Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел мова

.pdf
Скачиваний:
47
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
833.66 Кб
Скачать

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

Курс лекцый для для студэнтаў

спецыяльнасцей 1-26 02 01 ―Бізнес-адміністраванне‖, 1-26 02 05 ―Лагістыка‖ IБМТ БДУ

 

ЗМЕСТ

 

1. МОВА І СОЦЫУМ. ФУНКЦЫІ МОВЫ Ў ГРАМАДСТВЕ. .................................................

3

1.1

Сутнасць і прырода мовы ........................................................................................................

3

1.2. Гіпотэзы паходжання мовы....................................................................................................

3

1.3

Функцыі мовы ў грамадстве ...................................................................................................

5

1.4

Нацыянальная мова і духоўная культура народа ..................................................................

6

2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ .....................................................

8

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ......................................................................................................................

8

2.1

Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў ......................................................................

8

2.2

Роля беларускай мовы ў ВКЛ ...............................................................................................

10

2.3

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ...............

13

2.4

Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы . Працэс беларусізацыі ў 20 - я гады ХХ

ст.

...................................................................................................................................................

14

2.5 . .............................

Нацыянальна - моўная палітыка СССР на працягу 30 - 80 гадоў ХХ ст

15

2.6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан

 

беларускай ..........................................................................................мовы на сучасным этапе

16

3. БІЛІНГВІЗМ ............................................................................ МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

16

3.1 .......................................................................................

Сутнасць і асаблівасці білінгвізму

16

3.2 ....................................................................................................................

Тыпы білінгвізму

17

3.3 ................................................................................

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

18

3.4 ..........................................................................................

Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

19

4. СПЕЦЫФІЧНЫЯ ................РЫСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАРАЎНАННІ З РУСКАЙ

20

4.1 ....................................................................

Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы

20

4.2 ........................................................................

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы

21

5. ЛЕКСІЧНАЯ .....................................СІСТЭМА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ

23

5.1 ...............................................................................................................

Слова і яго значэнне

23

5.2 ..................................................................

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

26

5.3 ..........................................................

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

28

5.4 ..................................................................................................

Актыўная і пасіўная лексіка

30

5.5 ........................................................................................................

Тэрміналагічная лексіка

30

5.6 ................................................................................................

Спосабы ўтварэння тэрмінаў

33

6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ .........................................................СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

36

7. НАВУКОВЫ ..................................................................................................................СТЫЛЬ

37

7.1 ............................................

Кампазіцыйна - структурная арганізацыя навуковых тэкстаў

39

7.2 ...........................................

Лексіка - граматычныя сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

40

7.3 .................................................................................

Сістэма жанраў навуковай літаратуры

43

7.4 .................................................................................................

Цытата ў навуковых тэкстах

48

8. АФІЦЫЙНА ...........................................................................................-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

48

8.1 .............................................................................................................

Структура дакумента

51

8.2 .......................................................................................................

Схемы справавых лісто ȳ

51

8.3 ................................................................................

Рэзюмэ як жанр справавой літаратуры

56

8.3 ....................................................................

Візітная картка як атрыбут дзелавога этыкету

57

9. КУЛЬТУРА ..........................................................................ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

58

9.1 . ..................

Паняцце культуры маўлення . Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення

58

9.2 ...........

Маўленчы службовы этыкет . Культура маналагічнага і дыялагічнага маўлення

62

2

1. МОВА І СОЦЫУМ. ФУНКЦЫІ МОВЫ Ў ГРАМАДСТВЕ.

1.1 Сутнасць і прырода мовы

Уявіць сѐнняшняе жыццѐ без мовы немагчыма. Усе тыя сувязі, якія існуюць паміж людзьмі, цалкам грунтуюцца на мове. Дзякуючы мове мы можам карыстацца ўсімі назапашанымі чалавецтвам ведамі, разам з тым яна з'яўляецца галоўным сродкам зносін людзей, моваю ахоплены ўсе сферы духоўнага і матэрыяльнага жыцця грамадства. Як жа вызначаецца навукай сутнасць, існасць мовы?

Адказы на гэтае пытанне існавалі розныя. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную, такую, як здольнасць есці, піць, хадзіць. Лічылася, што мова закладзена ў самой біялагічнай сутнасці чалавека і перадаецца ў спадчыну. Другія даследчыкі лічылі мову з'явай псіхічнай, адносілі яе да сферы падсвядомай псіхафізіялагічнай дзейнасці. Падобныя сцвярджэнні маюць аднабаковы характар. На самай справе, мова - з'ява біялагічная і псіхічная, але ў тым сэнсе, што ў чалавеку генетычна закладзена здольнасць авалодаць мовай, г. зн. ѐн валодае псіхафізіялагічным механізмам, які забяспечвае магчымасць маўлення. Але рэалізаваць гэтую здольнасць чалавек можа толькі ў стасунках з іншымі людзьмі - носьбітамі пэўнай мовы (вы ведаеце выпадкі, калі маленькія дзеці, пазбаўленыя чалавечых кантактаў, раслі ў іншым асяроддзі і набывалі звычкі гэтага асяроддзя). Мова не перадаецца, як іншыя біялагічныя прыкметы, у спадчыну кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Чалавек вучыцца мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзѐн жыцця.

Кожны чалавек валодае не мовай увогуле, а канкрэтнай мо-вай (ці мовамі), што належыць пэўнаму народу. У гэтым праяўляецца дваісты характар мовы: з аднаго боку, яна з'ява індывідуальная, бо ўласціва чалавеку. Яна дапамагае кожнаму індывідууму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. З другога боку, з'ява грамадская (ці сацыяльная), бо належыць канкрэтнай грамадскай супольнасці. Сацыяльная прырода мовы заключаецца найперш у тым, што яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоўнай культуры чалавецтва.

Такім чынам, мова - з'ява грамадская, якая ўзнікла на пэўным этапе развіцця чалавецтва і з'яўляецца вынікам прынцыпова новага якаснага ўзроўню развіцця чалавека і сацыяльнай арганізацыі грамадства.

Мова забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця любой грамадскай супольнасці на працягу яе гісторыі, з'яўляецца спосабам захавання адзінства народа ў прасторы і часе, формай трансляцыі ад пакалення да пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.

1.2. Гіпотэзы паходжання мовы

3

На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з'яўляецца яго галоўнай прыкметай і вылучае з астатняга біялагічнага свету. Гэты факт дае падставу меркаваць, што само паходжанне і станаўленне чалавека адбылося дзякуючы мове. Паколькі пераважную большасць часу існавання чалавека мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, а пісьменства, якое фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці чалавека, існуе ўсяго каля 5000 гадоў, дакладных і строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця прайшла, у вучоных няма. Таму праблема паходжання мовы з'яўляецца цалкам гіпатэтычнай. Аналізуючы розныя падыходы ў вырашэнні гэтай праблемы, можна выдзеліць два асноўныя накірункі:

а) мова створана чалавекам у працэсе яго эвалюцыйнага развіцця; б) мова створана звышнатуральнай сілай. Існуе некалькі гіпотэз па-

ходжання мовы, найбольш пашыраныя з іх наступныя.

Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – логасная (рэлігійная). Яна пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога і існуе ў некалькіх разнавіднасцях: ведычнай, канфуцыянскай, біблейскай.

Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэрыю, якая знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы. Вянец тварэння духу - чалавек. Для абазначэння духоўнага пачатку ўжываліся тэрміны «Бог», «Дао», «Логас». Так, згодна з хрысціянскай філасофіяй, «Слова» існавала да з'яўлення чалавека і непасрэдна кіравала інертнай матэрыяй. Яно стварыла свет з першаснага хаосу. Вось як гаворыць пра гэта ў Бібліі евангеліст Іаан: «У пачатку было слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усѐ праз яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць».

Падобныя тлумачэнні, толькі ў іншых тэрмінах, ляжаць у аснове індуізму і канфуцыянства. Побач з Божым паходжаннем мовы хрысціянская філасофія тлумачыць слова і як чалавечую з'яву. Бог стварае чалавека і адкрывае яму дар слова, г.зн. Божае слова, якое стварыла чалавека, становіцца потым здабыткам чалавека.

Пытанне пра паходжанне мовы разглядалася і ў антычнай філасофіі. Яшчэ ў VII-VI ст. да н.э. старажытнагрэчаскія вучоныя імкнуліся знайсці сувязь паміж словамі, «імѐнамі» і высветліць, які характар паходжання мовы - прыродны ці ўмоўны. Пазней гэтыя праблемы асэнсоўваліся ў філасофіі эпохі сярэдніх вякоў і Адраджэння.

З XVI ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя паходжання мовы, у аснове якой ляжыць рацыянальная філасофская канцэпцыя «грамадскай дамоўленасці». Паводле яе, грамадская дамоўленасць адрознівае чалавечае грамадства ад першабытнага статка, дзе пануюць варожасць і барацьба кожнага. Прычыны пераходу да супрацоўніцтва тлумачыліся па-рознаму: ідэалістычна - божым паходжаннем чалавека і яго маралі; матэрыялістычна - агульнасцю інтарэсаў людзей. Паводле гэтай філасофіі, не Божае «Слова-Логас», а сам чалавек-

4

мысляр, яго розум з'яўляюцца крыніцай навуковых адкрыццяў, працы. Аднак гэта тэорыя не тлумачыла, адкуль узялася мова, як чалавек авалодаў ѐю.

Пазней на аснове філасофіі грамадскай дамоўленасці былі распрацаваны т.зв. этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы паходжання мовы:

гукапераймальная, выклічнікавая і інш. Так, паводле гукапераймальнай гіпотэзы, мова ўзнікла са здольнасці чалавека пераймаць гукі навакольнага свету (птушак, звяроў). Згодна з выклічнікавай тэорыяй, штуршком для ўзнікнення мовы былі натуральныя інстынктыўныя гукавыя комплексы накшталт ой-ой, ха-ха як рэакцыя на пэўныя вонкавыя раздражняльнікі.

Відавочна, гэтыя гіпотэзы не даюць адказу на пытанне, як узнікла мова. Вялікая ўвага праблеме паходжання і развіцця мовы надавалася ў працах

французскіх і нямецкіх філосафаў (Ж.Русо, І.Гердэра і інш.). Але найбольш разгорнутае асвятленне атрымала гэтая праблема на пачатку XIX ст. у даследаваннях нямецкага філосафа і лінгвіста Вільгельма фон Гумбальта. На яго думку, «узнікненне мовы абумоўлена ўнутранай праблемай чалавецтва». Мова, па Гумбальту, - гэта жывая дзейнасць чалавечага духу, адзіная энергія народа, якая ідзе з глыбінь чалавечай існасці і напаўняе ўсѐ яго жыццѐ. Мова не проста сродак зносін людзей, яна тая сіла, якая робіць чалавека чалавекам. Канцэпцыя Гумбальта апіралася на ідэю ўзаемазвязанага развіцця мовы, мыслення і «духу народа». «Мова і духоўная сіла народа развіваюцца не асобна адна ад адной і не паслядоўна адна за другой, а складаюць выключна і непадзельна адно і тое ж дзеянне інтэлектуальнай здольнасці».

У XIX ст. была распрацавана т.зв. матэрыялістычная тэорыя паходжання мовы, ці «працоўная», або «сацыяльная». Паводле яе, мова ўзнікла як вынік сумеснай дзейнасці перашабытных людзей (неабходнасць узаемаразумення стымулявала ўзнікненне гукавых комплексаў). Першабытныя людзі як бы прымацоўвалі гукавыя комплексы да прадметаў, дзеянняў. Паступова з развіццѐм грамадства слова ўжывалася не толькі для абазначэння канкрэтнага, але і цэлага класа прадметаў. Абстрагуючыся ад прадмета, мова ператваралася ў своеасаблівы знак. Такім чынам, вытокі мовы ўзыходзяць да пачатку сумеснай працоўнай дзейнасці і іншых грамадскіх стасункаў у працоўным калектыве.

Як бы ні вырашалася ў навуцы праблема паходжання мовы, відавочным для ўсіх нас з'яўляецца тое, што жыццѐ мовы цесна звязана з жыццѐм грамадства. Мова не толькі дапамагае людзям зразумець адзін аднаго, але і захаваць здабыткі чалавечай гісторыі, навукі і культуры.

1.3 Функцыі мовы ў грамадстве

Мова - складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, - гэта ўсѐ дзякуючы яе універсальнаму характару і поліфункцыянальнасці. Універсальны характар мовы вызначае раз-настайнасць яе функцый.

5

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца камунікатыўная (мова - найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж людзьмі) і пазнавальная, ці кагнітыўная (мова забяспечвае магчымасць думаць і пазнаваць свет). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскія суполкі, людзі перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У складзе камунікатыўнай функцыі вылучаюцца, напрыклад, рэгулятыўная, ці фатычная, пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой, і акумулятыўная - функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці народа.

У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную - функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную - функцыя выражэння эмоцый, пачуццяў, настрою.

Словы з'яўляюцца яшчэ і сродкам мастацкай творчасці. Таму з камунікатыўнай і пазнавальнай функцыямі звязана эстэтычная, ці паэтычная, сутнасць якой у здольнасці мовы ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гучаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансалідацыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнецца захаваць яе як сведчанне сваѐй нацыянальнагістарычнай адметнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай.

1.4 Нацыянальная мова і духоўная культура народа

Беларуская мова - мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта - «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова - матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на працягу сваѐй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лексічныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе, напрыклад, заўсѐды цвѐрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] (чароўны, чабор), наяўнасць складаных гукаў [дз], [дж] (дзеці, гляджу), мілагучнае спалучэнне зычных і галосных (салодкі, ільняны), выкарыстанне сэнсава і эма-

6

цыянальна ѐмістых слоў (ліпень, вясѐлка), характарыстычных фра-зеалагізмаў

(гады ў рады, як на дзяды) і інш.

Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай мо-ваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую нацыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніцтва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: 81,2 % прызналі сябе беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыста-юцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзѐнна. Родная мова - гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад'емную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў.

Мова - не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюц-ца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццѐвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсѐ тое, што прынята назы-ваць культурай. Яна з'яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры. Разам з тым мова - прадукт чалавечай культуры і яе важная частка, якую мы атрымліваем ад прадзедаў.

Любая культура з'яўляецца працэсам і вынікам асваення ча-лавекам рэчаіснасці. У розных народаў спосабы і вынікі гэтага ас-ваення маюць агульнае і адметнае, спецыфічна-нацыянальнае. Усѐ гэта найперш адлюстроўваецца ў мове: у адметнасці слоўніка, у будове слоў, сказаў. Мова - гэта не толькі сувязь паміж людзьмі, але і людзей з прыродаю як важным складальнікам культуры. Гумбальт сцвярджаў: «У кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай».

У кожнай мове ѐсць назвы прадметаў, паняццяў, якія значаць больш, чым яны абазначалі спачатку. На працягу гісторыі развіцця многія словы акумулююць інфармацыю, звязаную з бытам, звыча-ем, культурай народа, абрастаюць разнастайнымі асацыяцыямі. Гэтая дадатковая, нацыянальна абумоўленая інфармацыя існуе ў свядомасці носьбітаў мовы і складае так званы нацыянальна-культурны кампанент значэння моўных адзінак. Прадметы і з'явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб'екты, якія не сустракаюцца або рэд-ка сустракаюцца ў жыцці. Так, прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з'яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва,

дрыгвянік, багна, багнішча, твань, тхлань, імшара і інш. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывѐліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 розных яго назваў.

Мова - не толькі спосаб захавання духоўнасці і культуры, але і ў пэўнай ступені сродак іх фарміравання. Многія вучоныя схільны лічыць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваѐй роднай мовы. Гэта значыць, што сама

7

мова як своеасаблівы код культуры ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, яго псіхічную і нацыянальна-культурную свядомасць.

2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

2.1 Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў

У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мѐртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў

моўныя сем'і (іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайскацібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем'і

могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Аднак ѐсць мовы (напр., японская, якая абслугоўвае звыш 110 млн. чалавек, карэйская), якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем'яў ці груп.

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям'і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.

Індаеўрапейскія мовы - самая вялікая ў свеце моўная сям'я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далѐкую, але ўсѐ ж роднасць моў народаў Еўропы і Азіі. Індаеўрапейская сям'я моў падзяляецца на 12 (у некаторых іншых аўтараў называецца лічба 16) груп: індыйская, германская (англійская, нямецкая, галандская, шведская, дацкая, нарвежская, ісландская і г.д.), раманская (іспанская, італьянская, французская, румынская, малдаўская, партугальская, мѐртвая лацінская мова і г.д.), славянская, балтыйская (літоўская, латышская і мѐртвая пруская мова), кельцкая (ірландская, шатландская і г.д.), іранская (персідская, афганская, таджыкская і г. д.), грэчаская,

армянская, албанская, хецкая, тахарская.

Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю (беларуская

мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, мѐртвая палабская), паўднѐ-вую (балгарская, македонская, сербскахарвацкая, славенская, мѐртвая стараславянская). Увогуле, славянскія мовы - пятая паводле распаўсюджанасці група моў на Зямлі (пасля кітайскай, індыйскай, германскай і раманскай).

Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы, мовы-маці) недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. Ад тых старажытных часоў ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах застаўся вялікі пласт слоў. У беларускай мове індаеўра-пейскімі паводле паходжання з'яўляюцца словы Бог,

вера, дух, дзіва, неба, маці, брат, снег, воўк, вуж, лѐн, лічэбнікі два, тры, дзесяць, сто, займеннікі ты, вы, сам і інш.

ІІІ тысячагоддзе да н. э. - І тысячагоддзе н.э. - агульны перыяд у гісторыі славян - агульнаславянскі (скончыўся гэты перыяд прыкладна ў сярэдзіне І тысячагоддзя н.э.). І, адпаведна, мову славян гэтага часу называюць

агульнаславянскай, або праславянскай. Яна складалася з блізкароднасных

8

племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднѐвым.

Мал. 1. Славянская група моў

Славянская група моў

Усходнеславянская Заходнеславянская Паўднѐваславянская

беларуская

польская

руская

чэшская

украінская

славацкая

 

сербалужыцкая

 

(існуе ў двух варыянтах –

 

верхне- і ніжнелужыцкая)

 

палабская (мѐртвая)

балгарская

македонская

сербскахарвацкая

славенская

стараславянская (мѐртвая)

*Ёсць гіпотэза і аб існаванні агульнай балта-славянскай мове-продку, што тлумачыцца асабліва блізкімі адносінамі ў старажытнасці славян і балтаў (шматлікія прозвішчы, назвы населеных пунктаў, вадаѐмаў на Беларусі маюць балцкія карані: Нѐман, Нача, Ашмяны, Смаргонь, Кемелішкі, Гервяты,

Геранѐны і многія іншыя). Існуе версія і сла-вяна-фінскага паходжання беларускай народнасці.*

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення (ад Віслы і Одэра да Дона і Волгі, ад Карпат да Балтыкі), і за час вандровак па Еўропе сувязі паміж імі паслабляліся. Дарэчы, агульная колькасць славян у свеце каля 290 млн. чалавек (для параўнання: кітайцаў каля 1247 млн. на 1999 г.). Яны аб'яднаны паміж сабой не толькі агульнасцю паходжання, многімі культурнымі традыцыямі, але і незвычайнай блізкасцю моў (такая блізкасць праяўляецца ў падабенстве каля дзвюх тысяч слоў, а таксама ў фанетыцы, граматыцы).

Параўн.: галава (бел.), голова (рус.), голова (укр.), gіowa (пол.), hlava (чэшс.), глава (балг.) і пад.

9

УVІ-VІІ ст. н.э. завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся тры групы славянскіх плямѐн (усходнія, заходнія і паўднѐвыя славяне). Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.

УІХ ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь,

аў канцы Х ст. на нашыя землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўнаславянскай) мове - першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян (успомнім асветнікаў Кірылу і Мяфодзія). На гэты час яшчэ не было кнігадрукавання, таму ўсе пісьмовыя помнікі рукапісныя. (Буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). Царкоўнаславянскай мо-вай карысталіся не толькі пры перапісванні свяшчэнных тэкстаў, але і для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (казанні, павучанні, словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; словыпрамовы царкоўнага дзеяча, філосафа палескага Златавуста; пісьмовая спадчына пісьменнікаў-асветнікаў

Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага). Асаблівай увагі заслугоўвае культурна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай (заснавала жаночы і мужчынскі манастыры і царкву ў Полацку, скрыпторыі-майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі; па яе загаду майстрам Лазарам Богшам у 11 61 г. быў створаны надзвычайнай прыгажосці крыж, надпіс на якім зроблены таксама на царкоўнаславянскай мове). Старажытныя беларускія пісьменнікіасветнікі былі людзьмі высокай культуры, якія ведалі не толькі Біблію, але і антычную літаратуру - Гамера, Платона, Арыстоцеля.

Дзяржаўнай жа мовай Кіеўскай Русі з'яўлялася старажытнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская мова, утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян. Нагадаем, што тэрмін «старажытнаруская» звязваецца не з сучаснай рускай мовай (велікарускай), а адносіцца ў роўнай ступені да ўсіх трох усходнеславянскіх моў. На старажытнаўсходнеславянскай мове напісаны такія творы, як «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская

праў-да», «Слова мітрапаліта Іларыѐна», «Астрамірава Евангел-ле», творы Уладзіміра Манамаха, а таксама шматлікія гандлѐвыя дагаворы,

граматы, грашовыя разлікі, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры

(пра гэта сведчаць археалагічныя раскопкі). Ужо ў гэты час у літаратурнапісьмовай мове ўсходніх славян вылучаецца як мінімум тры стылі: справавы,

царкоўна-кніжны і свецка-літаратурны (найбольшая колькасць стараславянскіх элементаў назіраецца ў творах рэлігійнага зместу, менш - у мастацкіх, яшчэ менш - у справавых тэкстах, апошнія з якіх адлюстроўваюць спецыфічныя рысы сучаснай беларускай мовы).

Такім чынам, да ХІІІ ст. існавала адносна адзіная пісьмовая мова ўсходніх славян, аднак гаварылі продкі рускіх, беларусаў і ўкраінцаў па-рознаму.

Кожная мова развівалася сваім шляхам. 2.2 Роля беларускай мовы ў ВКЛ

УХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці - беларуская, руская і

10

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]