Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_istorii.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
528.38 Кб
Скачать

Вопрос 45:Западная б в составе Польши.Воссоединение Зап б и бсср.

У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.

ВОПРОС№46:Международные отношения в начале 2 мир войны. Нападение фашистской Германии на СССР и оборонит бои на терр Б.

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да

Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР.

Нечарговая i.Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план <Барбароса> - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план <Ост> -

праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР. 22 чэрвеня 1941г. на досвiтку гiтлераускiя войскi варвалiся у межы СССР.Вораг нанёс удары па аэрадромах, чыгуначных вузлах, гарадах Часцi Чырвонай Армii неслi вялiкiя страты.

Удар групы армiй "Цэнтр", якая наступала праз тэрыторыю Беларусi на Маскву

прынялi на сябе воiны 3 i 10 армiй, а таксама воiны 4 ар-мii (генерал А.А.Карабкоу), якiя абаранялi Брэст. 10 дзен вялi баi пагранiчнiкi 4 заставы лейтэнанта А.Кiжэватава, 7 атак адбiла 3 застава лейтэнанта В.Усава. А.Кiжэватаву i В.Усавубыло прысвоена званне Героя Савецкага саюза.

Гераiчна трымалiся абаронцы Брэсцкай крэпасцi - воiны капiтана I.М.Зубачо-ва,палкавога камiсара Д.М.Фамiна, маёра П.М.Гаурылава. Нямногiм удалося выр-вацца з крэпасцi i прадоужыць барацьбу з ворагам.

Гераiчна змагалiся савецкiя лётчыкi. Адзiн з першых таранау здзейснiуД.Ф.КокарауУ першыя днi вайны лётчыкi зрабiлi 1890 баявых вылетау i знiшчылi больш 100 варожых самалётау.

Нягледзячы на мужнасць i гераiзм савецкiх воiнау, фашысты прарвалi абарону у Беларусi . Планавалася абыйсцi Мiнск з поуначы i поудня iзнiшчыць войскi Заходняга фронту. На 4 дзень фашысты аказалiся пад Мiнскам.

Абарону ажыццяулялi войскi 44 i 2 стралковых корпусау 100 стралковай дывiзii, 108 стралкковай дывiзii.

Савецкiм воiнам не удалося утрымаць Мiнск У гэты цяжкi час кiраунiцтва СССР прыняло рад мер па мабiлiзацыi рэсурсау краiны для адпору агрэсii. Пачалася мабiлiзацыя у Чырвоную Армiю Чырвоная армiя з баямi адступала на Усход. У пачатку лiпеня 1941г. (згодназ распараджэннем Стаукi Галоунага камандавання) арганiзуецца лiнiя абароны наЗаходняй Дзвiне i Дняпры. Сюды былi перакiнуты 37 дывiзiй, якiя маглi б дапа-магчы не дапусцiць прарыву працiунiка на Маскву.

На некалькi дзен затрымалi фашыстау на рацэ Бярэзiне у раёне Бабруйска..Савецкiя воiны вымушаны былi аста-вiць 27 лiпеня Магiлёу i 19 жнiуня - Гомель.

Паражэнне савецкiх войск было абумоулена непадрыхтаванасцю да абароны войск

Заходняга фронту. Страты фронта склалi 400 тыс. чалавек з агульнай колькасцi750 тыс. Нягледзячы на гераiчнае супрацiуленне чырвонаармейцау,да канца жнiу-ня акупiравана уся тэрыторыя Беларусi.Уся вiна за паражэнне была ускладзенана кiраунiцтва Заходнiм фронтам.Яго камандуючы Д.Р.Паулау i яго штаб былiасуджаны i расстраляны. Разам з тым абарона Беларусi на працягу 2-х месяцау не дазволiла працiунi-ку рэалiзаваць план "маланкавай вайны" i дала магчымасць Чырвонай Армii пра-весцi абарончыя мерапрыемствы на маскоускiм кiрунку.

ВОПРОС№47:Оккупационный режим на Б.Развитие партиз движения.

Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа.У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі.Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі.Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі.Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.У межах рэспублікі было арганізавана шмат лагераў смерці, гета.Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі.Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію.За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена амаль усе тэхнічнае абсталявання.На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін.Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе навучальныя установы, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці.Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі.З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат.У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму.Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя.Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці.Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Ужо у пачатку вайны стваралася сетка падпольных цэнтрау i груп. Да жнiуня

1941г. было створана 378 атрадау i дыверсiйных груп.Першыя групы з'явiлiся натэрыторыi Мiнска, Гомеля, Пiнска,дзе дзейнiчалi падпольныя партыйныя i камса-мольскiя камiтэты.28 чэрвеня дау першы бой партызанскi атрад пад кiраунiцтвамВ.З.Каржа.У гэты ж час у Кастрычнiцкiм раёне Гомельскай вобласцi змагаецца ат-рад пад кiраунiцтвам Ц.П.Бумажкова i Ф.I.Паулоускага "Чырвоны Кастрычнiк". Iмпершым з партызан 6 жнiуня 1941г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Усяго у 1941г. у Бел. было арганiзавана i дзейнiчала 247 партызанскiх ат-радау i падпольных груп,200 падпольных абкомау,гаркомау,райкомау КП(б)Б i кам-самолу..Яго удзель-нiкi правялi рад дыверсiй,ажыццявiлi аперацыю па забойству В.Кубэ (А.Мазанiк,Н.Дрозд,М.Осiпава,Н.Траян атрымалi званне Героя Савецкага Саюза).

Перамога савецкiх войск пад Масквой спрыяла развiццю партызанскага руху. З вясны 1942г. пачынаюць з'яуляцца партызанскiя брыгады i злучэннi.1-й Бе-ларускай брыгадай камандавау М.Шмыроу.

Партызанскi рух пачынае узмацняцца пасля стварэння 30 мая 1942г. Цэнтраль-нага штаба партызанскага руху пад кiраунiцтвам Панамарэнкi П.К. Штаб парты-занскага руху на Беларусi узначальвау П.Калiнiн.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943г. партызанам удалося вызвалiць значную частку Беларусi - 60%. З мэтай разгрому партызан фашысты праводзiлi карныя экспедыцыiАднак гэтаэкспедыцыя не дала жаданых вынiкау ворагу.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан была дэзарганiзацыя ваенных перавозак -"рэйкавая вайна

Супраць захопнiкау вялi барацьбу не толькi партызаны i падпольшчыкi, але i насельнiцтва.

ВОПРОС№49:Освобождение Б от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.

Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеян-

ня i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пераузышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм на-прамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска.

Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г. былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла са-вецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы гра-мадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня.

У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс.узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызва-лiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.

ВоПРОС№51:Общ-полит жизнь в условиях “оттепели”.Попытки реформирования экономики.

У 1946 г. адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР, у 1947 г. - у Вярхоўны Савет БССР. Рэальная ўлада па-ранейшаму знаходзілася ў руках партый-ных камітэтаў. Строга рэгламентавалася і дзейнасць прафсаюзаў. У гэты час актывізавалася дзейнасць камсамольскіх аргані-зацый. Палітыка рэпрэсій у Беларусі ў пасляваенныя гады была ў многім звязана з дзейнасцю мі-ністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы (1938-1951 гг.). У канцы 40-х - пачатку 50-х гг. па яго асабістаму ўказанню былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыіРэпрэсіі закранулі і пісьменніцкую арганізацыю БССР. Вядомых дзеячаў літаратуры М. Зошчанку і Г. Ахматаву абвіна-вачвалі ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі, большасць народа была адданая савецкай уладзе, правадыру і настаўніку I. Сталіну. У кастрычніку 1952 г. пасля 13-гадовага перапынку адбыўся XIX з'езд партыі, які перайменаваў ВКП(б) у КПСС. Але з'езд не ўнёс ніякіх змен у грамадска-палітычнае жыццё краіны.

5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Сакратарыят ЦК КПСС узначаліў М. Хрушчоў. Былі зроблены першыя спробы па дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. Рэ-гулярна сталі праводзіцца партыйныя пленумы. У гэтым пра-явіўся некаторы паварот ад культу асобы да калектыўнага кіраўніцтваНовыя рысы ў жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, з'явіліся пасля верасня 1953 г., калі першым сакратаром ЦК, КПСС быў выбраны М. Хрушчоў. 3 гэтага часу адбыліся значныя змены ў дзейнасці партыйных, дзяржаўных і савецкіх органаў, а такса-ма грамадскіх арганізацын. Аднак да-біцца сапраўднага поўнаўладдзя Саветаў у гэты час не ўдалося.Практыка падмены функцый грамадскіх арганізацый партыйнымі органамі працягвалася.

У першай палове 50-х гг. былі здзейснены некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, умацаванню закон-насці і правапарадкуПа-сапраўднаму значныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны, у тым ліку і Беларусі, пачаліся пасля XX з'езда К.ПСС, які адбыўся 14-25 лютага 1956 г. З'езд разам з іншымі пытаннямі шмат увагі ўдзяліў развіццю дэмакратыі. На закры-тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». У гэтых дакументах была зроблена спроба выявіць канк-рэтна-гістарычныя вытокі і прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць.Пасля XX з'езда КПСС былі здзейснены важныя палі-тычныя мерапрыемствы па пераадоленню культу асобы Сталіна. Перш за ўсё былі рэабілітаваны ахвяры рэпрэсій.

11 сакавіка 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон, паводле якога рэспублікі самі маглі вырашаць пытанні аблас-нога і краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будаўніцтва. Пашыраліся заканадаўчыя правы саюзных рэспублікУ кастрычніку 1961 г. адбыўся XXII з'езд КПСС, які прыняў праграму пабудовы камунізму. Стваральнікі праграмы не правялі глыбокага навуковага аналі-зу стану эканомікі і перспектыў яе развіцця. Былі дапушчаны пралікі ў прагнозе міжнародных абставін, якія хутка пагоршы-ліся. Адміністраванне і перагібы ўсё больш сталі праяўляцца

Ў Дзейнасці першага сакратара ЦК КПСС М. С. Хрушчова. Кастрычніцкі (1964 г.)

Пленум ЦК КПСС вызваліў яго ад партыйных і дзяржаў-

ных абавязкаў. Першым сакратаром ЦК К.ПСС быў абра-ны Л. I. Брэжнеў.

3 прыходам Л. I. Брэжнева да ўлады кароткі перыяд так званай «хрушчоўскай адлігі» завяршыўся, стаў узмацняцца чыста бюракратычны стыль кі-раўніцтва.

Рэформа прадугледжвала уключыць у дзеянне гасразлiк i таварна-грашовыя ме­ханiзмы на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасцi прадпрыемствау. Гэта азначала пераход да рыначнай эканомiкi,аднак, не паслабляючы камандна-адмiнi- страцыйныя пачаткi у эканомiцы. Гэтым рэформа з самага пачатку была асуджана на няудачу.Безнадзейнасць павялiчвалася таксама i iмкненнем улад не дапусцiць дэмакратызацыi грамадскага жыцця, перабудовы краiны.

Рэформа праводзiлася зверху,таму яна не улiчвала мясцовых асаблiвасцей.Але на першым этапе яна дала некаторыя вынiкiАб'ём прамысловай прадукцыi за 2-гую палову 60-х гадоу павялiчыуся на 79% замест 70% па плану. На 39% павысiлася прадукцыйнасць працы. Завяршылася бу­даунiцтва Гродзенскага хiмкамбiната, Гомельскага хiмiчнага завода, 2 i 3-га аб'яднанняу "Беларуськалiй" i iнш. Усяго было пабудавана звыш 50 буйных прад­прыемствау.

Павышауся тэхнiчны узровень прамысловасцi.З'яуляюцца аутаматычныя лiнi,ЭВМ, асаблiва дакладныя станкi, дасканалыя прыборы i г.д.

Уздым прамысловай вытворчасцi БССР працягвауся i у першай палове 70-х га­доу i склау 74%. На 43% узрасла прадукцыйнасць працы. Было пабудавана звыш 90 новых буйных прадпрыемствау. У iх лiку: Беларускi шынны камбiнат (Бабруйск), Мазырскi нафтаперапрацоучы завод,Баранавiчскi завод аутаматычных лiнiй i iнш. На гэтыя гады прыпадае хуткi рост спецыялiзацыi i кааперавання вытворчасцi.

Але нягледзячы на высокiя паказчыкi росту прамысловасцi у пачатку 70-ых гадоу узмацняюцца негатыуныя з'явы, якiя сведчылi, што рэформа 1965г. не дала жаданых вынiкау.

ВОПРОС№52:Соц-эк и полит развитие БССР в 1970-1980 гг.

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.

Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.

Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

ВОПРОС№53: Развіцце беларускага мастацтва ў пасляваенны час (1945-1990 гг.).

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара, П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне чалавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны iдуць у бой".

У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача.

Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры". Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча ных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]