Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Temat_prakt_gist_Belarusi_2015 (2).docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
58.51 Кб
Скачать

Тэматыка практычных заняткаў па курсе «Гісторыя Беларусі»

(«Эканамічнае права» факультэт правазнаўства)

дацэнт Калюта В.В.

Тэма №1. Цывілізацыйная спадчына старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

1. Грамадскі лад усходніх славян у VIII – IX ст.ст. Складванне феадальных адносін.

2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы.

3. Феадальная раздробленасць на землях Беларусі.

4. Знешнепалітычная сітуацыя ў канцы XII – першай палове XIII ст.

5. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ.

6. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх.

7. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу ВКЛ (ад адзінаўладдзя да саслоўна-прдстаўнічай манархіі).

8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ.

Тэматыка рэфератаў да тэмы №1

  1. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека на зямлі.

  2. Полацкая княжэцкая дынастыя.

  3. Усяслаў Полацкі: яго асоба і дзейнасць.

  4. Палітычны трехкутнік Кіеў-Полацк-Новгарад у другой палове ІХ-ХІІст.

  5. Першыя звесткі аб горадзе Гродна.

  6. Давыд Гарадзенскі і яго след у гісторыі нашага краю.

  7. Грунвальдская бітва – славутая старонка айчыннай гісторыі.

  8. Месца ВКЛ у еўрапейскай гісторыі.

  9. Рэформа Сігізмунда Аўгуста “Устава на валокі”.

  10. Гродна ў складзе ВКЛ (Ваш родны горад у складзе ВКЛ).

  11. Гісторыя герба горада Гродна.

Пытанні да самакантролю па тэме №1.

  1. Вызначце храналагічныя рамкі рассялення усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.

  2. Што сабой у’яўлялі першыя дзяржаўныя утварэнні (княжанні усходніх славян у VI-VIII ст.).

  3. Раскажыце аб асноўных занятках усходніх славян.

  4. Назавіце галоўныя прычыны утварэння старажытна-рускай дзяржавы Кіеўская Русь.

  5. Назавіце асноўныя этапы станаўлення Кіеўскай Русі.

  6. Назавіце асноўныя канцэпцыі утварэння і існавання Кіеўскай Русі як старажытна-рускай дзяржавы.

  7. Раскажыце аб вядомых гістарычных паданнях звязаных з утварэннем Полацкага княства і яго першых князях.

  8. Якім быў палітычны лад Полацкага княства?

  9. Раскажыце аб вядомых гістарычных падзеях звязанных з утварэннем Тураўскага княства і яго першых князях.

  10. Пералічыце асноўныя прычыны феадальнай раздрабленнасці на тэрыторыі Беларусі?

  11. Назавіце вядомыя асобные княства і час іх існавання на тэрыторыі Беларусі ў перыяд феадальнай раздрабленнасці.

  12. Хто такія крыжакі? Дзе, калі ў першаню яны сутыкнуліся з беларускімі князямі?

  13. Як будаваліся адносіны паміж крыжакамі і Полацком.

  14. Хто такія татара-манголы? Дзе і калі ў першаню яны сутыкнуліся з беларускімі князямі.

  15. Як будаваліся адносіны паміж татара-манголамі і беларускімі землямі?

  16. Якія канцэпцыі наконт утварэння ВКЛ існуюць у сучаснай гістарыяграфіі?

  17. Назавіце сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ.

  18. Назавіце палітычныя перадумовы утварэння ВКЛ.

  19. Чаму на ваш погляд цэнтрам аб’яднання беларускай зямель стаў Навагарадок?

  20. Якія шляхі уваходжання беларускіх зямель у ВКЛ вы ведаеце?

  21. Як адбываўся працэс утварэння ВКЛ у ХІІІ ст.?

  22. Як адбываўся працэсс цэнтралізацыі зямель у складзе ВКЛ у першай палове ХІV ст.?

  23. Раскажыце аб завяршальным этапе фарміравання ВКЛ у другой палове ХІV- пач. ХV ст.

  24. Ахарактарызуйце дзяржаўны лад ВКЛ і яго структуру у ХІІІ – ХІV ст.?

  25. Як адбываўся працэс абмежавання княжацкой улады?

  26. Раскажыце аб станаўленні і эвалюцыі саслоўна-прадстаўнічых органах улады у ВКЛ у канцы ХІV-пач.ХVI ст.

  27. Раскажыце аб структуры дзяржаўнага кіравання у ВКЛ у ХІV- у перш.пал.ХVI ст.

  28. Раскажыце аб станаўленні судовай сістэмы кіравання у ВКЛ у ХІV-ХV ст.

  29. Якія формы феадальнай уласнасці існавалі у ВКЛ у др.палове ХІІІ-ХІV ст.

  30. Назавіце асноўныя шляхі з’яўлення новых формаў земляўладання у ВКЛ у ХV-ХVI ст.

  31. Як змяняецца статус сялян у адносінах да зямлі і феадалаў у ХV-пач.ХVI ст.

  32. Назавіце асноўныя этапы запрагоньвання сялянства.

  33. Раскажыце аб сутнасці аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста?

  34. Раскажыце аб структуры гарадской гаспадаркі ў ВКЛ у ХІV- ХV ст.

  35. Раскажыце аб дзейнасці магдэбургскага права на тэрыторыі ВКЛ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]