Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Тэма 16

Функцыянальныя стылі

Сучаснай беларускай мовы.

Публiцыстычны стыль I яго асаблiвасцi

Нацыянальная беларуская мова мае дзве асноўныя формы існавання — вусную і пісьмовую. Вусную форму мовы выкарыстоўваюць пры непасрэдных моўных кантактах: у гутарцы, дыскусіі, дамашніх абставінах, выступленнях, на радыё і тэлебачанні. Вусная мова — з’ява, багатая інтанацыяй, эмацыянальнасцю, пачуццямі. Пісьмовая мова — гэта зрокавае ўспрыняцце тэксту: чытанне, запамінанне, завучванне матэрыялу. Абедзве формы існавання з’яўляюцца функцыянальна разнастайнымі, універсальнымі, абслугоўваюць рознабаковыя сферы грамадскай дзейнасці.

Функцыянальны стыль мовы — (ад лац. stilus — палачка для пісьма) разнавіднасць звязнага маўлення, якая абслугоўвае асобную сферу зносін (бытавую, эстэтычную, палітычную, навукова-адукацыйную, справаводчую) і кантралюе адбор моўных сродкаў адпаведна зместу, мэце выказвання і ўмовам зносін. З улікам моўных зносін функцыянальныя стылі падзяляюцца на кніжныя (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны) і гутарковы. Кожнаму стылю мовы характэрны свае ўмовы зносін, задачы і функцыі маўлення, моўныя сродкі і адметныя рысы.

Публіцыстычны стыль рэалізуецца ў сродках масавай інфармацыі (газетах, часопісах, на радыё і тэлебачанні), грамадскай літаратуры, палітычных выступленнях, прамовах і г.д. Выконвае дзве асноўныя функцыі: інфармацыі і ўздзеяння. Па-першае, менавіта з крыніц публіцыстычных сродкаў мы чэрпаем навіны паўсядзённага жыцця, становімся сведкамі сусветных падзей, аналізуем палітычны і эканамічны стан. Па-другое, адчуваем пастаяннае ўздзеянне, таму што публіцыстычны стыль прызваны актыўна ўмешвацца ў грамадскае жыццё, крытыкаваць, агітаваць, выхоўваць.

Мова публіцыстыкі вызначаецца прысутнасцю абстрактнай і грамадска-палітычнай лексікі, спецыфічных спалучэнняў (гуманітарная дапамога, зялёная вуліца, свабода слова, нацыянальная самасвядомасць, сілавыя ведамствы, бюджэтная сфера дзейнасці). Часткова ўводзяцца і вобразныя сродкі мовы, якія дапамагаюць выказаць настрой, пачуцці (другі хлеб, незгасальны агонь, крыніцы фінансавання). Сустракаюцца і ўстойлівыя выразы, шаблонныя спалучэнні: важнае (вялікае) значэнне, пэўныя зрухі, на дадзеным этапе, нязменна служыць, зрушыць з месца, умацаваць пазіцыі.

Публіцыстычны стыль мовы можна лічыць універсальным, таму што ў ім сустракаюцца элементы іншых функцыянальных стыляў. Публіцыстычная мова павінна быць правільнай, узорнай, разнастайнай, таму што толькі такую мову СМІ, асобнага журналіста, палітычнага дзеяча захочацца пачуць, пачытаць, успрыняць.

Заданне 1. Прачытайце наступныя азначэнні стылю, якія падаюцца энцыклапедычнымі слоўнікамі, і ахарактарызуйце іх. У чым заключаецца адрозненне паміж імі?

  1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу мастацкай формы. Гатычны стыль. Стылі ў жывапісе.

  2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў. Стыль Коласа. Газетны стыль.

  3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці. Стыль работы. Плаваць стылем “брас”.

  4. Манера паводзіць сябе, гаварыць, адзявацца і пад. Модны стыль. Спартыўны стыль. (ТСБМ)

Заданне 2. Прачытайце тэксты, вызначце іх стыль. Ахарактарызуйце моўныя асаблівасці кожнага тэксту. Якія з тэкстаў можна аднесці да апісання, апавядання ці разважання?

  1. Маса — 1. Колькасць рэчыва ў якім-небудзь прадмеце, а таксама само рэчыва, з якога складаецца прадмет. 2. У фізіцы: велічыня, якой вымяраецца колькасць рэчыва ў целе. 3. Бясформеннае рэчыва, вадкая або паўвадкая сумесь. 4. Вялікая колькасць, мноства чаго-небудзь. 5. Шырокія слаі працоўных; народ. (А.Я. Баханькоў, І.М. Гайдукевіч, П.П. Шуба)

Беларускія вучоныя

Беларускія вучоныя, дзеячы культуры ўнеслі свой уклад у развіццё многіх галін навукі, асабліва матэматыкі, фізікі, хіміі, геаграфіі, фізіка-тэхнічных навук і інш. Меліся дасягненні ў развіцці літаратуры і мастацтва. Перш за ўсё ў іх знайшло адлюстраванне духоўнае жыццё грамадства, звесткі аб якім складаюць важную каштоўнасць для гісторыі. У творах пісьменнікаў і мастакоў знайшлі адлюстраванне праўдзівыя старонкі жыцця грамадства, думкі і імкненні людзей. (паводле У.Н. Сідарцова)

  1. Загадваю:

    1. Адказным выканаўцам работ на аб’екце прызначыць прараба Кальчэўскага Л. І.

    2. ВТА забяспечыць аб’ект нарматыўна-тэхнічнай і іншай дакументацыяй, неабходнай для правядзення работ.

    3. Аддзелу забеспячэння, згодна з заяўкамі прараба, забяспечыць пастаўку матэрыялаў для бесперапыннага працэсу работ.

    4. Інжынеру па ахове працы Шумскаму А.Р. забяспечыць ахову працы і тэхніку бяспекі вядзення работ.

    5. За арганізацыю і своечасовае выкананне задання да 12 чэрвеня 2004г. прызначыць адказным галоўнага інжынера прадпрыемства Ганчарова А.П.

    6. Кантроль за выкананнем дадзенага загаду пакідаю за сабой. (З дакументаў)

Заданне 3. Прааналізуйце артыкул з газеты (на выбар). Якія сінтаксічныя канструкцыі тут пераважаюць? Якія сказы па мэце выказвання выкарыстоўваюцца? Ці прысутнічаюць устойлівыя спалучэнні