Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Некаторыя правілы выкарыстання скарачэнняў у тэкстах дакументаў

 

У тэкстах дакументаў не павінна быць разнабою ў напісанні назваў асоб, пасад, устаноў, геаграфічных назваў, тэрмінаў і г.д. Не пажаданы і спантанныя (аўтарскія) скарачэнні.

 Усе скарачэнні слоў і найменняў у дакументах павінны быць агульнапрынятымі і зразумелымі.

1. Назвы геаграфічных паняццяў, прамежкаў часу, колькасных азначэнняў і да т.п. скарачаюць:

а) перад словам, да якога яны адносяцца, напрыклад: воз. (возера) Сіняе,       г. (горад) Мінск;

б) пасля лічэбнікаў, напрыклад: 8 тыс. (тысяч) станкоў, 10 млн. (мільёнаў) кніг.

2. Назвы вучоных ступеняў, званняў ці прафесій могуць скарачацца ў тэксце непасрэдна перад прозвішчамі (акад. (акадэмік) Марозаў, інж. (інжынер) Сямёнаў).

3. Складанаскарочаныя назвы, утвораныя з пачатковых літар, пішуцца вялікім літарамі (ААН). У назвах, утвораных па змешаным прынцыпе, літарныя скарачэнні пішуцца вялікімі літарамі, складовыя скарачэнні – маленькімі (НДІБуддормаш – Навукова-даследчы інстытут будаўнічага і дарожнага машынабудавання).

4. Неабходна памятаць, што насычанасць тэксту скарачэннямі зніжае афіцыйны тон дакумента.

5. Скарочанае слова павінна мець запас трываласці, каб пры расшыфроўцы яго разумелі адназначна.

6. Скарачэнне павінна быць зразумелым усім, хто чытае дакумент. Таму пры першым ужыванні ў тэксце яно павінна быць расшыфравана ў дужках, а затым прадстаўлена ў скарочаным выглядзе.

7. Нельга скарачаць ключавыя словы. Напрыклад, калі размова ў дакуменце ідзе пра камандзіроўку, то гэта слова не скарачаецца.

8. Напісанне скарачэнняў павінна быць уніфікавана ў межах аднаго тэксту. Напрыклад, нельга абазначаць адно слова раён то літарай р., то камбінацыяй р-н

Асабістыя дакументы

 

Заява – гэта дакумент, які ўтрымлівае просьбу якой-небудзь асобы. Адрасуюць заяву арганізацыі ці службовай асобе ўстановы.

 

Размяшчэнне частак заявы:

1) найменне пішацца зверху з водступам на трэць радка;

2) прозвішча, імя, імя па бацьку заяўніка – пад адрасатам;

3) тэкст пішацца з чырвонага радка;

4) дата ставіцца злева, подпіс –  справа.

 

Афармленне наймення адрасата:

калі яно ўяўляе сабой назву арганізацыі, то ставіцца ў В. скл., калі гэта назва пасады службовай асобы – у Д. скл.

Клішыраваныя формы

1) Просьба выражаецца:

прашу + inf. (дазволіць, дапусціць і г.д.)

Прашу Вашага дазволу (згоды) + на што?

2) Канструкцыі ўводу аргументацыі:

у сувязі з тым, што...; на падставе таго, што...; таму што... .

 

ЗАЯВА

 

 

Дэкану гістарычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага універсітэта

праф. Камароўскаму А.Е.

аспіранткі кафедры гісторыі Беларусі

Тамашовай Вольгі Іванаўны

Прашу камандзіраваць мяне ў Санкт-Пецярбург у бібліятэку Акадэміі навук тэрмінам на 10 дзён дзеля азнаямлення з архіўнымі матэрыяламі па тэме дысертацыі.

 

 Дата                                                                                        (подпіс)

 

 

ЗАЯВА 

 

 

У аддзел фотакопій

Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі

акад. Жураўлёва В.П.,

які пражывае па адрасу:

г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 6, кв. 13

 Прашу зрабіць мне фотакопію кнігі Выгоцкага Л.С. “Пытанні тэорыі і гісторыі псіхалогіі”, т. 2. – М., 1982, неабходную для навуковай работы.

   Дата                                                                                      (подпіс)

 

Даверанасць – дакумент, з дапамогай якога адна асоба прадастаўляе другой асобе паўнамоцтвы зрабіць за яе якое-небудзь дзеянне (часцей за ўсё – атрымаць што-небудзь).

Размяшчэнне частак даверанасці:

1) тэкст пішацца з чырвонага радка;

2) дата ставіцца злева, подпс – справа;

3) пад датай i подпiсам неабходна прадугледзець месца, каб засведчыць дакумент.

 

Клішыраваныя формы

Хто? + давяраю + каму? + іnf. (атрымаць...).

 

Даверанасць

Я, студэнт другога курса сацыяльна-эканамічнага факультэта ІПП Белікаў Іван Іванавіч, давяраю студэнту першага курса Кісялёву Сяргею Аляксандравічу атрымаць мае падручнікі ў бібліятэцы інстытута.

Дата                                                                                           (подпіс)

 

Подпіс студэнта Белікава А.І. сведчу

Дата                                                                                            (подпіс)

 

ДАВЕРАНАСЦЬ

20.01.1999

 

Я, Гуськова Ганна Мікалаеўна, давяраю атрымаць маю заработную плату за жнівень месяц у памеры 200 000 (дзвесце тысяч) руб. галоўнаму інжынеру МАЗа Капко Мікалаю Пятровічу.

 

Лабарант                                                      (подпіс)                       Г.М. Гуськова

 

Подпіс Гуськовай Г.М. сведчу

Інспектар АК                                               (подпіс)                       Р.Т. Калініна

 

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове ці ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.

Размяшчэнне частак распіскі:

1) слова распіска пішуць з вялікай літары пасярэдзіне радка;

2) тэкст распіскі пішуць з чырвонага радка;

3) дата – злева, подпіс – справа.

 

Клішыраваныя формы

Я, + прозвішча, імя, імя па бацьку + пасада + атрымаў...

 

Распіска

Я, Барысюк Павел Сямёнавіч, студэнт 3 курса сацыяльна-эканамічнага факультэта Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва 18 чэрвеня 2002 года атрымаў ад загадчыцы склада інстытута Навіцкай Тамары Сяргееўны 1 (адну) брызентавую палатку і 5 (пяць) рукзакоў.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну на склад.

18 чэрвеня 2002 г.                                                               (подпіс)

 

Аўтабіяграфія – кароткі расказ пра свой жыццёвы шлях, які пішацца ад першай асобы.

У пачатку тэксту трэба назваць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння, сказаць пра заняткі бацькоў. Пасля гэтага коратка гавораць пра гады вучобы, называюць асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

 

Аўтабіяграфія

Я, Герасімовіч Тамара Пятроўна, нарадзілася 15 сакавіка 1985 г. ў г. Масты Гродзенскай вобласці. Мой бацька, Пётр Міхайлавіч, працуе інжынерам на мэблевай фабрыцы, маці, Ганна Антонаўна, – настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

У 1991 г. я паступіла ў сярэднюю школу № 2 г. Масты, якую закончыла ў 2001 г. У тым жа годзе паступіла ў Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва на сацыяльна-эканамічны факультэт. Цяпер займаюся на трэцім курсе.

Дата                                                                                        (подпіс)

Заданне 1. З якiх дзелавых папер маглi быць узяты наступныя выразы:

Адбудзецца сустрэча, прашу прыняць, пасля школы, усё атрыманае вярну, давяраю атрымаць, аппаратура ў парадку, справаздача прыкладаецца, выдадзена да прадстаўлення, за справаздачны перыяд, прадпрыемтсва абавязваецца, ацэначная камiя ў складзе, пастанавiлi, з`яўляецца студэнтам.

Заданне 2. Складзiце аўтабiяграфiю. Пералiчыце асноўныя патрабаваннi, якiя ставяцца да напсання аўтабiяграфii.