Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№10.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
128 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі ўніверсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол № 1 ад 2.09.2011 г.

МетадычнАЯ РАСПРАЦОЎКА для студэнтаў № 10

для правядзення заняткаў

на I курсе стаматалагічнага, фармацэўтычнага, лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Навуковы стыль

75 хвілін

І. ПЫТАННІ ДЛЯ АЎДЫТОРНАГА КАНТРОЛЮ:

  1. Прычыны разгортвання і кампрэсіі навуковага тэксту.

  2. Шляхі і спосабы сціскання навуковай інфармацыі.

  3. Паняцце рэферата і яго разнавіднасцей.

  4. Правілы афармлення рэферата.

  5. Паняцце анатацыі і асаблівасцей працэсу анатаання.

  6. Правілы афармлення разгорнутай анатацыі.

  7. Правілы афармлення кароткай анатацыі.

  8. Адрозненні паміж рэфераваннем і анатаваннем.

  9. Структура і правілы афармлення навуковага рэзюмэ.

  10. Паняцце тэзісаў і іх разнавіднасцей.

  11. Структура тэзісаў.

  12. Паняцце канспекта і яго відаў.

  13. Правілы напісання канспектаў.

ІІ. МАТЭРЫЯЛ ДА САМАПАДРЫХТОЎКІ

Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту

Закон эканоміі, які дзейнічае ў незлічонай колькасці інфармацыі, патрабуе ад чытача пры аналізе навуковых твораў выпрацоўкі ўмення заўважаць істотнае, галоўнае, асноўнае ў навуковым тэксце і апускаць другаснае, менш важнае. Праца над навуковым тэкстам прымушае таксама заўважыць пазіцыю аўтара, вучонага па пэўных пытаннях, праблемах.

Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі навуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мовазнаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэксту:

1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце;

2) захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.

Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення частак тэксту. Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуковых прац, складання тэзісаў і канспекта, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, раздзелах ці заключэннях навуковых прац.

Найбольш выкарыстальным шляхам сціскання інфармацыі пры апрацоўцы навуковага тэксту з’яўляеца рэфератыўнае чытанне. Рэфератыўны від чытання прадугледжвае сэнсавы аналіз выказванняў:

  • падзел на тэму і асноўную думку;

  • выдзяленне ключавых фрагментаў (найбольш інфарматыўных элементаў тэксту: асобных слоў, словазлучэнняў або цэлых сказаў).

Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння. Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад, выказнікаў у складаных ска-

зах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце; дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на мaлюнкі, графікі і інш.). Сумяшчэнне навуковай інфармацыі дасягаецца шляхам параўнання навуковых фактаў. Прыём замяшчэння – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых злементаў.

Асноўная памылка шляху захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – залішняя інфармацыя. Найбольш тыповымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі.

Варта адзначыць, што, працуючы над навуковым тэкстам, чытачу часта даводзіцца карыстацца разнастайнымі прыёмамі кампрэсіі тэксту адначасова.

Працэс кампрэсіі навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта ў асноўным працэс складання рэферата, анатацыі, навуковага рэзюмэ, тэзісаў, канспекта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]