3. Агульная характарыстыка галін права Рэспублікі Беларусь
Калі ўявіць сабе, што ўсе дзеючыя ў нацыянальнай прававой
сістэме нормы права размешчаны на адной гарызантальнай лініі
адносна рэгламентуемых імі грамадскіх адносін, то выявіцца, што
любая з існуючых норм права ўключаецца толькі ў адну галіну
права, бо яна ўдзельнічае ў рэгламентацыі нейкай аднароднай гру-
пы грамадскіх адносін, забяспечваючы пры гэтым існаванне спе-
цыфічнага метаду і асобнага рэжыму прававога рэгулявання. І ме-
навіта ў якасці «асобнай прылады», што забяспечвае існасць асоб-
нага рэжыму і спецыфічнага метаду прававога рэгулявання, норма
права ўключаецца ў склад той ці іншай галіны норм права. У сістэ-
ме норм права няма ніводнай нейтральнай, так сказаць, «безгаспа-
дарчай» нормы права. Адносна той ці іншай нормы права нельга
464
сказаць, што яе галіновая прыналежнасць не зусім дакладная. Та-
кое сцвярджэнне можа існаваць у суадносінах да нашых ведаў аб
сістэме права. Нават адносна апісанай сітуацыі, калі фармаванне
новай галіны права пачынаецца на «неапрацаваным полі», захоў-
вае сваю моц сцвярджэнне аб прыналежнасці нормы права толькі
да нейкай адной, пэўнай галіны права. Справа ў тым, што нормы
права, якія рэгулююць пры гэтым новыя грамадскія адносіны, якія
раней не ўваходзілі ў сферу ўздзеяння з боку заканадаўцы, да на-
быцця ўсіх якасных параметраў новай галіны знаходзяцца ў «сіла-
вым полі» ўжо існуючых галіновых рэжымаў.
Асобнае месца сярод галін права займаюць канстытуцыйнае,
адміністрацыйнае, цывільнае, крымінальнае права, а таксама тры
працэсуальныя галіны права – адміністрацыйнае працэсуальнае,
цывільнае працэсуальнае і крымінальнае працэсуальнае права.
Пералічаныя галіны права з’яўляюцца прафілюючымі, г. зн. пер-
шаснымі, фундаментальнымі.
На думку С.С. Аляксеева, намаганнямі якога было ў асноў-
ным распрацавана вучэнне аб класіфікацыі галін права, іх відах,
прафілюючыя (фундаментальныя) галіны норм права рэгулююць
такія віды грамадскіх адносін, якія па свайму глыбіннаму экана-
мічнаму і сацыяльна-палітычнаму зместу патрабуюць своеасаблі-
вага, зыходнага па спецыфіцы прававога рэгулявання і таму прад-
вызначаюць асноўныя, тыповыя асаблівасці юрыдычнага інстру-
ментарыя: 1) канцэнтруюць у сабе генеральныя юрыдычныя
рэжымы, групавыя метады прававога рэгулявання; 2) адрозніваюц-
ца юрыдычнай «чысцінёй», яркай кантрастнасцю, юрыдычнай не-
сумяшчальнасцю, што выключае магчымасць узаемнага субсідзіяр-
нага прымянення норм права, якія ўваходзяць у дадзеныя галіны;
3) з’яўляюцца юрыдычна першаснымі, г. зн. утрымліваюць зыходны
прававы матэрыял, які выкарыстоўваецца пры фармаванні права-
вых рэжымаў іншых галінаў; 4) у сваёй сукупнасці маюць завер-
шаную архітэктоніку, звязаны яснымі заканамернымі залежнасцямі
і іерархічнымі сувязямі.
Канстытуцыйнае права з’яўляецца асноватворнай галіной
права, бо ў яго нормах фармулююцца адпраўныя палажэнні ўсёй
прававой сістэмы грамадства. У кантынентальнай (рамана-герман-
скай) прававой сям’і гэтую галіну права называюць канстытуцый-
ным правам, таму што пісаная канстытуцыя – асноўная крыніца
права гэтай сям’і – утрымлівае асноватворныя палажэнні ўсіх без
выключэння прафілюючых (фундаментальных) галін права. Без па-
лажэнняў такога кшталту немагчыма скаардынаваць у адзінае цэ-
465
лае ўвесь комплекс прафілюючых галін, акрэсліць сферы, мэты і
задачы прававога рэгулявання, усталяваць іерархічныя і іншыя
структураўтваральныя сувязі паміж асобнымі нормамі права і іх
разнастайнымі аб’яднаннямі. Такім чынам, канстытуцыйнае пра-
ва – гэта своеасаблівы цэнтр усёй галіновай структуры права.
Да канстытуцыйнага права вельмі шчыльна прымыкаюць усе
прафілюючыя (фундаментальныя) галіны права. Прычым прафі-
люючыя галіны аб’ядноўваюцца паміж сабой такім чынам, што
ўтвараюцца тры пары галін пэўнага кірунку (цыклу1110 R__): крыміналь-
нае і крымінальнае працэсуальнае права ўтвараюць крымінальны
цыкл; цывільнае і цывільнае працэсуальнае права – цывілістычны
кірунак; адміністрацыйнае і адміністрацыйнае працэсуальнае –
адміністрацыйны (альбо ўпраўленчы) цыкл. Фундаментальныя
галіны пэўнага кірунку звязаны паміж сабой генетычнымі, функ-
цыянальнымі і структурнымі сувязямі, складаюць нейкае непарыў-
нае адзінства. У акрэсленых цыклах (кірунках) галін права
выкрышталізоўваюцца і захоўваюцца ў класічным выглядзе пер-
шасныя, зыходныя элементы юрыдычнага інструментарыя – рэгу-
лятыўныя і ахоўныя, матэрыяльныя і працэсуальныя, цэнтраліза-
ваныя і дыспазітыўныя.
Усе астатнія галіны права знаходзяцца ў полі дзеяння «права-
вога рэжыму» фундаментальных галін, грунтуюцца непасрэдна на
іх юрыдычных канструкцыях, выкарыстоўваюць прававы інстру-
ментарый прафілюючых галін права.
Акрэсленыя суадносіны паміж асноватворнай галіной, фун-
даментальнымі (прафілюючымі) галінамі права і астатнімі асноў-
нымі структурнымі падраздзяленнямі галіновай структуры права
ні ў якім разе не азначаюць, што ў сістэме ёсць больш важныя і
менш важныя галіны права. Сапраўды, у генетычных, функцыя-
нальных, юрыдычна-структурных стасунках асобныя галіны пра-
ва займаюць рознае становішча адносна адна другой. Але ў плане
ўздзеяння на грамадскія адносіны паміж галінамі права (як, дарэ-
чы, і паміж асобнымі нормамі права) не можа існаваць падзелу на
больш ці менш важныя. Усе яны, Узятыя разам, без ніякага выклю-
чэння, у стане вырашаць задачы і мэты прававога рэгулявання гра-
мадскіх адносін.
У айчыннай юрыдычнай навуцы доўгі час абмяркоўвалася
канцэпцыя «комплексных галін» права. Пры разнастайнасці аў-
тарскіх падыходаў, якія былі сфармуляваны пры абмеркаванні гэ-
тай ідэі, квінтэсэнцыя азначанай канструкцыі зводзіцца да таго,
што ў сістэме права побач з іх асноўным дзеяннем на галіны права,
466
якія адасабляюцца ў самастойныя структурныя падраздзяленні згод-
на з асобным прававым рэжымам, прадметам, метадам прававога
рэгулявання, у сістэме права існуюць такія падраздзяленні права,
якія не звязаны адзіным прававым рэжымам, прадметам і метадам
прававога рэгулявання.
Што тычыцца аўтарскага стаўлення да тэорыі комплексных
галін права, то яно адмоўнае. Справа ў тым, што няма акрэсленых,
дакладных, вывераных (як гэта, напрыклад, назіраецца ў сітуацыі
з галінамі права) параметраў (крытэрыяў), якія б дазвалялі станоў-
ча ці адмоўна сцвярджаць, з’яўляецца ці не з’яўляецца нейкая
сукупнасць норм права «комплекснай галіной» права. Па сутнасці,
адзіным значным доказам існавання комплексных (другасных)
утварэнняў застаюцца рэальна існуючыя комплексныя кадыфіка-
ваныя нарматыўныя прававыя акты. Але ў гэтым выпадку больш
правільна весці размову аб існаванні комплексных галін закана-
даўства, а не комплексных галін права.