Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел. яз..docx
Скачиваний:
15
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
34.17 Кб
Скачать

Заданне 1

Беларуская мова ў 20 стагоддзі

Храналагічна перыядам пачатку ХХ ст. лічацца 1900 – 1917 гг. Гэта непрацяглы па часе, але надзвычай змястоўны перыяд, які характарызуецца зрухамі у самім падыходзе грамадскасці да беларускай мовы і зрухамі ў яе навуковай распрацоўцы. На пачатку ХХ ст. была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Сталі выдавацца беларускія газеты і часопісы “Наша ніва”, “Наша доля” “Лучынка”, “Беларус” і інш. Узнікла выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ. У мастацкую літаратуру прыйшлі пісьменнікі магутнага таленту: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі, Ц. Гартны. У пачатку ХХ ст. перавыдаюцца творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, друкуюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча. Пачалося адраджэнне беларускай літаратуры, пра што прыхільна і наадварот, рэзка адмоўна, пачала пісаць руская прэса. Інтэнсіўна выпрацоўваюцца лексічныя, арфаграфічныя, граматычныя нормы. Гэта быў самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы за ўвесь час яе адраджэння.

Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы былi зроблены братамi. Лёсiкамi, якiя ў 1917 годзе апублiкавалi лацiнскiм шрыфтам дапаможнiк “Як правiльна пiсаць па-беларуску”, а ў 1918 годзе на яго аснове выдалi “Беларускi правапiс”. Але найбольш значнай i ўдала распрацаванай стала “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевiча, выдадзеная ў Вiльнi ў 1918 годзе. Аўтар апiсаў усе ўзроўнi моўнай сiстэмы з пункту гледжання iх нарматыўнасцi, правiл перадачы на пiсьме.

20-я гады ХХ стагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Гэта час, калі яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа. Нездарма гэты непрацяглы па часе перыяд асобна вылучаецца пры перыядызацыі гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай мовы звязаны быў з будаўніцтвам на пачатку 20 –ых г.г. беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і развіцця. Беларуская мова стала мовай дзяржаўных і гаспадарчых устаноў, мовай школы і навукі, мовай мастацкай літаратуры і перыядычнага друку, радыё і тэатра. Літаратурная мова ўзбагацілася новай тэрміналагічнай лексікай, развіваліся і ўдасканальваліся стылі, замацоўваліся моўныя нормы. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу беларускай літаратурнай мовы.

Выключных поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, яе гісторыі, помнікаў беларускай пісьменнасці дасягнуў заснавальнік беларускай філалогіі Я.Ф.Карскі – аўтар шматлікіх прац па беларусістыцы, манаграфіі “Беларусы”. У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча.

Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя.

Наступны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс. Рэформа атрымала як станоўчую, так і негатыўную ацэнку. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень. У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала адну пазiцыю за другой рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Палітычныя працэсы ў 80 – пач. 90-ых г.г. абудзілі ў людзей цікавасці да гісторыі і культуры. 26 студзеня 1990 г. быў прынят закон аб беларускай мове. У 1991 – 1992 г. першакласнікі пайшлі ў беларускамоўныя класы.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.

Беларуская мова ў 20-м стагоддзі.

Тэзісны план

1. Пачатак ХХ ст. - самы плённы перыяд у развіцці і станаўленні новай беларускай літаратурнай мовы.

2. Першыя спробы кадыфiкаваць правапiсныя i граматычныя нормы.

3. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

4. Створэнне Інбелкульт.

5. Усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму.

6. Змены правапісу.

7. Беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай.

8. Рэферендум 1995 г.

9. Беларуская лiтаратурная мова ў сучаснасці.

Заданне 2

Марфалагічная інтэрферэнцыя (формы роднага склону):

  • теория заговора – тэорыя змовы;

  • не хватило времени - не хапіла часу;

  • необходимость рэферендума – неабходнасць рэферэндуму;

  • отсутствие накипи – адсутнасць накіпу;

  • хотелось снега - хацелася снегу.

Марфалагічная інтэрферэнцыя (формы меснага склону):

  • натолкнуться в аптеке – сутыкнуцца ў аптэцы;

  • находиться в Минске – знаходзіцца ў Мінску;

  • работать в парке – працаваць у парку;

  • говорить о болезни – гаварыць пра хваробу;

  • плыть по реке – плыць па рацэ.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

  • смеяться над товарищем – смяяцца з таварыша;

  • пойти за хлебом - пайсці па хлеб;

  • благодарить маму – дзякаваць маме;

  • богаче чем та - багацейшая за тую;

  • жениться на Марии – ажаніцца з Марыяй.

Заданне 3

Публіцыстычны стыль: згодна з пастановай, праект праграмы, прысвоіць званне.

  1. Згодна з пастановай урада, матэрыяльная дапамога на праезд можа аказвацца навучэнцам і студэнтам у выглядзе частковай кампенсацыі кошту праезду да месца пражывання сям'і.

  2. Праект праграмы, накіраванай на падтрымку беларускіх аграгарадкоў, ужо распрацаваны.

  3. За шматгадовую плённую педагагiчную дзейнасць, заслугi ў выхаваннi падрастаючага пакалення настаўнiку матэматыкi Уладзiмiру Кiрылавiчу Мартысюку было прысвоена ганаровае званне "Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь".

Навуковы стыль: каленчаты вал, міжнародныя дачыненні, атамнае ядро.

  1. Каленчатыя валы вырабляюць з розных відаў сталі, а таксама з высокатрывалага чыгуну.

  2. Міжнародныя дачыненні складаюцца з вывучэння зносін паміж дзяржавамі, міжнародных арганізацый і міжнароднага права.

  3. Атам складаецца з атамнага ядра і электронаў.

Афіцыйна-справавы стыль: рэгістрацыйны нумар, пагадненне, парадак дня.

  1. На канверце прастаўляюцца рэгістрацыйныя нумары ўсіх дакументаў, якія знаходзяцца ў канверце. У праекце парадку дня маскоўскай сустрэчы значыцца больш чым 10 пытанняў.

  2. Плануецца абмеркаваць пагадненне аб міждзяржаўных тэхнічных рэгламентах, ход работы па паэтапнай адмене абмежаванняў ва ўзаемным гандлі.

  3. У праекце парадку дня маскоўскай сустрэчы значыцца больш чым 10 пытанняў.

Заданне 4

Радиопередатчик – радыёперадавальнік: прылада для выпраменьвання радыёхваль, якая выкарыстоўваецца для радыёсувязі, радыёлакацыі і інш.

Антенна – антэна: спецыяльная прылада для выпраменьвання і прыёму радыёхваляў.

Генератор – генератар: механізм, які вырабляе электрычную энергію.

Модулятор – мадулятар: прыбор, які мадулюе электрычныя ваганні ў радыёперадавальніках, кінаапаратах.

Радиоприёмник – радыёпрыёмнік: апарат для прыёму гукавых ці іншых перадач і сігналаў па радыё.

Радиоволна – радыёхваля: хваля прамянёў, якая распаўсюджваецца ў прасторы пры радыёперадачы.

Катушка – шпулька: стрыжань для намотвання ізаляванага дроту.

излучатель

Разряд – разрад: страта электрычнасці якім-небудзь целам, які валодае электрычным зарадам.

Интерференция – інтэрферэнцыя: фізічнае з'ява, якая назіраецца пры складанні хваль (светлавых, гукавых і інш.), - узмацненне хваль у адных кропках прасторы і паслабленне ў іншых.

Ротор – ротар: частка электрычнай машыны (генератара або рухавіка пераменнага току ўнутры нерухомай часткі - статара), якая верціцца.

Герц – герц: адзінка вымярэння частаты перыядычных працэсаў (напрыклад, ваганняў).

Транзистор – транзістар: паўправадніковы трыёд - радыёэлектронны кампанент з паўправадніковага матэрыялу, звычайна з трыма высновамі, які дазваляе уваходным сігналам кіраваць токам ў электрычным ланцугу.

Резонатор – рэзанатар: вагальная сістэма, у якой адбываецца назапашванне энергіі ваганняў за кошт рэзанансу з вымушае сілай.

КПД – каэфіцыент карыснага дзеяння (ККД): характарыстыка эфектыўнасці сістэмы (прылады, машыны) у дачыненні да пераўтварэння або перадачы энергіі.

Мощность – магутнасць: фізічная велічыня, роўная адносінах працы, выкананай за некаторы прамежак часу, да гэтага прамежку часу.

Ватт – Ват: адзінка вымярэння магутнасці.

Сигнал – сігнал: матэрыяльны носьбіт інфармацыі, які выкарыстоўваецца для перадачы паведамленняў у сістэме сувязі.

Радио – радыё: разнавіднасць бесправадной сувязі, пры якой у якасці носьбіта сігналу выкарыстоўваюцца радыёхвалі, вольна распаўсюджваныя ў прасторы.

Телевидение – тэлебачанне: комплекс прыладаў для перадачы рухомага малюнку і гуку на адлегласць.

Излучение – выпраменьванне: працэс выпускання і распаўсюджвання энергіі ў выглядзе хваль і часціц.

Искровой разряд – іскравы разрад (іскра электрычная) - нестацыянарная форма электрычнага разраду, якая адбываецца ў газах.

Телеграфный ключ – тэлеграфны ключ: абагульняючы тэрмін для любой перамыкаючай прылады, які выкарыстоўваецца ў асноўным для перадачы знакаў азбукі Морзэ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]