Тэма 13. СІСТЭМА ПРАВА
1. Паняцце сістэмы і структуры права.
2. Галіновая структура права. Галіны, падгаліны і інстытуты
права.
3. Агульная характарыстыка галін права.
4. Прыватна-публічная, матэрыяльна-працэсуальная і рэгуля-
тыўна-ахоўная структуры права.
5. Нацыянальнае і міжнароднае права – самастойныя сістэмы
права.
6. Сістэма права і сістэма заканадаўства.
1. Паняцце сістэмы і структуры права
У тэме аб паняцці і сутнасці права была зроблена выснова аб
тым, што права існуе ў форме прававых адносін, у форме прававой
свядомасці і ў форме пазітыўнага права. Адзначаныя тры формы
існавання права – гэта тры яго праявы, тры іпастасі. Кожная з іх
уключае ў сябе адны і тыя самыя прававыя эквіваленты, сродкі,
інструменты, прыёмы, але знешнія праявы іх існавання розныя.
Сэрцавіна, эквівалентны стрыжань у іх адзін і той самы, а сродкі
адлюстравання, замацавання і выражэння розныя. Праўда, у кож-
нага з гістарычных і зараз існуючых народаў адна з форм існаван-
ня права на пэўных этапах развіцця права дамінавала, яна падпа-
радкоўвала дзве другія формы існавання права. Дамінаванне пэў-
най формы існавання права азначае, што і логіку даследавання права
і выкладання яго вынікаў можна будаваць, абапіраючыся менавіта
на дадзеную форму існавання права. Для еўрапейскай дактрыналь-
най традыцыі характэрна, што тэорыя права распрацоўвалася пе-
раважна на падставе аналізу пазітыўнага права. Усе астатнія катэ-
горыі і паняцці права, у якіх вызначаюцца прырода, змест і іншыя
ўласцівасці правасвядомасці і прававых адносін, арганічна далу-
чаюцца да катэгорый і паняццяў, праз якія вывучаецца пазітыўнае
права.
Адметнай асаблівасцю права ўвогуле і пазітыўнага права ў
прыватнасці з’яўляецца тое, што нормы права, у якіх выкладзены і
замацаваны прававыя эквіваленты, шчыльна ўзаемазвязаны, узае-
мадзейнічаюць паміж сабой пры рэгуляванні грамадскіх адносін.
Так пабудавана права, што ніводная з яго норм сама па сабе не ў
стане дасягнуць пэўных мэт і выканаць пэўныя задачы без «супра-
цоўніцтва» з іншымі нормамі права. Разам з тым уся сукупнасць
453
дзеючых у грамадстве норм права падраздзяляецца на нейкія струк-
турныя ўтварэнні, часткі, кожная з якіх выконвае самастойную ролю
ў прававым рэгуляванні грамадскіх адносін. Менавіта для абазна-
чэння шчыльнай узаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж нормамі пра-
ва пры іх адначасовым падраздзяленні на нейкія структурныя
адзінкі (часткі) у агульнай тэорыі права выкарыстоўваецца паняц-
це (катэгорыя) сістэмы права.
Чым абумоўлены цэласнасць, адзінства, узаемаузгодненасць
норм права?
Па-першае, адзінствам чалавечай дзейнасці, якая абумоўлівае
адзінства грамадскіх адносін, рэгулюемых нормамі права. Па-дру-
гое, адзінствам, сістэмнасцю і ўзаемаўзгодненасцю прынцыпаў
права. Вобразна кажучы, прынцыпы права з’яўляюцца той кан-
струкцыяй, што сцягвае ў адзінае цэлае змест усяго мноства дзею-
чых у грамадстве норм права. І, нарэшце, па-трэцяе, сярод факта-
раў, што непасрэдна ўздзейнічаюць на сістэмнае адзінства норм
права, трэба адзначыць адзінства дзяржаўнай волі. Справа ў тым,
што любая дзяржава імкнецца звесці ў адзінае, несупярэчлівае цэ-
лае ўсё мноства дзеючых у грамадстве крыніц права, забяспечыць
узаемаўзгодненасць норм права, што змяшчаюцца ў гэтых крыні-
цах. Без адзінства, цэласнасці, узаемаўзгодненасці норм права нівод-
ная дзяржава не ў стане вырашаць свае задачы. Гэтая абставіна
мае настолькі важнае значэнне, што ў дзяржавах фармуецца нават
асобны, самастойны, спецыфічны від дзейнасці па падтрыманні
дзеючых норм і крыніц права ва ўзаемаўзгодненасці, у пастаяннай
«баявой гатоўнасці» – сістэматызацыя права, альбо сістэматызацыя
крыніц права. Першыя два фактары абумоўліваюць адзінства норм
права з пазіцый, так сказаць, унутранага іх зместу, а трэці забяс-
печвае адзінства праз форму існавання норм права праз крыніцы
права.У падмурку дзялення ўсёй сукупнасці норм на нейкія струк-
турныя адзінкі ляжыць таксама шэраг фактараў.
Па-першае, сярод мноства розных па зместу грамадскіх ад-
носін__________, якія рэгулююцца нормамі права, існуюць асобныя, найбольш
роднасныя, віды грамадскіх адносін, якія патрабуюць своеасаблі-
вага прававога ўздзеяння, што не можа не абумоўліваць існавання
ва ўсёй сукупнасці дзеючых норм права асобных структурных груп
(частак), якія найбольш адэкватна адпавядаюць рэгулюемым гра-
мадскім адносінам, забяспечваюць іх нармальнае функцыянаван-
не і развіццё.
454
Па-другое, адносная незалежнасць норм права ад рэгулюемых
імі грамадскіх адносін дазваляе заканадаўцу ў шырокім сэнсе сло-
ва выбіраць найбольш эфектыўныя сродкі, прыёмы, інструменты
ўздзеяння на грамадскія адносіны ў залежнасці як ад іх зместу, так
і ад тых мэт, што імкнецца дасягнуць заканадавец, і ад тых задач,
якія ён жадае вырашыць. Такім чынам, спецыфіка асобных груп
рэгулюемых нормамі права грамадскіх адносін і магчымасць зака-
надаўцы выбіраць «па свайму густу» сродкі і прыёмы ўздзеяння на
іх, абумоўліваюць існаванне асобных частак (груп) норм права.
Па-трэцяе, любая дзяржава зацікаўлена ў тым, каб правесці
сістэматыку ўсёй вялізнай колькасці дзеючых норм права. Бо гэта
дазваляе ажыццявіць элементарную іх інвентарызацыю, зрабіць
дзеючыя нормы даступнымі і зразумелымі для правапрымяняльні-
каў і іншых карыстальнікаў. Вырашыць гэтыя і іншыя праблемы
значна прасцей, калі ўся сукупнасць норм права падзелена на ней-
кія таксанамічныя адзінкі (разрады), якія знаходзяцца паміж са-
бой у пэўнай супадпарадкаванасці, узаемазалежнасці.
Акрамя акрэсленых вышэй фактараў, якія найбольш істотна
ўплываюць на сістэму пазітыўнага права, узаемасувязі паміж нор-
мамі права абумоўліваюцца таксама навуковымі, культуралагіч-
нымі, традыцыйнымі, гістарычнымі, дэмаграфічнымі, нацыяналь-
нымі і шмат якімі іншымі прычынамі.
Сістэма права з’яўляецца высокаарганізаванай, у якой выдзя-
ляецца некалькі структур. Адну з іх умоўна можна назваць «галі-
новай», бо асноўнымі структурнымі адзінкамі тут выступаюць га-
ліны права. У сваю чаргу галіны права падраздзяляюцца на падга-
ліны __________і інстытуты права. Можна сцвярджаць, што інстытуты права
аб’ядноўваюцца ў падгаліны і галіны права. Яшчэ адна са струк-
тур, што вядома з часоў старажытнарымскага права, можа быць
абазначана як «публічна-прыватная» (ці «прыватна-публічная»), бо
ў ёй уся сукупнасць дзеючых у пэўным грамадстве норм права па-
дзяляецца на дзве вялікія групы – права публічнае і права прыват-
нае. Агульнай тэорыі права добра вядома і «матэрыяльна-працэсу-
альная» структура права з дзяленнем норм права на права матэры-
яльнае і права працэсуальнае. І, нарэшце, «рэгулятыўна-ахоўная»
структура з умоўным падзелам норм права на права рэгулятыўнае
і права ахоўнае.
Выдзяленне асобных структурных частак у сістэме норм пра-
ва праводзіцца не шляхам класіфікацыйных прыёмаў, а метадам
тыпалогіі, пры якім выдзяленне груп адбываецца па сукупнасці
прымет, уласцівых нормам права. Напрыклад, галіна права харак-
455
тарызуецца адначасова прадметам прававога рэгулявання, метадам
прававога рэгулявання і адмысловым прававым рэжымам. Аб’яд-
нанне норм права адбываецца тут у залежнасці ад сувязей норм
права з іншымі грамадскімі рэаліямі – характарам грамадскіх ад-
носін, інтарэсамі ўдзельнікаў грамадскіх адносін, мэтамі і зада-
чамі прававога рэгулявання, зацікаўленасцю (воляй) дзяржавы і
г. д. Пры гэтым, праўда, не забываюцца, не пакідаюцца за межамі
навуковага аналізу сістэмнасць, узаемаўзгодненасць, узаемазалеж-
насць і «асаблівыя» якасці норм права.
Усе акрэсленыя структуры права не выключаюць адна дру-
гую. Яны існуюць адначасова і паралельна. Пры гэтым атрымліва-
ецца так, што адна і тая самая норма права адначасова з’яўляецца
«першацаглінкай» кожнай са структур права. У гэтым плане ўзнікае
пытанне аб механізме ўтварэння ўсіх уласцівых сістэме норм пра-
ва, структур і іх узаемаадносінах паміж сабой. Не разглядаючы яго
па сутнасці і ва ўсёй падрабязнасці, акрэслім вузлавыя моманты.
Шматструктурнасць сістэмы норм права з’яўляецца вынікам
адначасовага ўзаемадзеяння паміж сабой норм права шэрагам улас-
цівых ім якасцяў (прымет). Прычым фармаванне галіновай струк-
туры адбываецца ў выніку аб’яднання норм права з аднолькавым,
так сказаць, «матэматычным знакам». Для гэтай структуры важна,
што нормы права, якія, напрыклад, аб ядноўваюцца ў грамадзян-
скае права, рэгулююць роднасныя грамадскія адносіны на падста-
ве ўласцівага ім дыспазітыўнага метаду прававога рэгулявання. Што
ж тычыцца астатніх структур права, то там у адну і тую самую
структуру аб’ядноўваюцца нормы права з супрацьлеглымі, так
сказаць, «матэматычнымі знакамі». Напрыклад, публічна-прыват-
ная структура складаецца ў выніку аб’яднання і ўзаемадзеяння, з
аднаго боку, норм права, якія забяспечваюць ажыццяўленне агуль-
ных для ўсёй грамадскай супольнасці інтарэсаў, з другога боку, тых
норм права, што накіраваны на абарону і рэалізацыю ўласцівых
грамадскасці прыватных інтарэсаў. Прыцягваючыся адна да адной
альбо аднолькавымі, альбо супрацьлеглымі якасцямі, нормы права
аб’ядноўваюцца ў нейкія ўстойлівыя групы, структурныя часткі,
кожная з якіх займае сваё адметнае месца ў сукупнай структуры
норм права і вырашае пэўныя задачы па ўладкаванню грамадскіх
адносін.
Разам з тым аб’яднанне норм права ва ўстойлівыя структур-
ныя адзінкі адбываецца пад уплывам знешніх структураўтвараль-
ных фактараў. Без знешніх фактараў працяглага, устойлівага дзе-
яння ўвогуле было б немагчыма існаванне самастойных структур
456
права. Некаторыя з іх маюць роўнавялікае значэнне для існавання
кожнай са структур. Да іх адносяцца змест і характар грамадскіх
адносін, прыёмы і сродкі юрыдычнага ўздзеяння на грамадскія
адносіны, дзяржаўная воля і г. д. Магчыма, што на ўтварэнне асоб-
ных структур нейкія з гэтых фактараў уздзейнічаюць больш моц-
на, а на іншыя аказваюць чыста сімвалічны ўплыў. Для нас важна
зафіксаваць адносна іх тое, што яны маюць дачыненні да кожнай
са структур права, і менавіта ў гэтым сэнсе яны з’яўляюцца роўна-
вялікімі. У той жа час ёсць такія знешнія структураўтваральныя
фактары, што ўздзейнічаюць на фармаванне адной ці пераважна
адной са структур. Так, існаванне ўжо ўзгадваемай вышэй публіч-
на-прыватнай структуры абумоўліваецца ўстойлівым існаваннем і
ўздзеяннем на нормы права агульных для ўсёй супольнасці і толькі
для яе часткі інтарэсаў.
Складанае перапляценне і ўзаемадзеянне знешніх структура-
ўтваральных фактараў з уласцівасцямі (якасцямі) норм права і пры-
водзіць да адначасовага суіснавання некалькіх структур права.
Кожная з аднаўзроўневых структур можа стаць галоўнай, вя-
дучай пры пэўных абставінах і ў пэўных стасунках. «Галіновая
структура» можа лічыцца галоўнай, вядучай у метадычных адно-
сінах (калі размова ідзе аб выкладанні права) і ў дачыненні да пабу-
довы сістэмы заканадаўства, яго сістэматызацыі і кадыфікацыі. Ва
ўмовах рыначнай эканомікі, стварэння цывільнай супольнасці і
пабудовы прававой дзяржавы важнае значэнне набыла «публічна-
прыватная» структура.
Сістэма права пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца. Па-
трэбы грамадскага жыцця, а таксама дзейнасць заканадаўцы, усіх
органаў і інстытутаў, якія ствараюць нормы права ў адпаведнасці з
патрабаваннямі грамадскіх адносін, уздзейнічаюць на сістэму пра-
ва, прыводзяць да пэўных зрухаў у ёй. Са змяненнем зместу гра-
мадскіх адносін (і асабліва іх структуры) мяняюцца нормы, што
рэгулююць гэтыя грамадскія адносіны і, адпаведна, і сувязі (гене-
тычныя, структурныя, функцыянальныя) змяніўшыхся норм з ас-
татнімі нормамі права. Рана ці позна колькасныя змяненні ў харак-
тары сувязей паміж асобнымі нормамі права прыводзяць да якас-
ных перамен паміж структурнымі часткамі сістэмы права, да
трансфармацыі ва ўсёй сістэме.
Асабліва значныя перамены ў сістэме норм права адбываюц-
ца ў выніку пашырэння ці, наадварот, звужэння сферы прававога
рэгулявання. Гэтыя працэсы абумоўліваюць адразу даволі рэзкія і
адчувальныя перамены ў колькасным і якасным стане структур-
457
ных элементаў. Узнікаюць новыя ці рэфармуюцца існуючыя галі-
ны, падгаліны і інстытуты права. Атрымліваюць дадатковыя сты-
мулы да развіцця альбо, наадварот, страчваюць грамадскую знач-
насць і гучанне прыватнае ці публічнае, матэрыяльнае ці працэсу-
альнае, рэгулятыўнае ці ахоўнае права.
Да значных пераўтварэнняў у сістэме норм права прыводзяць
таксама змяненні ў знешніх структураўтваральных фактарах. Змя-
ненні ва ўзаемаадносінах паміж цывільнай супольнасцю і дзяржа-
вай, перамены ў мэтах, задачах і метадах уздзеяння дзяржавы на
грамадскія адносіны прыводзяць да перамен у «публічна-прыват-
най», «матэрыяльна-працэсуальнай» і «ахоўна-рэгулятыўнай»
структурах права.