- •Вопрос 15.Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання вкл і Польшчы.
- •Вопрос 16 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай
- •Вопрос 17 . Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.
- •Вопрос 21. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст
- •Вопрос 22. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы 18 - першай палове 19 стст. Паўстанні 1794 і 1830-1831 гг.
- •Вопрос 24.Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830-1840-х гг.
- •Вопрос 25.Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст.
- •Вопрос 26. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. На беларускіх землях.
- •Вопрос 27. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.У Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях.
- •Вопрос 33. Революционные события 1905-1907 гг на Бел.
- •Вопрос 37 Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі на ўмовах нямецкай акупацыі (сакавік-снежань 1918 г.).
- •Вопрос 41. Удзел бсср ў стварэнні ссср. Нацыянальна - дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай сср. Палітыка беларусізацыі. Яе асноўныя напрамкі і вынікі.
- •Вопрос 44. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага садыялізму" ў ссср і бсср. Палітычныя рэпрэсіі ў бсср, іх трагічныя наступствы.
- •Вопрос 45:Западная б в составе Польши.Воссоединение Зап б и бсср.
- •Вопрос 54 57 бсср во второй половине 1980-х гг. Политика перестройки и особенности ее проведения в бсср.
- •Вопрос 57. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і выбары Прэзідэнта.
- •Вопрос 58.Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •1.Палітыка
- •2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.
- •Вопрос 59. Международное положение и внешняя политика Республики Беларусь
- •Вопрос 60. Культура Беларусі на сучасным этапе.
- •«Гісторыя беларусі»
Вопрос 26. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы 1861 г. На беларускіх землях.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.