- •Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль
- •Рэферат як сродак каспрэсіі навуковага тэксту
- •Анатацыя як сродак кампрэсіі навуковага тэксту
- •Структура і правілы афармлення навуковага рэзюмэ
- •Тэзісы як сродак кампрэсіі навуковай інфармацыі
- •Тыпы канспектаў і патрабаванні да іх афармлення
- •Ііі. Літаратура для самападрыхтоўкі:
- •Назва рэферата
Тыпы канспектаў і патрабаванні да іх афармлення
Паняцце канспекту падразумявае аб’яднанне выпісак і тэзісаў. Галоўнае патрабаванне да канспекта – запісы павінны быць сістэматычнымі, лагічна звязанымі, каб імі можна былок карыстацца не толькі складальніку, але іншым чытачам. Да канспекта можна звярнуцца і праз нейкі час пасля яго напісання, і гэтым канспект набліжаецца да рэферата. Адным словам, канспект – найбольш універсальны від запісаў у параўнанні з іншымі іх формамі. Канспект карысны тым, што пры яго складанні не толькі сістэматызуюцца веды, але і ўпэўненасць у самім сабе, паколькі фарміруе цвёрдую патэнцыяльную магчымасць звярнуцца да яго ў выпадку неабходнасці.
Звычайна, складаючы канспект, імкнуцца да формы звязнага пераказу матэрыялу. І тут, галоўным з’яўляецца ўнутраная логіка разважання. З другога боку, канспекты пры сваёй абавязковай кароткасці ўтрымліваюць не толькі асноўныя палажэнні, але і факты, аргументы, доказы, прыклады.
Адметным з’яўляецца і тое, што на старонках канспекта можа быць адлюстравана ўласная думка, адносіны да матэрыялу. Аднак пры гэтым патрэбна арганізаваць тэкст канспекта такім чынам, каб было зразумела, дзе аўтарская, а дзе асабістая трактоўка пытання.
Канспекты ўмоўна падзяляюцца на некалькі тыпаў:
Планавыя канспекты пішуцца з дапамогай папярэдне складзенага плана твора. Кожнаму пунту плана ў такім запісы адпавядае пэўная частка канспекта. Аднак калі нейкі пункт плана не патрабуе дапаўненняў і тлумачэнняў, яго можна і не суправаджаць тэкстам. Складанне такога канспекта прывучае паслядоўна выкладаць свае думкі, працаваць над кнігай, абагульняючы яе змест у фармулёўках плана. Калі такі канспект складаейцца на аснове плана, то патрэбна мець на ўвазе недаказанасць, характэрную для плана. Такую схематычнасць патрэбна выправіць, патлумачыць у канспекце. Менавіта гэта і ёсць адна з асноўных задач напісання планавага канспекта. Якасць такога канспекта цалкам залежыць ад якасці плана, ад таго, наколькі пункту плана будуць не толькі раскрываць змест, але і дапаўняць яго сутнасць.Самы просты планавы канспект складаецца ў выглядзе адказаў на ўсе пункты плана, сфармуляваных у выглядзе пытанняў.
Тэкстуальныя канспекты складаюцца ў асноўным з цытат. Яны звязваюцца друг з другам лагічнымі пераходамі. Такі канспект можа ўтрымліваць план і асобныя тэзісы ў выкладзе аўтара. Тэкстуальны канспект дапамагае выявіць спрэчныя моманты. Асабліва мэтазгодна яго выкарыстоўваць пры вывучэнні матэрыялаў для параўнальнага аналізу палажэнняў, выказаных рознымі аўтарамі. Тэкстуальны канспект у большасці выпадкаў з’яўляецца дапаможнікам, які выкарыстоўваецца доўгі час. Іншым разам яго робяць і як часовы дапаможнік для паскоранага аналізу твору. Істотным недахопам такога роду канспектавання з’яўляецца тое, што ён у невялікай ступені актывізуе ўвагу і памяць. Гэта асабліва праяўляецца, калі канспект складзены на аснове выпісак, якія зроблены даўно, а таксама без засваення матэрыялу.
Свабодныя канспекты – гэта спалучэнне выпісак, цытат і тэзісаў. Частка яго можа ўтрымліваць план, які суправаджае тэкст. Такі канспект патрабуе ўмення самастойна і коратка фармуляваць асноўныя палажэнні. Для гэтага неабходна глыбокае асэнсаванне матэрыялу, вялікі і актыўны лексічны запас. Само складанне свабоднага канспекта паспяхова развівае гэтыя якасці.
Тэматычныя канспекты даюць вычарпальны адказ на пастаўленае пытанне. Спецыфіка такога канспекта ў тым, што распрацоўваючы пэўную тэму па некалькіх крыніцах, ён не адлюстроўвае ўсяго зместу кожнага з іх. Складанне тэматычнага канспекта дапамагае ўсебакова абдумаць тэму, аналізаваць розныя пукнты погляду на адно і тое ж пытанне, мабілізаваць свае веды.
Існуе некалькі рэкамендацый да напісання любога тыпу канспекта:
-
мэта любога канспекта – гэта не толькі запіс, але і абавязковы папярэдні аналіз фактаў і аргументаў. Рэкамендуецца запісваць не столькі вывады, колькі іх абгрунтаванне. Так, копіі артыкулаў не пазбаўляюць ад неабходнасці канспектавання. Можна, канешне, канспектаваць не ўвесь артыкул, аднак гэта не перашкаджае поўнаму яго прачытанню;
-
прыступаць да напісання канспекта патрэбна не адкладна, пакуль яго змест утрымліваецца ў памяці;
-
неабходна загадзя складаць канспект так, каб можна было правесці параўнальны аналіз тэорый і эксперыментаў, апісаных у розных працах;
-
важна рацыянальна аргнаізаваць тэкст запісаў. Напрыклад, усе заўвагі трэба выдзяляць, каб памылкова потым не прыпісаць іх аўтару;
-
нельга пісаць агляд паводле ўспамінаў аб прачытаным, таксама як і займацца пераказам, пераскокваючы ад аднаго артыкула да другога;
-
ідучы ад канспекта да тэксту агляду нейкай праблемы, патрэбна перагрупаваць матэрыялы розных канспектаў у адпаведнасці з планам агляду. У такім выпадку дадзеныя з аднаго артыкула могуць размяркоўвацца па розных пунктах плана агляду, куды ў выніку будуць аднесены факты і з іншых артыкулаў;
-
запісы ў канспекце могуць быць аформлены з дапамогай графікаў, дыяграм, схем. Іх лепш параўноўваць шляхам накладання;
-
выкарыстанне супастаўляльных табліц дазваляю, сціскаючы тэкст, захоўваць канкрэтнасць фактаў;
-
калі факты з розных крыніц супрацьлеглыя, нельга без асаблівых паметак выбраць адзін з іх. Заўсёды патрэбна адзначаць, чым вы кіраваліся, робячы выбар.