Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка по истории.doc
Скачиваний:
27
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
197.12 Кб
Скачать

Тэма семінара іі: “Беларусь у межваенны перыяд” План:

  1. Крызіс палітыкі “ваеннага камунізму”. НЭП: сутнасць, супярэчнасці, вынікі, згортванне.

  2. Індустрыялізацыя: поспехі і цяжкасці індустрыяльнага развіцця БССР ў гады 1, 2 і 3 пяцігодак.

  3. Калектывізацыя ў Беларусі.

  4. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20 – 30-я гг.

Пытанні для самакантролю, абмеркавання і гутаркі:

  1. Якія органы ўлады дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі пасля звяржэння самаўладдзя?

  2. Раскажыце аб уздыме нацыянальна-вызваленчага руху пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

  3. Якія з палітычных партый і чаму карысталіся найбольшым уплывам сярод сялянства на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі вясной 1917 года?

  4. У чым заключаецца сутнасць пазіцый розных палітычных сіл у перыяд падрыхтоўкі і правядзення Кастрычніцкай рэвалюцыі?

  5. Якія асаблівасці перамогі Савецкай улады ў Беларусі?

  6. Аб стварэнні якога органа мясцовай улады была прынята рэзалюцыя на 1-м Усебеларускім з’езде? Чаму быў разагнаны з’езд?

  7. Якія дзеянні прадпрымаў у Беларусі польскі корпус Доўбар-Мусніцкага?

  8. Чаму Брэсцкі мір быў асабліва цяжкім для Беларусі?

  9. Якую тэрыторыю павінна была ахапіць БНР паводле ўстаўных грамат?

  10. Чаму Германія не прызнала БНР?

  11. Калі пачалася работа па стварэнню БССР?

  12. Раскажыце аб дзейнасці Белнацкама.

  13. Як праходзіла фарміраванне ўрада БССР?

  14. Ахарактарызуйце працэс страрэння ЛітБел ССР.

  15. Якія мерапрыемствы ажыццявіў урад ЛітБел ССР?

  16. Якія мэты ставілі Польшча і Расія ў час савецка-польскай вайны адносна беларускіх зямель?

  17. Які акупацыйны рэжым быў устаноўлены на беларускіх землях і як адносілася да яго насельніцтва?

  18. Якую палітыку праводзілі лідэры беларускага нацыянальнага руху ў час вайны і яе вынікі?

  19. Якімі былі вынікі Рыжскага мірнага дагавора для беларускага народа?

  20. Як улічваліся асаблівасці Беларусі пры пераходзе ад вайны да мірнага будаўніцтва, да новай эканамічнай палітыкі?

  21. Калі і чаму было адменена ваеннае становішча ва ўсіх паветах БССР?

  22. Як адбылося ўзбуйненне тэрыторыі БССР?

  23. Акрэсліце супярэчнасці НЭПу ў Беларусі і прычыны яго згортвання.

  24. Як Вы лічыце, ці была неабхдна індустрыялізацыя ў БССР на мяжы 1920-х – 1930-х гг.?

  25. Назавіце крыніцы сродкаў для правядзення індустрыялізацыі і вызначце значнасць кожнага з іх.

  26. Якія прадпрыемствы пераважалі ў Беларусі ў часы індустрыялізацыі?

  27. Да якога часу працягваўся працэс індустрыялізацыі ў рэспубліцы?

  28. Якія цяжкасці выявіліся пры ажыццяўленні індустрыялізацыі ў рэспубліцы?

  29. Ці была суцэльная калектывізацыя жыццёва неабходнай?

  30. З якімі мэтамі праводзілася раскулачванне? Якія яго вынікі?

  31. Ці паказала перавагу калектыўная праца над індывідуальнай?

  32. Якую ролю адыгралі МТС у суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва?

Літаратура:

Крук А. Станаўленне і развіццё сістэмы кіравання органамі ўнутраных спраў Беларусі (1917 – 1940 гг)//Беларускі гістарычны часопіс, 2001. - № 1.

Акшевский А. Он любил эту землю. О наркоме земледелия БССР Д.Ф.Прищепове. – Мн., 1991.

Вакар Н. Ліквідацыя беларускага нацыяналізму//Спадчына, 1992. - № 6.

Вишневский А.Т. Очерки истории государства и права Республики Беларусь (1917 – 1995). – Мн., 1995.

Врублевский А., Протько Т. Из истории репрессий против белорусского крестьянства (1929 – 1934). – Мн., 1992.

Врублевский А., Протько Т. Накануне “великого перелома”//Хозяин, 1991. - № 1.

Вышінскі У.І. Індустрыялізацыя БССР//Актуальныя пытанні гісторыі БССР: Дапаможнік. – Мн., 1991.

Имена в истории: Краткий биографический очерк. – Мн., 1993.

Іофе Э.Першы старшыя Інбелькульту//Спадчына, 1995. - № 6.

Каспяровіч Э.А. Спецперасяленцы. – Мн., 1991.

Касцюк М., Міхнюк У. Рэпрэсіі – самая цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму//Крыжовы шлях. – Мн., 1993.

Касцюк М.П. Сталіншчына і Беларусь//Беларускі гістарычны часопіс, 1995. - № 2.

Король А.С. Белоруссизация: 20 – 30 годы//Страницы истории Компартии Белоруссии. – Мн., 1990.

Кузнецов Н.В. Коллективизация: трудные пути//Страницы истории Компартии Белоруссии. – Мн., 1990.

Кушнер В.Т. О некоторых вопросах перехода к новой экономической политике в республике. – Мн., 1989.

Лыч Л. Беларусізацыя 20-х гадоў//Маладосць, 1995. - № 11.

Мяснікаў А.Ф. Нацдэмы: лёс і трагедыя. – Мн., 1993.

Пархімовіч М.Н. Новая эканамічная палітыка ў беларускай вёсцы// Веснік БДУ, 1991. – Серыя 3. - № 2.

Пурышава Н. Дзяржаўная літаратурная палітыка ў БССР у 20-я гг.//Беларускі гістарычны часопіс, 1998. - № 3.

Слуцкае паўстанне. Да 75-х угодкаў Слуцкага зброеннага чыну//Спадчына, 1995. - № 6.

Стужынская Н.І. “Зялёны дуб”// Беларускі гістарычны часопіс, 1995. - №1.

Белазаровіч В. Асаблівасці калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 – 1941 гг.)//Беларускі гістарычны часопіс, 1999. - № 1.

Цітоў Д. Так пачыналася адраджэнне//З гісторыіяй на “Вы”. – Мн., 1990.

Тэма ХІ - ХІІ.. Беларусь ва ўмовах супрацстаяння сусветных дзяржаў. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання.

Тэма семінара: “Беларусь у перыяд спаборніцтва і канфрантацыі дзьвух сацыяльна-палітычных сістэм. Да новай мадэлі грамадскага ўладкавання.”

План:

  1. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1945 – 1985 гг.:

а) поспехі і цяжкасці сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 1945 – 1965 гг.;

б) спробы правядзення эканамічнай рэформы ў другой палове 60-х гадоў;

в) застойныя з’явы ў эканамічным і сацыяльным жыцці.

  1. Грамадска-палітычнае жыццё:

а) змест грамадска-палітычных працэсаў у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе;

б) непаслядоўнасць і супярэчлівасць унутранай палітыкі ў час “адлігі”;

в) асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага жыцця ў гады “застою”.

  1. Культурнае жыццё ў БССР у 1945 – 1985 гг.

  2. Палітыка перабудовы і працэс дэмакратызацыі ў БССР.