Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практыкум для завочнікаў.doc
Скачиваний:
66
Добавлен:
30.04.2015
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Тэма 15 дзеепрыслоўе. Утварэнне I ўжыванне

Д з е е п р ы с л о ў е — асобая нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік. Напрыклад: Дарога знікла з вачэй, не дайшоўшы да гасцінца, абапал якога стаялі парадзелыя бярозы. Дзеепрыслоўе не дайшоўшы абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне,выражанае дзеясловам-выказнікам (знікла кал і? — не дайшоўшы да гасцінца).

Дзеепрыслоўі маюць прыметы і дзеяслова, і прыслоўя.

Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеяслоўных асноў, захоўваюць іх лексічнае значэнне: чытаць — чытаючы, апрануцца — апрануўшыся, заўважыць — заўважыўшы;

     маюць граматычныя прыметы дзеяслова: бываюць закончанага і незакончанага трывання (яно залежыць ад трывання ўтваральнага дзеяслова); будаваць дом — будуючы дом, пабудаваць школу — пабудаваўшы школу; несці кнігі — носячы кнігі, прынесці сшыткі — прынёсшы сшыткі;

    могуць быць незваротныя і зваротныя: прывітаць настаўніка — прывітаўшы настаўніка, прывітацца з таварышам —прывітаўшыся з таварышам, вяртаць кнігі — вяртаючы кнігі, вяртацца са школы — вяртаючыся са школы.

     Дзеепрыслоўі захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: прачытаць апавяданне — прачытаўшы апавяданне, атрымаць падручнікіатрымаўшы падручнікі; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: слухаць уважліва — слухаючы ўважліва, зрабіць старанна — зрабіўшы старанна.

Дзеепрыслоўі маюць і прыметы прыслоўяў: не змяняюцца, прымыкаюць да дзеяслова і выконваюць сінтаксічную ролю акалічнасці: Спіць, стаіўшыся, вецер ля імшарнай крыніцы. (М. Т.) Мароз — штукар і жарты любіць, не раз, штукуючы, загубіць таго, хто ў рукі пападзецца. (К-с)

Дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца з паясняльнымі словамі, утвараючы разам з імі дзеепрыслоўны з в а р от, які ў сказе з'яўляецца адным членам сказа — адасобленай акалічнасцю спосабу дзеяння, прычыны, часу, умовы і інш. У сіняй смузе вырысоўваліся, зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора, белыя аблачынкі квецені. (Хадк.) — дзеепрыслоўны зварот выконвае ролю адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння (вырысоўваліся як? — зліваючыся ў суцэльнае хвалістае мора). Нават страціўшы зрок, абыду я паўсвету, а да родных мясцін шлях заўсёды знайду. (Бр.) — дзеепрыслоўны зварот з'яўляецца адасобленай акалічнасцю ўмовы (абыду калі?, пры якой умове? — нават страціўшы зрок).

Дзеепрыолоўныя звароты, незалежна ад іх месца ў сказе, адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі: Алесь трохі пастаяў, пазіраючы ўслед брату, а потым павярнуў назад, калі-нікалі аглядаючыся на Сцёпку. (К-с) Вярнуўшыся ў пакой, Апейка пастаяў каля акна, пазіраючы на аснежаны пляц Волі. (I. М.)

                    АЛЕ!Адзіночнае дзеепрыслоўе, якое стаіць у канцы сказа і адказвае на пытанне     як?, не выдзяляецца ў вымаўленні інтанацыяй і паўзай, а на пісьме-коскай:

Ён сядзеў (як?) нахіліўшыся (нельга: што робячы?)

Існуюць пэўныя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў.

У сказе дзеепрыслоўе абазначае дадатковае дзеянне той самай асобы ці прадмета, што ўтварае дзеянне, названае дзеясловам-выказнікам, да якога гэта дзеепрыслоўе адносіцца: Адышоўшы з паўвярсты, Сцёпка яшчэ раз назад азірнуўся, спыніўся. (К-с) Буслы падымаліся высока ў неба і доўга-доўга кружыліся пад аблокамі, выпрабоўваючы сілу сваіх крылаў. (К-с) Дрэвы раскідвалі свае галіны, як крылы, нібы збіраючыся паляцець. (I. М.)

Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік, якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; такія сказы сэнсава і граматычна няправільныя, гэта парушэнне літаратурнай нормы. Ня-правільная, напрыклад, будова такога сказа: Ідучы дадому са станцыі, у яго часам з'яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды, бо дзеяслоў-выказнік з'яўлялася адносіцца да дзейніка жаданне, а дзеепрыслоўе да гэтага дзейніка не адносіцца, абазначае дзеянне асобы (ён ішоў). Сказ можна перабудаваць так: Ідучы дадому са станцыі, яму часам хацелася хутчэй зноў вярнуцца туды. Калі ён ішоў са станцыі, у яго часам з'яўлялася жаданне хутчэй зноў вярнуцца туды. Патрабуе перабудовы і такі сказ: Пераглядаючы гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. Дзеяслоў-выказнік успамінаюцца адносіцца да дзейніка аднакласнікі, а дзеепрыслоўе пераглядаючы абазначае дзеянне другой асобы. Можна сказаць так: Калі пераглядаю гэтыя здымкі, успамінаюцца мае аднакласнікі. Пераглядаючы гэтыя здымкі, успамінаю маіх аднакласнікаў.

У сказе можа ўжывацца не адно, а  некалькі  дзеепрыслоўяў     (з паясняльнымі словамі і без іх), якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказніка і абазначаюць дзеянні той самай асобы ці прадмета: Налюба-ваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору. (К-с) Лісточкі на дрэвах быццам прыхарошваліся, выпростваючыся і вызваляючыся ад ранішняй расы. (Бр.)

У абагульнена-асабовых сказах асноўнае і дадатковае дзеянні, абазначаныя дзеясловам-выказнікам і дзеепрыслоўем, таксама адносяцца да адной асобы, але яна ўяўляецца абагульнена — як любы, кожны (у такіх выпадках можна ўставіць займеннік ты): Не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. (Прык.) Гуляючы, розуму не прыдбаеш. (Прык.)

 

Заданне 1. Зрабiце пераклад на беларускую мову, утварыяшы ад дзеясловая дзеепрыслояi закончанага i незакончанага трывання.

Узор. Касіць траву – косячы траву, зрабіць справу – зрабіўшы справу.

Зачитывать отчёт, принимать решение, объявлять перерыв, собирать документы, анализировать факты, писать объяснительную записку, составлять протокол, списывать имущество, ссылаться на статью, осуществлять руководство, пад’язджаць да лесу, сустрэў сябра, радуюцца сустрэчы, нясуць сумкі, апранае паліто, сядзяць на траве, селі на траву, сказаў пару слоў, разгарнуў паперку, глядзець убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, узышлі на пагорак, дапісаў ліст, гучна засмяяцца, выходзіць з двара, мінае нас, пасадзіў дрэва, напрацаваліся за дзень.

Заданне 2. Выпішыце спачатку сказы з адзіночнымі дзеепрыслоўямі, затым – з дзеепрыслоўнымі зваротамі.

1. Над ракою, туш..чы маланкі ў вадзе, нізка плывуць хмары. 2. Выгінаючы шыі, коні струнілі нагамі, ледзь не становячыся на дыбы ад нацягнутых лейцаў. 3. Жнучы, яна стамлялася з кожным днём усё болей. 4. Ззаду ўсіх, не спяшаючыся, ішла ў затаёным роздуме старая кабета. 5. Валя хвалявалася, падымаючыся па крутых сходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. 6. Наўкола, чакаючы, сядзелі хлопцы. 7. Аўсееў неяк паныла маўчаў, стоячы побач і ўслухоўваючыся ў адзнакі далёкага бою. 8. Пад нагамі, перамешваючыся, самотна шорхаў снег. 9. Баец выпусціў з рук вінтоўку і, абцярушваючы рукамі мокрую зямлю, споўз на дно акопа. 10. Жоўтае цьмянае святло трымцела на карцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.

Заданне 3. Перакладзіце сказы з рускай мовы на беларускую. Звяртайце ўвагу на асаблівасці перакладу дзеепрыслоўяў.

I. 1. Народное хозяйство страны, являясь продуктом исторического развития, формируется в итоге углубления общественного разделения труда и обобществления производства. 2. Небольшая девальвация сохраняет опасность повторного снижения валютного курса, способствуя валютной спекуляции. 3. Сначала евро будет обращаться в межбанковской европейской системе, заменив национальные валюты во всех расчетах к середине 2002 г. 4. Наиболее перспективные отрасли национальной экономики, получив привилегии в виде притока иностранного капитала и доступа к современным технологиям, модернизируются и впоследствии становятся высокорентабельными. 5. Рассыльный снимает заказ с компьютера и, переписав на специальный бланк, относит его брокеру в торговый зал. 6. Брокер, получив приказ, подходит к специалисту, который всегда обязан покупать и продавать ценные бумаги, и совершает сделку.

II. 1. Пик инфляции, судя по всему, мы еще не прошли, а темпы ее таковы, что можно уже говорить о гиперинфляции. 2. На Московской нефтяной бирже верят во фьючерс и готовятся к нему, не теряя времени. 3. Фьючерс, судя по опыту иностранных товарных фирм, возможен только при свободных ценах на товары. 4. Сегодня перед Беларусью стоят десятки проблем, не решив которые невозможно реформировать ее экономику. 5. Никакие посулы, что зарубежные инвесторы, придя полными хозяевами, научат нас культурно хозяйствовать, сейчас, по-видимому не сработают.