Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел мова

.pdf
Скачиваний:
47
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
833.66 Кб
Скачать

Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:

аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к:

адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

назоўнікі, утвораныя ад уласных імѐнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій,

кюрый і інш.;

назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам ―нанізвання‖:

метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і

інш.;

рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары,

металы і інш.

Прыметнікі:

прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў:

праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;

якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

прыметнікі, утвораныя ад уласных імѐнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні,

алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны,

квазілінейны, клінаграфічны;

субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку:

прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

Дзеепрыметнікі:

дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -

ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;

дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.

субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку:

нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

41

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе;

-назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік;

-прыметнікам: предшествующий – папярэдні (гл.: Маршэўская, 2003, 66).

Дзеясловы:

дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы,

захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;

дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне,

дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:

запісваецца

інфармацыя счытваецца перадаецца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы -ірава-, - ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-:

дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

Займеннікі:

замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Як мы разгледзілі вышэй, розніца ў электраправоднасці дзвюх груп матэрыялаў будзе залежаць ад іх унутранай структуры.

Сiнтаксiчныя асаблівасці

Апавядальныя сказы

Сказы з аднароднымi членамi, якiя ўжываюцца для класiфiкацыi або сiстэматызацыi з‘яў, прыкмет, прадметаў. (Выдзяленне падсiстэм ажыццяўляецца ў суадносiнах з iх спецыфiчнымi рысамi па функцыянальных, структурна-арганiзацыйных i iншых прыкметах.)

42

Складаназалежныя сказы з рознымi вiдамi сувязi. (Прынцып сістэмы счытвання заключаецца ў тым, што лазерны прамень, які мае дыяметр 1.6 мкм, напраўляецца на паверхню кампакт-дыска, які круціцца з вялікай хуткасцю.)

Сродкi мiжфразавай сувязi тыпу злучнiкаў i злучальных слоў: у сувязi з

тым што, па меры таго як, у той час калi, нягледзячы на тое што, разам з тым, мiж тым, тым не менш.

Словазлучэннi-тэрмiны: нейтрон палярызаваны, пераўтварэнне вектарна-растравае, карэкцыя атмасферная, аэракасмічны відарыс і інш.

Прыназоўнікі тыпу: на працягу, па меры, адносна, у сувязі, у галіне, шляхам.

Для навуковай лiтаратуры характэрны таксама абстрактнасць, аб‘ектыўнасць iнфармацыi i адсутнасць персанiфiкацыi, выражэнне якой перадаецца праз ужыванне неасабова-прэдыкатыўных слоў i пасiўных канструкцый тыпу было прынята, было вырашана, за аснову прымаецца, маецца на ўвазе i iнш.

7.3 Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Жанр форма арганізацыі моўнага матэрыялу ў межах таго або іншага стылю. У жанравых адносінах навуковая мова з‘яўляецца адной з найбольш багатых.

 

 

 

 

 

 

Артыкул

 

 

 

Тезісы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэцэнзія

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Справаздача аб

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Жанры

 

Анатацыя

навукова-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

даследчай працы

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Водгук

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэзюме

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даклад

 

 

 

 

 

 

Манаграфія

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

іншае

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Як бачна, навуковая і тэхнічная літаратура разнастайная паводле жанраў. Кожны з жанраў побач з агульнымі стылѐвымі рысамі мае і свае індывідуальныя асаблівасці.

Рэферат – кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэння мэтазгоднасці звароту да яго.

Рэферыраванне – інтэлектуальны творчы працэс, які ўключае асэнсоўванне тэксту, пераўтварэнне інфармацыі аналітычна-сінтэтычным спосабам і

43

стварэнне новага (другаснага) тэксту. Падрыхтоўка рэфератаў – адзін з найбольш складаных відаў самастойнай работы. Рэферыраванне прывучае чалавека ўдумліва працаваць з літаратурай, арыентавацца ў ѐй, выбіраючы патрэбную інфармацыю.

У структуры рэферата любога тыпу вылучаюць тры асноўныя кампаненты:

бібліяграфічнае апісанне;

уласна рэфератыўны тэкст;

даведачны апарат.

Як і любы навуковы тэкст, рэферат мае пэўную кампазіцыю:

1.Уступ. Задачы ўступу могуць быць наступнымі: указаць выхадныя даныя тэксту (назва тэксту, дзе і калі апублікаваны); паведаміць звесткі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, вучоная ступень, вучонае званне); раскрыць сэнс назвы работы, чаму яна прысвячаецца і ў сувязі

зчым напісана.

2.Пералік асноўных пытанняў і праблем, пра якія паведамляецца ў першакрыніцы.

3.Аналіз самых важных, на думку рэферэнта, пытанняў, якія ўтрымліваюцца ў тэксце-арыгінале. Праводзячы такі аналіз, неабходна абгрунтаваць важнасць абраных пытанняў, сцісла перадаць думку аўтара па гэтых пытаннях, выказаць сваѐ меркаванне наконт разважанняў аўтара першакрыніцы.

4.Агульны вывад аб значэнні ўсѐй тэмы або праблемы рэферыруемага

тэксту.

Такім чынам, рэферат мае пастаянныя структуры: загаловачную частку з бібліяграфічным апісаннем, уласна рэфератыўную частку, у якой абагульняюцца звесткі аб аўтарах, называецца асноўная тэма і праблематыка першакрыніц, даецца падрабязнае апісанне або сціслае выкладанне найбольш важкіх пытанняў, робяцца вывады.

У рэфераце выкарыстоўваюцца моўныя клішэ, характэрныя для данага жанру навуковага стылю: аўтар спыняецца на пытанні; аўтар аналізуе; пры гэтым ѐн адзначае; самым сур‘ѐзным наступствам гэтага з‘яўляецца; адсюль аўтар робіць вывад; задача, на думку аўтара, заключаецца ў тым, што; аўтар разглядае; артыкул прысвечаны і інш.

Анатацыя – кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. У адрозненне ад рэферата, анатацыя з‘яўляецца максімальна кароткім паведамленнем аб змесце кнігі, артыкула. Студэнтам веданне правіл напісання анатацыі неабходна для таго, каб умець характарызаваць кнігу або прачытаны артыкул. Анатацыя дае ўяўленне аб:

44

характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навуковапапулярная кніга і інш.);

яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разглядаюцца);

прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны і з якой мэтай напісаны).

Віды анатацый

Інфарматыўная Індыкатыўная Бібліятэчная картка

(больш поўная – 5-10 сказаў) (больш скарочаная – 4-5 сказаў) (1 сказ)

Прыклады анатацый:

Інфарматыўная анатацыя

Кароткі эканамічны слоўнік / Пад рэд. М.І. Платніцкага. – Мн.: БДЭУ,

1992. – 256 с.

―Кароткі эканамічны слоўнік‖ – выданне, у пэўным сэнсе не падобнае на іншыя эканамічныя слоўнікі. З аднаго боку, ѐн прызначаны для шырокага азнаямлення чытачоў з сучасным тлумачэннем актуальных эканамічных катэгорый і паняццяў, а з другога – ѐн мае мэтанакіраванае вучэбна-метадычнае прызначэнне: дапамагчы дасягнуць адназначнага разумення сучасных працэсаў у сацыяльна-эканамічнай галіне з пункту гледжання як палітычнай эканоміі, так і іншых эканамічных і грамадскіх навук.

Не менш істотную ролю слоўнік адыграе ва ўстанаўленні і службовым выкарыстанні двухмоўя ў сферы гаспадарчай дзейнасці, у замацаванні беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай.

Для зручнасці ў карыстанні ў канцы пададзены руска-беларускі слоўнік паняццяў і тэрмінаў, змешчаных у слоўніку.

Пры падрыхтоўцы слоўніка аўтары карысталіся такімі выданнямі, як ―Русско-белорусский словарь‖ у двух тамах (Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1982), ―Беларуска-рускі слоўнік‖ (Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1988. Выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае), ―Краткий экономический словарь‖ (М.: Политиздат, 1987), ―Краткий словарь по социологии‖ (М.: Политиздат, 1988) і інш.

Слоўнік распрацаваны калектывамі эканамічных кафедраў і кафедры правазнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Індыкатыўная анатацыя

Дарошчанка А.В. Дарога ў будучыню. Артыкул размешчаны ў часопісе ―Изобретатель‖ / 2000 г., № 4.

45

Артыкул уяўляе сабой агляд інфармацыйных сістэм сучаснасці і будучыні.

Уім аўтар разглядае магчымасці далейшага развіцця інфармацыйных тэхналогій, знаѐміць з новымі канструкцыямі. На працягу знаѐмства з артыкулам выяўляюцца станоўчыя і адмоўныя бакі прапанаваных канструкцый.

Узаключэнні аўтар прыходзіць да высновы, што будучыня з новымі тэхналагічнымі канструкцыямі з‘яўляецца больш простай і мабільнай.

Артыкул мае навукова-публіцыстычны характар і разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Бібліятэчная картка

Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Сучаснае слова, 1999. – 224 с.

Асобы жанр навуковай літаратуры – тэзісы. Спецыялістам па якой-небудзь галіне навукі часта бывае неабходна сабрацца разам, паслухаць даклады адзін аднаго, пагаварыць, абмяняцца думкамі. Публікаваць поўныя тэксты дакладаў часта няма магчымасці, а таксама і неабходнасці. У такіх выпадках выдаюцца зборнікі тэзісаў дакладаў.

Тэзісы – палажэнні, правільнасць якіх павінна быць раскрыта і абгрунтавана; сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і інш. Тэзіс уключае ў сябе прадмет мовы (аб чым гаворыцца ў тэксце) і галоўную аналізуемую прыкмету (тое, што гаворыцца аб гэтым прадмеце). Доказам галоўнага тэзіса з‘яўляюцца аргументы (довады, якія прыводзяцца як доказ). Для больш поўнай аргументацыі тэзіса неабходны ілюстрацыі – прыклады, якія пацвярджаюць прапанаваныя тэарэтычныя палажэнні. Пры напісанні тэзісаў абыходзяцца без уступу, апісання методыкі работы, прыводзяцца толькі асноўныя вынікі работы. Паколькі тэзісы з‘яўляюцца палажэннямі, то яны маюць адпаведную структуру сказаў. Гэта або назыўныя сказы (выказваюць сцвярджэнне або адмоўе), або сказы, якія з‘яўляюцца тлумачэннем розных паняццяў (маюць структуру гэта ѐсць гэта).

Прыклад тэзісаў артыкула:

Артыкул ―На парозе вякоў‖

Сучасны этап развіцця радыѐэлектроннай апаратуры і тэхнікі характарызуецца ўсѐ больш шырокім выкарыстаннем мікраэлектронных прылад высокай функцыянальнай складанасці з уніфікаванымі схематэхнічнымі рашэннямі.

Пры гэтым, разам з дасягненнямі ў галіне лічбавай мікрасхематэхнікі, у прыватнасці мікрапрацэсарных сістэм і мікра-ЭВМ, назіраецца істотны прагрэс у распрацоўцы аналагавых інтэгральных схем. Гэта, у першую чаргу, адносіцца

46

да таймераў і БІС для сувязной бытавой апаратуры. Разам з тым ускладненне задач, якія рашаюцца РЭА, настойліва патрабуе выкарыстання мікрасхем прыватнага ўжывання – мікразборак, якія ў шматлікіх выпадках забяспечваюць аптымальную структуру апаратуры з магчымасцю максімальнай аўтаматызацыі кіравання і кантролю яе функцыянавання.

Тэзісы артыкула ―На парозе вякоў‖

Ужыванне мікраэлектронных прылад высокай функцыянальнай складанасці для развіцця радыѐэлектроннай апаратуры і тэхнікі.

Існаванне істотнага прагрэсу ў распрацоўцы аналагавых інтэгральных схем (таймеры і ВІС).

Неабходнасць выкарыстання мікрасхем прыватнага ўжывання для забеспячэння аптымальнай структуры апаратуры і максімальнай аўтаматызацыі кіравання і кантролю яе функцыянавання.

Водгук – навуковая праца, у якой аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы іншага аўтара, пры гэтым не ставіць перад сабой мэты ўсебакова ахарактарызаваць змест і навуковую структуру.

Навуковы артыкул – сачыненне невялікага памеру ў газеце, часопісе, зборніку, у якім аўтар выкладае вынікі асабістага даследавання. Звычайна кожны артыкул суправаджаецца кароткім (5-10 радкоў) рэзюме.

Рэзюме – кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы; кароткі вывад са сказанага). Чытач заўсѐды спачатку чытае рэзюме, пасля чаго вырашае, ці трэба чытаць увесь тэкст артыкула.

Рэцэнзія – артыкул, у якім даюцца ўсебаковы аналіз і ацэнка навуковага твора.

Манаграфія – навуковы твор, які ставіць сваѐй мэтай глыбока даследаваць якое-небудзь пытанне або тэму.

Даклад – разгорнутае публічнае паведамленне на якую-небудзь тэму.

Рэферат, анатацыя, тэзісы, рэзюме – жанры навукова-інфарматыўнага падстылю, аб‘яднаныя агульнымі ўласцівасцямі – з‘яўляюцца другаснымі жанрамі мовы, г.зн. складаюцца на аснове ўжо існуючых апорных тэкстаў. Асноўным працэсам перапрацоўкі тэкстаў-арыгіналаў з‘яўляецца кампрэсія іх моўнага матэрыялу. Сутнасць кампрэсіі заключаецца ў змяншэнні аб‘ѐму інфармацыі за кошт пропуску падрабязнасцей, абагульнення інфармацыйнага матэрыялу. Прыѐмы кампрэсіі могуць быць рознымі: замена структуры сказаў (просты на складаны і наадварот, накладванне сказаў падобнай канструкцыі з утварэннем сказаў з аднароднымі членамі); замена доўгіх элементаў тэксту на больш кароткія з захаваннем сэнсу змененых элементаў; запіс асноўнай інфармацыі і пропуск малазначнай.

47

7.4 Цытата ў навуковых тэкстах

Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне. Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне і пад. больш значным і важкім.

Правілы афармлення цытат:

Невершаваная цытата заўсѐды бярэцца ў двукоссе; калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Напрыклад: Піфагору прыпісваюць выказванне: «Усѐ ѐсць лік». Да лікаў (а ѐн меў на ўвазе толькі натуральныя лікі) ѐн хацеў звесці ўвесь свет, і матэматыку ў прыватнасці (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 28).

Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат). Напрыклад: Згодна з Ф.Энгельсам, «чыстая матэматыка мае сваім аб'ектам прасторавыя формы і колькасныя адносіны рэчаіснага свету». Гэтае вызначэнне не толькі апісвае аб'ект вывучэння матэматыкі, але і указвае яго паходжанне - рэчаісны свет (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 174).

Пропуск слоў у цытатах ці абрыў цытавання абазначаецца шматкроп'ем. Напрыклад: У гэтых лекцыях, выказваючыся словамі Р.Фейнмана, «… буду расказваць, як упарадкавана Прырода, але калі вам не падабаецца, як яна упарадкавана, гэта будзе перашкаджаць вашаму разуменню. Фізікі навучыліся вырашаць гэтую праблему: яны зразумелі, што падабаецца ім тэорыя ці не - няважна. Важна іншае - ці дае тэорыя прадказанні, якія ўзгадняюцца з эксперыментам…» (гл.: Энцикл. словарь юного математика, 1989, 4).

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.

8. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пісьмовага замацавання дагавароў, законаў, афармлення спадчыны пачала фарміраваць асобую «мову», якая, зведаўшы мноства змен, захоўвае свае асноўныя адметныя рысы.

Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ѐй створана багатая літаратура розных стыляў і жанраў. Сапраўднага росту дасягнула таксама беларускае справаводства і заканадаўства. Выдатнае месца сярод прававых актаў займае Літоўскі Статут

(рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.).

Афіцыйна справавы стыль з‘яўляецца адной з разнавіднасцей літаратурнай мовы, абслугоўвае адміністрацыйна-прававую дзейнасць чалавека. Да агульных стылявых рысаў тэкстаў, што забяспечваюць гэтую камунікатыўную дзейнасць, характэрны аб’ектыўнасць, афіцыяльнасць,

48

высокая ступень стандартызацыі, дакладнасць, лагічнасць, лаканічнасць, канкрэтнасць, паўната выказвання, адсутнасць вобразнасці і эмацыянальнасці.

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі.

Службовы (афіцыйны) дакумент – гэта дакумент, які створаны арганізацыяй, прадпрыемствам, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Пад службовай асобай трэба разумець асобу, якая ажыццяўляе функцыю прадстаўніка ўлады ці займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйных абавязкаў.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў і характарызуецца ўжываннем:

1)прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя,

вымова, тарыф, сабекошт);

2)лексем з семантычным адценнем прымусовасці (забараняць, мера,

рашэнне, не церпіць адкладу);

3)нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з’яў прыроды,

прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);

4)агульнавядомых лексем у якасці тэрмінаў (пакупнік, заказчык);

5)невялікай колькасці вузкаспецыяльных тэрмінаў (камісіянер, омбудсмен,

каніфікацыя);

6)вялікай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў (бяздзеянне, ліквідатар);

7)інфінітыва (аказаць, аб’явіць);

8)дзеепрыметнікаў незалежнага стану на -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) і залежнага на -ем-, -ім- (бягучы, апякаемы);

9)складаных адыменных прыназоўнікаў (у адносінах, у мэтах);

10)канцылярскіх штампаў – устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры

апісанні аднолькавых сітуацый, абазначэнні пашыраных паняццяў

(прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль).

Функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ѐн быў выкладзены лагічнай зразумелай мовай. У дакументах адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы. Пры складанні дакументаў рэкамендуецца ўжываць простыя сказы, устойлівыя (трафарэтныя) словазлучэнні, пазбягаць без неабходнасці слоў іншамоўнага паходжання, не дапускаць плеаназмаў (свая аўтабіяграфія) і таўталогіі (з‘ява з‘яўляецца). У тэкстах дакументаў прымяняюцца агульнапрынятыя скарачэнні (г. Брэст – горад Брэст), указваюцца канкрэтныя даты лічбавым спосабам (05.05.2006).

Афіцыйнаму стылю ўласцівы неасабовы характар выказвання.

Усучасным беларускім справаводстве назіраецца актыўнае перайманне моўных сродкаў з рускай мовы.

Удзейнасці кожнай арганізацыі, установы, прадпрыемства ствараецца вялікая колькасць арганізацыйна-распарадчых дакументаў, што забяспечваюць арганізацыю працэсаў кіравання. Усе дакументы дзеляцца на наступныя групы:

49

-распарадчыя (загад, распараджэнне, указанне, пастанова, рашэнне);

-арганізацыйныя (статуты арганізацыі, палажэнне аб арганізацыі, штатны загад, правілы ўнутранага распарадку, графік адпачынкаў і інш.);

-даведачна-інфармацыйныя (акт, ліст, дакладная і тлумачальная запіскі, даведка і інш.).

Патрэбна выдзеліць такі від дакумента, як пратакол, які аб‘ядноўвае ў сабе рысы і распарадчага, і даведачна-інфармацыйнага дакумента

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя, у залежнасці ад таго, адно ці некалькі пытанняў ахоплівае іх змест), паходжання (афіцыйныя, або службовыя, і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г.д. (гл.:Каўрус, 1994, 5). Такія дакументы як таварна-транспартныя накладныя, прыходныя і расходныя (выдатковыя) ордэры і інш. знаходзяць сваѐ адлюстраванне ў кнігах бухгалтарскага ўліку і належаць да бухгалтарскіх дакументаў.

Фармуляр, характэрны для пэўнага віду дакументаў, называецца тыпавым фармулярам. Службовыя дакументы, як правіла, складаюцца на бланку – стандартным аркушы паперы, на якім узнаўляецца сталая інфармацыя дакумента і адводзіцца месца для пераменнай інфармацыі. У бланк уваходзіць шэраг рэквізітаў, якія наносяцца друкарскім спосабам. Рэквізіт - абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр.

Для службовых дакументаў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў.

1.Дзяржаўны герб.

2.Эмблема арганізацыі.

3.Код арганізацыі па класіфікатары прадпрыемстваў і арганізацый.

4.Код дакумента па класіфікатары кіраўніцкай дакументацыі.

5.Назва міністэрства, структурнага падраздзялення арганізацыі, установы.

6.Паштовы і тэлеграфны адрас.

7.Нумар тэлефона, нумар тэлефакса.

8.Назва разліковага рахунку ў банку.

9.Дата.

10.Індэкс дакумента.

11.Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента. 12.Адрасат (назва прадпрыемства і адрас атрымальніка ліста).

13.Загаловак да тэксту (не больш чым на двух радках). Ён павінен адпавядаць асноўнаму пытанню, якое закранаецца ў лісце.

14.Тэкст (асноўны рэквізіт).

15.Адзнакі пра наяўнасць дадаткаў.

16.Подпіс.

17.Адзнака пра накіраванне копій па іншых адрасах.

50

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]