ўлады і дасланы ліст у Маскву.

Ля ўвахода ў будынак чыгуначнага вакзала. 60-я г. XX ст.

286

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае

Факт гісторыі

Сацыялістычны характар эканомікі нарадзіў дэфіцыт тавараў і паслуг. Недахоп якасных тавараў адчуваўся ва ўсіх сферах гандлю. Адзін з выхадаў з такога становішча падказвала памежнае месцазнаходжанне Гродна. Адметнай з’яваю жыцця гараджан сталі іх паездкі за прадуктамі харчавання ў бліжэйшы літоўскі Друскенінкай. Увогуле якасць абслугоўвання і сэрвісу ў літоўскіх крамах і кавярнях вабіла гродзенцаў, і баўленне імі часу ў Друскеніках і Вільні з’яўлялася прыкметаю 70–80-х гг. ХХ ст.

Старыя, у тым ліку рарытэтныя, выданні можна было купіць у кнігарні “Букініст” на вул. Савецкай. 1980-я гг.

і іншыя камунальныя выгоды. У 1963 г. у горад паступіў прыродны газ. Адпаведна з генпланам забудоўваліся жылыя мікрараёны Фарты, Дзевятоўка, Пярэселка, Прынёманскі, вуліцы Чайкінай, Соламавай, Рэпіна. Былі пабудаваны Палацы культуры хімікаў, тэкстыльшчыкаў, «Юнацтва».

Пастаянна паляпшалася арганізацыя гандлю і грамадскага харчавання. У 1981 г. адчыніў дзверы новы будынак універмага на вуліцы Савецкай. Расла колькасць спецыялізаваных і щніверсальных крамаў, яны размяркоўваліся больш рацыянальна. Пашырылася сетка прадпрыемстваў грамадс-

кага харчавання. Многія з іх былі размешчаны на прадпрыемствах, ва ўстановах адукацыі. Павялічвалася колькасць прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання: атэлье, майстэрняў, прыёмных пунктаў.

Аховай здароўя гродзенцаў займаліся ў 1945 г. 4 паліклінікі, 3 бальніцы на 780 месцаў, 2 жаночыя кансультацыі, 2 аптэкі. Уведзены ў строй новыя будынкі 1-й гарадской бальніцы, дзіцячай бальніцы, радзільнага дома, сучасная абласная клінічная бальніца, стаматалагічная паліклініка ў занёманскай частцы горада, кардыялагічны дыспансер са стацыянарам на 135 ложкаў, 1-я дзіцячая паліклініка на 500 наведванняў у змену па вуліцы Даватара. У краіне і за яе межамі вядомы поспехі гродзенскіх урачоў у лячэнні язвы страўніка, сардэчна-сасудзістай паталогіі, у правядзенні аперацый на сасудах ніжніх канечнасцяў, аперацый на вочы і аднаўленне слыху. Праславіўся як цудоўны хірург галоўны ўрач першай клінічнай бальніцы Уладзімір Мірончык.

5. Грамадска-палітычнае жыццё горада.

Гродна быў адным з шасці абласных цэнтраў БССР. Палітычнае жыццё яго гараджан было пад-

Папулярныя ў савецкі час напоі прадукаваў гродзенскі бровар

287

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Вядома, што ў Гродна было не менш за пяць помнікаў Сталіну. Адзін з іх стаяў на вул. Савецкай на месцы, дзе ў 1973 быў усталяваны бюст савецкаму маршалу В. Сакалоўскаму.

Савецкіяпіянерыўскладаюцькветкіда помнікаЛеніна(пастаўленыў1949г.).Да сярэдзіны1980-хгг.помнікстаяўляўваходаў старыпарк.РукойЛенінуказваўнавул.Горкага давыездунаДрускенікі–“шляхдакаўбасы”

парадкавана існуючай аднапартыйнай сістэме кіравання. Адзінай палітычнай партыяй была КП(б)Б – частка агульнасаюзнай КПСС. Моладзь пільна ачольвалася мясцовымі арганізацыямі ЛКСМБ – структурнай адзінкай УЛКСМ.

Але насуперак аднамернаму парадку грамадскай савецкай актыўнасці жыццё дэманстравала прыклады сапраўднага грамадзянскага пачуцця, шчырай рэакцыі гараджан на падзеі ў краіне і свеце. Падзеяй для кожнага гродзенца стаў палёт Юрыя Гагарына ў космас.

Шчыра радаваліся гарадзенцы поспехам гімнасткі Вольгі Корбут – неаднаразовай алімпійскай чэмпіёнкі. Алімпійскае «золата» Вольга Корбут атрымала ў практыкаваннях на бервяне, у вольных практыкаваннях і ў

288

Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае

Традыцыйныя кастрычніцкія дэманстрацыі на пл. Савецкай. 1970-я гг.

камандным заліку на XXII Алім-

 

была блізкай да пазіцыі вядо-

 

пійскіх гульнях у Мюнхене (1972

 

мых савецкіх дысідэнтаў Андрэя

год). На Алімпіядзе ў Манрэалі

 

Сахарава, Аляксандра Салжані-

(1976 год) яна атрымала яшчэ

 

цына, Уладзіміра Букоўскага.

адзін залаты медаль за каманд-

 

Непрыхаваная крытычнасць на-

ныя выступленні. Вольга Корбут

 

строю стала падставаю для роз-

атрымала два срэбныя медалі на

 

нага кшталту ціску на іх з боку

Алімпіядах у 1972 і 1976 гг.

 

партыйных і савецкіх улад.

Святам сталі 850-я ўгодкі го-

 

Грамадска-палітычнае жыццё

рада. Падчас святкаванняў быў

 

ў Гродне было цалкам савецкім,

урачыста адкрыты манумент у

 

але мінуўшчына краю прыхавала

найноўшым гарадскім парку, ця-

 

патэнцыял прагі да самастойнага,

перашнім Каложскім, і закладзе-

 

свабоднага жыцця, які адгукнуўся

на алея 850-годдзя горада.

 

падчас «перабудовы» 1985–1991 гг.

Былі сярод гродзенцаў і тыя,

 

 

хто не спалохаўся выказаць сваё

 

 

негатыўнае стаўленне да тагачас-

 

 

най палітыкі савецкіх улад. Вы-

 

 

бітныя гарадзенцы – пісьменнікі

 

 

Васіль Быкаў, Аляксей Карпюк і

 

 

навуковец Барыс Клейн крыты-

 

 

кавалі гвалтоўную палітыку та-

 

 

гачаснага кіраўніцтва СССР у

 

Запрашальнік на мерапрыемствы з

Чэхаславакіі 1968 г. Іх пазіцыя

 

нагоды святкавання 40 год БССР. 1959 г.

289

Гродна ў складзе БССР (1939 - 1991 гг.)

Факты гісторыі

У канцы 1940-х – пачатку 1950-х гг. студэнты

інекаторыя выкладчыкі Гродзенскага педагагічнага інстытута прымалі актыўны ўдзел у патрыятычнай працы па стварэнні падпольных антысавецкіх груп, галоўнай мэтай якіх было дасягненне незалежнасці Беларусі. Студэнцкае

інавуковае асяроддзе ў сваю чаргу пільна выву-

чалася ворганамі дзярж-

Браніслаў (Барыс) Ржэўскі

 

бяспекі. Так, у красавіку

(1905 - 1980 гг. г. Гродна)

 

1950 года быў арышта-

 

 

“засмечаны чужымі элементамі”,

ваны студэнт

педінстытута

Іосіф

такімі як загадчык кафедры за-

Клышэвіч. Пад час нямецкай аку-

ходнееўрапейскай літаратуры Д.

пацыі Клышэвіч працаваў настаўні-

Бялінскі, загадчык кафедры мовы

кам ў вясковай пачатковай школ-

і літаратуры Я. Валатоўскі, вы-

цы. На сваіх занятках, згодна акту

кладчык Н. Гурло і нават дырэктар

абвінавачвання, ён выказваўся за

інстытута М. Уласавец.

Наконт

“стварэнне нацыяналістычнай бур-

апошняга ў абкам партыі паве-

жуазнай беларускай дзяржавы…

дамлялася, што яго бацька пры

Будучы ідэйна супраць Савецкай

немцах быў дырэктарам школы ў

улады і палітыкі

партыі і ўрада,

пасёлку Шуміліна пад Віцебскам,

Клышэвіч пад час вучобы ў Грод-

дзе арганізаваў кола “Саюза бела-

зенскім педінстытуце... не пакідаў

рускай моладзі”, за што пазней быў

займацца контррэвалюцыйнай агі-

асуджаны на дзесяць год лагераў.

тацыяй”. У выніку ў жніўні 1950 года

У выніку М. Уласавец быў звольне-

судовая калегія Гарадзенскага аб-

ны з пасады дырэктара “як не за-

ласнога суда прысудзіла І. Клышэ-

бяспечыўшы неабходнае кіраўніц-

віча да дваццаці пяці год пазбаў-

тва вучэбна-адукацыйнай

працы

лення волі.

 

 

 

 

 

 

 

 

інстытута”.

 

Яшчэ адзін студэнт педінстыту-

 

У 1950 г. органы дзяржбяспекі

та – Стрэльчык Мікалай у верасні

выявілі падпольную незалежніцкую

1951 года быў асуджаны на тыя

арганізацыю, ядро якой складалі сту-

ж дваццаць пяць год за тое, што

дэнты педінстытута Міхаіл

Кожыч,

ў 1943 годзе набыў у акупаваным

ГалінаГенаш,УладзімірКісель,Казімір

немцамі Мінску

“нацыяналістыч-

Яроцкі і іншыя. Арганізацыя друкава-

ную і антысавецкую літаратуру”:

ла антысавецкія лістоўкі на беларус-

“Беларускую

граматыку” і “Бела-

кай мове, падтрымлівала кантакты

рускі правапіс”“нацдэмаў” Лёсіка і

з падпольшчыкамі з Міншчыны. Усе

Тарашкевіча, кнігу Геніюш.

 

 

 

 

студэнты былі прыгавораны да вя-

Наогул, на

думку

органаў

лікіх тэрмінаў зняволення.

 

дзяржбяспекі,

педінстытут

быў

 

 

 

290